Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
« — Ну, а як печ завуць? “Руская печ”, ці “літоўская печ”, ці “вялікая печ”?
— Вялікая? Як у каго: у каго вялікая была, у каго меншая. Даўней варыстыя печы рабілі вялікія. А нашым часам нашто вялікая варыстая печ?
— А што гэта варыстая печ?
— Дык я-ж вам і кажу пра варыстую печ».
Угазэце “Літаратура іМастацтва”за 15 верасьня сёлета,у якой адзначаюцца бо-я ўгодкі ад нараджэньня ФёдараЯнкоўскага, зьмешчаныя й два “юбілейныя”, калі гэтак назавём іх, абразкі. У першым зь іх, загалоўленым “Ці ня тая самая?”, ход пра тое, як навучэнец прафтэхвучылішча словы пяянай ім беларускай песьні вымаўляў, аднак, не па-беларуску, а па-расейску “діфчіначька”, “Ластачька”, “крінічьныя” й г. д. Калі-ж ягоны сябра заўважыў: “Песьню любіш, аслоўнявывучыў”,дык: «Прыгожы тэнарок спакойна й ветліва сказаў, што ён шукаў словы — тэкст, але не знайшоў, калі-б знайшоў, то вывучыў-бы ўсё песеньку “no буквочке”. I хлопцы перайшлі на пералік асабліва любых песень (якую хто любіць) і скардзіліся: адну песьню друкуюць часта, а другой — нідзе не знайсьці, “ані дома ў нас” (хто зь іх, пачуў я, спад Нясьвіжа, хто — спад Валожына, хто — з Чэрвеня, Плешчаніц...), “ані тут” (больш за паўгады яны вучацца ў тэхнічным вучылішчы, спэцыянальнасьць набываюць)».
Калі-б, прыкладам, усе прыведзеныя ў гэтым артыкуле прыклады былі пададзеныя звычайнай папулярна-навуковай бясхварбнай мовай, дык эфэкт ад іх напэўна быў-бы невялікі. Ды яшчэ пытаньне, ці іх прапусьціла-б цэнзура, калі-б проста з мосту былі яны сказаныя. У тым якраз асаблівы талент ФёдараЯнкоўскага, што ён патрапіць выказаць сваю думку непаўторнымі крылатымі словамі, якія моцна ўрэзваюцца ў памяць чытача й ніколі не забываюцца.
Фёдар Янкоўскі яшчэ ў поўным росквіце сваіх сілаў і творчых магчымасьцяў. Ён зможа шмат каійтоўнага й незаменнага зрабіць
яшчэ для роднае свае мовы й беларускай літаратуры. Віншуючы яго з бо-мі ўгодкамі, хочацца й пад ягоным адрысам кінуць адзін лёгенькі дакор: пры ўсёй сваёй стараннасьці й працавітасьці для справы чысьціні й культуры роднае мовы сваё собскае імя, ня ведаю, чаму, ён піша не па-беларуску “Хведар”, а паводля расейскага ўзору “Фёдар”, як беларускі народ нідзе не гаворыць.
Вітаўт Кіпель
Haworth
“ПСТАРЫЧНЫ СЛОЎНІК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ” I ЎСПАМІНЫ ПРА АЛЕНУ КАЗІМІРАЎНУ ЮРЭВІЧ
У чэрвені 2018 г. у друку, у інтэрнэце прамільгнула навіна-інфармацыя, што ў Менску закончанае выданьне ‘Тістарычнага слоўніка беларускай мовы” ды ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася прэзэнтацыя апошняга, 37-га тому.
Скажу: не перабольшаньне! Падзея вялікая й памятная, ды ўважаю, што пажадана было б, каб пра яе ведала, гаварыла ды ганарылася ёю ўся Беларусь.
Калі прачытаў рэпартаж аб урачыстасьці-прэзэнтацыі, пагартаў мо ў тысячны раз старонкі слоўніка, які стаіць перада мной на працоўным стале, разважаючы захоплена аб багацьці беларускага слоўніцтва, насунуліся ўспаміны-настальгія па пэрыядзе-гадох, калі слоўнік ствараўся, пра тагачасныя палітычныя рэаліі: БССР — эміграцыя — халодная вайна, сябры, зь якімі штодня валкавалі “што новага ў Беларусі, беларускага”. Ды найперш, бадай, перабраў у памяці пачынальнікаўскладальнікаў слоўніка, з каторымі знаўся па літаратуры, працах, a з аднэй дык пашчасьціла й быць знаёмым, і сябраваць ды супрацоўнічаць у ЗША — з Аленай Казіміраўнай Юрэвіч (рэдкі, шчасьлівы выпадак у беларускай дзейнасьці)!
Аб некаторых эпізодах-здарэньнях, ускосна датычных і да таго часу, і да Алены Юрэвіч, падзялюся ўспамінам.
Пачну з часоў, калі я прыйшоў працаваць у Нью-Ёрскую публічную бібліятэку. Быў гэта год 1959> я спадзяваўся ў бібліятэцы падзарабіць, бо быў беспрацоўным, а ў выніку затрымаўся-застаўся ў гэтай установе аж да выхаду на пэнсію.
Як завядзёнка на любой працы, на навічка ўскладаюць абавязкаўзаданьняў цераз край, так было й са мной. Але ўсе абавязкі я пільна выконваў, бо праца мела дачыненьне да “беларускасьці”, а я дзеля “беларускасьці” перамяніў прафэсію!
Беларускімі дарадчыкамі звонку для славістаў-бібліятэкараў былі др. Вітаўт Тумаш і сп. Антон Шукелойць. Трэба сказаць, што на парады яны не скупіліся, а славянскі аддзел прыслухоўваўся. Як толькі ў працоўнай плошчы зьявіўся я, др. Тумаш парадзіў наладзіць дзьве
выставы: друкаў беларускай лацінкай і выставу большую, прысьвечаную акадэміку Яўхіму Карскаму (1860—1931), стагодзьдзе ад дня нараджэньня й 30-годзьдзе ад дня сьмерці якраз прыпадалі на той пэрыяд. Дадам: др. Тумаш быў вялікім сымпатыкам Карскага, ведаўягоныя творы й вельмі паважаў.
Выстава беларускай лацінкі адбылася пасьпяхова, славянскі аддзел пасьля яе скантактаваўся з букіністамі з надзеяй набыць больш беларускіх лацінкавых выданьняў.
Выстава Карскага таксама была наладжаная й сталася вельмі папулярнай. Паглядзець, парабіць нататкі з выстаўленых друкаў пры-
Алена Юрэвіч
яжджалі студэнты з Прынстану й Агаё. Наагул, Карскі як філёляг, як аўтар “Беларусаў” добра ведамы амэрыканскім каледжам, што дапамагае інфармацыі й пра Беларусь.
У часе, калі я зьбіраў матэрыялы для выставы аб Карскім, працаў яго й аб ім у бібліятэцы было досыць ладна, і др. Тумаш парадзіў, і то вельмі настойліва, скласьці бібліяграфію ды напісаць артыкул, прыўрочаны да выставы. Бубніў мне аб гэтым др. Тумаш зь дзясятак разоў ды таксама сказаў др. Рычарду Леваньскаму, тагачаснаму дзейнаму загадчыку аддзелу. Др. Леваньскі да ідэі паставіўся прыхільна, але выслухаў і мяне. Я ж наадрэз адмовіўся ад ідэі, бо па вушы быў заняты на новай працы, новай спэцыяльнасьці ды толькі залічыўся на бібліятэчны факультэт Ратгерскага ўнівэрсытэту. Др. Леваньскі мяне зразумеў і падтрымаў, укладаньне бібліяграфіі Карскага на той момант было зьнятае з парадку дня.
Др. Тумаш быў вельмі незадаволены, а сам узяцца за працу над Карскім ён ня мог, бо заканчваў уласную працу “Жыхарства Беларускае ССР у сьвятле перапісу 1959 году”. Але пра Карскага ён не забыўся!
Празь нейкі час, працуючы ў бібліятэцы, ён мне кажа: “Паклічце Леваньскага — сходзім на каву”. Зроблена, пайшлі. I першае, што робіць др. Тумаш у бібліятэчнай кафэтэрыі, — дастае з кішэні капэрту лятнічай пошты, ліст (ад Флароўскага) з Прагі й чытае адтуль: “У Мінску выйшла бібліяграфія прац Карскага аўтарства Я. Рамановіч і А. Юрэвіч, калі атрымаю, перашлю Вам”.
Тумаш быў на дзясятым небе. Ён чытаў, чытаў нам тыя радкі, а потым рэк: “Вось бачыце, ёсьць працоўныя беларускія навукоўцы, якія ведаюць, што робяць! А вы празявалі! Малайцы ў Менску!”
Тумаш быў захоплены: выйшла бібліяграфія, і падкалоў нас, мяне з др. Леваньскім. Далей ён разважаў: “Цікава, хто гэта такія, Рамановіч і Юрэвіч? Зрабілі выдатную працу!” Я яго разумеў, бо Карскі быў блізкі яму, але ягоны ўздым мяне крыху ўсхваляваў, і я адказаў: “Ну вось бачыце, добра, што ў Менску нешта зрабілі, хоць вы яшчэ ня бачылі, што менавіта, а ў бібліяграфіі Скарыны вы будзеце першым, ніхто вас ня выперадзіць”.
Тумаша мая рэпліка ахаладзіла, ён ўхмыльнуўся і сказаў: “Знайшоўся, што адказаць”. Др. Леваньскі пры гэтай сутычцы чуўся ніякавата й маўчаў.
Гэтак праз Прагу ў зьвязку з Карскім БІНіМаўцы “пазнаёміліся”, увялі ў свой “кампутар” дасьледнікаў-беларусістаў з БССР Я. Рамановіч і А. Юрэвіч як прафэсіяналаў, якія “ведаюць, што робяць”.
Далей мая бібліятэчная праца й навука на ўнівэрсытэце ішлі звычайным шляхам. Па ходу працы ў бібліятэцы даводзілася досыць часта сустракацца з гасьцямі з СССР ды амаль рэгулярна мяне наведвалі беларускія дэлегаты на сэсіях ААН. Зь імі ўсімі залагоджваліся набыткі кнігаў з Саюзу. Аб сустрэчах зь землякамі я расказваў у кнізе “Жыць і дзеіць” (Менск, 2015), але прыпомніліся мне й меншыя сустрэчыгутаркі. Найбольш сустрэчаў я меў зь Пятром Фёдаравічам Глебкам — ён быў на асамблеях ААН двойчы ў гадох 1960-х.
У тым жа пэрыядзе пачалася ў БССР моцная атака на праявы беларускасьці: спадабацца Мікіту Хрушчову пасьля ягоных нападаў на Мазурава, беларускую мову! У сустрэчах з Глебкам, калі я аб гэтым гаварыў, ён пярэчыў, матывуючы, што на акадэмічным фронце ў БССР робіцца гэтулькі новага: пачалася новая этнаграфічная сэрыя, новыя працы ў мовазнаўстве, пачалі гістарычны слоўнік беларускай мовы, кнігі па гісторыі мастацтва й г. д. Пры гэтым ён называў прозьвішчы маладых дасьледчыкаў: Уладзімер Конан, Адам Мальдзіс, Алена Юрэвіч, Лявон Баразна — усіх не прыпомню.
У некаторыя Глебкавы навіны я верыў (як этнаграфічная сэрыя, дзе ён быў кіраўніком), а некаторыя прымаў з засьцярогаю — пра той самы гістарычны слоўнік. Аднак Глебка меў рацыю: у пачатку 1970-х гадоў пачалі зьяўляцца ў друку весткі, што такі лінгвістычна-гістарычны слоўнік укладаецца, гэта падцьвердзілі з пэўнасьцю пры сустрэчах Анатоль Міхайлаў і Генадзь Бураўкін.
Недзе ў пачатку — сярэдзіне 1982 году слоўнік зьявіўся ў Публічнай бібліятэцы. Зора Кіпель была першай (яна найшчырэй захаплялася слоўнікам), хто трымаў першы том у руках. Паглядзелі на слоўнік таксама Вітаўт Кіпель, Антон Адамовіч (ківаў галавой ды прыгаворваў: “Глебка ведаў! Вялікая падзея!”). Але др. Тумаша на “агляд” слоўніка ў бібліятэку прывесьці не было магчымасьці: ён папраўляўся пасьля інфаркту (зьвязанага з справай Лофтуса).
Тады ж мы з Зорай пачалі “экзамэнаваць” слоўнік. Адразу выказалі засьцярогу, што праўдападобна не былі выкарыстаныя замежныя крыніцы, аднак агульны агляд, уводны, прафэсійны й вельмі інфармацыйны, артыкул, аб’ём слоўніка былі выдатнымі. Зьвярнулі ўвагу й на тое, што першасную картатэку слоўніка падрыхтавалі 15 асобаў, а картатэка налічвала 1 мільён 6о тысяч картак! Ды што нам было прыемна: сярод першых укладальнікаў картатэкі слоўніка значылася таксама A. К. Юрэвіч — нашая “знаёмая” па Карскаму. Прыпамінаецца, як Антон Адамовіч мармытаў: ‘Тэтая Юрэвіч напэўна з тых менскіх, каго я ведаў”. (Такая аб Адамовічу дэталька: ён, гаворачы-ўспамінаючы аб Менску, любіў падкрэсьліваць: “Аб Менску — пра Менск — мянчанаў — я ведаю ўсё!”.)
Я пераглядаў-спыніўся на сьпісе прозьвішчаў-пачынальнікаў картатэкі слоўніка, і тады прабегла думка, што калі б з намі быў др. Тумаш, ягоны камэнтар быў бы такі: “Вось бачыце, A. К. Юрэвіч адна з пачынальнікаў картатэкі — салідны работнік, а вунь першы стаіць A. I. Жураўскі — дык той, напэўна, прысабечыў нечыя карткі”. (Упэўнены, што так думаў бы др. Тумаш, бо з Аркадзем Жураўскім у яго былі “канфлікты” ў галіне скарыніяны). Ад часу апублікаваньня бібліяграфіі Яўхіма Карскага др. Тумаш заўсёды заўважаў прозьвішчы Рамановіч і Юрэвіч.