Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
Апрача вышэйуспомненых вучняў-шкоднікаў былі вучні старалыя да навукі й з добрымі паводзінамі. Адзін хлопец, матка якога была ўдава з малымі дзецьмі, днём працаваў, а вечарамі вучыўся вельмі добра. Ён быў вялікім любосьнікам кінафільмаў. Калі, бывала, мы ідзем дамоў з школы, дык ён пералічаў добрыя й дрэнныя бакі фільмаў, а найболей захапляўся амэрыканскімі. Былі два хлопцы Дзікі — пільныя й здольныя. Быў адзін хлопец, аматар да пісаньня. Я пытаю:
—	Як гэта робіцца, што ты граматыкі ня ведаеш, а добра пішаш?
А ён адказвае:
—	У друкарні наборшчыкам працую.
Было шмат пільных да навукі дзяўчат, што прыбывалі зь вёсак, з чыстай сакавітай беларускай мовай, але хутка, калі пачалі ўрастаць у мескае жыцьцё ды па вечарох сталі выходзіць на вуліцу на шпацыр, дык замест прыгожай беларускай мовы загаварылі на мескім жаргоне — і пільнасьці да навукі ня стала.
Як прыклад на гэткія выпадкі ўспомню Яню з Койданаўскага раёну. Гэта была дзяўчына 17 гадоў, адна з найпільнейшых вучаніц у клясе. Першыя два гады яна працавала ўдзень за хатнюю работніцу. Неяк раз яна пахвалілася, што энкавэдысты абяцаў уладзіць яе на працу ў сталоўку за афіцыянтку. Калі стала працаваць у сталоўцы, дык і чыстая яе беларуская мова стала ператварацца ў нейкі жаргон, зьнікла й пільнасьці да навукі, яна пачала часта прапускаць заняткі, а нарэшце й сшыткі стала падпісваць замест Яніна — Ніна. Я, выпраўляючы сшыткі, ёй заўважыў:
—	Як гэта сталася, што ты сваё імя перамяніла? Прозьвішча часамі можа мяняцца, калі дзяўчына замуж выйдзе, а імя й тады не мяняецца.
Яна, як бы трохі засаромеўшыся, адказала:
—	Мне кажуць, што Яніна —гэта нехарашо, па-дзеравенску, аНіна —гэта правільна.
Дырэктарам з-й вячэрняй школы быў Падвышанскі, малады настаўнік. Любіў выпіць. Быў майстра сваёй справы, бо ўмеў канцы хаваць, калі былі дзе недахопы, а гэтых недахопаў у тыя часы ўсюды было. Ён умеў выкручвацца ад падпіскі на аблігацыі й дзяржаўныя пазыкі. Звычайна па ўсіх фабрыках і ўстановах падпіска рабілася вясной, а ён марудзіў да канца навучальнага году, а потым наступалі летнія вака-
360 Вылучыць — тут: выключыць.
цыі. А восеньню, пакуль укамплектуецца школа, дык падпіска рабілася толькі з кастрычніка — на палову меншая. Я й Рублёў выкладалі беларускую мову й літаратуру, расейскую — Арэф’ева, шваГерка Ўсевалада Ігнатоўскага, арытмэтыку — настаўніца Д., а фізыку — ейны муж. Зімой 1938 году дырэктара звольнілі за тое, што ў клясах Арэф’евай па расейскай мове пасыіяховасьць была ніжэй за 30 %. Дырэктар ёй прапанаваў паправіць гэтыя лічбы, але яна гэтага не зрабіла. У школах, дзе выкладалася беларуская мова й расейская, часта адна мова шкодзіла другой, але беларуская мова мела перавагу над расейскай, бо ў беларускай мове гэдак пішацца, як чуецца. Уважлівы вучань па-беларуску мог правільна напісаць і ня ведаўшы добра граматыкі. Але беларускія дзеці паводле гэтага прынцыпу пісалі й на расейскай мове.
Пасьля звальненьня Падвышанскага прыслалі дырэктарам Майсея Казіміравіча Бобрыка. Ён часта выпіваў, быў блізкім сябрам да кожнага настаўніка, нікому ніякай заўвагі не рабіў. Хоць быў партыйны, але высьмейваў бальшавіцкія парадкі. У1940 годзе, калі акупавалі Летуву, Латвію й Эстонію, ён быў у арміі, таму аднаго разу нам, настаўнікам, з захапленьнем апавядаў, як высака ўзьняўся дабрабыт эстонскага селяніна за 20 гадоў незалежнага жыцьця.
Неяк вясной 1941 годуя спаткаўся зь ім позным вечарам на Нізкім рынку361. Бобрык быў п’янаваты, гутарка зайшла аб савецкай уладзе; бальшавіцкую палітыку ён называў вар’яцкай і высьмейваў яе. Я толькі пазіраў наўкола, каб нікога блізка не было, ды імкнуўся хутчэй уцячы ад яго.
Калі Бобрыка мабілізавалі, яго замяняла нейкая камуністка Казлова. Яна нам апрыкрала тым, што прымушала настаўнікаў вывучаць гісторыю камуністычнай партыі: кожны настаўнік па чарзе мусіў распрацаваць тэму й зрабіць даклад перад настаўнікамі сваёй школы. На маю долю выпала чарга рабіць даклад 23 чэрвеня 1941 году.
Аднаго разу я спаткаў настаўніцу сваёй школы Д. Яна мне кажа, што бачыла на вуліцы Кузьму Чорнага362, які выглядаў надта страшным. Гэта было тады, калі пасьля доўгага часу зьняволеньня (здаецца, у 1938 годзе), яго выпусьцілі з падзямельля НКВД. Пасьля яна мне й кажа, што вельмі непрыхільна ставіцца да Чорнага, бо, калі была ва ўнівэрсытэце, Чорны заляцаўся да ейнай сяброўкі й доўга зь ёй дружыў, а пасьля пакінуў, дык тая студэнтка доўга хварэла дый памерла.
Працуючы ў з-й вячэрняй школе, у 1937/3$ навучальным годзе я выкладаў беларускую мову і ў 13-й вячэрняй школе. Аднаго разу
361 Нізкі рынак — цэнтральная гандлёвая плошча Старога гораду. Цяпер называецца плошча 8 Сакавіка.
362 Кузьма Чорны (сапр. Мікалай Раманоўскі, 1900—1944), празаік, публіцыст. Арыштаваны 14.10.1938. Прасядзеў у Мінскай іурме 8 месяцаў, зь іх 6 — у камеры-адзіночцы. Быў катаваны. Вызвалены 08.06.1939.
пасьля Новага году я прыйшоў у гэту школу на працу. Мне трэбала даць дзьве лекцыі ў VI клясе, а ў V клясе меў даць дзьве лекцыі настаўнік Казак (ня памятаю, які прадмет ён выкладаў). Калі пасьля першай лекцыі мы прыйшлі ў настаўніцкую, я бачу, што Казак у твары зьмяніўшыся й кажа мне, што яму моцна жывот забалеў і ён ня можа далей займацца з вучнямі ды пытае, ці ня мог бы я займацца з V клясай. Я сказаў, што не магу, бо маю лекцыю ў VI. Ён V клясу адпусьціў і пайшоў дамоў. Праходзяць дні, а яго ўсё няма й няма. Я пытаюся ў дырэктара:
— Ці Казак яшчэ хварэе, чаму яго няма?
Дырэктар адказаў, што ён у нашай школе ўжо не працуе. Але мне пазьней адна старая настаўніца сказала, што быццам яго арыштавалі. Прайшла вясна, лета, а восеньню я пайшоў на восеньскую настаўніцкую канфэрэнцыю й там спаткаў Казака. Праўда, я яго не пазнаў, бо ён гэдак быў высахшы, што я ніколі жывога чалавека гэткага ня бачыў. Ён першы загаварыў да мяне:
— Вось што зь мяне зрабілі, а я нявінна празь людзей пакутаваў. А гэта быў ня просты чалавек, але камуністы.
ІНСТЫТУТ ШКОЛЬНАЙ ПЭДАГОГІКІ
Гэта была вышэйшая навуковая пэдагагічная ўстанова, дзе павінны былі разьвязвацца вышэйшыя пэдагагічныя пытаньні. Ня ведаю, як працаваў гэты інстытут пры нацдэмах і хто быў яго дырэктарам, але пасьля ліквідацыі нацдэмаўусё беларускае зь яго выкінулі, і ён працаваў толькі на расейскай мове. Штат быў вялікі, але ніхто ніколі нічога не рабіў: некаторыя штатныя навукоўцы (а навуковымі супрацоўнікамі тут былі расейцы й жыды) заглядалі ў інстытут ня болей як раз на тыдзень. Зь беларусаў толькі адзін Сядура363 працаваў там навукоўцам, але ў аддзеле расейскай літаратуры. Ён там пісаў і абараняў нейкую навуковую працу, здаецца, на тэму ‘Торкі аб Лермантаве”364.
363 Уладзімер Сядура (псэўд. Глыбінны, 1910—1995), пісьменьнік, літаратуразнаўца, культуроляг. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднаньне “Маладняк”. Ад 1931 г. сябра Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў (БелАПП), узначальваў яе моладзевае крыло (разам з Б. Мікулічам і С. Ліхадзіеўскім). Арыштаваны ў 1933 г. у Маскве, высланы на тры гады ў Сібір, у 1935 г. датэрмінова вызвалены. У 1941 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю. У 1942—1944 гг. галоўны рэдактар часопісу “Новы шлях” (Рыга). Друкаваўся ў “Беларускай газэце”. Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Ад 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку ў Нямеччыне. У 1951 г. перабраўся ў ЗША. Узначальваў катэдру сучасных моў і рускай літаратуры ў Школе гуманітарных навук Рэнсэлерскага політэхнічнага інстытуту ў Троі (штат Нью-Ёрк).
364 Дысэртацыя Ўладзімера Сядуры мела назву: “Максім Горкі як гісторык рускай літаратуры”.
Я там працаваў на пасадзе малодшага навуковага работніка, але фактычна быў сакратаром масавага сэктару. Звычайнай маёй работай было атрымоўваць лісты й запытаньні зь месцаў, якія я павінен быў раздаваць фахоўцам-навукоўцам для распрацоўкі, а пасьля, калі навуковец напіша, адсылаць адрасату.
Найболей настаўнікі прысылалі запытаньняў, як выкладаць тыя ці іншыя тэмы з расейскай літаратуры. На такія лісты адказваў прафэсар Тэпін365. У часы ліквідацыі напдэмаўшчыны ён сядзеў у НКВД і ад гэтага набыў хваробу сэрца, дык ён з гэтымі адказамі быў вельмі асьцярожны: на цяжкія пытаньні або не адказваў, або адказваў загадкава. Прыкладам, пытаньне гэткае: “Як распрацоўваць на лекцыі з вучнямі творы Маякоўскага?”. “Маякоўскага трэба навучыцца чытаць”, — адказвае Тэпін. Я заўважыў:
— Гэткі адказ ані не пацешыць настаўніка.
— Я ж нічога не магу з пальца высмактаць, каб адказаць на гэткае пытаньне, — сказаў Тэпін.
Аднаго разу я атрымаў вялікі артыкул ад настаўніка Яна Лобача з Барысава. Ён быў напісаны па-беларуску й на тэму беларускай мовы. А паколькі не было Беларускага сэктару, дык я перадаў яго прафэсару Тэпіну. Ён чытаў, кратаючы вусамі, а потым палажыўу столік ды пачаў шпацыраваць па кабінэце, а пасьля зьвяртаецца да мяне:
— Вы чыталі гэты артыкул?
— Чытаў! — адказваю.
Ён тады расставіў рукі й стаіць. Я засьмяяўся й кажу:
— He бядуйце шмат, гэты чалавек прызнаны вар’ятам.
Тады ён засьмяяўся й выпрастаўся — як бы сто пудоў зь яго звалілася, потым узяў гэты ліст з століка й аддаў мне.
Праўду кажучы, беларуская мова шмат клопату рабіла расейцам, якія жылі й вучыліся на Беларусі. Сама расейская мова ў бальшыні акаючая, а правапіс окаючы. Расейскі правапіс засвойваецца маторнай памяцьцю. Прыкладам: яны дыктуюць малако, а рука сама піша молоко. А калі гэтыя самыя вучні пішуць то па-расейску, то па-беларуску, гэтыя самыя словы й гэтымі самымі літарамі, дык маторная памяць тут дзеяць ня можа. Два жыдкі з нашай школы езьдзілі ў Маскву ў нейкую вышэйшую школу паступаць, дык па ўсіх прадметах здалі, але па расейскай мове зрэзаліся — пісалі, што праклятае аканьне падвяло.
Дык вось расейскія бальшавікі надумаліся рабіць новую рэформу беларускага правапісу. Яны мелі за 1938 год падрыхтавацца, каб з новага навучальнага 1939/40 году новую рэформу правесьці ў жыцьцё.
365 Васіль Тэпін (1884—?), настаўнік, спэцыяліст у галіне выкладаньня рускай і беларускай моваў, рускай і беларускай літаратураў. Сумесна зь Якубам Коласам напісаў падручнік “Мэтодыка роднае мовы”.
Згодна гэтай рэформы, характэрныя асаблівасьці беларускай мовы, як аканьне, дзеканьне й цеканьне, мусілі адпасьці. “Лепшыя” настаўнікі места Менску на сваім паседжаньні гэта адобрылі й прывіталі, а Барысенка напісаў у “Звязду” вялікі артыкул, дзе падрабязна выкладаў гэтыя рэформы: “Калі беларускія дзеці чытаюць расейскія кнігі, дык не зважаючы, што там часта стаіць ненаціскное о, усёроўна акаюць. А калі ў беларускіх тэкстах будзе стаяць ненаціскное о, дык беларусы ўсё роўна гэтыя словы будуць акаць. Калі мы ўвядзём гэтуюрэформу, дык заайічадзім шмат часу, які нашыя дзеці трацяць у школе на вывучэньне беларускай граматыкі, бо яна тады станецца непатрэбнай. Тое самае зь дзеканьнем. Беларусы заўсёды дзекаюць, калі чытаюць расейскі тэкст. А калі ў беларускім тэксьце да д ня будзе дадавацца з, дык беларусы ўсё роўна будуць дзекаць. А колькі ж лішняга месца ў кнізе займае гэтае непатрэбнае з. Безь яго кожная кніга скароціцца на некалькі старонак”.