Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Наступны раз я спаткаўся з Каваленем у Менску ў настаўніцкай сталоўцы ў лістападзе 1932 году. Калі ён быў у Гайне, дык ягоныя валасы былі напалову сівыя, а пры гэтым нашым спатканьні ягоная галава была ўжо белая як сьнег. Ён тады быў прыехаў настала ў Менск. Калі першыя этапы нацдэмаў выслалі, дык у Менску нацыянальныя кадры парадзелі, але пры кіраўніцтве былі наодэмы, дык яны сьцягвалі свае рэзэрвы ў Менск. Каваленя тады працаваў у Беларускай акадэміі навук, пры катэдры гісторыі, і першы год быў загадчыкам навучальнай часткі 22-й менскай школы. Ён тады й мяне заклікаў у гэтую школу, дзе я вёў III клясу. Мы зь ім тады надта часта бачыліся, бо ён ня меў кватэры й з паўгоду спаў у настаўніцкім пакоі школы. У гутарцы зь ім я яму ніколі не ўспамінаў аб тым, што мой брат забраны энкавэдыстымі й ліквідаваны, каб гэтым часамі не пашкодзіць і яму, хоць ён напэўна гэта ведаў ад іншых асобаў.
Аднаго разу Каваленя прынёс мне на кватэру ўсе брашуры, якія ён укладаў, калі езьдзіў з экспэдыцыяй па Беларусі, уласнаручна падпісаў мне ў падарунак як аўтар і прасіў іх добра схаваць, бо тады яны былі ўжо ліквідаваны, але ў мяне на кватэры ўсе яны загінулі пажарам 23 чэрвеня 1941 году. Вясной і ён, і я пакінулі тую школу й спатыкаліся надта рэдка.
Зімой — здаецца, у 1934 годзе — мы зь ім шэрай гадзінай спаткаліся на вуліцы К. Маркса, калі вуліца была пустая. Праўда, ён перабег на мой бок перак3°5 вуліцы, азваўся словамі:
— Ну што, загінуў брат?
Мы зь ім кароткі час на гэту тэму перагаварылі, азіраючыся наўкола, ды разышліся. Тое наша спатканьне было апошнім.
305 Пёрак — папярок (АВ).
БАРЫСАЎУ 1921 ГОДЗЕ Й КАМУНІСТЫЯ
Летам 1921 года наўкольныя лясы Барысава былі перапоўнены антысавецкімі партызанамі й рознымі бандытамі. 3 Халопеніцкай і Красналуцкай воласьцяў усе савецкія ўрадоўцы306 й камуністыя былі паўцякалі да Барысава. 3 тых воласьцяў праганялі ў Барысаў у вязьніцу сялян. Нават места Барысаў было на ваенным становішчы: уночы забаранялася выходзіць на вуліцу, у месьце па вуліцах патрулявалі камуністыя. Яны карысталіся тады вялікімі прывілеямі. Ня толькі мясцовыя беспрацоўныя, але й савецкія беспартыйныя службоўцы тады страшна галадалі, але кожны камуністы за 105 савецкіх рублёў цэлы дзень быў забясьпечаны добрай ежай і папяросамі. Тады камуністых было надта мала і ў партыю ніхто не хацеў ісьці, а доступ туды быў адчынены для ўсіх. Нам на курсы прыносілі анкеты, дзе між іншых былі гэткія пытаньні: ці належаў да якіх партыяў? Чаму да гэтага часу не ўступіў у бальшавіцкую партыю? Я памятаю, што на гэтыя пытаньні адказаў так: “Кожная партыя накладае на чалавека тыя ці іншыя павіннасьці й абавязкі, а я люблю волю, а за гэта не ўступаў і не ўступаю ні ў якую партыю”. Шмат нашых курсантаў тут жа ўступілі ў балылавіцкую партыю. Кандыдацкі стаж быў два тыдні, але ў партыйную сталоўку дапускаліся й кандыдаты партыі.
Нашы курсы былі пры пэдагагічным тэхнікуме. Тэхнікум меў сваю практычную школу, у якой нашы курсанты добраахвотна давалі практычныя лекцыі. На гэтых лекцыях прысутнічалі выкладчыкі пэдагогікі й мэтодыкі ды ўсе курсанты. Даваў практычную лекцыю новы партыец Байко, бо ўжо двухтыднёвы кандыдацкі стаж прайшоў. Выкладчык мэтодыкі на курсах, Мазо (?) (ён жа выкладчык мэтодыкі ў Барысаўскім пэдагагічным тэхнікуме, па нацыянальнасьці жыд), зрабіўяму заўвагу, але Байко так гіркнуў на мэтадыста, што той прымушаны быў прапанаваць сталаму кіраўніку групы весьці далей лекцыю, а Байко — сесьці. Але той паслаў да чорта й мэтадыстага, і кіраўніка групай. Тады мэтадысты паслаў да стоража, каб той вывеў Байко з клясы. Калі прыйшоў стораж і хацеў узяць Байко за руку, каб вывесьці вон, дык той хоць быў малады хлопец (17—18 гадоў), але калі паказаў сторажу два кулакі, дык той уцёк з клясы. Мэтадысты нічога іншага ня мог прыдумаць, як загадаць вучням і курсантам разысьціся.
Як вышэй зазначалася, у той год Барысаў быў на ваенным стане, начамі па вуліцы патрулявалі камуністыя са стрэльбамі. Байко пасьля інцыдэнту на практычнай лекцыі на заняткі не хадзіў. Ён як камуністы кожную ноч патруляваў на вуліцы, а днём спаў; кожнае раньне прыносіў у інтэрнат торбу самых лепшых яблыкаў і груш, бо пад ягонай уладай
306 Урадовец — чыноўнік.
была ня толькі вуліца, але й сады. Гэтае патруляваньне дапамагло яму адпомсьціцца свайму ворагу мэтадыстаму: ён кожнай начы стукаўся ў дзьверы да гэтага настаўніка, заходзіў на кватэру й рабіў вышук:
—	Мне даказана, што ў цябе ёсьць пісталет, і я мушу яго шукаць, — паўтараў Байко.
КРАСНАБОРСКАЯ ШКОЛА
Восеньню 1923 году брат стаў кіраўніком Коранскай школы, а я перавёўся ў былы маёнтак Красны Бор, за тры кілямэтры ад нашай вёскі, дзе некалі мае дзяды рабілі прыгон. Найбліжэйшыя тры вёскі ад гэтай мясьціны — кожная за два кілямэтры. Балыныня будынкаў разбурана, а толькі дом пад школу, сьвіран і адна хатка. Тут жыве толькі тры сям’і. Каля школы велізарны парк, дзе асобныя калёны дрэваў: дубоў, кляноў, вязаў, бяроз, ляшчэўніку. За паркам — фруктовы запушчаны сад. Трохі воддаль ад саду й парку, мэтраў сто, балоціна, дзе вялізнае возера й млын. А між паркам, садам і возерам густы зарасьнік. У зарасьніку крыніца. Сярод парку на ўзгорку руіны старога дому зь лябірынтамі скляпоў.
Тут, апрача дому й некалькіх малапрыгодных портаў307, ніякага абсталяваньня: ні вядра, ні конаўкі, ні тапара, ні пілы, ні стоража. Дзеці, калі хто захоча піць, дык бегалі ў крыніцу: там вада ніколі не замярзала. Яны клаліся на жывот і пілі гэдак, як пілі й пасучы каровы. Настаўнік пазычаў у суседа тапара й пілы ды з вучнямі рэзаў тыя бярозы, што вецер паваліў на балоце, а вучні — хлопцы былі крапячыя 13—15 гадоў. I гэдак змагаліся за сваё існаваньне, аж да новага году, калі далі стоража.
ЖырГаючы308 гэтыя падмуркі, руіны, канавы, я ўспамінаў, што гэтыя падмуркі, руіны аблітыя потам маіх прашчураў, а можа, і крывёй. Аднаго разу, калі стаяў на гэтых руінах, мне ўзышла на памяць сьмешная думка: “Мой дзед Казімір, бондар, што рабіў тут купы3°9 для гарэлкі, пэўна, ніколі ня мог дапусьціць і думкі, што ягоны ўнук будзехоць часовым гаспадаром гэтыххоць запусьцелых абшараў, дзе ён пад страхам пеклаваў310”.
Зімой сьнегу ў парку навалілася ўпояс — нідзе не прайсьці. У восеньскія й зімовыя доўгія ночы парк шуміць — іграе. Пад ягоную музыку добра марыць. Мне прыйшло на думку папрабаваць свайго пяра, каб
307 Порты — тут: апрані, адзежыны.
308 ЖырГаць — пераступаць нагамі празь нешта (АВ).
309 Кўпа — шырокая бочка для гарэлкі (АВ).
310 Пеклаваць — цяжка пакутаваць (АВ).
напісаць нешта ў газэту. Я й напісаў допіс у “Савецкую Беларусь”311 пад загалоўкам “Гутарка зь селянінам”. У гэтым артыкуле настаўнік даводзіў аб патрэбе й карысьці беларускай мовы ў школах, бо на ёй лягчэй вучыцца беларускім дзецям. Селянін з гэтым згаджаўся, што й для яго самога, і для ягонага сына беларуская мова й свая родная, і лепей зразумелая, але ён хоча, каб свайго сына вывесьці “ў людзі” — аддаць у далейшую навуку. Гэты селянін кажа, што ён будзе змушаны аддаць свайго сына ў Гаенскую сямігодку, а там зь яго будуць выкалочваць гэту беларушчыну ды запіхаць ягоную галаву расейшчынай, а на гэту апэрацыю трэба будзе шмат патраціць часу... Гэта тэма на той час была актуальнай. Гэты артыкул быў надрукаваны ў “Савецкай Беларусі” накшталт фэльетону й за жывое закрануў гаенскіх русіфікатараў. На агульнай настаўніцкай зборцы яны выступілі з пратэстам. Ім там жа адказалі, што яны таксама могуць пісаць у газэту.
—	Нашага не надрукуюць, — кажа Лях-Нявінская.
—	А калі складна напішаце, то надрукуюць, — адказалі ім.
Яны падазравалі, што гэта была мая работа, але ня мелі сілы помсьціцца. Мажэйка зь Лях-Нявінскай сталі рыхтавацца да адыходу; яны яшчэ зь вясны сталі клапатаць аб пераводзе іх у Смалявіцкую сямігодку, ды вясной Мажэйка нават перавёўся туды, але й там беларусізацыя не давала яму спакою, дык ён быў прымушаны гэтым летам паехаць у Барысаў на беларускія настаўніцкія курсы.
Настала вясна гэтага году (а тады быў яшчэ гэткі звычай, што ў восеньскія халады зьбіралі дзяцей у школу, а вясновая цеплыня распускала дзяцей з школы.) I вось тады я апынуўся сярод гэтага ціхага, адзінокага, утульнага й цьвітучага куточка прыроды.
Нядоўга мне давялося цешыцца з усяго гэтага. Гаенская сямігодка парушыла маю ідылію: мяне як актыўнага беларускага настаўніка сталі пераводзіць у гэту самую школу. Як я ні араў лапамі, як ні ўпіраўся, каб застацца на старым месцы — некалькі разоў хадзіў у раённы школьны аддзел (тады адбывалася раянаваньне Беларусі), ды і ў Менск, і ў акрана312, і ў прафэсійны саюз, — нічога не памагло, бо, як мне ўсюды адказвалі, гэта ўсё рабілася для карысьці беларускай справы.
Мажэйка паходзіў зь безьзямельных сялян-арандатараў. Ён яшчэ да Першай вайны выйшаў за настаўніка. Паколькі ён сябе ўважаў рускім, а балыпавізм гэдаксама — расейская ўлада, дык пасьля адыходу немцаўу 1918 годзе ўваходзіў у склад павятовай управы Барысаўскага
311 “Савецкая Беларусь” — штодзённая грамадзка-палітычная газэта, заснаваная ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы й Беларусі. Выходзіла па-беларуску.
312 Акрана — акруговы аддзел народнай адукацыі.
павету й кіраваў школьніцтвам гэтага павету. Пасьля адыходу палякаў быў кіраўніком Гаенскай школы й інструктарам школ воласьці.
Лях-Нявінская засталася ўдавой пасьля двух мужоў, мела трое дзяцей, называла сябе расейскай арыстакраткай і была распуснай бабай: пры польскай уладзе сябравала з польскімі жандарамі, а пры савецкай — з бальшавіцкімі камісарамі. Пры савецкай уладзе прыехаў у Гайну нейкі высокі камісар рабіць у воласьці рэвізію. Прыехаў вечарам ды не хацеў пачакаць да заўтрашняга дня, а хацеў рабіць гэту рэвізію ўночы. Лях-Нявінская пазнала яго: пры польскай уладзе ён быў жандарам. Яна данесла бальшавіцкім уладам, і гэтага чалавека арыштавалі й застрэлілі. Нарэшце яна сышлася жыць з Мажэйкам, калі яны настаўнічалі ў аднэй школе. Калі Мажэйка пакідаў Гайну, дык яна сказала яму, што яна ўцяжку313, дык ён мусіў зь ёй узяць шлюб, але калі пасьля выявілася, што яна абманіла Мажэйку, дык ён узяў зь ЛяхНявінскай разлуку ды ажаніўся з другой жанчынай. Г эта другая Мажэйкава жонка паходзіла з Заходняй Беларусі. Лях-Нявінская зрабіла данос на Мажэйку, дык яго й ягоную жонку бальшавікі выслалі ў кацэт314. Перад нямецкай акупацыяй Лях-Нявінская працавала настаўніцай у ваднэй менскай школе і ў 1939 годзе была ў тэй камісіі, якая сачыла, як выкладаецца беларуская мова ў менскіх школах.