Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №19 (55)
Дзяржаўным камітэтам па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС — асноўныя мерапрьтемствы, звязаныя з лік-відацыяй паследкаў катастрофы (дадатак да праекта праграмы — паказчыкі і пералік канкрэтных мер);
Дзяржаўным камітэтам па экалогіі — асноўныя напрамкі дзяр-жаўнай палітыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і выка-рыстання прыродных рэсурсаў, удасканальвання прававой асновы прыродаахоўнай дзейнасці (дадаткі да праекта праграмы — пера-•лік першачарговых мер па стабілізацыі экалагічнай абстаноўкі, ліміты дапушчальных выкідаў (скідаў) забруджваючых рэчываў у навакольнае асяроддзе і выкарыстання прыродных рэсурсаў);
Дзяржаўным мытным камітэтам — мытная палітыка (дадаткі да праекта праграмы — мытныя пошліны, мытныя і тарыфныя льготы);
Дзяржаўным камітэтам па знешніх эканамічных сувязях — асноўныя напрамкі знешнеэканамічнай палітыкі Урада (дадаткі да праекта праграмы — паказчыкі экспарту і імпарту, квоты і ліцэнзіі, замежныя крэдыты).
4. Рэспубліканскім органам кіравання, указаным у пункце 3 да-дзенай пастановы, падаць у Дзяржэканомплан:
20
№ 19
Арт. 347-348
у двухтыднёвы тэрмін — прапановы па асноўных палажэннях, формах і паказчыках раздзелаў праекта праграмы. Пасля ўзгаднен-ня іх з Дзяржэканомпланам даць указанні па сваіх напрамках мі-ністэрствам, ведамствам, аблвыканкомам, Мінскаму гарвыканкому, прадпрыемствам і арганізацыям;
да 15 жніўня бягучага года — раздзелы праекта праграмы з раз-лікамі і абгрунтаваннямі.
Дзяржэканомплану пры неабходнасці даць дадатковыя ўказан-ні міністэрствам, ведамствам, аблвыканкомам і Мінскаму гарвыканкому па пытаннях распрацоўкі праекта праграмы.
5. Для арганізацыі распрацоўкі праекта Эканамічнай праграмы Урада на 1993 год, узаемаўвязкі яго раздзелаў стварыць пры Стар-шыні Дзяржэканомплана трупу з кіраўнікоў эканамічных органаў (з прыцягненнем экспертаў і вучоных). Персанальны склад трупы вызначаециа Старшынёй Дзяржэканомплана.
Указанай трупе падаць праект праграмы ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь да 1 кастрычніка 1992 г.
6. Рэкамендавань аблвыканкомам і Мінскаму гарвыканкому распрацаваць і прыняпь аналагічныя эканамічныя праграмы на 1993 год па адпаведных тэрыторыях.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 1 ліпеня 1992 г. № 401
348 Аб назначэнні М. П. Румаса кіраўніком Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, Міжнароднага агенцтва па гаранты! інвестыцый і М. К. Лісая намеснікам кіраўніка Між-народнага валютнага фонду, Міжнароднага банка рэканст-рукцыі і развіцця, Міжнароднага агенцтва па гаранты» інвестыцый і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1. Назначыць Румаса Мікалая Піліпавіча, першага намесніка Міністра фінансаў, кіраўніком ад Рэспублікі Беларусь Міжнарод-нага банка рэканструкцыі і развіцця і Міжнароднага агенцтва па гаранты! інвестыцый.
21
Арт. 348-349
№ 19
2. Назначыць Лісая Мікалая Казіміравіча, намесніка Міністра фінансаў, намеснікам кіраўніка ад Рэспублікі Беларусь Міжнарод-нага валютнага фонду, Міжнароднага банка рэканструкцыі і раз-віцця, Міжнароднага агенцтва па гаранты! інвестыцый і Еўрапей-скага банка рэканструкцыі і развіцця.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 1 ліпеня 1992 г. № 402
349 ^ надзвычайных мерах па фарміраванню дзяржаўных рэ= сурсаў зерня ў 1992 годзе
У сувязі з крытычным становішчам, якое склалася з фарміра-ваннем дзяржаўных рэсурсаў зерня, недахопам валютных сродкаў для набыцця яго за мяжой і ў мэтах задавальнення патрэбнасцей насельніцтва рэспублікі ў хлебапрадуктах, а жывёлагадоўчых комплексах' і птушкафабрык у камбікармах Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь паста наўляе:
1. Прыняць прапанову Дзяржэканомплана, Міністэрства сель-скай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства хлебапрадуктаў аб фар-міраванні ў 1992 годзе дзяржаўных рэсурсаў зерня на харчовыя, насенныя, фуражный мэты і для прамысловай перапрацоўкі ў аб’ёме 4,5 млн. тон, у тым ліку па Брэсцкай вобласці — 733 тыс. тон, Віцебскай — 684, Гомельскай — 686, Гродзенскай — 552, Мін-скай — 1130 і Магілёўскай вобласці — 715 тыс. тон.
2. Прызнаць неабходным увесці на 1992 год замест дзяржаўнага заказу абавязковую пастаўку зерня ў дзяржаўныя рэсурсы рэспуб-лікі калгасамі, саўгасамі і іншымі сельскагаспадарчымі прадпрыем-ствамі, якая вылічваецца з разліку 7,7 кілаграма зерня за бала-гектар інтэнсіўна выкарыстоўваемых сельскагаспадарчых угод-дзяў (ралля, палепшаныя сенакосы і культурный пашы), у аб’ёмах па абласцях згодна з дадаткам 1.
Устанавіць, што аплата зерня, якое нарыхтоўваецца ў лік ука-занай пастаўкі, ажыццяўляецца па цэнах згодна з дадаткам 2.
У выпадку змянення індэкса цэн на прамысловую прадукцыю (работы, паслугі), якая набываецца прадпрыемствамі сельскай гас-падаркі, праводзіцца ва ўстаноўленым парадку індэксацыя цэн на нарыхтоўваемае зерне.
22
№ 19
Арт. 349
3. У мэтах стымулявання продажу зерня дзяржаве ўстанавіць, што аплата зерневых, зернебабовых і алейных культур, якія нарых-тоўваюцца звыш абавязковай пастаўкі, праводзіцца па цэнах, ука-заных у дадатку 2, з надбаўкай у памеры 50 працэнтаў.
Дадатковыя расходы, звязаныя з фарміраваннем дзяржаўных рэсурсаў зерня, ажыццяўляць у межах выдзеленых датацый на сельскагаспадарчую прадукцыю, хлеб і хлебабулачныя вырабы.
4. Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрству хлебапрадуктаў у двухтыднёвы тэрмін распрацаваць і па ўзгаднен-ню з Міністэрствам "фінансаў, Міністэрствам юстыцыі, Вышэйшым Гаспадарчым Судом, Галоўным упраўленнем па гідраметэаралогіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Дзяржкамстатам і іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі зацвердзіць парадак абавязковай пастаўкі зерня ў дзяржаўныя рэсурсы рэспуб-лікі і форму паведамлення на пастаўку.
Аблвыканкомам і райвыканкомам да пачатку ўборкі зерновых культур вызначыць аб’ёмы паставак зерня па раёнах і гаспадарках, забяспечыць выдачу гаспадаркам указаных паведамленняў і кант-роль за наступлением зерня.
5. Устанавіць, што калгасы, саўгасы і іншыя сельскагаспадар-чыя прадпрыемствы, якія не выканалі абавязковыя пастаўкі зерня да 31 снежня 1992 г., выплачваюць штраф у памеры двухразовага кошту недапастаўленага зерня. Міністэрству фінансаў забяспечыць. спагнанне ўказанага штрафу ў даход рэспубліканскага бюджэту.
Ад выплаты штрафу вызваляюцца калгасы, саўгасы, іншыя сель-скагаспадарчыя прадпрыемствы, якія не здалі зерне ў выніку сты-хійных бедстваў і іншых неспрыяльных умоў.
6. Дзяржэканомплану, Дзяржаўнаму камітэту па знешніх эка-намічных сувязях, Міністэрству фінансаў, Міністэрству хлебапра-дуктаў, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання ў месячны тэрмін распрацаваць і ўнесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб закупках за межамі рэспублікі 2,5 млн. тон зерня па міжрэспубліканскаму абмену, за кошт магчымага выкарыс-тання валютных сродкаў і дадатковага выдзялення на экспарт кан-курэнтаздольнай прадукцыі.
7. Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання ў мэтах экано-міі зерня ажыццявіць перавод спіртавых заводаў на максімальнае-выкарыстанне бульбы.
8. Міністэрству хлебапрадуктаў, Міністэрству сельскай гаспа-даркі і харчавання забяспечыць нарыхтоўку ў 1992 годзе ў лік аба-вязковых паставак зерня сартавога насення зерневых, зернебабовых і алейных культур у аб’ёме 80 тыс. тон, у тым ліку па Брэсцкай
23
Арт. 349
№ 19
вобласці — 17 тыс. тон, Віцебскай — 12,1, Гомельскай — 8,9, Гро-дзенскай — 11,6, Мінскай — 22,3 і Магілёўскай вобласці — 8,1 тыс. тон.
Міністэрству хлебапрадуктаў і Міністэрству сельскай гаспадар-кі і харчавання вызначыць і давесці да калгасаў, саўгасаў і іншых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў парадак водпуску сартавога насення ўказаных культур.
9. Дзяржаўнаму камітэту па знешніх эканамічных сувязях, Мі-ністэрству гандлю, Міністэрству рэсурсаў пры выданы прадпрыем-ствам і арганізацыям ліцэнзій на правядзенне бартэрных здзелак прадугледжваць у абавязковым парадку накіраванне імі на закупку зерня не мепш чым 25 працэнтаў сродкаў ад сумы, на якую за-ключаны здзелкі па пастаўцы сустрэчных тавараў, а Міністэрству хлебапрадуктаў забяспечыць зварот указаным прадпрыемствам і арганізацыям рублёвага пакрыцця валютных сродкаў па спецыяль-наму курсу, устаноўленаму Нацыянальным банкам.
У сувязі з гэтым прызнаць страціўшым сілу пункт 7 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 1992 г. № 11 «Аб першачарговых мерах па забеспячэнню Рэспублікі Беларусь зернем у 1992 годзе» (ЗП Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 1, арт. 9).
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
24
№ 19
Арт 349
Дадатак 1
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпепя 1992 г. № 402
Аб’ёмы абавязковай пастаўкі зерня ў дзяржаўныя рэсурсы рэспублікі на 1992 год
(тыс. тон)'
Вобласці Усяго У тым ліку
жыта, пшаніца ячмень авёс
Брэсцкая 300 150 120 30
Віцебская 363 181 146 36
Гомельская 266 133 106 27
Гродзенская 310 155 124 31
Мінская 458 229 183 46
Магілёўская 303 152 121 30
У с я г о 2000 1000 800 200
Заўвага. Дапускаецца здача зернебабовых і грэчкі ўзамен любой з указа ных культур.
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Каўко
Дадатак 2
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 1992 г. № 402
Цэны на зерне, якое нарыхтоўваецца
ў лік абавязковых паставак
Рублёў за тону базісных норм
Жыта
6000
25
Арт. 349 № 19
Ячмень піваварны 11580
радавы 6660
Авёс высоканатурны (натура звыш 510 г/л) 8100
сярэдненатурны (натура ад 460 да 510 г/л уключна) 7700
нізканатурны (натура 460 г/л і ніжэй) 6040
вырашчаны без пестыцыдаў 10060 і
Пшаніца мяккая
з утрыманнем клейкавіны да 18 працэнтаў 9330
з утрыманнем клейкавіны ад 18
да 23 працэнтаў 11670
з утрыманнем клейкавіны больш
чым 23 працэнты 13070
Кукуруза 7340 Т
Грэчка
радавая 21550