Сёлета мінаюць іоі-я ўгодкі з дня нараджэньня прафэсара Рычарда Заррынса. Латышы напэўна маюць дакладную біяграфію і сьпіс гэтага свайго земляка. Калі-ж не, дык можна пашукаць у іншым мейсцы. Праф. Р[ычард] Заррынс быў прафэсарам Акадэміі Мастацтва ў Рызе. У гэтай акадэміі вучыўся беларускі мастак Мірановіч132, які цяпер жыве ў Нью Ёрку. Магчыма, ён мог-бы нешта расказаць і пра Заррынса і пра Езавітава. (Да Мірановіча ўжо ліст высланы ў гэтай справе.) 129 Каталёг “Мінкус” (анг. The Minkus catalogue') — амэрыканскі каталёг паштовых марак, што выдаваўся фірмай “Krause Publications”у 1950—2004 гг. 130 “ВыдрукаваныЛатвійскай дзяржаўнай друкарняй”. 131 Рыхард Зарыньш (лат. Rihards Zarinns, таксама Richards Zarrins ці Richard Sarrinsch, 1869—1939), славуты латыскі графік, аўтар грашовых знакаў Расейскай імпэрыі, першых марак Савецкай Расіі, аўтар гербу (1921) і грашовых знакаў Латвіі. Адносна меркаванага ўдзелу мастака ў выданьні марак БНР гл.: Мясковскнй, РІ.Ф. Особый отряд БНР (выпуск Булак-Балаховнча) // Фнлателня. 2009. Прнл. к № 7. С. 11—40. 132 Пётра Мірановіч (1902—1990), мастак. Вучыўся й да эміграцыі працаваў у Л атвіі. Ад 1950 г. жыў у Нью-Ёрку. У справе марак Самапомачы ў Бэрліне я асабіста нічога ня чуў, але тут на эміграцыі жывуць людзі, што ў той час жылі ў Бэрліне й магчыма ня толькі чулі, але й пальцы мачалі. Я буду старацца гэтую справу неяк выясьніць. У залучэньні перасылаю некалькі камплетаў БНРаўскіх марак рознай фабрыкацыі, таксама некалькі іхных фатаграфіяў для лягчэйшага ўгляду ў дэталі фалыпывых марак. Нр. 2 — вельмі блізкія да арыгіналу, зубчыкі замест II Уг — ю Уг, а нават іо Уг х н Уг. На 15 капеечнай марцы слова “коп”. Нр. з — маркі з архіву Захаркі. Дадатковыя штрыхі на рукаве дзявочай блузкі і на шапцы. Марка 15 кап. зусім іншая. Нр. 4 — фотакопія марак Нр. 2. Нр. 5 — фотакопія магчыма з арыгіналу. Квадрацікі з цыфрамі рухомыя і таму шкрыўленыя. 3 пашанай. Артыкулы Часлава Будзькі ў газэце “Бацькаўшчына” Балцкая тэорыя сьпераду й заду // Бацькаўшчына. № 7 (542). 12 лютага 1961. С. 3—4. Валадарка. У 8оо-ую гадавіну нараджэньня Вялікага Княства Літоўскага. (Па сьлядох “Слова аб Ігаравым паходзе”) // Бацькаўшчына. № 40—41 (524—525). 16 кастрычніка i960. С. 4—7; № 42 (526). 23 кастрычніка i960. С. 2—3; № 43 (527). 30 кастрычніка i960. С. 2. Гарыслава // Бацькаўшчына. № 2 (602). 24 лютага 1963. С. 2—3. Водгук на артыкул Юркі Віцьбіча “Зь мячом Рагнеды, з крыжам Праславы”. (Беларус. № 78.1962). Легенды карысныя й шкодныя // Бацькаўшчына. № 9 (609). 1 жнівеня 1963. С. 3—4. Водгук на артыкул Мікалая Лапіцкага “Сьвятыя Віленскія Мучанікі” (Царкоўны Сьветач. 1963. № 3—4). Ліст у Рэдакцыю // Бацькаўшчына. № 11 (595). 22 ліпеня 1962. С. 4. Заўвагі да артыкулу Паўла Урбана “Новае хвальшаваньне гісторыі пачынаецца”. “Русская зямля” // Бацькаўшчына. № 14—15 (549—550)Вялікдзень 1961. С. 6—7. Беларуская гісторыя ў расейскай гістарыяграфіі. Татары ці Манголы? // Бацькаўшчына. № 15 (599). 2 сьнежаня 1962. С. 2—3. “Чорная Русь” і кіеўскія акадэмікі // Бацькаўшчына. № 12 (596). 22 жнівеня 1962. С. 2—3; № 13 (597). 22 верасьня 1962. С. 2. Падрыхтоўка да друку й прадмова Натальлі Гардзіенкі й Лявона Юрэвіча Камэнтары Сяргея Емяльянава, Лявона Юрэвіча й Натальлі Гардзіенкі Тэма нумару: Амэрыканская гістпорыя Людзі кнігі Леанід Галяк ПАХОДЖАНЬНЕ “ЛІТОЎСКІХ” КНЯЗЁЎ “Я, Леанід Галяк, сын Яна і Аўгеньні, нарадзіўся 18 кастрычніка (cm. cm.), a 31 кастрычніка ў пералічэньні на новы (грэгарыянскі) стыль у 1910 годзе ў сталічным горадзе Вільні, на Зарэччы — частцы гораду за ракой Вілейкай, у частцы Зарэчча называнай Папоўшчынай, на Папоўскай вуліцы ў доме Буйкі. Частка гораду называлася Папоўшчынай дзеля таго, што ўся зямля ў гэтай ваколіцы належала да Сьв. Духавага манастыра, паходзячы з розных магнацкіх запісаў-падарункаў. Папоўшчына пачыналася больш-менш ад зарэчнага рынку і ляжала ў вілах, агранічаная з правага боку Полацкай вуліцай, а тады Полацкім трактам (тракт Батора за польскіх часоў), а зь левага боку Папоўскай вуліцай, што ляжала насупроць Бэрнардынскага саду, уздоўж Вілейкі, і далей жыдоўскім могільнікам, і даходзіла да Роўнага Поля (такі быў назоў вуліцы і ваколіцы). Дзеля мешаніны стыляў у адных дакумантах я фігураваў як народжаны 18 кастрычніка, а ў іншых 31. У ўнівэрсытэцкім дыплёме дата нараджэньня была 18 кастрычніка”. Так пачынаюцца ўспаміны актыўнага ў першы паваенны час, у лягерах для перамешчаных асобаў і па прыезьдзе ў Амэрыку, дзейнага, а што болый істотна (і не сынанімічна, на жаль, асабліва ў эміграцыйных варунках) — плённага дзеяча Леаніда Галяка. Безаблічнае “дзеяч” у дачыненьні да гэтага чалавека ўбірае ў сябе неверагодна шмат: пісьменьніка, аўтара цудоўных па зьмесьце і мове ўспамінаў, даволі нехарактэрных для эміграцыйнай мэмуарыстыкі ды блізкіх па духу да “Майго мястэчка” Васіля Сініцы-Стомы2; прафэсійнага юрыста, стваральніка першага беларускага юрыдычнага слоўніка3; перакладчыка сярэднявечных 1 Пры публікацыі захаваны правапіс арыгіналу. 2 Стома, Васіль. Маё мястэчка. Мінск, 2014. 292 с. 3 Галяк, Леанід. Слоўнік юрыдычнай тэрміналёгіі: беларуска-расейскапольскі. Stamford (СТ), 1994. 8о с. легендаў4 і кніг Бібліі. Таксама журналіста: аднаго з заснавальнікаў Саюза беларускіх журналістаў на эміграцыі й першага рэдактара нью-ёрскай газэты “Беларус”, стваральніка й рэдактара “Летапісу беларускай эміграцыі”. А яійчэ й палітыка: сябры Рады БНР (аўтара праекту Канстытуцыі БНР, ня менш!) і Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня... каб у сярэдзіне 1950-х пакінуць тыя арганізацыі й зачыніцца ў сваім доме ў Стэмфардзе, штат Канэктыкут. Гэта быў далёка ня першы раз, калі нехта рваў сувязь з грамадою. У пераважнай большасьці выпадкаў тое быўразрыў адначасна й зь беларускай справаю — у высокім значэньні выразу, і з уласнай творчасьцю (згадайма, напрыклад, колішняга дырэктара БІНіМу Янку Ліманоўскага). Галякжа быў цалкам самадастатковай асобаю, якой непатрэбныя зьнешнія мыліцы, каб заставацца беларусам. Нават болей: менавіта адышоўшы ад згаданых арганізацый, ад усіх тых закалотаў, сварак, інтрыгаў, ён займеў час для стварэньня сваіх найгалоўнейшых рэчаў. Леанід Галяк працаваў шмат, але выдаваць не сьпяшаўся: пераважная частка яго спадчыны пабачыла сьвет па сьмерці аўтара ў 1980 г. дзякуючы намаганьням жонкі Раісы й сяброў-паплечнікаў, найперш Васіля Шчэцькі, а таксама Міколы Панькова. Ягоныя працы застаюцца быццам дасягальнымі, алеразам з тым бадай невядомымі, успаміны — не перавыдадзенымі, а імя — проста хіба яшчэ адным у шэрагу іншых на эміграцыі, за якім не стаіць зьдзейсьненае, урэчаісьненае. I тут трэба згадаць яшчэ адну іпастасьЛеаніда Галяка — гісторыка, які асабліва цікавіўся пэрыядам Вялікага Княства Літоўскага. Пададзеная ніжэй праца “Паходжаньнелітоўскіх князёў”была надрукаваная невялікім накладам у Нью-Ёрку ў 1983 г. і фактычна невядомая сёньня дасьледчыкам. Спадзяемся, што гэтая публікацыя паспрыяесучаснаму асэнсаваньню даробку “стэмфардзкага самотніка” й вяртаньню ягонага імя ў айчынную гісторыю. Пачну ад цьверджаньня. Цьверджаньне маё наступнае. Гэтак званыя літоўскія князі Вялікага Княства Літоўскага і часоў, што папераджалі афармленьне Вялікага Княства Літоўскага, ня мелі этнічна нічога супольнага з балцкім племенем Жамойцаў, якія ў пэўным часе пачалі называцца Ліцьвінамі, ані наагул з Балтамі, а былі паходжаньня паўночна-гэрманскага, а дакладней — скандынаўскага. 4 Парсіваль: сярэднявяковая лягенда. Ватэнштэт, 1947.70 с.; Бэдзье, Жазэф. Трышчан ды Іжота // Запісы БІНІМ. № 29. Нью-Ёрк — Менск, 2005. С. 44— 132. Калі я цьверджу, што яны ня мелі нічога супольнага з Жамойцамі, дык маю на думцы іхняе паходжаньне, а ня мову. Данскія вікінгі, якія на чале са сваім правадыром Ролло, у пачатку дзясятага стагодзьдзя, атрымалі ад францускага караля, як лен, тэрыторыю, што цяпер называецца Нармандыяй, згубілі сваю мову на працягу стагодзьдзя і заваявалі Англію. Пасьля бітвы пад Гастынгсам, у іобб г., ужывалі францускую мову, хаця ў поўнасьці захоўвалі сьведамасьць свайго нарманскага паходжаньня; дзеля гэтага ня лічыцца, што Англію заваявалі Французы, а гаворыцца аб нарманскім заваяваньні Англіі. У гэтай працы словы Літва, Ліцьвін адпаведна ўжываюцца для азначэньня Вялікага Княства Літоўскага і ягоных жыхароў. Для бліжэйшага азначэньня этнічнай прыналежнасьці вядучай народнасьці гэтай дзяржавы будзе ўжывацца азначэньне “Беларус”. Для азначэньня Балцкай этнічнай групы будзе ўжывацца азначэньне Жамойдзь (для тэрыторыі) і Жамойдзец (для жыхараў). Думка аб нябалцкім паходжаньні літоўскіх князёў выказывалася ў навуковай літаратуры неаднаразова, зыходзячы з розных падставаў для сваіх цьверджаньняў, але да сягоньня мне не прыйшлося бачыць ніводнага твору, які-б даў поўны агляд гэтай праблемы. Навукоўцы, якія выказываліся адносна гэтай праблемы, пераважна апіраліся толькі на моўныя даныя, а гэта толькі частка цэлае праблемы. Перад тым, як даводзіць скандынаўскае паходжаньне літоўскіх князёў, будзе добра зрабіць кароценькі агляд скандынаўскай гісторыі і культуры, што можа дапамагчы ў ацэнцы цьверджаньняў гэтай працы. Паводле даных архэалёгіі, гісторыі і мовазнаўства, продкі Скандынаваў пачалі асяляцца на мясцох іх сёньнешняга знаходжаньня ўжо ў трэцім тысячагодзьдзі перад Н[араджэньнем] Х[рыста]. Большменш да X стагодзьдзя гэта была адналітая група, якая ўжо ў тыя часы адрожнівалася ад іншых гэрманскіх групаў і якая потым распалася на блізкія пляменьні Швэдаў, Нарвэгаў і Данаў. Да X стагодзьдзя дзеля гэтага можна гаварыць толькі аб агульнай групе скандынаўскіх пляменьняў паўночных людзей — Нарманаў5. Рэлігія Нарманаў была вельмі падобная да рэлігіяў іншых, асабліва тэрытарыяльна блізкіх інда-эўрапейскіх народаў — Славянаў і Балтаў, 5 Нарманы — гэта назва скандынаваў, што паўстала ў Заходняй Эўропе ў эпоху вікінгаў. Яна ніколі не была племянной назвай жыхароў Скандынавіі. Да Taro ж аўтар, малюючы этнічную гісторыю скандынаўскіх народаў, прытрымліваецца скажонай лёгікі “драбленьня” нейкага вялікага протаадзінства на болып дробныя групы, хоць шлях звычайна акурат адваротны — аб’яднаньне лякальных групаў у надплемянныя супольнасьці. — Заўв. С. Емяльянава.