Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
К. Езавітава24®. Яна тады працавала ў бюро на чыгунцы й жыла з сваімі старэнькімі бацькамі.
Аб самым дні 25 сакавіка наперад мы нічога ня чулі, але на другі й далейшыя дні ўсе віцебскія газэты раструбілі (тады бальшавіцкая лапа яшчэ не была наложана на друк), пісалі й тое, што было, і чаго не было: што беларусы маюць надта вялікія клопаты, бо трэба рассылаць дыпляматычныя місіі, а тут і самым паслам, і іхным сем’ям няма дзе дастаць адпаведных строяў і ўбораў. Гэтая падзея была надта павялічана: і беларусы, і небеларусы ўсхвалялі падзеі ў Менску, каб гэтым узвысіць беларускі народны рух ды ўнізіць бальшавікоў і надакучаць ім гэтымі падзеямі.
Калі я атрымаў грошы за тры месяцы, дык падаў заяву аб звальненьні з працы, мяне звольнілі, і вечарам я сеў у Віцебску на цягнік, а на сьвітаньні быў у Воршы, дзе пралягала дэмаркацыйная лінія. На нямецкі бок у Воршы пераходзілі праз барак, дзе кожнага ператрасалі, што ён мае. Заместа двух, нас увайшло ў барак трох. Mae сябры ішлі наперад парай, побач, а я ззаду. Адзін чэкіст забраў аднаго направа для ператраскі, а другі чэкіст — другога налева, а я проста пайшоў на нямецкі бок нятрэсены, хоць, праўда, там і не было чаго трэсьці: некалькі пар бялізны, нагавіцаў і верхніх кашуль, чаравікі, але на той голы час, дык і гэта было багацьце. Як відаць, бальшавікі палічылі мяне за свайго супрацоўніка, што не застанавілі.
Мы перайшлі на нямецкі бок усходам сонца. Перад нашымі вачыма зьявіўся вялізны гарод, як вокам скінуць абгароджаны калючым дротам. А поўны гэты гарод быў людзьмі — мужчыны, жанчыны й дзеці,
першы прасіў кіраўніка БНС дапамагчы ў пошуку жонкі Галіны, зь якой часова страціў сувязь. з-я жонка (?): Ніна Пінская, беларуска, удзельніца беларускага руху Латвіі. Ня ведаю, ціЕзавітаў афіцыйна пабраўся зь ёй шлюбам, але дакладна іх аб’ядноўвала ня толькі супольная праца ў беларускіх арганізацыях”.
248 Канстанцін Езавітаў (1893—1946), вайсковы й грамадзкі дзеяч. У Першую сусьветную вайну праводзіў актыўную тлумачальную й арганізацыйную работу сярод жаўнераў-беларусаў Паўночнага фронту, быў абраны намесьнікам старшыні Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Удзельнік Першага Ўсебеларускага кангрэсу ў сьнежні 1917 г., у лютым 1918 г. — вайсковы камэндант Менску. Народны сакратар па вайсковых справах, удзельнік абвяшчэньня незалежнасьці БНР. У1919—1920 гг. быўкіраўніком Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Латвіі й Эстоніі. У 1921—1944 гг. узначальваў Беларускае нацыянальнае аб’еднаньне ў Рызе. У часе Другой сусьветнай вайны займаўся арганізацыяй у Латвіі беларускіх школ. У часе Другога Ўсебеларускага кангрэсу быў абраны ў склад БЦР, у 1945 г. займаў пасаду кіраўніка вайсковага аддзелу БЦР. Затрыманы СМЕРШ у красавіку 1945 г. Паводле афіцыйнай вэрсіі, памёр падчас сьледзтва ад сухотаў і дыстрафіі; паводле іншых зьвестак, расстраляны.
усе абшарпаныя, худыя, у мужчынаў аброслыя твары. Штораз з усходу прыбываюць людзі, а немцы не прапускаюць ужо некалькі дзён. Сонца стала падымацца й прыграваць, мы адышліся на нейкі лажок, прылеглі на клумках і заснулі. Прачхнуліся пасьля паўдня — цёпла, аж млосна, а духі падцягвае й моцна хочацца есьці. Тут ужо не дастанеш і талеркі рэдкага супу. А што будзе заўтра, пазаўтра? Уміраць ня хочацца, але гэдаксама ня хочацца й да бальшавікоў варочацца. Сонца стала ніжэць. Мы ўтрох падышлі да драцяной загароды, а на тым баку загароды ходзіць ужо немалады нямецкі вартавы з стрэльбай; сталі прабаваць загаварыць, аж гэта познанскі паляк. Адзін з нашай тройкі пытае ў яго, ці могуць прапусьціць таго, хто мае прапустку.
— Ахтомаепшэпустку 249? — ёнпытае.
— Ямаю пшэпустку, — кажа наш сябра й паказвае яму. А на паперцы па-нямецку напісана: “Гэты чалавек хоча ісьці да Менску”. Вартаўнічы пасьмяяўся з гэтай паперкі. Мы сталі далей зь ім гаварыць і прасіць, каб нас прапусьціў. Ён стрэльбу закінуў на плечы ды пайшоў ад нас каля дроту ў другі бок, кіўнуўшы рукой.
Мы паклаліся на зямлю ды папаўзьлі пад дрот. Перапоўзшы, пусьціліся бягом, што мелі сілы ў кусты, што былі перад намі блізка з двое гоняў. Там у кустох узьбеглі на нейкую сьцежачку й бяжым навыцяжку, аж неспадзеўкі напатыкаем нямецкага афіцэра, які з паненкай ідзе нам насустрач. У нас і дух замёр, бо думалі, што ўжо ўсё скончана, аж ён толькі зірнуў на нас і пайшоў сваёй дарогай. Мы ўзноў бяжым гайком, а потым полем. Пасьля заўважылі справа дарогу з прысадамі й накіраваліся на яе. Узышоўшы на дарогу, ідзём ёй на захад, а заходам сонца прыйшлі ў мястэчка Барань. Там на мосьце стаіць нямецкі жаўнер і пытае паперы; мы засоўваем рукі ў кішэні, каб папераў шукаць (якіх у нас не было), а ён сьмяецца й махае рукой — верыць нам, што мы маем паперы.
Зьмярканьнем мы заходзім у нейкую вёсачку на захад ад Барані й просімся начаваць. Аж там кватаруюць нямецкія артылерыстыя. Гаспадыня кажа, што немцы ня любяць, калі пускаюць начаваць падарожных, але гаспадар сказаў: “Неякзробім”. Калі мы расказалі, што ідзём з Расеі дамоў, дык гаспадыня кажа, што іхныя суседзі езьдзілі на бальшавіцкі бок у млын, дык у іх там збожжа адабралі. Яна ў нас пытае, ці праўда гэта, што ў Расеі вялікі голад. Мы сказалі, што гэтыя весткі праўдзівыя, і папрасілі, каб гаспадыня згатавала нам вячэру. Яна зварыла нам вялікі саган скобленай салёнай бульбы, паставіла вялікі гарлач (якяна называла збан) кваснага малака, напякла вялікую скавараду яечні на сале з скваркамі, палажыла вялікую булку сьвежага хлеба. Мы зьелі гэту вячэру. Гаспадар прынёс у хату саломы й мы паклаліся
249 Пшэпустка (польск. przepustka) — пропуск.
спаць. Назаўтра гаспадыня згатавала ўзноў гэткае самае сьняданьне. Хоць тады грошы станьнелі, але былі ў хаду. Мы думалі, што ўсё гэта харчаваньне нам кожнаму абыдзецца па 50—70 рублёў, а яна нам сказала, што з кожнага возьме толькі па ю марак і гэты хлеб (вялікі акраец), што застаўся ад нас, мы можам узяць. Але мы зь вялікай удзячнасьцю заплацілі ёй па 14 рублёў.
[ДАМОЎ]
Пасьля доўгага часу пакутаў нам здалося, што мы папалі ў нейкі рай. А нам у Віцебску перабежчыкі казалі, што немцы абабралі сялян і сяляне там галадаюць. Мы гэты акраец разрэзалі на тры лусты й пашлі вялікім шляхам на захад. Добра павячэраўшы й пасьнедаўшы, ды й адпачыўшы ў цёплай хаце, дык спачатку ішлі шпарка, але паўднём каля друтой гадзіны ляглі адпачываць пад шліхтай шпалаў каля нейкага паўстанку. Неўзабаве пад’ехаў таварны цягнік, дзе ехалі нямецкія жаўнеры. Калі мы падышлі да гэтага цягніка, дык жаўнеры падаюць нам рукі, каб дапамагчы сесьці ў цягнік; мы ўселіся. Там былі жаўнеры й афіцэры, але жаўнеры перад афіцэрамі трымалі сябе вольна, ня гэдак, як некалі ў старой расейскай арміі.
Калі мы прыехалі да другой станцыі й цягнік спыніўся, дык гандляркі падносяць да цягніка малако, масла, яйкі, парасяціну, кілбасу, а ўсё танна. Мы паехалі далей; на трэцяй станцыі нямецкія жаўнеры зьлезьлі, зьлезьлі й мы. Тут казалі, што былі ля станцыі ўзарваныя гарматныя набоі, але празь нейкі час яны самі лопалі, дык трэ’ было гэта месца наўкола абыходзіць. Мы й абыходзілі ўночы, дый шмат хадзілі, замарыліся, а ноч была халодная. Прыйшлі ў нейкую вёску, але стукаць пабаяліся, бо ўважалі, што там нямецкае войска кватаруе. Тады залезьлі ў нейкі гарод і там, на абмежку, селі адпачываць і паснулі. Калі ачхнуліся, дык зуб на зуб не пападае, я моцна перамерз.
Нараньні прыйшлі на станцыю, падселі на цягнік і прыехалі да Барысава. Тут мы разлучыліся: Міна-Мінько пайшоў на рачную прыстань, каб да Бабруйску дабрацца, Арцішэўскі (паштавік, да нас далучыўся на цягніку, калі мы ехалі да Воршы) паехаў на Менск, а я застаўся ў Барысаве, бо адгэтуль меўся накіравацца дамоў. 3 станцыі пайшоў у места, але тут зусім аслабеў: тэмпэратура высокая, болып 39 градусаў, баліць галава і ўсё цела, ногі аслабелі. Зайшоў у карчму й разважаю: дахаты засталося каля 6о кілямэтраў, а калі тут зусім захварэю, дык немцы забяруць у шпіталь, а там памру бяз догляду, а калі й папраўлюся, дык немцы забяруць як вайсковага палоннага. У ваднэй карчме напаткаў жыда зь мястэчка Плешчаніцы (а адтуль да мае хаты 14 кілямэтраў), пытаюся, ці можна зь ім паехаць дамоў. Ён згадзіўся, запрасіўшы ў мяне 25 рублёў, і сказаў, што хутка паедзем, пры гэтым зазначыў, што калі хачу зь ім ехаць і каб ён у гэтым быў пэўны, дык я павінен заплаціць
яму згары, зараз. А калі я стаў плаціць, дык ён стаў дамагацца, каб даў “царскімі грашыма”; я й на гэта згадзіўся й заплаціў. Ён як пайшоў, дык прыйшоў аж пасьля паўдня. У мяне тэмпэратура паднялася: 40 градусаў. Няма дзе легчы й не магу сядзець. Калі ён прыйшоў, дык я стаў яму вайцяць250, што ён грошы забраў і да гэтага часу дамоў не паехаў, а казаў жа, што зараз паедзем:
— Ты хоць мне й заплаціў, але мяне не купіў, і я тады паеду, калі мне трэба будзе.
Ды ізноў пайшоў, тады вярнуўся ў карчму, і мы выехалі з Барысава, калі ўжо сьцямнела. А ехаць прыйшлося высака, на драўляных скрынках. Ехалі на Стара-Барысаў і Сьцюдзёнку па старым мосьце — па левай палавіна, бо правая была разабрана.
Калі мы пад’яжджалі да нямецкіх вартаўнічых постаняў і на яго крычэлі, дык ён адказваў: “Швэбалы” — і яго прапускалі. У мястэчку Зембіне ён спыніўся на папаску, але паехаў аж у малую вёсачку Чмялевічы. Пасьля я даведаўся, што гэта аказаўся кантрабандысты й быў ён у змове зь нямецкімі вайскоўцамі, якія яму давалі пароль. Апрача мяне, ён вёз яшчэ адну кабету з Сукневіч, якая лячылася ў шпіталі, а кантрабандыстыя набіралі пабочных пасажыраў, каб меней быць падазронымі. У Чмялевічах у карчме мы папасаваліся251, я там выпіў кубак кавы, мне трохі палягчэла. А калі прыехалі да Селішча, дык адтуль засталося 16 кілямэтраў да Плешчаніц, гэтулькі ж — і да майго дому. Чымся мне на гэтых скрынках ехаць да Плешчаніц і страціць часу бадай што да вечара, а адтуль ізноў ісьці дадому 14 кілямэтраў, дык я надумаўся лепей зь Селішча пайсьці дамоў, ды блізка іо кілямэтраў борам, ды ў самую вясну, калі сьніў сон. Я ішоў памаленьку, спачатку радзей адпачываў, а потым прымушаны быў часьцей і часьцей. У Млынку зайшоўся да лесьніка; там гаспадыня пачаставала квасным малаком. Зь Церахоў засталося ісьці 5 кілямэтраў, але я ўжо зусім аслабеў. Пайшоў праз Купелы. Перш адпачываў празь нейкіх трое гоняў, пасьля праз двое, а нарэшце праз гоні. He даходзячы паўкілямэтра да вёскі, я сядзеў за крушняй блізка гадзіны, каб дайсьці без адпачынку, і к вечару ўваліўся ў хату на радасьць самога сябе й бацькоў.