Я спадзяваўся, што гэтым разам інспэктар у сваім выступе абміне маю школу, аж не. Ён зразу як бы зьвярнуўся з адказам да Гарохавіка: — Таварыш Гарохавік сказаў, што няма палітычнай выразнасьці ў Міхалкавіцкай школе. Яна ёсьць і занадта відаць. Часта настаўнікі кажуць, што прадмет матэматыка — апалітычны, але настаўнік Гладкі надаў яму палітычныя формы. Вось адна матэматычная задачка зь ягоных штодзённых работ: “Селянін меў кавалак зямлі даўжынёй 148 м, шырынёй 45М.ЁН гэту дзялянку засадзіў капустай, з тым разьлікам, каб каліва ад каліва было на адлегласьці 50 см. Колькі селянін змог пасадзіць каліваў капусты на гэтай дзялянцы?” Па-першае, у нас цяпер няма сялян, а ёсьць калгасьнікі. Хто не пайшоў у калгас? Кулак. Ці ж калгасьнік мог засадзіць гэткую дзялянку капусты?Ды й наійто яму столькі капусты?Гэткую дзялянку капусты мог засадзіць кулак для спэкуляцыі. Калі летась успаміналіся недахопы ў маёй школе, як пазычка грошай на пашырэньне “рэлігійнага дурману” й выступленьне вучняў у вабарону ксяндза, дык гэтага нічога ў рэзалюцыю не пісалася, а сёлета запісалі гэту задачку: “Праяўленьне кулацкай ідэалёгіі ў выкладаньні матэматыкі ў Міхалкавіцкай школе”. Я быўупэўнены, што кожная школа мела ня толькі гэткія, але яшчэ й большыя грахі ў выкладаньні матэматыкі. Гэта абвінавачаньне было наўмысьле падтасавана для мяне, каб была юрыдычная прычына мяне абвінаваціць. Канфэрэнцыя праходзіла далей, але я хадзіў пануры, ні з кім не хацелася гаварыць: ні з прыяцелямі, ні з ворагамі, аж неяк нечакана спатыкаю Гарохавіка ў цёмным калідоры, які ні з таго ні зь сяго сказаў: — Даю камсамольскае слова гонару, што табе трэбала ўжо даўна пакінуць Міхалкавічы. Я толькі паціснуў плячыма й пайшоў далей. Канфэрэнцыя кончылася, я атрымаў грошы за летнія месяцы й паехаў дамоў, а празь некалькі дзён прывёз да інспэктара заяву, дзе прасіў аб звальненьні з працы, матывуючы слабым здароўем і цяжкасьцю аднаму працаваць адначасова з чатырма клясамі. Інспэктар паказаўся ў гэты час ветлым і радзіў не звал ьняцца, а перавесьціся ў двухці трохкамплектавую школу. Гэта летая жыў, “якмыш пад венікам”, але й яно праляцела шпарка. Пад восень здарыліся два падазроныя выпадкі: з цэнтру ад саюзу каапэратываў прыяжджае ў вёску жыдок кантрактаваць сады й заходзіць да нас. Я зь ім пайшоўу садок. Там ёсьць восем маладых яблынек зь яблыкамі. Гэты “знаток” прызнаў, што на кожнай яблыньцы будзе па 30 пудоў яблыкаў, але ён для прасьцейшага залічэньня напіша па 25 пудоў зь яблынькі, а ўсяго 200 пуд. Я яму кажу, што гэта яблынька зь яблыкамі, зь лісьцямі, з дрэвам і карэньнямі не заважыць 25 пудоў. Тут можа быць ня болей як па 5 пудоў на кожным дрэве, а ўсяго 40 пудоў. На гэту колькасьць я згаджаюся. Кантрактар дамагаецца запісаць кантракт на 200 пудоў, якія мы павінны здаць дзяржаве па цьвярдых цэнах. Ён яшчэ трохі паспрачаўся ды адыходзячы сказаў: — Глядзіце, каб ня каяліся. У хуткім часе пасьля гэтага прыяжджае пара камсамольцаў (хлопец і дзяўчына) праводзіць сход. У іх стаялі два пытаньні: “Уборачная кампанія” й “Калектывізацыя”. Хлопец быў ціхі, маўклівы, а дзяўчына язычлівая333, агрызалася зь сялянамі. Сходка, як заўсёды, праводзілася ў школе й працягнулася за поўнач. Калі людзі разышліся, засталіся толькі “прадстаўнікі ўлады” й я як гаспадар памяшканьня. Я жыў у школе, а харчаваўся дома, таму павёў іх дамоў, да сваіх, каб даць ім вячэраць. Была позная пара, усе спалі, я іх змог пачаставаць толькі малаком і хлебам. Дзяўчына нешта замармытала ды палажыла некалькі медзякоў на стале, як бы зь нейкім гонарам. Я заўважыў: — Што вы гэта робіце? Мы жывём у вёсцы, па нашаму сялянскаму звычаю мы з падарожных ніколі не бяром платы, — ды яшчэ раз перапрасіў, што ня мог належнай вячэры зрабіць. — Мы людзі савецкія, што з нас належыцца, мы плацім, — сказала як бы з задзірствам камсамолка. Я ім прапанаваў начаваць у вольнай хаце, дзе былі два ложкі з пасьцельлю. — He, завядзі нас у пуню, — загадала камсамолка. Я й дагадаўся, што яна хацела агледзець гаспадарку, што яна была з гэтай мэтай і накіравана. Я іх павёў туды, хоць там і зусім нявыгадны быў начлег, бо сена ў пуні ляжала падыспадам, а наверсе было запоўнена канюшынай — аж да самай страхі, куды ім і прыйшлося лезьці па драбінах. Настаў час восеньскай канфэрэнцыі, якая заўсёды адбывалася з 15 жніўня, а на гэты год зацягнулася на самы пачатак верасьня. Канфэрэнцыя цягнулася некалькі дзён, але аб пераводах з школы ў школу й звальненьнях паведамленьня не было. Настаўнікі пачалі хвалявацца. Нарэшце было пастаўлена й гэта пытаньне, яго разьвязвала адмысловая “тройка”: толькі што прысланы з Магілёўскага паліттэхнікуму палітінспэктар Новікаў (ад райвыканкому), прадстаўнік НКВД, прадстаўнік ад настаўніцтва — настаўніца-камсамолка (часовая жонка гэтага самага энкавэдыстага й шпік НКВД). Гэтая камісія пастанавіла ўсіх старэйшых настаўнікаў выслаць за Дняпро, а пакінуць на месцах толькі камсамольцаў. А мяне й майго брата, які цяпер быў на самым усходнім куце раёну, у Швабах, зусім звольнілі. Засталося на месцы толькі трох старэйшых настаўнікаў, якія, відаць, былі зьвязаныя з працай НКВД. ЯК БАЛЫІІАВІКІIІАЛЯНІЗАВАЛІ БЕЛАРУСАЎ Апрача русіфікацыі, бальшавікі з 1921 да 1936 году праводзілі ўпартую, як казаў Славінскі334, палянізацыю беларускага народу. 333 Язьічлівы — хто шмат непатрэбна гаворыць (АВ). 334 Напэўна, маецца на ўвазе Адам Славінскі (1885—1937), партыйны й дзяржаўны дзеяч БССР. У 1905 годзе ў Корані сярод больш чымся дзесяці вёсак каталіцкага насельніцтва была адчыненая расейская народная школа. У1916 годзе, калі польскія ўцекачы прыпыніліся на прыфрантавой Беларусі, ім было дазволена зарганізаваць свае нацыянальныя пляцоўкі й школы. У нашай парафіі польскіх уцекачоў не было, але польскія шавіністыя выкарысталі гэтае права, нанялі дом, прыслалі сваю настаўніцу, нейкую панну Марыю, і адчынілі школу польскую побач з расейскай. Тады ў часе вайны ў расейскай школе працавалі за настаўнікаў малапісьменныя падлеткі, дык панна Марыя, можа, на галаву была вышэйшая за гэтых расейскіх настаўнікаў, але для беларускіх дзяцей, якія хадзілі і ў адну, і ў другую школу, абедзьве мовы былі чужыя. Пераросткі-дзяўчаты пайшлі вылучна да панны Марыі. Яна, мажліва, была адукаваная жанчына, а ў дадатак сумленная; апрача лекцыяў чытаньня, пісьма й лічэньня, праводзіла й гутаркі з вучнямі, асабліва зь пераросткамі. Зайшла гутарка аб краінах і людзях. Нашыя дзяўчаты й пытаюць у яе: — А наша тутэйшая зямля ці ёсьць Польшча? Iмы ці ёсьць палякі? (А гэтыя дзяўчаты, трэба сказаць праўду, ужо былі сьвядомыя беларусы.) Панна Марыя адказала: — Ваша зямля ня ёсьць Польшча. Яна даўней называлася Літва, а цяпер яе называюць Bialorus. Другі наведвальнік быў таўставаты, з твару як бы трохі азызлы, пануры, павольны. Скура на твары была шараватая, таму цяжка было адгадаць век. Адзежына на ім была доўгая й зашмальцаваная. Гэта быў настаўнік жыдоўскай школы. Калі ён бачыў, што ў нейкай талерцы заставалася нейкай жыжкі, дык ціха, як здань падсоўваўся й як бы са смакам даядаў. Як глядзеў я на гэтых няшчасных, сэрца сьціскалася, думалася: “А ці не давядзецца мне так веку дажываць?” Гэтак думаў шмат хто з сталых адзінокіх настаўнікаў. Вясной 1934 году харчаваньне ў гэтай сталоўцы трохі палепшылася: сталі часта варыць суп з сушанага цёртага шчаўя, а на другую страву — грыбы. Я бачыў, што сяляне ў каапэрацыю здавалі грыбы, якія наскрозь растачылі чэрві, але калі з талеркі пахнулі падсмажаныя грыбы, дык я стараўся не прыглядацца да іх, але са смакам еў, бо згаджаўся з прыказкай: “Ня той чарвяк, што мы зьядзім, а той чарвяк, што нас зьесьць”. У тыя часы ў Менску кожная фабрыка, кожнае прадпрыемства мела свае зачыненыя сталоўкі й свае зачыненыя разьмеркавальнікі (крамы). Самыя лепшыя сталоўкі й разьмеркавальнікі былі для Саўнаркому335 ды партактыву; сюды ўваходзілі партыйныя тузы, але звычайным партыйным работнікам і службоўцам доступу не было. Далей ішлі 335 Саўнаркам — Савет народных камісараў. сталоўкі й зачыненыя разьмеркавальнікі энкавэдыстых, вышэйшай рангі вайскоўцаў і “партызанаў”. “Партызаны” высунуліся на паверхню грамадзтва прыблізна ў 1932-м. У 1918 годзе, у часе нямецкай акупацыі, і ў 1919—1920 гадох, у часе акупацыі польскай, на Беларусі не было камуністых, а за гэта надта мала было й партызанаў. Калі былі выпадкі, што пакрыўджаныя й абрабаваныя сяляне выступалі супроць Гвалту польскіх вайскоўцаў, дык гэтыя самыя сяляне з гэткім самым абурэньнем ставіліся й супроць бальшавіцкіх рабункаў і зьдзекаў. Тымі часамі балыпавікі высунулі на паверхню грамадзтва групу шпіцаляў336 і даносчыкаў, якіх надзялілі “партызанскімі” білетамі й прымацавалі іх да багатага зачыненага разьмеркавальніку. Але яны ўсюды лезьлі без чаргі й дармова лезьлі ў публічныя месцы — лазьні, кіно ды інш. Менскае насельніцтва да “партызанаў” ставілася з пагардай і нянавісьцю, ды кожнага авантурніка й нахабніка сталі зваць партызан. Балыпавікі тады рыхтаваліся да вайны, дык падрыхтоўвалі глебу, каб розныя авантурнікі ішлі ў партызаны за іх. Як нечакана ўсплылі на паверхню гэтыя “партызаны”, гэдак нечакана й зьніклі. Найгоршыя ўмовы харчаваньня мелі работнікі лёгкай прамысловасьці, службоўцы й сяляне ў саўгасах і калгасах. Самыя працаўнікі гэтай катэгорыі людзей атрымлівалі па 120—150 грамаў хлеба на дзень, а дарослыя члены сям’і нічога не атрымлівалі. У тыя галодныя гады бальшавікі ў Менску ў пякарнях трымалі як дзень, так ноч аддзелы да іо асобаў міліцыі, бо баяліся, каб галодны натоўп не зрабаваў пякарняў. АКАДЭМІК ЗАМОЦІН I ВЫКЛАДЧЫК ДЭКУТОВІЧ Мяне цікавіла паглядзець, як студэнты абараняюць сваю дыплёмную працу, дык вось я, здаецца, вясной 1935 году й зайшоў у ВПІ, калі праходзіла абарона. Студэнт ВШ Шусьцер абараняў сваю дыплёмную працу па літаратуры; тэмай было “Слова аб палку Ігара”. На гэткую ўрачыстасьць найчасьцей студэнт убіраецца прыстойна, а гэты быў убраны ні то па-дзівацку, ні то па-спартоўску: кашуля расшпіленая на ўсе Гузікі, а рукавы закасаны да самых пахаў, валасы схахлачаныя. За сталом сядзелі акадэмік Замоцін і выкладчык расейскай літаратуры дацэнт Дэкутовіч. Студэнт досыць шпарка прачытаў сваю работу. Прафэсар і дацэнт пераглянуліся й сталі ціха між сабой гаварыць. Нарэшце прафэсар запытаўся ў студэнта, якім ён карыстаўся матэрыялам, калі ўкладаў сваю работу. Студэнт адказаў, што карыстаўся рознымі матэрыяламі й адшукваў іх у розных месцах; пры гэтым