Нарэшце сталі й абозы бальшавіцкія ехаць. Трэба зноў з коньмі ў балота хавацца. Думалася, што прыйдзецца тры-чатыры дні пасядзець у балоце, а там перамена ўлады, дык зноў вернемся ў вёску. Я ўзяў каня ды й падаўся ў балота. Там да тэй грамады, што з паловы лета пайшла ў балота й пабудавала сабе будкі, мы (чатыры асобы) не далучаліся, але з коньмі сядзелі ціха, бо каля тых была ўжо вялікая грамада амаль з усёй вёскі з коньмі сабраліся. Я на другі дзень пайшоў у той бок, аж мне там кажуць, што яны ўжо палоннага маюць: ішоў праз балота бальшавік, дык яны яго затрымалі, спуталі зялезным путам, што коні путаюць, і зьмясьцілі ў будцы. — Дык што вы зь ім думаеце рабіць? — пытаю. 277 Szukac or^za (польск.) — Шукаць зброю. — Патрымаем, пакуль палякі прыйдуць, а тады пусьцім, — адказваюць. — А як палякі зусім ня прыйдуць, дык што тады будзеце рабіць? — пытаю. — Гэта ж поўна вёска бальшавікоў. Яны са тры дні пратрымалі яго ў пуце ды яшчэ й вартавалі, а нарэшце распуталі ды, завязаўшы вочы, адвялі ў другі лес каля трох кілямэтраў, а там пусьцілі. На другі дзень пасьля гэтага з двух бакоў бальшавікі пайшлі наступам на наша балота. Тут, у гэтым балоце, былі ня толькі тыя хлопцы, якія не пайшлі ў Чырвоную армію, але дзяўчаты, падлеткі й старэйшыя ды коні ўсёй вёскі. Хоць гэта была вялікая грамада, але сядзелі ціха. Гэтыя карныя аддзелы прайшлі ад нашай схованкі каля 100—150 мэтраў, а гэта сталася таму, што калі яны былі збоку нас, дык убачылі перад сабой людзей, якія сталі на іх страляць, а гэта былі таксама бальшавікі, якія іпілі на наша балота з другога боку. Толькі адзін хлопец з нашай вёскі быў блізка каля поля, які пасьціў свайго каня й бульбу пёк (ён быў сьлепаваты), яго з канём забралі. Былі чуткі, што яго застрэлілі, бо дамоў не вярнуўся. Калі ж паміж адной і друтой бальшавіцкімі групамі пачалася перастрэлка, дык мы перш падумалі, што гэта перастрэльваюцца бальшавікі з палякамі, але скора спанатрылі278 ды раптам бяз шуму падаліся ўлева, у глушэйшае балота, і гэткім чынам выпадкова ацалелі. На вялікае шчасьце, гэта бальшавіцкае войска тэй жа начы зь Міхалкавіч выехала. Некалькі дзён наша вёска была вольная ад балыпавіцкага войска. Я з сваім сябрам прыйшлі з балота дамоў у суботу, схадзілі ў лазьню ды я падаўся ў пуню спаць. Чую, на вуліцы вялікі грукат, я ўсхапіўся, адзеўся й выйшаў з пуні, а цёмна — што на тры крокі чалавека не відаць. Бачу, у хаце агонь жые. Я падышоў пад вакно, прытуліўся збоку ля вушака й бачу, што два балыпавікі (відаць, начальнікі) разлажылі мапу на стале й гаварылі між сабой аб замірэньні з палякамі. Зь іх гутаркі выходзіла, што, бадай, прыйдзецца й Смаленск пакінуць. Мне праз вуліцу на заходні бок у кірунку балота было немажліва прабрацца, дык я накіраваўся на ўсход ды полем абышоў канец вёскі, каб накіравацца ў бок балота. Цемень была бясконцая, і гэта мне давала мажлівасьць падысьці да дарогі. А калі на дарозе трохі войска разграмілася, дык я гэтай прагалінай пераскочыў на заходні бок дарогі ды пайшоў у балота. Неўзабаве з гэтых чорных хмараў, што віселі над зямлёю, стаў высыпаць сьнег. Трохі прасьвятлела. Пакуль я прыйшоў у балота да сваіх, дык зямля забялелася. Як гэты дзень, гэдак і наступныя дні мы сядзелі ў балоце, але аднаго хлопца з суседняй вёскі балыпавікі ў гэтым балоце злавілі. Мы баяліся, што ён выдасьць усіх нас і пакінулі гэта дзікае месца з густым зарасьнікам і разышліся па балотных сенажацях, 278 Спанатрыць — здагадацца, скеміць (АБ). зарослых кустамі, па гаёх па дзьве-тры асобы. Але й гэты раз выйшла ўсё добра: хлопец не прызнаўся, што ён тутэйшы. Бальшавікі зайшліся начаваць да ягоных цётак і гэтага хлопца пры сабе трымалі; ні ён да цётак не прызнаўся, ні цёткі да яго, а вечарам, шэрай гадзінай, падкінулі яму спадніцу й хустку, ды ён уцёк з хаты. Восень набліжалася да зімы, палітычных пераменаў не чуваць. Палякі астанавіліся ад нашай вёскі за нейкіх пятнаццаць кілямэтраў і далей ня рухаюцца. Ёсьць чуткі, што аб згодзе гавораць, але дзе яны будуць праводзіць мяжу — невядома. Калі бальшавікі, як я чуў ад іх, гатовы й Смаленск аддаць, дык граніца на Дняпры ўжо будзе пэўна, а што на Бярозе279, дык аб гэтым і гутаркі ня можа быць. Хоць бальшавікі й арганізуюць пры воласьцях саветы й аб’яўляюць амністыю па амністыі, але няма дурных у бальшавіцкую армію ісьці. У балота падавацца на старое табарышча няма ахвоты, бо сьцюдзёна, золка, а там зямлянкі ня зробіш. Нашы хлопцы — бальшынёй старыя ваякі: ведаюць, што ў зямлянках добра ад сьцюжы хавацца. Наша поле камяністае: на ім шмат крушань каменьня; дык вось сталі на полі капаць зямлянкі, а на іх накладалі крушні каменьня, а адтуліну ў гэту зямлянку зручна закладалі плітай. А іншыя на паверхні зямлі разварочвалі крушню, рабілі там будку, абставіўшы саломай ды зноў абкладалі каменьнем і выхад зручна закладалі каменьнем. Калі стала набліжацца зіма, дык гэткія схованкі сталі непрыгоднымі, бо калі выпадзе сьнег ды стане сьлядно280, дык балыпавіцкія карныя лёгка змогуць асачыць гэткія схованкі. Шмат якія хлопцы нашай вёскі рабілі падзямельныя схованкі ў пунях пад снапамі, у хлявох пад гноем, у істопках пад бульбай, выхады хітра, па-лісінаму закрывалі. Адзін невялікі ростам хлопец зь вёскі Родзевічы схаваўся ў кулі пласконьня281. Калі бальшавікі прыяжджалі на вышукі, дык бацька абстаўляў яго нямятым пласконьнем, абвязваў перавяслам і ставіў пад пуняй між кулёў пласканёў282. Да паловы лістапада я быў дома, але бальшынёй хаваўся ў Навінцы — у зямлянцы пад крушняй каменьня, а ў палове лістапада адзін стары зь вёскі Чэрнева адвёў нас, хлопцаў, праз ноч лясамі на польскі бок дэмаркацыйнай лініі. За гэту ноч ён перавёў каля 50 асобаў як з нашай вёскі, гэдак і з суседніх. Праўда, польская варта на дэмаркацыйнай лініі нас прыняла прыхільна; адвялі нас у фальварак Зацеміна, 279 Бяроза — народная назва ракі Бярэзіны (Усходняй). 280 Сьлядно — знаць сьляды на сьнезе (АВ). 281 Куль — вялікі пук абмалочаных і зьвязаных канапель; пласконьне — кудзеля з пласканёў (АВ). 282 Пласкані — каноплі мужчынскага роду, якія пасьля адцьвітаньня сохнуць (АВ). дзе мы ў хаце на саломе адпачылі, а назаўтрае пайшлі трохі на захад і астаўбаваліся ў вёсцы Стайкі. Там мы пражылі каля двух тыдняў, а нарэшце я пачуў, што на поўдні Беларусі ёсьць нейкі беларускі генэрал з сваім беларускім войскам. Я з другім хлопцам накіраваліся на поўдзень. За дзень дайшлі ў мястэчка Іля, мы астаўбаваліся нанач у старасты Марціна Грымоця. Я пайшоў распытвацца да палякаў-жаўнераў аб беларускім войску. Адзін зь іх мне сказаў, што “банды” генэрала Балаховіча283 былі далёка зайшлі на ўсход на Палесьсі, але адыходзяць назад на захад. Я ў яго пытаюся, чаму ён войска Балаховіча заве “бандай”. Ён мне адказвае, што яно гэдак і ёсьць, бо яны рабуюць, забіваюць, Гвалцяць. Мы з сваім сябрам далей не пайшлі, а засталіся ў Ілі ў аднаго беднага селяніна малаціць — удвух малацілі цапамі жыта. Гэта работа ў нас цягнулася каля трох тыдняў. Якраз у тыя часы адбываліся чыны Слуцкага паўстаньня284, але мы тады аб ім нічога ня ведалі. Тады на заходнім баку дэмаркацыйнай лініі было вельмі шмат хлопцаў з усходняга боку, а за гэта й простай гаспадарскай работы, хоць бы за хлеб, цяжка было знайсьці. Дык вось, калі я прыйшоў зь Ілі на поўнач да Альковіч, дзе была бальшыня нашых хлопцаў, дык зь імі некаторымі праз ноч накіраваўся дамоў па хлеб ужо без павадыра. Праўда, мы дарогі не трымаліся, дык ішлі ўцэла285 ў пэўным кірунку. Гэта было перад Калядамі. Прыйшлося дома й калядаваць. Пасьля Калядаў трэбала286, набраўшы ў мяшок хлеба, круп, сала, ісьці зноў на захад ды там і сядзець, покуль не зьясі. Зьеўшы гэты хлеб недзе пад канец студзеня 1921 году, мы зноў прыйшлі дамоў па хлеб. Да гэтага часу мы знайшлі сабе добрую дарогу: з нашага балота калі рэчкі Іля ісьці балотам аж да Стаек каля Альковіч. Гэтая дарога складала больш за 15 кілямэтраў, але блізка яе нідзе не было паселішча. У гэты час мы разасьмеліліся й болып тыдня праседзелі дома. Аж у нядзелю раніцай наляцела трывога, што карныя бальшавікі ў нашай вёсцы. Я праз вуліцу перабег да суседа Янкі, які пад аўчарнікам меў добрае сховішча, да якога вёў ход-лябірынт. Нам у гэта сховішча данесьлі, што Адама-гарманістага захапілі ў хаце, а ягоны сябра Юзік быў разам 283 Станіслаў Булак-Балаховіч (1883—1940), вайсковы дзеяч, генэрал Асобнага атраду БНР, камандзір добраахвотніцкіх атрадаў польскай арміі ў 1920 г. 284 Слуцкі збройны ўздым, Слуцкае паўстаньне, Слуцкі збройны чын — узброенае выступленьне супраць савецкай улады, якое адбылося ў Слуцкім павеце ў 1920 г. 285 Уцэла — без дарогі па сьнезе (АВ). 286 Трэбала — утварылася з двух слоў: трэба й было (АВ). зь ім, але ўскочыў на печ і дзяругай укрыўся, лёгшы між вітухамі287. Бальшавік штыхом папароў між клубкоў і вітух ды Юзіку нават трохі жывот штыхом абадраў, але іншыя табаку-самасейку знайшлі, дык і той, што на печы пароў, пабег да табакі. Адама забралі й павезьлі з сабой, калі на трэці дзень канваіры яго везьлі ў места ды пусьцілі дамоў бялізны ўзяць, дык ён за адзін вугол, за другі ды раўчаком папёрся ў балота, а праз ноч быў ужо на сваёй папярэдняй кватэры ў вёсцы Юнцавічы на польскім баку мяжы. Калі мы даведаліся, што Адам уцёк ад бальшавікоў, а канваіры паехалі ў свой штаб, дык мы ўсе шэрай гадзінай, ушчапіўшы на плячы свае хаіулі, падаліся знаёмай дарогай на захад. Празь дзьве гадзіны пасьля нас бальшавікі зноў прыехалі ў нашу вёску ды пайшлі за намі наўздагон, але ў нашым балоце ў рудаўкі288 паўваліліся, дык вярнуліся назад. НА ПАСАДЗЕ НАСТАЎНІКА Спаражніўшы свой хатуль, у палове лютага 1921 году я прымушаны быў зноў прыйсьці дамоў па хлеб. У гэты час быў дома мой маладзейшы брат Казюк. Яшчэ ў 1919 годзе закончыў у Менску беларускія курсы-сэмінарыю й застаўся працаваць у менскіх беларускіх школах настаўнікам. У самым пачатку 1921-га ён пераехаў дамоў і адчыніў у Корані беларускую пачатковую школу. У той час мы ўжо ведалі, што бальшавіцкая ўсходняя граніца застанецца па дэмаркацыйнай лініі, якая была ўстаноўлена з 3 кастрычніка 1919 году. He было як у далейшым часе набіраць хлеба ды хадзіць за граніцу есьці. На польскім баку немажліва было заставацца, бо адно там працы ня можна было знайсьці, а другое — чым далей, дык палякі сталі ставіцца варожай да беларусаў.