3 гэтай цытаты ясна відаць, што Урбан чуў звон, ды ня ведае, дзе ён. Урбан чуў, што Гваніні мае нешта супольнага са Стрыйкоўскім, але цытату з Гваніні дае ня з той кніжкі, да якой меў прэтэнсыю Стрыйкоўскі. Стрыйкоўскі цьвердзіў, што Гваніні ўкраў у яго рукапіс і выдаў друкам па лаціне пад сваім імям. Вось-жа, калі Урбан даў цытату з гэтай лацінскай хронікі, дык ён мог-бы сказаць, што гэта “праўдападобна той-жа Мацей Стрыйкоўскі”. Цытату аднак Урбан узяў з польскага перакладу, а гэты пераклад гэта ня той-жа самы лацінскі тэкст. Ужо сам факт, што польскі пераклад у некалькі разоў таўсьцейшы ад лацінскага арыгіналу, сьцьвярджае, што гэта не пераклад, але пераробка, прычым новы матарыял, даданы да старога, ёсьць новым ня толькі новымі фактамі, але й новымі паглядамі. А гэтыя новыя погляды гэта ня погляды Стрыйкоўскага, але перакладчыка — Пашкоўскага98. Гэтыя новыя погляды (Пашкоўскага) важныя для нас тым, што пераклад лацінскай хронікі Гваніні на польскую мову быў зроблены, калі ад выхаду арыгіналу мінула ўжо 30 гадоў, а за гэтыя трыццаць гадоў многа што зьмянілася. Але вернемся да Стрыйкоўскага. Урбан піша, што Стрыйкоўскі «ўспамінае таксама й пра “літоўскіх Беларусаў”, не ўдакладняючы аднак іхнага месцазнаходжаньня». Вось-жа, што Стрыйкоўскі разумеў пад тэрмінам “літоўскіх беларусаў”? Стрыйкоўскі дзяліў землі ВКЛ на тры часткі. Жамойць — гэта “балты” (тэрмін мой) па мове і па паходжаньню, Літва гэта славяне па мове, а “балты” па паходжаньню, і Ўсходняя Літва (ад Бярэзіны) гэта чыстыя славяне па мове й па паходжаньню. Каб зразумець, што Стрыйкоўскі разумеў пад тэрмінам “чыстых славян”, трэба глянуць у радавод народаў Стрыйкоўскага. Стрыйкоўскі, згодна з духам свайго часу, народы выводзіў ад прабацьку Ноя. Славяне, паводле Стрыйкоўскага, паходзяць ад унука Ноя — Мосоха, шостага сына Яфетавага. Сьпярша быў адзіны славянскі народ, але калі частка яго разыйшлася сярод іншыя народы, яны пад уплывам суседзяў папсавалі сваю славянскую мову і з гэтуль паўсталі розныя славянскія народы з рознымі славянскімі мовамі. Адзіная толькі частка патомкаў Мосоха асталася чыста славянскай, бо яна нікуды не хадзіла і зь нікім не мяшалася. Гэта былі маскалі, якія нават імя свайго прабацьку захавалі ўсваім народным назове. Інакш кажучы, “чыстымі славянамі” асталіся 98 Маецца на ўвазе польскамоўнае выданьне “Kronika sarmacji europejskiej”, перакладзенае Марцінам Пашкоўскім з лацінскай і выдадзенае ў 1611 г. толькі маскалі, а з гэтага вывад, што й славяне ў іншых краінах, калі яны чыстыя славяне, дык яны тыя-ж маскалі. 3 гэтай філязофіі ўжо толькі адзін крок, каб тых чыстых славянаў, якія жылі ў Ліцьве й на Ўкраіне, залічыць да маскалёў. Усходнюю Літву Стрыйкоўскі ўважаў за чыстых славянаў. Значыць, гэта той самы народ, што і ў Маскоўшчыне, значыць той самы народ, што і ў Белай Русі, бо Белая Русь і Маскоўшчына гэта тое самае. А з гэтага ўжо зусім ясна, што паколькі Ўсходняя Літва гэта чыстыя славяне, чыстыя маскалі, яны-ж — тыя-ж беларусы. А таму, што жывуць у літоўскай дзяржаве, дык зразумела, што гэта “літоўскія беларусы”. Кніжка Стрыйкоўскага была выдана друкам у 1582 годзе. Кніжку гэтую чыталі таксама і ў Маскве. I цяпер толькі патрэбны быў час, каб з гэтай кніжкі маскалі зрабілі адпаведны ўжытак. Багатаму чорт дзеці калыша. Што новага дала кніжка Гваніні ў апрацоўцы Пашкоўскага? Восьжа, у тым месцы, дзе Стрыйкоўскі толькі вырасаваў контуры, зрабіў накід, Гваніні-Пашкоўскі намаляваў рысунак. Тэрмін “Белая Русь” ён падмацаваў пералікам гарадоў літоўскіх. Мала таго, паколькі для Стрыйкоўскага літоўская Белая Русь гэта толькі хвост маскоўскай Белай Русі, Гваніні-Пашкоўскі перарэзаў гэты хвост, назваўшы Маскоўшчыну новым тэрмінам Чорная Русь, гэтым самым з колішняга маскоўскага хваста зрабіў самастойнага зьвяра. I тут мы зьблізіліся да В[ітаўта] Тумаша. Наш дарагі і каханы Вітаўт піша: «Яны (вышэй прыведзеныя канкрэтныя факты) у кажным выпадку не сумяшчаюцца зь цьверджаньнем аўтара, што “тэрмін... “Белая Русь”... сьпярша й даўжэйшы час прымяняўся вылучна да Маскоўшчыны”. Блізу чатыры стагодзьдзі таму ведамы храністы, Аляксандра Гваніні, меў зусім супроцьлежны пагляд, бо ў сваёй кнізе “Сарматіе Эуропээ дэскрыптіо”99 пісаў, што землі Маскоўшчыны даўней называліся “Чорнай Русяй”». Ня трэба мусіць казаць, што тут дарагі Вітаўт робіць тую самую махлёўку, што і дарагі Урбан: бярэ цытату з аднэй кніжкі (польскага перакладу), а паклікаецца на другую кніжку (лацінскі арыгінал). Тумаш ня ведае адну рэч: у польскай пераробцы лацінскай кніжкі Гваніні, поруч з новымі цьверджаньнямі, знаходзім і старыя цьверджаньні, якія хоць і супярэчныя, але ў тыя часы нікому не перашкаджалі, бо тага- 99 Маецца на ўвазе выданьне: Gwagnin, Alexander. Sarmatia: Evropeae Descriptio, qua: Regnum Polonise, Lituaniam, Samogitiam, Russiam, Masouiam, Prussiam, Pomeraniam, Liuoniam, & Moschouiae. Tartariaeq[ue] partem complectitur. Alexandri Gwagnini Veronensis ... diligentia conscriptae. [Cracouias]: Typis Matthiae Wirzbietae, [1578]. часныя аўтары кніжак не пісалі, але кампілявалі, і набраўшы з розных кніжак розных думак, не маглі даць сабе рады, каб прывесьці супроцьлежныя погляды ў нейкую адзіную схэму. Ніжэй дзьве розныя цытаты з той самай кніжкі Гваніні-Пашкоўскага. I. A jest Rus trojaka,jedna Biala, drug a Czarna, trzecia Czerwona. Biala okolo Kijowa, Mozera, Mscislawia, Witebska, Orszy, Polocka, Smolenska, i ziemie siewierskiej, ktora z dawna do wielkiego ks. Litewskiego przynalezy. Czarna w ziemi moskiewskiej okolo bialego jeziora, i tam wszqdzie ku Azyi. Czerwona przy gorach, ktore Beskiedami zowiq, ktorej krbl polski rozkazuje, i do korony przynalezy:jako... aw posrzodkujest miasto slawne Lwow... Odpolnocy ma ziemiq litewskq, a od zachodu polskq. II Kniazia Moskiewskiego bialym Carem nazywajq, to jest, krolem Bialej Rusi, maze dla tego, ze obywatele panstwjego sukni i czapek bialych uzywaja. Rus pod kniaziem Moskiewskim Bialq Rusiq nazwano, a t^, ktora do Polski nalezala, Czarna. М[ацей] Стрыйкоўскі ў сваёй Хроніцы Львоў называе сталіцай HopHaft Русі. Калі мы цьверджаньне Стрыйкоўскага параўнаем з гэтымі двумя цытатамі Гваніні-Пашкоўскага, дык цьверджаньне Стрыйкоўскага будзе супадаць з другой цытатай. Першая цытата такім чынам будзе ўжо аўтарства Пашкоўскага. Стрыйкоўскі, назваўшы Львоў Чорнай Русяй, улез у калізыю з панаваўшым у Полыпчы паглядам, што Львоў ёсьць Чырвонай Русяй. Пашкоўскі, вярнуўшы Львоў ізноў да Чырвонай Русі, атрымаў вольны тэрмін, які ён кінуў на Маскву. Такім чынам, усе намаганьні Тумаша падшыцца пад аўтарытэт Гваніні ляснулі. А цяпер некалькі інфармацыяў аб Гваніні. Гваніні, выдаўшы польскі пераклад сваёй лацінскай хронікі, наняў быў аднаго каралеўскага пісара, каб той пералажыў гэты польскі пераклад на лацінскую мову. У Літоўскай Мэтрыцы ёсьць ліст караля Гэнрыха100 Аляксандру Гваніні (Лйст пана Кгванйнов на Фйлйпово). Кароль Гэнрых быў французам, Гваніні італіянцам, ліст пісаны ў беларускай мове. Дата: Кракаў, 1 чэрвеня 1574 году101. 100 Маецца на ўвазе Генрых III Валуа (фр. Henri III, 1551—1589), кароль польскі і вялікі князь літоўскі ў 1574 г., кароль Францыі ў 1575—1589 гг. 101 Гл: Лаппо, PI. Н. Велнкое Княжество Лнтовское за время от заключення Люблннской Уннн до смертн Стефана Баторня (1569—1586). Т. 1. СанктПетербург, 1901. С. 423. Гісторыкі, якія знаёмяцца з Гванінім па польскім тэксьце, даступным сяньня ў бібліятэках, не заўсёды ведаюць, што тэкст гэты ня поўны (i860 году). Гваніні быў перакладаны на іншыя мовы, гэтыя пераклады падобныя спосабам перакладаньня да польскага перакладу — яны былі пераробкамі. Напрыклад, нямецкі пераклад. Расейскі пераклад быў роблены зь нямецкага. Расейскі тэкст, такім чынам, будзе розьніцца ня толькі ад польскага, але і ад лацінскага. Я ўжо напісаў ю бачын, да канца вельмі далёка, хутка трэба ісьці спаць, інакш кажучы, трэба канчаць, а наоіул я ўжо змарыўся. Но, гэтую картку скончу і пастаўлю пункт. Я прыпомніў, што маю нешта да работы. У гэтых днях я меўся прыслаць Табе першы кусок полацкага летапісу, але гэты кусок я меўся скончыць якраз учора, а ўчора якраз я сеў пісаць гэты ліст, так што справу зь летапісам трэба адлажыць яшчэ на тыдзень. Трэба ўзяць гарачую ванну, легчы ў ложак, цёпла накрыцца (мароз у нас цяпер сібірскі) і хай усе Чорныя і Белыя Русі пропадам гінуць. Прывітаньні! Твой Ч. Будзька. Чыкага, 1.X.1970 ДарагіЯнка [Запруднік]! Сягоньня атрымаў Твой ліст, а я яшчэ не адказаў на папярэдні. Вось-жа, кніжкі, якія Ты атрымаў ад мяне, гэта ў Тваю бібліятэку. Між іншага, у мінулую суботу я выслаў Табе яшчэ некалькі кніг, гэта таксама ўжо Тваё. У “Літаратуры і Мастацтве” надрукаваны ўрывак з успамінаў Машары102. 3 Машарам я бачыўся адзін раз. Будучы ў Вільні, ён зайшоў да мяне (ці лепш кажучы — яго прывёў Янка Шутовіч103). Машара кажа мне: “Ты жывеш у вялікім горадзе, вакол цябе бібліятэкі. Мала таго, ты яшчэ сваю бібліятэку маеш. А я сяджу на глухой правінцыі: вакол нідзе ніякіх кніжак”. Згадзіўшыся зь ягонымі жалямі, я паставіў перад ім пустую валізку і кажу: “што ўлезе ў гэтую валізу — тваё. Толькі адзін варунак — бяры толькі па сваёй спэцыяльнасьці”. Ён забраў у мяне поўныя зборы твораў Пушкіна, Жукоўскага, Майкава, Надсона, Гайнэ і таму падобныя кніжкі. Вось-жа кніжкі гэтыя былі мною ўжо прачытаныя, і яны валяліся ў мяне на паліцы, як мёртвы капітал. Машару-ж яны, магчыма, прыдаліся. 102 Міхась Машара (1902—1976), паэт, перакладчык, публіцыст. 103 Янка Шутовіч (1904—1973), грамадзкі й культурны дзеяч, літаратуразнаўца, выдавец. У 1935—1939 гг. быў выдаўцом і рэдактарам часопісу “Калосьсе”. Між іншага, усе мае рэдкія кніжкі й гадавікі беларускіх газэтаў я ў свой час аддаў у беларускі музэй104. Гэтыя рэчы сягоньня ў Вільні знаходзяцца ў бібліятэцы Акадэміі навук. Мне прыемна на душы, калі зь Менску навукоўцы прыяжджаюць у Вільню і іх “знаходзяць”. А цяпер пару слоў у справе часапісу. Пару гадоў таму Белямук105 напісаў мне ліст, просячы маёй апініі аб часапісе. Празь нейкі час ён прыслаў быў другі ліст, прыціскаючы да посьпеху з адказам. Калі-ж ён урэшце атрымаў мой адказ, дык прыслаў трэці ліст, у якім пісаў, што ён чалавек запрацаваны і мае мала часу, і гэты дарагі час я яму адбіраю сваімі дурнымі лістамі. У выніку — як Ты можаш дадумвацца — мы ня маем дыплёматычных зносінаў.