Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
У нашай школе наведваў IV клясу хлопец 14 гадоў, хоць па веку мусіў бы заканчваць VII. Мы ведалі, што ён блатны, але ён трымаў сябе прыстойна. Гэты вучань часта зьвяртаўся да настаўніка за такімі заўвагамі:
—	Вось пабачце, якое прыгожае а я напісаў. Умяне ўсюды гэткія.
Пасьля ён зьнік з нашай школы. Празь нейкі месяц мы даведаліся, што калі ягоная маці захварэла (а ён жыў толькі з маткай) і яе накіравалі ў шпіталь, ён матчына адзеньне ды ўсе рэчы з хаты прадаў, і самога яго ня стала.
Падобны гэтаму быў другі выпадак у Менску ў часе ліквідацыі Тухачэўскага. Энкавэдыстыя арыштавалі нейкага высокага камандзіра Чырвонай арміі. Ягоная жонка захварэла, і яе накіравалі ў шпіталь. Адзіны іхны сынок застаўся на ўзгадаваньні вуліцы. Пакуль маці прыйшла з шпіталю, дык у кватэры ня стала ні сына, ні рэчаў. Як вялікая рэдкасьць, праз паўтара года быў выпушчаны з бальшавіцкай вязьніцы гэты камандзір, а за гэты час ягоны сын стаў выдатным рэцыдывістам. Бацька яго адшукаў і сам застрэліў, бо ўбачыў, што хлопец ужо загінуў назаўсёды.
Прыбыў у нашу школу ў IX клясу вельмі прыстойна адзеты хлопец 18 гадоў, жыдоўскай нацыянальнасьці. Ягоны бацька працаваўу Маскве ў Камісарыяце прамысловасьці. Хутка выявілася, што сын — вялікі вырванец і трымаць яго ў школе немагчыма. Настаўнікі хацелі яго прагнаць, але дырэктар Бобрык быў партыйны і, відаць, напрошаны сям’ёй, таму працівіўся гэтаму, а прасіў настаўнікаў не выганяць. У гэтага вучня самае слабае месца было пісьмовая беларуская мова. Настаўніцкі калектыў абавязаў настаўніка Рублёва (ён жа — пісьменьнік Цімох За-
357 Камароўка — гістарычны раён Мінска. Гэтая ўскраіна была адной з самых занядбаных. У асноўным у прадмесьці сяліліся рамесьнікі й працоўныя.
рэчны358) на экзамэне па беларускай мове гэтага вучня не прапусьціць. Перад экзамэнамі празь Менскі аддзел народнай адукацыі падае заяву адзін хлопец, каб яго дапусьцілі трымаць экзамэн у X клясу, ну й прыйшоў на экзамэн. Рублёў і другі настаўнік сядзелі на экзамэне й не маглі дапільнаваць, як гэты чужы хлопец перадаў нашаму вырванцу чарнавік, так вырванец напісаў сваю работу на “добра”. А чужы хлопец сказаў, што для яго гэткая тэма зацяжкая й ён ня мог напісаць гэтай работы, і болей на экзамэн не пайшоў.
На наступны, 1939 год сын камісара наведвае X клясу. Але ў лістападзе яго й ягонага сябры няма ў школе тыдзень, друті, а на трэці прыходзяць з стрыжанымі галовамі: сядзелі ў вязьніцы за тое, што ў трамваі ў нейкай жанчыны ўкралі ручную торбачку, а там было трохі грошай і кніжка з касы ашчаднасьці на вялікую суму. Яны пайшлі ў касу атрымліваць гэтыя грошы; там іх папрасілі пачакаць, а потым прыйшлі міліцыянэры й адвялі іх у вязьніцу. Іх судзілі, а паколькі кража не ўдалася, дык суд іх унявіньніў. Яны прыйшлі зноў у школу й нават ганарыліся, што не абы з кім сядзелі, але зь лейтэнантамі й нават маёрамі, якія паадставалі ад эшалёну ехаць у Фінляндыю на вайну.
Нарэшце пад вясну 1940 году яго выкінулі з школы. А было так. Ён стаў на лекцыі дражніцца з настаўніцай — пачаў, як малое дзіця, па чатыры разы прасіцца, каб выйсьці вон. Настаўніца на яго крыкнула, каб сеў і не дакучаў ёй, дык ён тады намачыў пад партай. Вось за гэта яго й адправілі.
Вышэй успомнены вучань нашай школы, сын камісара, быўулічаны ў зладзействе, сядзеў у вязьніцы, але суд унявіньніў яго бадай толькі за тое, што ён быў сынам партыйца й высокага ўрадоўца.
Але былі іншыя вучні нашай школы — і паважныя, і сумленныя, якія папаліся пад суд. Напрыклад, вучаніца Лібік зь Людамонту, прыгожая й шустрая дзяўчына. Калі трэбала часам напісаць практыкаваньне для клясы на кляснай дошцы, дык гэту работу я заўсёды даручаў ёй. Яна вельмі шпарка й беспамылкова выконвала яе й перш за іншых запісвала ў свой сшытак. Настаўніца матэматыкі гэдаксама хваліла яе як найлепшую вучаніцу. Яна знайшла сабе працу ва ўнівэрсальным магазыне ў аддзеле касмэтыкі: прадавала духі, памаду ды інш. Празь некалькі месяцаў працы знайшлі ў яе недалікі ў грашах і засудзілі на некалькі гадоў вязьніцы.
358 Цімох Зарэчны — адзін з псэўданімаў пісьменьніка Цімоха Рублёва (1910—?). Скончыў ВПІ. У 1930-я гг. працаваўу “Савецкай Беларусі”, на радыё, у Інстытуце школьнай пэдагогікі, настаўнічаў. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў на Нясьвіжчыне. Паводле адных зьвестак, улетку 1944 гвыехаў у Польшчу, дзе жыў пад прозьвішчам Лукашэвіч, паводле іншых — загінуў у часе бамбёжкі каля Г ародні. У Бэрліне ў сэрыі “Народная бібліятэчка” выйшла яго кніга “Адам і Ева. Чабор. Апавяданьні”.
Іншая дзяўчына, Марыля Акулава, працавала на “Эльводзе”, дзяжурыла пры паравым катле. Калі восеньню 1938 годуўчасе гітлераўскай акупацыі Чэхіі была зроблена мабілізацыя, празь недахоп работнікаў яе прымусілі працаваць на дзень па 16 гадзін, а на сон, на падарожжа на працу, на яду й на закуп прадуктаў — астатнія 8 гадзін. I гэдак некалькі тыдняў. Ад гэтай напружанай работы і ў гарачыні яна захварэла на ішыяс (запаленьне сядальнай нэрвы), з паўгоду ляжала ў шпіталі, а летам сабрала ўсе запасы грошай і паехала на курорты на Каўказ. Там як бы паправілася. Але калі прыехала дамоў да Менску позна ўночы, трамваі ўжо не хадзілі, дык пакуль яна прыйшла слотнай ноччу з станцыі на пасёлак Старажоўку, дык хвароба зноў вярнулася. Цяпер яе ў шпіталь чамусьці не ўзялі, а далі сацыяльнае забесьпячэньне, на якое ня можна было й тыдня пражыць. Яна прымушаная была ісьці на тую самую працу, хоць і хворая, і кульгавая. Яна хоць і загадзя прыйшла да трамвая, але людзі, як шалёныя, перліся на трамвай, і ёй не ўдалося сесьці, а пакуль прыйшоў другі трамвай, дык яна ўжо трохі й спазьнілася. Яе да працы не дапусьцілі й накіравалі на суд, бо гэта было ў 1939 годзе, калі выйшаў шалёны закон, што за спазьненьне на некалькі мінут на працу судзілі й пасылалі працаваць у кацэт. Ад першага разу яе не засудзілі, а адлажылі суд, але да працы не дапусьцілі, хоць і ня звольнілі, і яна не магла другой працы шукаць, а сродкаў на жыцьцё не было. I вось гэткі стан жыцьця быў горшы за кацэт. Ня ведаю, калі й чым тая справа скончылася, бо пасьля яе бачыць ня здарылася.
ШКОЛА ДЛЯ ДАРОСЛЫХ № 3
Зімой 1935 году я закончыў Вышэйшы пэдагагічны інстытут і вясной гэтага ж году быў прызначаны на працу ў 3-ю менскую школу для дарослых выкладаць беларускую мову й літаратуру. У гэтай вячэрняй школе, як і ў іншых менскіх вячэрніх школах, вучні падзяляліся на тры групы. Адна, бадай што большая частка, — тыя падлеткі, якіх за благія паводзіны выкінулі зь дзённых школаў. Да другой групы належала вясковая моладзь, якая ўцякла зь вёскі ад калгаснага прыгону ў Менск і ўладзілася на працу, і моладзь места, вымушаная па тых ці іншых прычынах працаваць. Трэцяя група — камуністыя й фахоўцы з фабрык, якім недахоп асьветы перашкаджаў пасоўвацца на вышэйшыя пасады, але гэта група была самая меншая й скора школу пакінула. Цягучайшая была моладзь, якая прыбывала зь вёсак.
Я ў папярэднім разьдзеле ўжо спыняўся на першай групе, што складалася з падлеткаў места, якіх выгналі зь дзённых школаў. Яны бальшынёй мелі бацькоў, але гэтыя бацькі або мала дбалі аб сваіх дзецях, або нічога не маглі зь імі сабе парадзіць.
Працаваць у вячэрняй школе было трохі выгадней, як у дзённай, бо ў часе балыпавіцкіх сьвятаў ня трэбала вадзіць сваіх вучняў
на дэманстрацыі й парады. За палітычнае й ідэалягічнае выхаваньне ў гэтых школах настаўнікі меней былі адказнымі, бо вучні ўважаліся работнікамі з прадпрыемства, дзе за іхнае палітычнае выхаваньне адказвалі парторгі, а за маральнае — прафсаюзы.
Калі мы восеньню ўкамплектоўвалі сваю школу вучнямі, то стараліся набраць як найболей, каб утварыць дзьве аднолькавыя (паралельныя) клясы, тады настаўнікі мелі двайную пэнсію, а калі набраць работнікаў з тых фабрык, дзе праца вядзецца па дзьве ці тры зьмены, тады гэтыя клясы праводзілі заняткі на дзьве зьмены, а значыць, праца настаўнікаў аплочвалася ўдвая. Мы заўсёды стараліся набраць паралельныя клясы так, каб адна зь іх была пісьменнай, тады кожны настаўнік адну лекцыю на дзень паўтараў тры разы й меў трайную аплату. Пасьля ўкамплектаваньня школы вучнямі зараз жа рабіўся й адсеў. Але настаўнікі стараліся, каб хоць штучна падтрымаць гэткае ўкамплектаваньне да лютага, тады першапачатковая пэнсія захоўвалася настаўніку да канца навучальнага году.
Вучні вуліцы, блатныя, запісваліся ў школу не дзеля таго, каб вучыцца, а дзеля таго, каб дома перад бацькамі было чым апраўдацца, што яны займаюцца паважнай справай, але найгалоўнейшай прычынай было тое, што школа была зборышчам, дзе яны маглі спатыкацца з гэткімі самымі сваймі сябрамі.
Я ўжо заўважаў, што распусныя былі ня толькі хлопцы, але й дзяўчаты. Звычайна яны восеньню трымалі экзамэн на кляс ніжэйшы, чымся мелі веды, каб праходзіць тую праграму, якая ім была ўжо вядомая. Калі пасьля ўкамплектаваньня школы зараз жа пачынаўся й адсеў, адны самі пакідалі школу, а іншых прыходзілася выкідаць за дрэнныя паводзіны. Калі пажаданыя для школы вучні пакідалі школу, настаўнікі хадзілі да іх па кватэрах і заклікалі вярнуцца, а калі гэткія вучні мелі бацькоў ці апекуноў, дык настаўнікі напаміналі ім пасылаць дзяцей у школу. Да лютага-сакавіка балыпыня вулічных дзяцей адсявалася са школы, але частка зь іх не пакідала школы, аднак прыходзіла не вучыцца, а толькі шкодзіць настаўнікам і тым вучням, якія хацелі вучыцца. Часам станеш ім пагражаць:
—	Калі вы самі ня будзеце вучыцца, а будзеце перашкаджаць іншым, дык на экзамэне пастпаўлю “два”.
Аяны, ведаючы ўмовы савецкай школы, пачынаюць жартаваць:
—	Вы, настаўнікі, на экзамэнах палёпйіаеце: вы падп.ісалі соцумову359 даць юо % пасьпяховасьці. Калі вы нас не прапусьціце, вас саміх звольняць з працы за парушэньне соцумовы.
359 Соцумова, або соцабавязацельства (рас. соцйалйстйческое обязательство) — плянавы абавязак, які мусіў браць на сябе працаўнік савецкага прадпрыемства, арганізацыі, установы.
Але мы мелі адзін сродак барацьбы з гэтымі неслухамі: калі вучань за месяц прапусьціць 25 % лекцыяў, школа мае права выдаліць яго вон са школы. Так і рабілі. Усе непатрэбныя вучні былі вылучаны360, і школа давала добры працэнт выпускаў, хоць да вясны ў школе заставалася нават меней як 25 % тых вучняў, што паступілі восеньню.