Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №19 (55)
8. Дзяржаўнаму камітэту па працы і сацыяльнай абароне на-сельніцтва з улікам артыкула 8 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб 32
№ 19
Арт. 357
прыярытэтным сацыяльна-культурным і эканамічным развіцці сила і аграпрамысловага комплексу» па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў унесці ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанову аб павышэнні на 20 працэнтаў службовых акладаў (тарыфных ста-вак) кіраўнікоў устаноў аховы здароўя, народнай адукацыі, культуры, фізкультуры і спорту, сацыяльнага забеспячэння, размешча-ных у сельскай мясцовасці, у параўнанні з аплатай працы адпавед-ных кіраўнікоў, якія працуюць у гарадах.
9. У мэтах узмацнення сацыяльнай абароны працуючых рэка-мендаваць кіраўнікам прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый пры вылічэнні сярэдняй заработнай платы за дні штогадовых аплач-ваемых водпускаў, па часовай непрацаздольнасці, пры выплаце вы-хадной дапамогі і ў іншых выпадках, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам, выключаць час водпускаў, якія даюцца без заха-вання заработнай платы ў сувязі з часовай адсутиасцю работы.
10. Звярнуць увагу кіраўнікоў міністэрстваў, ведамстваў, прад-прыемстваў, устаноў і арганізацый на недапушчальнасць зніжэння службовых акладаў работнікам, якія падлягаюць звальненню ў сувязі са скарачэннем вытворчасці, удасканаленнем структуры і ўпарадкаваннем штатаў.
11. Згадзіцца з прынятым Ашчадным банкам рашэннем аб уста-наўленні з 1 ліпеня 1992 г. працэнтных ставак па ўкладах да запа-трабавання ў памеры 6 працэнтаў гадавых, па ўклада.х, унесеных на ўмовах працяглага захоўвання, у наступных памерах:
ад 1 да 3 гадоў
ад 3 да 5 гадоў звыш 5 гадоў
— 20 працэнтаў гадавых;
— 25 працэнтаў гадавых;
— 30 працэнтаў гадавых.
12. Прызнаць страціўшымі сілу абзац сёмы пункта 10 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 1991 г. № 482 (ЗП Рэспублікі Беларусь, 1991 г., № 36, арт. 443), абзац другі пункта 8 і абзац першы пункта 11 пастановы Савета Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь ад 28 лютага 1992 г. № 108 (ЗП Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 7, арт. 103), абзац другі пункта 5 пастановы Савета Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 мая 1992 г. № 255 (ЗП Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 13, арт. 228) і пункт 6 пастановы Савета Міні-страў Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 1992 г. № 334 (ЗП Рэспуб-лікі Беларусь, 1992 г., № 16, арт. 295).
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
33
Арт. 358 № 19
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 7 ліпеня 1992 г. № 411
358 ^® утварэнні Камітэта па фармацэўтычнай і мікрабіялагіч-най прамысловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
У мэтах павышэння эфектыўнасці кіравання дзейнасцю прад-прыемстваў па вытворчасці лекавых прэпаратаў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь паста наўляе:
1. Утварыць Камітэт па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай пра-мысловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (Белбія-фарм).
Перадаць у веданне гэтага Камітэта прадпрыемствы і арганіза-цыі згодна з дадаткам 1.
Вызначыць Камітэт па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай пра-мысловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь арэндадаў-цам у дачыненні да Наваполацкага арэнднага спецыялізаванага рамонтна-мантажнага ўпраўлення, дагавор арэнды з якім быў за-ключаны Дзяржаўным камітэтам па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях.
2. Лічыць асноўнымі задачам! Камітэта па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь:
распрацоўку стратэгіі развіцця фармацэўтычнай і мікрабіялагіч-най прамысловасці, забеспячэнне нарошчвання вытворчасці і рас-шырэння наменклатуры лекавых прэпаратаў, павышэнне іх якасці і канкурэнтаздольнасці;
ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці ў галіне вытвор-часці лекавых прэпаратаў і мікрабіялагічнай прадукцыі.
3. Зацвердзіць структуру цэнтральнага апарату Камітэта па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці пры Савеце Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь згодна з дадаткам 2.
4. Устанавіць колькасць работнікаў цэнтральнага апарату Камі-тэта па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 25 адзінак (без персаналу па абслугоўванню і ахове будынка) з фондам аплаты працы 1932 тыс. рублёў у разліку на год.
Расходы на ўтрыманне Камітэта ў 1992 годзе ў суме 1525 тыс. рублёў правесці за кошт рэшткаў сродкаў рэспубліканскага бюджету на 1 студзеня 1992 г.
5. Прызнаць неабходным мець у Камітэце па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі 34
№ 19
Арт. 358
Беларусь двух намеснікаў Старшыні, у тым ліку аднаго намесні-ка __ начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела, а таксама калегію ў колькасці 5 чалавек.
6. Устанавіць Камітэту па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі. Беларусь ліміт службовых легкавых аўтамабіляў у колькасці 3 адзінак.
7. Камітэту па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысло-васці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ^распрацаваць і падаць ва ўстаноўленым парадку ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь праект палажэння аб Камітэце.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Кауко
Дадатак 1
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 1992 г. № 411
П Е Р А Л I К
прадпрыемстваў і арганізацый, якія
перадаюцца ў веданне Белбіяфарма
Беларускае вытворчае аб’яднанне медыцынскіх
прэпаратаў «Белмедпрэпараты»
Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў
Драгічынскі завод медыцынскіх прэпаратаў і вырабаў
Нясвіжскі завод медыцынскіх прэпаратаў
Наваполацкі завод бялкова-вітамінных канцэнтратаў
Прадпрыемства дыягнастычных і лекавых
прэпаратаў «Дыялек»
Мазырскі завод кармавых дражджэй
Пінскі завод кармавых вітамінаў
Бабруйскі гілролізны завод
Рэчыцкі доследна-прамысловы гідролізны завод Гродзенскі завод медыцынскіх прэпаратаў (будуемы)
35
Арт. 358 — 359
№ 19
Гомельскі завод хімічнага мелу
Навукова-даследчы і праектна-канструктарскі медыка-біятэхналагічны інстытут
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Каўко
Дадатак 2
да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 ліпеня 1992 г. № 411
СТРУКТУРА
цэнтральнага апарату Белбіяфарма
Вытворча-тэхнічны аддзел
Аддзел інвестыцый і інавацый
Аддзел маркетынгу і кааперацыі
Аддзел уліку і кантролю
Гаспадарчы аддзел
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
I НАЦЫЯНАЛЬНАГА БАНКА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 7 ліпеня 1992 г. № 412
3b9 ^° парадку спісання сродкаў суб’ектаў гаспадарання з ра-хункаў у банках
У сувязі з адменай з 1 ліпеня 1992 г. разлікаў плацежнымі па-трабаваннямі і спыненнем банкаускага кантролю за чарговасцю плацяжоў, а таксама ў мэтах выканання артыкула 10 Закона Рэс-публікі Беларусь ад 20 снежня 1991 г. «Аб падатках і зборах, якія бяруцца ў бюджэт Рэспублікі Беларусь» Савет Міністраў і Нацыя-нальны банк Рэспублікі Беларусь пастанаўляюць:
36
№ 19
Арт. 359
1. Устанавіць, што прадпрыемствы, аб’яднанні, арганізацыі ўсіх форм уласнасці забяспечваюць узносы плацяжоў у бюджэт у пер-шачарговым парадку.
2. Бясспрэчнае спісанне сродкаў суб’ектаў гаспадарання з ра-хункаў у банках праводзіцца па прадстаўленых у банк выканаўчых дакументах, выдадзеных на падставе рашэнняў судоў, дзяржаўных падатковых інспекцый у частцы плацяжоў у бюджэт.
Незалежна ад стану рахунка плацельшчыка банкі прымаюць распараджэнні органаў, якія валодаюць правам бясспрэчнага спаг-нання, спыняючы аперацыі па расходаванпю сродкаў з рахунка плацельшчыка, за выключэннем задавальнення патрэбнасцей у срод-ках на неадкладныя патрэбы, да поўнага выканання ўказаных рас-параджэнняў.
3. Улічваючы вялікую значнасць для народнай гаспадаркі рэс-публікі перавозак грузаў па чыгунцы, забеспячэння электрычнай і цеплавой энергіяй, паслугамі сувязі, а таксама наяўную практыку разлікаў за гэтыя паслугі, захаваць у выглядзе выключэння да 1 студзеня 1993 г. Упраўленню Беларускай чыгункі, Беларускаму тэрытарыяльнаму энергетычнаму аб’яднанню, Міністэрству сувязі і інфарматыкі, Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі парадак перасылкі плацельшчыкам патрабаванняў-даручэнняў за ака-заныя паслугі праз банкаўскую сістэму.
4. Міністэрству фінансаў у тыднёвы тэрмін унесці ў Савет Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь прапановы аб удакладненні закана-даўства ў частцы павышэння адказнасці плацельшчыкаў за несвое-часовыя разлікі з бюджэтам.
Старшыня Рэспублікі Савета Міністраў Беларусь Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч С. Багданкевіч
37
СОБРАНИЕ ПОСТАНОВЛЕНИЙ
ПРАВИТЕЛЬСТВА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
И з д а е т с я с 1991 гола
10 июля 1992
№ 19 (55)
С о Д Е Р Ж А Н И Е
345. Об утверждении Положения о приватизации жилых помещений в домах государственного и общественного жилищного фонда, их обслуживании и ремонте.
346. Об организации выполнения Закона Республики Беларусь от 17 апреля 1992 г. «О пенсионном обеспечении».
347. О разработке Экономической программы Правительства Республики Беларусь на 1993 год.
348. О назначении Н. Ф. Румаса управляющим Международным банком реконструкции и развития, Международным агентством по гарантии инвестиций и Н. К. Лисая заместителем управляющего Международным валютным фондом. Международным банком реконструкции и развития, Международным агентством по гарантии инвестиций и Европейским банком реконструкции и развития.
349. О чрезвычайных мерах по формированию государственных ресурсов зерна в 1992 году.
350. О признании утратившими силу и изменении некоторых постановлений Совета Министров БССР.
351. О внесении изменений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 марта 1992 г. № 130.
352. Об улучшении жилищных условий медицинским, фармацевтическим и педагогическим работникам, отработавшим на контрактной основе не менее трех лет в зонах первоочередного и последующего отселения.
353. Об освобождении В. И. Михалькевича от обязанностей заместителя Председателя Государственного комитета по статистике и анализу.
39
№ 19
354- О назначении П. С. Котько заместителем Начальника Государствен-ной инспекции Республики Беларусь по ценным бумагам.