Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Дзяцей звыш 12 гадоў бальшавікі былі змушаныя разьмясьціць па фабрыках. Там для іх былі прыладжаны інтэрнаты. Гэтых дзяцей днём пасылалі працаваць на фабрыку, а вечарамі — у вячэрнія школы. Іх палітычнае выхаваньне ўскладалася на парторгаў і камсамольцаў фабрыкі, а хатняе ў дзявочых інтэрнатах — на пастаўленую фабрыкай жанчыну, а ў хлапцоўскіх — на пастаўленага мужчыну, але гэтыя выхавальнікі ня толькі не былі пэдагогамі, каб у гэткі няўстойлівы ў характары век падлетка маглі іх устрымоўваць ад рознай распусты, але часта самі мелі несамавітыя паводзіны.
Нашую школу наведвалі гэткія дзяўчаты з шальнай прамысловасьці, цукерачнай, цацачнай, галянтарэйнай фабрыкі. Калі каторая вучаніца пакідала наведваць школу, дык прыходзілася ейнаму настаўніку ісьці да яе ў інтэрнат. Мне часамі даводзілася бываць там, калі з маёй падшэфнай клясы вучні пераставалі наведваць школу. Аднаго разу я пайшоў на галянтарэйную фабрыку, бо адтуль добрая вучаніца Філіповіч перастала хадзіць у школу. Там інтэрнат быўу будынку фабрыкі, і мяне туды не пусьцілі, але я, ідучы дахаты, спаткаў яе на вуліцы й пачаў угаворваць, каб яна наведвала школу, што гэта ёй у будучыні згодзіцца.
— Ды я й сама ведаю, што гэта вучэньне мне ў жыцьці прыдасца, але мне няма як: адно няма чаго абуць (у яе на нагах былі хатнія палатняныя хадачкі352), а другое, дык вы ня ведаеце, якмне тут дрэнна жывецца, мне няма як і расказаць, — кажа яна.
— Што, можа, цяжка працаваць? — пытаю.
352 Хадакі — старадаўні жаночы абутак (АВ).
—	А не, працаваць лёгка, але так... — і ў яе сьлёзы навярцеліся.
Я ёй спагадаў, але ня мог дапамагчы, і мы разьвіталіся.
Тагачасных дзяцей места можна было падзяліць на дзьве групы. Адна зь іх — пасьлядоўцы сямейнага быту, якія стараліся вучыцца й падпарадкоўвацца школьным парадкам. Частка зь іх уступала ў піянэры й камсамол, каб забясьпечыць сабе дарогу ў далейшую навуку.
Другая група хоць і жыла ў сем’ях пры бацьках, але ленавалася вучыцца ды шкодзіла другім дзецям і настаўнікам. Большую частку дня яны праводзілі на вуліцы й, арыентуючыся на так званых блатных (па-амэрыканску — маладых бамаў353), стараліся быць іхнымі пасьлядоўцамі й пераймаць зробленыя тымі хітрыя й адважныя злачынствы. У выніку ня толькі беспрытульныя зь дзіцячых дамоў ды вандроўныя беспрытульнікі практыкавалі крымінальныя злачынствы, але часта гэтым займаліся й дзеці нават паважных бацькоў.
Як прыклад успомню сям’ю свайго суседа Ламакі, які жыў на нашым двары. У гэтай сям’і былі бацька, матка й два хлопцы. Старэйшы сын вучыўся пільна ды любіў займацца тэхнікай: майстраваў радыёапараты. Меншы сын, Віця, быў спрытны хлопец 12 гадоў, жыў зусім вольна як летам, гэдак і зімой, калі прыходзіў з школы. Летам цэлы дзень бадзяўся без нагляду, бо бацька й матка з раньня да вечара былі на працы, а пасьля працы трэбала то там, то сям стаць у чаргу, каб што купіць. Як я ўжо ўспамінаў, дзеці нашага двара вучыліся пець блатняцкую песьню пра Мурку, дык там і гэты самы Віцька быў. Аднаго разу ён далучыўся да малых дзяцей 3—5 гадоў з нашага двара й пайшоў зь імі ў дом Міхароўскага. Там яму захацелася паглядзець, што ў шафе ёсьць, убачыў ручны гадзіньнік і забраў яго. Пасьля гэтага Віцьку судзілі й далі яму чатыры гады барысаўскай вязьніцы. Ён да вайны адбыў толькі два гады, а калі пачалася вайна, іх пагналі на ўсход, у Расею, але Віцька ў Вязьме ўцёк і вярнуўся дамоў.
3	даўніх часоў быў у Барысаве на востраве сярод Бярозы вялізны й прыгожы замак. Расейскі ўрад перарабіў яго ў вязьніцу для крымінальнікаў, а бальшавікі ў пачатку 1930-х — у дзіцячую вязьніцу. Як было вышэй заўважана, пры нацдэмаўскім кіраваньні існавалі чатыры школы для тых вучняў, якія цяжка паддаваліся выхаваньню. Але калі бальшавікі нацдэмаў ліквідавалі, дык скасавалі й гэтыя школы, кажучы: “Няма благіх вучняў, але ёсьць благія настпаўнікі”. Праз 3—4 гады ўсе 50 менскіх школаў па паводзінах вучняў нагадвалі гэтыя чатыры школы. Найгоршымі парушальнікамі школьнага парадку былі дзеці савецкіх вайскавікоў. Калі бальшавікі сваім бязглуздым кіраваньнем зруйнавалі да рэшты дысцыпліну масавых школаў, сталі шукаць вінавайцаў. Вось гэткім казлом адпушчэньня аказаўся дырэктар
353 Бам (анг. bum) — валацуга, гультай, абібок; люмпэн.
і-й менскай школы Карвякоў, якога судзілі паказальным судом, а віна была тая, што на лекцыі ў часе заняткаў вучань надзеў настаўніцы на галаву кош ад сьмецьця. Хоць Кравякова судзілі й цяжка пакаралі, але гэтым справы не наладзілі. Мне помніцца скарга прафэсара Лявіцкага:
— Якая віноўніца мая дачка, што яе пасадзілі побач з вырадкам людзкасьці, што яна кожную мінуту мусіць слухаць непрыстойныя словы?!
Што ж маглі рабіць настаўнікі, калі ў клясе набіралася некалькі гэткіх вырадкаў людзкасьці, якія зрывалі працу на лекцыях і выкрыквалі непрыстойныя словы! Школьны аддзел меставай управы дазволіў дырэктарам выключаць з школы самых горшых хуліганаў, але на іхнае месца прысылалі гэтулькі ж выключаных зь іншай школы, а можа, яшчэ горшых хуліганаў. Калі гэтыя вырванцы праходзілі па чарзе ўсе масавыя школы места, тады прыходзілі запісвацца ў нашыя вячэрнія школы. Ці мог дырэктар школы адмовіцца прыняць гэткіх распусных вучняў? He! Бо ў гэтым выпадку дырэктару падсоўвалі артыкул Канстытуцыі СССР: “Кожны грамадзянін СССРмае права на вучобу”.
На Беларусі былі чатыры дзяржаўныя мовы: беларуская, жыдоўская, расейская й польская. У Менску найболей школаў было беларускіх і жыдоўекіх. Да канца 1930-х гадоў значна пашырыўся лік расейскіх школаў за кошт беларускіх, польскіх і жыдоўскіх, бо польскія й жыдоўскія зусім зьліквідавалі. Жыды-інтэлігенты імкнуліся сваіх дзяцей пасылаць у беларускія ці расейскія школы, а на іх гледзячы, гэта рабілі нізы.
Вялізны працэнт разбэшчаных наглядаўся сярод дзяцей жыдоўскага паходжаньня. Беларускія настаўнікі ўхітраліся пасылаць гэтых разбэшчаных у жыдоўскія школы, бо адтуль у замену ім не было каго прыслаць. Пасылаючы жыдоўскіх дзяцей у жыдоўскія школы, беларускія настаўнікі тлумачылі гэта тым, што тым на сваёй роднай жыдоўскай мове лягчэй будзе вучыцца. Жыдоўскае настаўніцтва тлумачыла распушчанасьць жыдоўскіх дзяцей тым, што гэта дзеці мескіх нізоў, мескай беднаты, але гэта не зусім праўдзіва, бо я заўважаў сярод гэткіх распусных вучняў і сына высокага ўрадоўца.
Калі беларускія школы пасылалі разбэшчаных дзяцей у жыдоўскія дзённыя школы, дык гэта не было такім відавочным, бо жыдоўскіх дзённых школаў было шмат. А вячэрніх жыдоўскіх школаў была толькі адна — 8-я. Дырэктарам яе быў Капчыц — вельмі паважаны чалавек, жыдоўскі патрыёт, на вялікі жаль, зусім глухі. Вось гэткія прэзэнты кожнага дня падсылаюць і падсылаюць, ды пры гэтым дакладаюць артыкул Канстьпуцыі: “Кожны грамадзянін СССРмае права на дармавую асьвету”. Капчыц адсылае гэткую паперку назад у ваддзел асьветы, дадаючы: “Калі вы мне пакажаце гэткі артыкул Канстытуцыі, што ўсякі грамадзянін СССРмае права на дармавую асьвету ў 8-й жыдоў-
скай вячэрняй школе, дыкя толькі тады прыму гэтыхразбэшчаных падлеткаў у сваю школу”.
У гэтай школе здарыўся непрыемны выпадак. Вечарам, ідучы з школы, вучні зГвалцілі вучаніцу. Быў паказальны суд, і тут беднага Капчыца пасадзілі на лаву падсудных разам з групай разбэшчаных юнакоў як дырэктара школы.
Як жа бальшавікі перавыхоўвалі малых крымінальнікаў у Барысаўскай дзіцячай вязьніцы? Былі чуткі, што рэжым там быў вельмі строгі: за найменшае парушэньне парадку малыя вязьні сурова караліся боем ды іншымі фізычнымі ўзьдзеяньнямі. Я, праўда, кароткі час меў дачыненьне зь нейкім Кісялём, які чатыры гады адбыў у Барысаўскай дзіцячай вязьніцы. Гэты падлетак быў зусім пазбаўлены сораму й чалавечага гонару. Хоць бальшавіцкія школы былі мешаныя (вучыліся разам хлопцы й дзяўчаты) ды нават быў напамін зьверху, каб і па партах садзілі перамешана, але ў нашай школе садзіліся вольна, дзе хто хоча. Кісель (дзеці жартам яго заўсёды называлі Кампот) сеў ля аднэй спакойнай дзяўчыны. Я нешта пісаў на табліцы354, але сачыў за паводзінамі Кісяля. Дзяўчына адсоўвалася ад яго, адсоўвалася дый выскачыла з парты. Я быў прымушаны падысьці да Кісяля, узяць яго за каўнер ды выкінуць за дзьверы як збрадлівае355 кацянё. Ён, праўда, не ўпіраўся.
Апрача хлопцаў, шмат было й дзяўчат амаральных паводзінаў. Адной восені прыходзіць на экзамэн дзяўчына, ростам амаль зь мяне, і піша дыктоўку ў IV клясу. Напісала добра. Калі я выправіў работу й кажу ёй, што паводле дыктоўкі яна можа садзіцца ў VI клясу, яна заўважае, што хоча вучыцца ў IV. На першых занятках мы выбіраем кляском356. Хлопцы прапануюць яе ў старшыні, яна не адмаўляецца. Яе й выбралі. Здаецца, гэтага самага дня, на лекцыі беларускай мовы, я выклікаю вучня да табліцы. Ен піша на табліцы сказ, а я стаю ля яго, сачу за пісаньнем і парою — за новай старшынёй кляскому: яна зрабіла з паперы маленькую місачку, наліла ў яе чарніла ды ставіць на маё крэсла. Я гэдаксама вымушаны быў падысьці да яе, узяць за руку й вывесьці за дзьверы. А яна, ідучы праз клясу, толькі хіхікае, безь ніякага сораму.
Наша школа, як і ўсе іншыя вячэрнія школы, лічылася школай для дарослых, дык сачыць за пазакляснымі паводзінамі вучнёўства як бы не было патрэбы, але былі дзяўчаты-падлеткі, на паводзіны якіх трэба было рэагаваць, іх блатныя нават зь лекцыяў выклікалі. Памятаю, аднаго разу дырэктар выклікаў матку аднэй дзяўчыны жыдоўскай нацыянальнасьці. Гэта маці сказала, што муж у вастрозе, а ў яе малыя дзеці, дый на работу трэба хадзіць, дык яна ня ў сілах пакіраваць сваёй
354 Табліца — тут: клясная дошка.
355 Збрадлівы — шкадлівы (АВ).
356 Кляском — клясны камітэт.
дзяўчынай, якую зь дзённай школы выключылі. Да маткі другой гэткай дзяўчыны дырэктар мяне пасылаў, каб матка ўзьдзейнічала на яе. Гэта жанчына таксама была бяз мужа. Калі яна пры мне стала лаяць сваю дачку, дык тая толькі сьмяецца. У нашай школе было яшчэ некалькі гэткіх яўна распусных дзяўчат-падлеткаў, але найбольш такога здаралася там, дзе бацькоў пры сем’ях не было.
Каб закончыць разгляд паводзін школьніц менскіх школаў, успомню справу, якая нарабіла ў Менску шмат шуму: бацька застрэліў сваю 16-гадовую дачку й яго судзілі. Гэты камандзір на судзе так тлумачыў справу: ягоная дачка кожнага дня з дому ішла ў школу, але з школы паведамлялі, што дачка школы не наведвае. Ён быццам даведаўся, што ў адных сутарэньнях на Камароўцы357 наладжаны прытон распусты, куды заходзілі савецкія вайскоўцы. Ён прыйшоў туды, застаў там сваю дачку й там жа застрэліў. Гэдак ён казаў на судзе. Але на вуліцы хадзілі чуткі, што ён пайшоў туды як наведвальнік.