Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №19 (55)
ЗБОР ПАСТАНОУ УРАДА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19
10 ліпейя 1992 г.
ЗБОР ЛАСТАНОЎ
УРАДА РЗСПУБЛІНІ БЕЛАРУСЬ
В ы д а е цца з 1991 года
10 ліпеня 1992 г. —————-
3 М Е С Т
345. Аб зацвярджэнні Палажэння аб прыватызацыі жылых памяшканняў у дамах дзяржаўнага і грамадскага жыллёвага фонду, іх абслугоў-ванні і рамонце.
346. Аб арганізацыі выканання Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 краса-віка 1992 г. «Аб пенсіённым забеспячэнні'».
347. Аб распрацоўцы Эканамічнай праграмы Урада Рэспублікі Беларусь на 1993 год.
348. Аб назначэнні М. П. Румаса кіраўніком Міжнароднага банка рэканст-рукцыі і развіцця, Міжнароднага агенцтва па гаранты! інвестыцый і М. К. Лісая намеснікам кіраўніка Міжнароднага валютнага фонду, Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, Міжнароднага агенцтва па гаранты! інвестыцый і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і раз-віцця.
349. Аб надзвычайных мерах па фарміраванню дзяржаўных рэсурсаў зерня ў 1992 годзе.
350. Аб прызнанні страціўшымі сілу і змяненні некаторых пастаноў Саве-та Міністраў БССР.
351. Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 сакавіка 1992 г. № 130.
352. Аб паляпшэнні жыллёвых умоў медыцынскім, фармацэўтычным і пе-дагагічным работнікам, якія адпрацавалі на кантрактнай аснове не менш трох гадоў у зонах першачарговага і наступнага адсялення.
353. Аб вызваленні У. I. Міхалькевіча ад абавязкаў намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта па статыстыцы і аналізу.
1
№ 19
354. Аб назначэпні П. С. Кацько намеснікам Начальніка Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па каштоўных паперах.
355. Аб назначэнні В. М. Міронава першым намеснікам Начальніка Дзяр-жаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па каштоўных паперах.
356. Аб Начальніку Галоўнага ўпраўлення па дзяржаўных матэрыяльных рэзервах пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
357. Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян ва ўмовах далейшай лібералізацыі цэн.
358. Аб утварэнні Камітэта па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай пра-мысловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
•359 . Аб парадку спісання сродкаў суб’ектаў гаспадарання з рахункаў у банках.
2
№ 19
Арт. 345
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛЩ1 БЕЛАРУСЬ ад 30 чэрвеня 1992 г. № 398
345 Аб зацвярджэнні Палажэння аб прыватызацыі жылых па-мяшканняў у дамах дзяржаўнага і грамадскага жыллёвага фонду, іх абслугоўванні і рамонце
У мэтах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прыватыза-цыі жыллёвага фонду ў Рэспубліцы Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб прыватызацыі жылых памяшканняў у дамах дзяржаўнага і грамадскага жыллёвага фонду, іх абслугоўванні і рамонце ў Рэспубліцы Беларусь.
2. Устанавіць сярэднестатыстычны кошт будаўніцтва аднаго квадратнага метра агульнай плошчы жылля на 31 снежня 1991 г. 490 рублёў як базавы для індэксацыі жыллёвых квот грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на 1 студзеня 1992 г. і атрымалі жылыя памяшканні ў дамах дзяржаўнага і грамадскага жыллёвага фонду (у выпадку іх прыватызацыі), дамах жыллёвых і жыллёва-будаўнічых кааператываў, уведзеных у экс-плуатацыю пасля 1 студзеня 1992 г., або пачалі індывідуальнае жыллёвае будаўніцтва пасля 1 студзеня 1992 г.
Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі штогод да 1 чэрвеня разлічваць па даных Дзяржкамстата і накіроўваць на зацвяр-джэнне ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь індэксы змянення кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з коштам яго на 31 снежня 1991 г.
3. Устанавіць, што:
жыллёвая квота грамадзян Рэспублікі Беларусь налічваецца па стану на 31 снежня 1991 г.;
максімальны агульны працоўны стаж на 31 снежня 1991 г., які прымаецца ў разлік для налічэння жыллёвай квоты, для мужчин — 45 гадоў, для жанчын — 40 гадоў;
базавая жыллёвая квота складае 650 рублёў. За кожны год агульнага працоўнага стажу, вылічанага да 1 студзеня 1992 г., на-лічваецца жыллёвая квота ў па меры 120 рублёў.
4. Аблвыканкомам, Мінскаму гарвыканкому да 1 ліпеня 1992 г. адкрыць ва ўстановах Нацыянальнага банка спецыяльныя рахункі «Прыватызацыя жылля».
3
Арт. -345
№ 19
Рэкамендаваць выканкомам раённых, гарадскіх, раённых у га-радах Саветаў народных дэпутатаў, прадпрыемствам, аб’яднанням і арганізацыям пералічыць на спецыяльныя рахункі «Прыватыза-цыя жылля» сродкі, атрыманыя ад продажу грамадзянам ва ўлас-насць кватэр у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў БССР ад 22 лютага 1991 г. № 67.
Кантроль за наступлением сродкаў ад продажу жылля і яго пры-ватызацыі ўскласці на фінансавыя органы аблвыканкомаў і Мінска-га гарвыканкома.
5. Выканкомам раённых, гарадскіх, раённых у гарадах Саветаў народных дэпутатаў, прадпрыемствам, аб’яднанням і арганізацыям да 1 ліпеня 1992 г.:
пры неабходнасці стварыць агенцтвы па прыватызацыі жылых памяшканняў;
забяспечыць налічэнне жыллёвых квот грамадзянам, якія прыва-тызавалі жылыя памяшканні да 1 ліпеня 1992 г. на льготных умо-вах, з памяншэннем іх памеру на вартасны эквівалент прадастаўле-ных ім ільгот.
6. Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 1 ліпеня 1992 г. распрацаваць і зацвердзіць формы дакументаў, неабходных для прыватызацыі жылых памяшканняў, а таксама тарыфы на ака-занне грамадзянам паслуг па іх прыватызацыі.
7. Зацвердзіць прыкладзены ўзор імяннога прыватызацыйнага чэка «Жыллё»*.
Імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё» рэалізуюцца па графі-ках, якія зацвярджаюцца аблвыканкомамі і Мінскім гарвыкан-комам. « I
8. Прызнаць страціўшай сілу з 1 ліпеня 1992 г. пастанову Савета Міністраў БССР ад 22 лютага 1991 г. № 67 «Аб унясенні змянен-няў і дапаўненняў у Палажэнне аб продажы грамадзянам кватэр у асабістую ўласнасць і аплаце расходаў на іх утрыманне і рамонт у Беларускай ССР» (ЗП БССР, 1991 г., № 7—8, арт. 61) з захаваннем дзеяння абзацаў першага і другога пункта 17 Палажэння.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
* Не прыводзіцца.
4
№ 19
Apr. 345
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 чэр-веня 1992 г. № 398
ПАЛАЖЭННЕ
аб прыватызацыі жылых памяшканняў у дамах дзяржаўнага і грамадскага жыллёвага фонду, ІХ абслугоўванні і рамонце
I. Агульныя палажэнні
1. Дадзенае Палажэнне ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб прыватызацыі жыллёвага фонду ў Рэспубліцы Беларусь» устанаўлівае парадак прыватызацыі займаемых грамадзяна-мі жылых памяшканняў у дамах дзяржаўнага і грамадскага жыллёвага фонду, іх абслугоўвання і рамонту.
2. Грамадзянамі ва ўстаноўленым парадку могуць быць набыты ва ўласнасць займаемыя імі кватэры ў дамах дзяржаўнага і грамадскага жыллёвага фонду. Прыватызацыя жылых памяшканняў ажыццяўляецца строга на добраахвотнай аснове.
3. Грамадзяне, якія пражываюць у дамах калгасаў і іншых прад-прыемстваў і арганізацый, заснаваных на калектыўнай форме ўлас-насці, могуць прыватызаваць займаемыя жылыя памяшканні пры згодзе ўласніка на ўмовах, вызначаных дадзеным Палажэннем.
4. Грамадзяне, якія н^ дасягнулі васемнаццацігадовага ўзросту, рэалізуюць сваё права на прыватызацыю жылля сумесна з пражы-ваючымі бацькамі і іншымі членамі сям’і.
Грамадзяне, якія ўзялі шлюб або паступілі на работу ў праду-гледжаных заканадаўствам выпадках да дасягнення васемнаццаці-гадовага ўзросту, могуць прыватызаваць займаемыя імі жылыя па-мяшканні з часу ўзяцця шлюбу або наступления на работу.
5. Грамадзяне, якія часова адсутнічаюць у месцы пастаяннага пражывання, забраніравалі жылыя памяшканні або захоўваюць права карыстання імі ў адпаведнасці з заканадаўствам па іншых падставах, могуць прыватызаваць гэтыя жылыя памяшканні ў парадку і на ўмовах, прадугледжаных дадзеным Палажэннем.
6. Не падлягаюць прыватызацыі:
пакоі ў кватэрах, заселеных некалькімі наймальнікамі. Грамадзяне, якія пражываюць у такіх кватэрах, набываюць права на прыватызацыю ўсёй кватэры толькі ў выпадках выслабанення яе іншымі наймальнікамі;
5
Арт. 345
№ 19
жылыя памяшканні ў інтэрнатах, дамы і кватэры, якія з’яўляюц-ца помнікамі гісторыі і культуры, а таксама службовыя жылыя па-мяшканні, акрамя службовых жылых памяшканняў у дамах калга-саў і саўгасаў;
жылыя памяшканні ў дамах, якія знаходзяцца на тэрыторыі са стойкім забруджваннем навакольнага асяроддзя радыеактыўнымі рэчывамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (зоны эва-куаныі і першачарговага адсялення).
П. Налічэнне і выкарыстанне жыллёвай квоты
. . Грамадзяне маюць права на аднаразовае атрыманне грашовай жыллёвай квоты — часткі рэшткавай вартасці дзяржаўнага і гра-мадскага жыллёвага фонду ў цэнах на 31 снежня 1991 г., якая пры-падае на аднаго чалавека з улікам працоўнага стажу. Гэта квота налічваецца ў рублях, афармляецца ў выглядзе імянных прываты-зацыйных чэкаў «Жыллё» і абмену на наяўныя грошы не падлягае.
Жыллёвай квотай надзяляюцца асобы, якія з’яўляюцца грама-дзянамі Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 1992 г.
8. Налічэнне жыллёвай квоты праводзяць па заяве грамадзяніна жыллёва-эксплуатацыйныя арганізацыі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў, пасялковыя, сельскія Саветы народных дэпутатаў, прадпрыемствы, аб’яднанні і арганізацыі, праўленні жыллёва-бу-даўнічых (жыллёвых) кааператываў.
Разлік грашовай жыллёвай квоты ажыццяўляецца ў спецыяль-ных кнігах уліку, якія павінны быць пранумараваны, прашнурава-ны, змацаваны пячаткаю і пасля запаўнення здадзены на бестэрмі-новае захоўванне ў адпаведны выканком мясцовага Савета народных дэпутатаў.
9. Жыллёва-эксплуатацыйныя арганізацыі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў, прадпрыемствы, аб’яднанні, арганізацыі, праў-ленні жыллёва-будаўнічых (жыллёвых) кааператываў, пасялковыя і сельскія Саветы народных дэпутатаў складаюць спісы грамадзян, надзяляемых жыллёвай квотай, і разам з іх заявамі і даведкамі аб агульным працоўным стажы прадстаўляюць на зацвярджэнне ў адпаведныя выканкомы мясцовых Саветаў народных дэпутатаў, якія перадаюць гэтыя спісы ва ўстановы Ашчадбанка. Канкрэтная ўстанова Ашчадбанка, у якой грамадзянін атрымлівае імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё», вызначаюць вышэйстаячыя органы Ашчадбанка.
10. Жыллёвая квота налічваецца пры прад’яўленні грамадзяні-нам дакумента, што засведчвае асобу, на падставе даведкі аб агульным працоўным стажы на 31 снежня 1991 г.