Аднак-жа, як ведама, народная наша мова была калісьці ня толькі мовай народнай, але таксама й кніжнай, а значыць з хвіліны свайго ператварэньня ў кніжную мову мусіла — у вадрозьненьне ад іншых кніжных моваў — атрымаць таксама й свой уласны нацыянальны назоў. Хоць гэткі назоў яна і атрымала, але аднак зусім ня свой і не нацыянальны, што магло-б быць аднэй з пазьнейшых прычынаў ейнага заняпаду. Беларусь Слова “Беларусь” ці, лепш кажучы, “Белая Русь” замежнага й даволі старога паходжаньня. Сустракаецца яно ў Эўропе ўжо ў пачатку XIV ст., аднак аж да канца XVIII ст. ня мела таго выразна азначанага сэнсу, які, прыкладам, мае яно сяньня. Слова гэтае як геаграфічнае паняцьце праз даўгія вякі было даволі туманным і, зьявіўшыся на геаграфічнай карце, як бязь[ця]лесны дух, блукала па ўсёй усходня-паўночнай Эўропе. Нават маскоўскія цары, прычапіўшы сабе тытулы — на ўсякі пажарны выпадак — тытул “государя велйкой, белой uмалой Русй” — самі дакладна ня ведалі, дзе гэтыя белыя і іншыя Русі маюць знаходзіцца. А што слова “Белая Русь” не прыкладалася шчэ за часоў маскоўскіх цароў да нашай зямлі можа сьведчыць хаця-б маскоўскі гісторык Тацішчаў, адзін з найбольш асьвечаных палітыкаў Пятра I, які словам Белая Русь называе ў сваёй гісторыі Расеі Маскоўшчыну. I толькі з часінай, калі нашая зямля, страціўшы 150 год таму свой дзяржаўны быт, перастала называцца Літвой, — чужынцам адкрылася шырокая магчымасьць [называць?] новымі якімі давольнымі назовамі. I калі ў канцы XVIII ст. на сьвежапрылучаных да Расеі уходніх нашых землях была створана Кацярынай II “беларускае намесьніцтва”, гэтым самым быў пакладзены моцны грунт для сталага асядленьня тэрміну “Беларусь” на нашых землях і адначасна былі зробленыя канцы геаграфічным блуканьням гэтага геаграфічнага паняцьця. Дарма што тэрмін гэты меў чужаземнае паходжаньне і даволі двусэнсавае гучаньне — быў ён для нас усёткі — пры факце парваных гістарычных традыцыяў — найбольш панятлівы з усіх, што пашыраліся на нашыя галовы, тэрмінаў, як: Северо-Западный Край, Западная Расія і г. д. I слова “беларус”, хоць і было назовам накінутым, а значыцца і шкодным для нас, як свайго роду абух у руках нашых суседзяў, усётакі, дзякуючы вялікай нацыянальна-ўсьведамляючай працы, зробленай — без свайго нават жаданьня — у нашай народнай масе — зрабілася ўрэшце словам для нас блізкім і блізу што нашым. Заканчэньне Нацыянальны назоў, як і кажны назоў, зьяўляючыся часта словам выпадковым, а часта і ня сталым ці ўмоўным — сам па сабе зьяўляецца ані благім, ані добрым, і толькі ня кажны аднолькава з тае ці іншае прычыны зьяўляецца для народу выгадным. Гэта тое, што народ наш выказаў словамі: “хоць гаршчком называй, толькі ў печ ня стаў”. Калі-ж ідзець аб нашае сяньняшняе нацыянальнае імя “беларус”, дык усё-ж такі трэба прызнаць, што яно зьяўляецца занадта “гаваркім” і да таго-ж такім, дзякуючы якому ў нашага ўсходняга суседа тлеюць нездаровыя імкненьні — пасадзіць наш народ у так званую “рускую печ”, а пасьля давядзі, што ты не гаршчок і табе тут ня месца! Гэтая небясьпека, адчутая намі асабліваў вапошнім дзесяцігодзьдзі, добра вытлумачывае імкненьне перадавых нашых адраджэнцаў, сьведамых свае адказнасьці за нацыянальны быт свайго народу, — да зьмены ягонага нацыянальнага назову20. Адзін з такіх адраджэнскіх дзеячоў, Вацлаў Ластоўскі, казаў: «Ня выракаючыся сваіх гістарычных іменьняў, мы вяртаем цяпер ізноў да першапачатковага нашага імя “Крывічы”, бо 20 Маецца на ўвазе спроба замяніць у паваенны час на эміграцыі назовы “Беларусь, беларускі” на “Крывія, крывіцкі”, актыўна прапагандаваная Янкам Станкевічам. гэтае імя ня ёсьць дынастычнае (“Літва”), ня ёсьць веравызнаўчае (“Русь”), а ёсьць імя народнае, нікім нам не накінутае і якое ні ў каго ня было і ня ёсьць у залежнасьці». Зразумелая рэч, што зьмена нацыянальнага назову нашага народу зьяўляецца ў сучасны мамэнт нялёгкай справай, аднак пры магчымасьці мець сваю школьную сэтку і пры магчымасьці мець свае адміністрацыйныя ўстановы — ня будзе гэтая справа і вельмі цяжкай. У кажным выпадку справа гэтая, хаця і наглядаюцца паасобныя спробы рэалізацыі яе сяньня, гэта ёсьць справа, аканчальнае разьвязваньне якой будзе задачай недалёкай будучыні. Oldenburg, 1947 Лісты Фленсбург, 19.XII.1949 Дарагі Сябра Я[нка] Запруднік! Прыкра мне, што, пачынаючы пісаць пісьмо, мушу прасіць выбачэньня за доўгае маўчаньне, але так неяк складваецца жыцьцё, што заўсёды неяк нестае часу да пісаньня. Асабліва трудна было з часам у апошніх месяцах, калі мы з дня на дзень рыхтаваліся да выезду. Спадзяюся, што тут на новым мейсцы будзе з гэтым крыху лягчэй, так што маю надзею часьцей з Вамі перапісвацца. Мы тут ужо пару тыдняў, усё ўладжваліся ў новыя ўмовы жыцьця і толькі цяпер — прывёўшы ўсё зноў у парадак — пачынаем памаленьку разглядацца, што рабіць далей і з чаго пачынаць. Лягер наш належыць да адных зь лепшых, гэта ня баракі ватэнштацкія21, але салідная мураваная будыніна. Тут мясьцілася калісь марская школа, дамы спэцыяльна для яе збудаваныя, так што ўсе выгоды на мейсцы. Жывуць тут пераважна палякі, югаславы і сэрбы. Кожны мае сваю адміністрацыю. Беларусы таксама ёсьць, толькі — як гэта агульнавядома — іх трэба пашукаць. Зь дзясятак сем’яў пры ўкраінцах і пару дзясяткаў пры паляках. Пры паляках нават і болып, але ўсё гэта яшчэ вельмі нявыраблены элемэнт. Мы прыпісаліся да польскага лягеру, бо ўкраінцы ня вельмі ляяльна адносяцца да беларусаў. У польскай адміністрацыі пераважна віленчукі, так што зь імі можна хутчэй дагаварыцца. Учора мелі мы гутарку з польскім камандантам лягеру, і як вынікае зь яго слоў — ніякіх перашкод у нашай працы ён рабіць ня будзе. Сягоньня склікалі мы сход тутэйшых беларусаў, прышло аднак людзей яшчэ даволі мала, бо 21 Перад тым сям’я Будзькаў, як і Пануцэвічаў, жыла ў беларускім лягеры DP у Ватэнштэце й была вымушаныя выехаць, відавочна, праз канфлікт з Станіславам Каўшом. беларусы з украінскага лягеру баяцца, каб украінцы не рабілі ім за гэта прыкрасьці, а з польскага лягеру — няпэўныя яшчэ, як паглядзіць на гэта польская адміністрацыя. Але ёсьць надзея, што з часам усё неяк уляжыцца, бліжэй пазнаёмімся, і праца неяк пойдзе. Галоўная нашая скаўцкая кватэра атрымала даволі добрае памешканьне, зрабілі рэмонт, так што варункі да працы зусім магчымыя. Да працы, ясна, пакулыпто толькі для галоўнага шэфа22, бо разгарнуць тут у лягеры шырэйшай скаўцкай работы ня ўдасца, бо ў лягеры амаль зусім няма беларускай моладзі. Затое моладзь ёсьць у ваколічных лягерох, да якой, ясна, трэба яшчэ даехаць і разварушыць. Справа са значкамі “Пагоня” — якія Вы калісьці прасілі мяне прыслаць — выглядае так. Я асабіста гэтых значкоў ня маю. Сурвіла-ж доўгі час не хацеў даць. Урэшце быў згадзіўшыся. Я яму перадаў Ваш адрас, і ён абяцаў іх Вам пераслаць. Аднак ніяк ён ня мог сабрацца гэтага зрабіць. Урэшце значкі перадаў мне, каб я іх выслаў. Але якраз падышоў выезд з Ватэнштэту, так што справа гэтая працягнулася яшчэ на нейкі час. Нядаўна быў у нас адзін сябра з Остэрфогэну, і я значкі даў яму, просячы, пры першай нагодзе даручыць Вам. Ня ведаю толькі, ці яны яшчэ Вам патрэбныя. У выпадку чаго значкі перашліце мне назад. Калі-б аднак Вам яны былі патрэбныя, належнасьць за іх прашу перадаць спадару А[ўгену] Каханоўскаму ў Міхельсдорф. Мы там маем зь ім парахункі, так што ня варта перасылаць грошы туды ды сюды. Кошт значка 10 марак, думаю, што ня будзе вельмі дорага. Рахунак А[ўгена] Каханоўскага будзе меншы як 90 марак, так што рэшту перадайце ў Остэргофэн на газэту23. На днях прыслаў пісьмо [Мікола] Панькоў, пішыць, што едзіць на скаўцкі зьлёт у Ватэнштэт. Зьлёт, здаецца, што ўжо адбыўся, чакаем на справаздачу Панькова. Як прыйдзе, паведамлю Вас аб гэтым. У Ватэнштэце — пасьля нашага выезду — барацьба ня скончана. Наступ ідзе на пачатковую школу. Настаўнікаў ругаюць ужо не крывічамі, а проста бязбожнікамі. Поп Сурвіла ў царкве заклікаў верных вясьці кампанію супроць бязбожных настаўнікаў. Думаю, што барацьба доўга не зацягнецца, і настаўнікаўусё-ж выкінуць са школы. Настаўнікаў Вы можа асабіста ня ведаеце, але затое напэўна чулі аб выдавецкай супалцы “Заранка”24. Вось супроць гэтай супалкі — якой кіруюць настаўнікі пачатковай школы — і вядзе кампанію ватэнштэцкі ваявода. Разьбіўшы “Заранку”, ужо ў Ватэнштэце амаль нічога не астанецца. 22 Маецца на ўвазе Вацлаў Пануцэвіч. 23 Маецца на ўвазе газэта “Бацькаўшчына”, якая ў той час выходзіла ў Остэргофэне. 24 Выдавецкую суполку “Заранка” заснаваўЯзэп Гладкі. Ватэнштэцкія скаўты — яшчэ перад Вашым выездам — залажылі бровар. Маюць нейкага б[ылога] савецкага афіцэра, які начамі ходзіць на паляваньне за буракамі, дням сьпіць, а броварчык працуе. Цяпер ужо ані [Сьвятаслаў] Коўш, ані тым больш [Хведар] Ільляшэвіч не папрабуюць ламаць галовы, адкуль і як дастаць самагонкі. Пій колькі ўлезе, на мейсцы і бясплатна. Ільляшэвіч цяпер, як у раі, ня можыць ужо вытрымаць у гімназіі да заканчэньня заняткаў, ужо пасьля трэцяй лекцыі п’яны, як бэля. Але чорт зь імі. Ёсьць горшыя рэчы, паўтараецца там тое, што было зь Цьвіркам25. Прывітаньні! Ваш Ч. Будзька. Чыкага, 28.XI.60 Глыбокапаважаны Спадар Ю[ры] Віцьбіч! Калі сягоньня нехта ўцякае з Саветаў, ён першым чынам пападае ў рукі контрразьведкі (амэрыканскай ці іншай), якая яго корміць і зь яго пампуе ўсё, што ёй патрэба. Тое самае рабілі і палякі — і такія нашыя людзі, як Мамонька26, Мэнкэ, Аляхновіч27 і Адамовіч28 — даўжэй ці карацей мелі дачыненьні з польскай дэфэнзывай. Калі Польшча трэснула, і Вільня, дзякуючы Сталіну, дасталася жамойцам, жамойцы запрапанавалі беларусам паглядзець некаторыя тайныя польскія архівы. Архіў віленскага стараства праглядалі — Я[нка] Шутовіч29, М[арыян] Пецюкевіч30, У[ладыслаў] Казлоўскі і іншыя. У[ладыслаў] Казлоўскі тады жыў разам са мной, і ён прыносіў некаторыя дакумэнты дахаты і паказваў мне. Між іншага, ён мне паказваў некаторыя рэчы аб Адамовічу (Дзяргачу). 3 дакумэнтаў гэтых вынікала, што Адамовіч жыў у Вільні, ня маючы польскага грамадзянства. Працаваў ён у польскай дэфэнзіве як інфарматар аб расейскай эміграцыі. Калі адбываўся, напрыклад, нейкі зьезд расейцаў у Гданьску, палякі паслалі туды як сваю ўтычку Адамовіча, даўшы яму ўсе патрэбныя паперы. (Сярод архіўных дакумэнтаў была адна паперка, зь якой вынікала, што Адамовіч, вярнуўшыся з Гданьску, мусіць усе дакумэнты зьвярнуць назад, бо яму як чужынцу мець падобных рэчаў не належалася.) У Гданьску