з тэю папраўкаю, што скандынаўская рэлігія мела вельмі буйна распрацаваную міталёгію, або што гэтая міталёгія лепш захавалася6. Галоўным богам Скандынаваў быў Одын, які, паводле іхняй міталёгіі меў усе характэрныя рысы тагачасных Скандынаваў: быў адважны, любіў жанчынаў, ды любіў добра зьесьці, папіваючы мёдам. Побач з галоўным богам Одынам быў цэлы рад другарадных багоў і багіняў. Паводле скандынаўскіх вераваньняў, Одын падчас сваіх вандровак па зямлі быў заўсёды ў таварыстве двох ваўкоў, якія наагул ігралі вялікую ролю ў скандынаўскай міталёгіі. Другой вельмі шанаванай жывёлай быў конь7. Другім паводле значаньня быў бог Top (Thor), бог пяруноў, грымотаў, стражнік устаноўленага багамі парадку, а праз гэта і бог вайны. Top — гэта адпаведнік славянскага Пяруна і балцкага Перкунаса. Існавала сярод Скандынаваў вера ў жыцьцё пасьля сьмерці, прычым становішча ў тым, другім жыцьці залежала ад роду сьмерці. Тыя, што памерлі не на полі змаганьня, знаходзіліся пасьля сьмерці ў краіне імглы і хмараў, пад уладай багіні Гэль. Тыя-ж, што загінулі ў змаганьні, пасьля сьмерці траплялі ў скандынаўскі рай — Валгаллу, дзе было 540 уваходных брамаў, і жылі там у блізкасьці галоўнага бога Одына і цешыліся там з усіх прыемнасьцяў, як і за жыцьця на зямлі. Паколькі да аднэй з прыемнасьцяў жыцьця належала змаганьне, дык і на тым, другім сьвеце займаліся змаганьнем, прычым тыя, што палеглі ў змаганьні вечарам, ізноў аджывалі і падмацоўваліся ежай і мёдам для змаганьня на наступны дзень. Скандынавы часта насілі на шыі на ланцужку мэталёвы сымбаль бога Тора, так званы молат Тора — двустаронны молат на кароткай адручні, у надзеі запэўненьня дапамогі Тора ў патрэбную хвіліну. Паколькі, як і ў іншых індаэўрапейскіх народаў, існавала вера ў жыцьцё пасьля сьмерці, дык дзеля гэтага да абавязку блізкіх належала ўкладаньне ў магілу рэчаў тагачаснай першай патрэбы. Каня, сабаку, мяча, шчыта, нявольнікаў і часамі жанчыну. Целы пераважна спальваліся, часамі ў лодцы, а попел складаўся ў урну і закапываўся. Конь быў сымбалем плоднасьці і сілы. На многіх помніках на магілах ці на помніках у памяць загінуўшых далёка знаходзіцца рысунак каня. Былі пашыраныя рожныя магічныя спосабы лячэньня. У трэцім стагодзьдзі нашай эры пачынаюць выступаць гэтак званыя ру- 6 Верагодна, слушным зьяўляецца другое меркаваньне аўтара. Настолькі падрабязна захаванай скандынаўская міталёгія застаецца дзякуючы запісам разнастайных тэкстаў вуснай творчасьці, што былі зробленыя пераважна ў Ісьляндыі ў XIII ст. — Заўв. С. Емяльянава. 7 Паводле скандынаўскай міталёгіі, Одзін меў васьміногага каня Сьлейпніра. — Заўв. С. Емяльянава. Леанід Галяк ны — пазьнейшыя пісьмовыя знакі, якія пачаткова мелі толькі магічнае значаньне і якім потым пачалі прывязываць рожнае фанэтычнае значаньне і руны пачалі выпаўняць функцыю альфабэту. Руны выразаліся на камянёх ці дрэве і складаліся пераважна з простых лініяў. Руны апрача сваёй альфабэтычнай функцыі ня ў меншай меры захавалі і сваё магічнае значаньне і інтэрпрэтаваньне рунаў часта прадстаўляе цяжкасьці. Прывязываньне магічных уласьцівасьцяў літарам альфабэту не загінула і да сягоньня. У маі месяцы 1979 году прыпадкова пабачыў на тэлевізыі, на 13 канале, продаж з публічнага торгу рожных мастацкіх прадметаў: абразоў, скульптураў і г. д. Сярод прадаваных абразоў зьвярнуў на сябе ўвагу абраз: на зялёным фоне праз цэлы абраз намаляваная адна гэбрайская літара, якая, як казаў аўкцыянер, мела выабражаць сьвятасьць. Ня будучы мастаком, не бяруся судзіць аб мастацкай вартасьці аднэй літары на зялёным фоне і думаю, што гэты абраз прадстаўляе нейкую пазамастацкую вартасьць. Абраз быў ацэнены на 1400 даляраў. Найстарэйшыя рунічныя напісы гэрманскіх народаў паходзяць з II — III веку нашай эры8. Агульна гэрманскі рунічны альфабэт налічываў 24 знакі і гэтым альфабэтам карысталіся да VII веку ўсе гэрманскія пляменьні. Большая частка памяткаў, напісаных старэйшым рунічным альфабэтам, паходзіць са Скандынавіі і Шлезьвіку. Пераважны зьмест гэтых старых памятак — гэта магічныя формулкі (замовы) або імя собсьніка прадмету. У сувязі з магічным значаньнем кожнай руны, часта напіс складаўся з аднаго ці некалькіх знакаў, ня творачых слова або руны накладаліся адна на другую, творачы ў адным знаку камбінацыю некалькіх рунаў. Старэйшы рунічны альфабэт складаўся з трох радоў-сэрыяў, па восем рунаў у кожным радзе. Сэрыі гэтыя наступныя: 8 Сёньня існаваньне рунічнага пісьма адсунутае як мінімум да канца I ст. н. э. Гл.: Мельннкова, Е. Скандннавскне руннческне надпнсн. Новые находкн н ннтерпретацнн. Тексты, перевод, комментарнй. Москва: Нздательская фнрма “Восточнаялнтература” РАН, 2001. С. 9—10. —Заўв. С. Емяльянава. У рожных гэрманскіх пляменьняў старэйшы рунічны альфабэт, называны паводле назоваў першых шасьцёх знакаў гэтага альфабэту футгаркам9, пазьней пачаў падлягаць зьменам, у выніку чаго ўзьніклі мясцовыя рунічныя альфабэты, як англа-саксонскі, данскі і іншыя. У Даніі быў створаны прасьцейшы (карацейшы) рунічны альфабэт, які складаўся з 16 рунаў, пры частковым выкарыстаньні старэйшага рунічнага альфабэту, прычым некаторыя руны атрымалі новае фанэтычнае значаньне, і паколькі колькасьць рунічных знакаў была меншая, дык часамі тая самая руна замела некалькі фанэтычных значаньняў у адносінах да фанэтычна збліжаных гукаў. Напрыклад тая самая руна пачала азначаць (падаю лацінскімі літэрамі) “Р” і “В”; “Т” і “D”; “К” і “G”. Як было ўспомнена, паасобныя руны былі сымбалямі паасобных паняцьцяў, прадметаў і асобаў. Напрыклад руна N была сымбалям няшчасьця, бо была першай рунай у слове HAGLA — град. Руна — A; h —TH; ф — Тбылісымбаляміпаасобныхбагоў. У скандынаўскай міталёгіі зборнае імя ўсіх багоў было — Ассы (адзін бог Асс)10. Дзеля гэтага знак рунічнага альфабэту для азна- 9 Слушна — “футарк”. Відаць, форма “футпгарк” паўстала ў Леаніда Галяка праз палітарнае прачытаньне скандынаўскагаfuthark — менавіта так гэтае слова пішацца ў сучасных дацкай, швэдзкай і нованарвэскай, хоць мажлівы й варыянтfuPark. У дадзеным выпадку, перадаючы слова пабеларуску, аўтар чамусьці расклаў дыфтонг th на два асобныя гукі. — Заўв. С. Емяльянава. 10 Асы ў скандынаўскай міталёгіі — адна з групаў багоў. Акрамя іх узгадваецца яшчэ адна група — Ваны. Паводле “Прароцтва вёльвы” й шэрагу іншых тэкстаў, вядомае паданьне пра вайну між Асамі й Ванамі, у якой першыя атрымалі перамогу й замацавалі сваю ўладу. — Заўв. С. Емяльянава. чэньня гуку “А” быў адначасна сымбалем багоў — боскім знакам і часта ўжываўся ў рожных магічных формулах — сам ці ў палучэньні з іншымі рунамі, напісанымі побач ці наложанымі на іншыя руны. Ніводная руна ня мела так многа напісаньняў, як руна на азначэньне гуку “А”. У рожных часох і ў рожных рунічных альфабэтах гэтая руна мела наступныя графічныя прадстаўленьні: , Ц , h , ■ Пасьля прыняцьця хрысьціянства і ўводу лацінскага альфабэту пачалі ўжываць 31 руну, каб мець адпаведнік кожнай літэры лацінскага альфабэту. Найбольш рунічных напісаў з IV — X стагодзьдзяў (якіх агульна апублікавана каля 3500) захавалася як напісы на памятнікавых камянёх, устанаўляных сябрамі сям’і ці прыяцелямі ў памяць загінуўшых. Трэба адзначыць, што такія памятнікавыя камяні устанаўляліся амаль заўсёды каля ягонай радавой сядзібы, і дзеля гэтага нават там, дзе скандынавы перасяляліся цэлымі грамадамі, часам цэлымі сем’ямі, як напрыклад у Ісьляндыю, у Нармандыю ці Англію, такія памятнікавыя камяні адсутнічаюць. Памятнікавыя камяні пастаўленыя ў памяць і чэсьць загінуўшых на ўсходзе, складаюць 33 працэнты ўсіх такіх помнікаў у Швэцыі, 4 працэнты на востраве Готляндзе і толькі адну трэцюю частку працэнта ў Нарвэгіі. Гэтая статыстыка паказывае, скуль паходзілі ўдзельнікі вікінгу на Ўсходзе (пераважна слова “вікінг” ужывалася ў Скандынавіі як дзеяслоў)11. У Швэцыі памятнікавыя каменьні, у якіх успамінаецца Ўсход, найчасьцей выступаюць на швэцкім узьбярэжжы, супроць Рыскай і Фінскай затокі і сягаюць на паўдні да вастравоў Готлянд і Элянд, а значыць, знаходзяцца і на поўдзень ад балтыцкага ўзьбярэжжа, дзе ўпадае ў мора Нёман. У аналізе напісаў, у якіх успамінаецца Ўсход, трэба выключыць тыя, у якіх дакладна абазначаецца краіна, дзе загінула даная асоба, бо такія напісы не датычаць бязпасярэдна цікавячай нас праблемы, — экспансыі Скандынаваў праз Нёман. Дзеля гэтага нельга браць пад увагу напісаў тыпу: “Олаф загінуў у часе аднаго з паходаў у Эстлянд”, ці “...ён памёр на Ўсходзе ў Грэцыі”. Павінны, аднак, брацца пад увагу тэсты, у якіх гаворыцца, што HexTa загінуў “на ўсходнім шляху”ці “на Ўсходзе”, бо гэтыя словы у такой 11 Аўтар спалучае ў адно два тлумачэньні паходжаньня панятку viking / vikingr. Само слова viking — назоўнік і азначае “паход, выправа” (“пайсьці ў вікінг”). Магчыма, што гэтае слова, якое пазьней стала пазначаць і ўдзельнікаў паходаў, утворанае ад дзеяслова vik — “адхіляцца ўбок”. Гэта магло ўказваць, што ўдзельнікі выправаў-вікінгаў “адхіляліся” ад традыцыйнага жыцьцёвага шляху селяніна-бонда або на манэру хадзіць на дракары, ідучы ня роўным курсам, а адхіляючыся па ветры. — Заўв. С. Емяльянава. самай меры можна аднесьці як да Ноўгарада ці Ладагі, як і да Нёмана ці Дзьвіны. Маю на ўвазе напісы тыпу: “Тосці ўстанавіў гэты камень у памяць Тові, які памёр на Усходзе”. “Гулі ўстанавіў гэты камень у памяць братоў сваёй жонкі... а яны памерлі ў войску на Ўсходзе”. Цікавасць для нас прадстаўляе помнікавы камень у мясцовасьці Мойбро (Mbibro) у Швэцыі з рунічным напісам. На плоскім камяні знаходзіцца высечаны ваяўнік на кані са шчытом і ўзьнятым мячом. Каля ягоных ног два ваўкі. Коньнік вельмі падобны да нашай Пагоні. Дзеля нявыясьненых прычынаў пачалася нарманская экспансыя ў VIII веку. Над прычынамі яе навукоўцы ды сягоньня вядуць спрэчкі, але факту экспансыі ніхто не запярэчывае. Вядома, што спачатку самыя актыўныя былі Скандынавы з востраву Готлянд і са ўзьбярэжжаў паўдзённай Швэцыі. Экспансыя іх кіравалася пераважна на ўсходнія ўзьбярэжжы Балтыцкага мора. Хутка да іх далучыліся Скандынавы з Нарвэгіі і пачалі рабіць рабаўнічыя налёты на Брытанію і Ірляндыю, частка іх асела настала на Ісьляндыі, скуль была калёнізацыя Грынляндыі, а з Грынляндыі было зроблена некалькі не зусім пасьпяховых экспэдыцыяў у Паўночную Амэрыку.