Запісы 40

Запісы 40

183.21 МБ
4 http://www.pier21.ca/research/immigration-history/immigration-act-19o6.
5 https://www.pier21.ca/research/immigration-history/immigration-act-191o.
У саміх іміграцыйных актах не вызначаліся тыя ці іншыя этнічныя ці нацыянальныя адметнасьці жаданых ці нежаданых імігрантаў, за выключэньнем пазнакі ў акце 1910 г. пра спэцыяльныя ўмовы для кітайскай іміграцыі, сфармуляваныя адмысловым дакумэнтам. Праз пэўныя пастановы парлямэнту пачатку XX ст., тым ня менш, былі агавораныя своеасаблівыя групы пераважнага спрыяньня. Так, перавага аддавалася прыбылым зь Вялікабрытаніі, кантынэнтальнай Эўропы й ЗША. Выразна абмежаваная была іміграцыя з Кітаю. Паводле адмысловай пастановы 1910 г. кожны кітаец павінен быў мець пры ўезьдзе ў Канаду 200 даляраў, у той час як іншыя імігранты абмяжоўваліся 25 далярамі. Да таго ж жыхары Паднябеснай не маглі прыбываць у Канаду праз трэція краіны. Усё гэта на доўгі час амаль спыніла кітайскую іміграцыю ў краіну.
Разам з тым этнічны склад імігрантаў у XX ст. істотна зьмяніўся. I хоць па-ранейшаму пераважаў сярод іх брытанскі элемэнт (англічане сталі значна пераважаць, а ірляндцаў стала меней), прадстаўніцтва эўрапейцаў у краіне значна пашырылася. Найбуйнейшымі групамі небрытанскага эўрапейскага паходжаньня былі ўкраінская (за 30 гадоў прыехала каля 180 тысяч), італьянская (150 тысяч), нямецкая (130 тысяч), габрэйская (120 тысяч), расейская (каля 114 тысяч выхадцаў з Расейскай імпэрыі па-за габрэямі й украінцамі) і інш.
Другі важны прынцып выбару імігрантаў датычыў іх галіны занятасьці — патрабаваліся найперш сельскагаспадарчыя працаўнікі, а таксама нізкакваліфікаваная працоўная сіла ў прамысловасьці й будаўніцтве. Актыўна запрашалі працоўных імігрантаў вялікія кампаніі кшталту Canadian Pacific і інш.
Такім чынам, іміграцыйная палітыка Канады пачатку XX ст. была арыентаваная на стварэньне ўмоваў для легальнай, кантраляванай працоўнай іміграцыі. I менавіта ў гэты час прыкладна ад 1902—1903 іт. пачынаецца масавая эміграцыя ў гэтую краіну беларусаў. Можна казаць пра дзьве вялікія хвалі беларускай эміграцыі ў Канаду: хваля 1903— 1914 гг. (у выніку на 1921 г. у Канадзе было каля 9 тысяч беларусаў) і хваля 1925—1929 гг. (за пяць гадоў у Канаду выехалі каля 10 тысяч беларусаў).
Значныя зьмены ў іміграцыйнай палітыцы Канады адбыліся ў 1930 г., і зьвязаныя яны былі з сусьветным эканамічным крызісам ды потым Другой сусьветнай вайной. У выніку й прыезд зь беларускіх тэрыторыяў значна скараціўся. Цягам 1930-х гг. зь беларускіх ваяводзтваў Польшчы яшчэ выяжджалі ў Канаду ў сярэднім каля 200 чалавек штогод, але ад 1939 г. гэты працэс спыніўся.
Канец 1940-х — сярэдзіна 1960-х гг. — час новай актыўнай палітыкі запрашэньня імігрантаў у Канаду, якая пры гэтым захавала прынцыпы сэлектыўнасьці. Да сярэдзіны 1960-х гг. захоўвалася вызначэньне прыярытэтных рэгіёнаў для запрашэньня імігрантаў (сярод іх былі
й Цэнтральная і Ўсходняя Эўропа, уцекачы зь якіх запрашаліся ў Канаду, праўда, ня так з гуманітарных мэтаў, як працоўныя імігранты). Таксама зважалася на сфэру занятасьці патэнцыйных працаўнікоў, яе адпаведнасьць патрэбам канадыйскай эканомікі. У гэты пэрыяд пачынаецца ўжо новая хваля эміграцыі беларусаў у Канаду, якая ішла не непасрэдна зь Беларусі, а з краінаў Заходняй Эўропы, дзе беларусы апынуліся або як жаўнеры Арміі Андэрса, або як перамешчаныя асобы. Прычым для новапрыбылых беларусаў іміграцыя мела, хутчэй, не эканамічныя, а менавіта палітычныя прычыны, што зрабіла гэтую хвалю прынцыпова адрознай ад папярэдніх. Прычым колькасьць новапрыбылых беларусаў ацэньваюць у каля 20 тысяч чалавек.
Сярэдзіна 1960-х — сярэдзіна 1980-х гг. — час, калі канадыйскі ўрад адмовіўся ад нацыянальных абмежаваньняў у дачыненьні да імігрантаў, што выклікала вялікую хвалю іміграцыі найперш з краінаў Азіі. Аднак гэтыя зьмены фактычна не закранулі беларусаў, ня выклікалі новую хвалю нашай эміграцыі, бо магчымасьці выезду з БССР былі абмежаваныя, і адзіныя, хто зь беларусаў трапляў у гэты час у Канаду, былі паасобныя нараджэнцы Беласточчыны.
Сярэдзіна 1980-х — пачатах 2000-х гг. — канадзкая іміграцыйная палітыка канчаткова сканцэнтравалася на запрашэньні імігрантаў паводле прыкметаў прафэсіі й адукацыі, зь неабходным дадаткам гуманітарных падставаў. Канадыйскі парлямэнт штогод ад 1981 г. стаў зацьвярджаць колькасныя квоты перасяленцаў, прычым колькасьць з часам павышалася. I перавага стала аддавацца высокакваліфікаваным спэцыялістам. У выніку ад канца 1980-х — пачатку 1990-х гг., калі былі зьнятыя абмежаваньні на выезд з СССР, у Канаду сталі зноў прыбываць беларусы, найболып — занятыя ў галіне інфармацыйных тэхналёгій. У выніку да канца 1990-х гг. сфармавалася новая адметная постсавецкая хваля эміграцыі беларусаў.
Ад пачатку 2000-х гг. адбыліся некаторыя зьмены ў канадыйскай іміграцыйнай палітыцы. У 2002 г. быў прыняты новы Закон аб іміграцыі, які абвясьціў новую палітыку “адчыненых дзьвярэй” з новым пашырэньнем магчымасьцей прыняцьця імігрантаў. Менавіта ў гэты час назіраецца й актыўны прыцёк новых беларускіх імігрантаў у Канаду. I хоць ён быў болып актыўны, чым у 1990-я гг., аднак яго можна разглядаць як працяг тае самае постсавецкай хвалі эміграцыі, у выніку чаго ў Канадзе апынулася да ю тысяч беларусаў.
Аналіз мэханізмаў і зьместу іміграцыйнай палітыкі Канады дазваляе сьцьвярджаць, што яна мела значны ўплыў на характар і колькасны склад беларускай эміграцыі ў гэтую краіну. Разам з тым на фармаванне хваляў эміграцыі ўплывалі таксама ў вялікай ступені фактары, зьвязаныя з сытуацыяй і міграцыйнай палітыкай на самой беларускай тэрыторыі.
Эміграцыязнаўчая сэкцыя на VII Кангрэсе дасьледчыкаў Беларусі
Юры Грыбоўскі
Варшава
КУЛЬТУРНА-АСЬВЕТНАЯ Й ГРАМАДЗКАЯ ДЗЕЙНАСЬЦЬ КАСТУСЯ ЕЗАВІТАВА
Ў ЛАТВІІ ПАДЧАС НЯМЕЦКАЙ АКУПАЦЫІ (1941—1944)
У савецкі час імя Кастуся Езавітава было зусім невядомае беларусам. Савецкая гістарыяграфія згадвала ягонае прозьвішча зрэдку, і тое ў вельмі адмоўным кантэксьце — як прыклад “здрадніка” й “буржуазнага нацыяналіста”. На працягу апошняга 25-годзьдзя постаць гэтага дзеяча пачала паступова вяртацца зь нябыту. Але па-ранейшаму яна збольшага вядомая толькі гісторыкам і аматарам мінуўшчыны. Значны пэрыяд свайго жыцьця Кастусь Езавітаў правёўу Латвіі, на сваёй малой бацькаўшчыне (нарадзіўся ў Дзьвінску). Пачынаючы з восені 1919 г. амаль бесьперапынна ён знаходзіўся ў Латвіі: спачатку як кіраўнік Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Балтыі, а потым як арганізатар і ўдзельнік мясцовай беларускай меншасьці. Ён лічыў, што ва ўмовах бягучай міжнароднай сытуацыі Латгалія мае шанец быць “беларускім П’емонтам”'. Унёсак Езавітава ў стварэньне й разьвіцьцё беларускага руху ў міжваеннай Латвіі цяжка пераацаніць: заснавальнік і кіраўнік грамадзка-культурных арганізацыяў, завадатар і арганізатар школьнай справы, аўтар і выдавец, нястомны абаронца беларускай меншасьці ў латвійскай дзяржаве. Сваю актыўнасьць на беларускай ніве ён не спыніў і з пачаткам Другой сусьветнай вайны.
У выніку маланкавага наступу нямецкіх войскаў на пачатку ліпеня 1941 г. уся тэрыторыя Латвіі была занятая вэрмахтам. 3 мэтай палягчэньня кіраваньня захопленым абшарам акупанты карысталіся прынцыпам “падзяляй і ўладар”. У сувязі з гэтым лічылася неабходным рабіць пэўныя саступкі на карысьць беларусаў і расейцаў, што тлумачылася жаданьнем аслабіць мясцовы польскі элемэнт, а таксама супрацьдзейнічаць празьмернай актыўнасьці латышоў2. Адным
1 Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. 1. Кн. 2. Вільня — Ню Ёрк — Менск — Прага, 1998. С. 1178.
2 Archiwum Akt Nowych (AAN). Sygn.: T-454, 88/001057—58.
з галоўных сродкаў захаваньня этнічнай адрознасьці мясцовага нелатыскага насельніцтва было ўтрыманьне культурна-асьветнай і моўнай аўтаноміі беларусаў і расейцаў. Аднак ні ў якім выпадку саступкі на карысьць нелатышоў не азначалі палітычнай падтрымкі для згаданых нацыянальных групаў, а разглядаліся выключна як сродак “распазнаньня й ізаляцыі на тэрыторыі Остлянду расава непажаданых элемэнтаў”3. Рэалізуючы гэтую палітыку, рэйхскамісар “Остлянду” Генрых Лёзэ й міністар усходніх акупаваных абшараў Альфрэд Розэнбэрг лічылі неабходным стварэньне сярод латвійскіх беларусаў органу даверу пры ўмове, што ён будзе дзейнічаць пад пільным наглядам немцаў4.
Кастусь Езавітаў як шматгадовы дзеяч латвійскіх беларусаў ня мог застацца ў баку ад падзеяў, якія тады адбываліся. У аўтабіяграфіі сьцвярджаў, што 15 ліпеня 1941 г. ён арганізаваў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) у Латвіі5. Аднак іншыя крыніцы не пацвярджаюць гэтых зьвестак. Відавочна, што самаарганізацыі латвійскіх беларусаў паспрыяў візіт у Рыгу кс. Вінцэнта Гадлеўскага. 10 жніўня 1941 г. у Рызе адбыўся ініцыятыўны сход мясцовых беларускіх актывістаў і настаўнікаў6. Аднак сярод заснавальнікаў камітэту не было Езавітава. Стварэньне БНК у Рызе заініцыяваў кс. Гадлеўскі, але далейшая праца арганізацыі залежала выключна ад мясцовых беларусаў. I тут няма сумневу, што беларуская дзейнасьць набыла рэальны кшталт менавіта пасьля заангажаваньня ў яе Кастуся Езавітава. Больш падрабязныя зьвесткі пра пачаткі дзейнасьці БНК апошні выклаў у лісьце да Эдварда Будзькі (5 кастрычніка 1941 г.): “Быў у Рызе кс. Гадлеўскі, але да мяне не зайшоў чамусьці. Заклаў ён тутака Беларускі Камітэт, але з выдатных нашых людзей там прадстаўнікоў мала, а таму Камітэт аказаўся неруплівым і нерухлівым. Нічога нерабіў цэлы месяц і мне прыйшлося з тыдні зьбіраць іх і выказваць думкі мае аб сучасным становішчы і аб тым, якія крокі Нацўыянальны] Камітэт павінен распачаць. Нарэшце, пры канцы 2-га месяца свайго існаваньня Камітэт прыняў напісаны мной мэмарандум аб становішчы беларускае меншасьці і аб нашых культурна-асьветных і эканамічных патрэбах. Мэмарандум асобная дэлегацыя перадала тутэйшаму камісару”7.
3 Bundesarchiv Berlin-Lichterfelde Ost (BA). R6/173. S. 14,19—20.
4 Екабсонс, Эрык. Беларусы ў Латвіі ў часы савецкай і нямецка-фашысцкай акупацыі (1940—1945) // Беларускі Гістарычны Агляд. 2006. Т. 13. Сш. 2. С. 206—207.
5 Езавітаў, Кастусь. Кароткі жыцьцяпіс і праходжаньне службы // Юрэвіч, Лявон. Беларуская мемуарыстыка на эміграцыі. Менск, 2005. С. 192.