Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №21 (57)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №21 (57)

46.03 МБ
с>
ЗБОР ПАСТАНОЎ УРАДА РЗСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
It 21
30 ліпеня 1992 г.
МІнск
ЗБОР ПАСТАНОЎ
УРАДА РЭСПУБЛІНІ БЕЛАРУСЬ
Выдаейца з 1991 года
30 ліпеня 1992 г.	№ 21 (57)
3 М Е С Т
381.	Аб захаванпі аб’ектаў сацыяльнай сферы і напрамкаў іх дзейнасці.
382.	Аб назначэнні М. В. Падгайнага Старшынёй Камітэта па справах мо-ладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
383.	Аб зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўным мытным камітэце Рэс-публікі Беларусь.
384.	Аб збіранні платы за дзяржаўную рэгістрацыю і выдачу дазволаў (ліцэнзій) пры ажыццяўленні знешняй эканамічнай дзейнасці.
385.	Пытанні Камітэта па выкарыстанню паветранай прасторы і кіраван-ню паветраным рухам пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
386.	Аб дапаўненні пераліку рэспубліканскіх навукова-тэхнічных праграм на 1991—1995 гады.
387.	Аб стварэнні ў структуры цэнтральнага апарату Міністэрства транс-парту ўпраўлення марскога гандлёвага флоту.
388.	Аб назначэнні А. М. Ажгірэя намеснікам Старшыні Камітэта па кіра-ванню дзяржаўнай маёмасцю пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Фонду дзяржаўнай маёмасці.
389.	Аб пераўтварэнні акцыянернай фірмы «Аптрон» акцыянернага аб’яд-нання «Навуковыя прыборы» ў прыборабудаўнічы завод «Аптрон».
390.	Аб унясенні змянення ў пастанову Савета Міпістраў БССР ад 30 ка-стрычніка 1990 г. № 269.
391.	Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 1992 г. № 85.
1
№ 21
3J2. Аб захаванні заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні.
393.	Пытанні кіравання некаторымі прадпрыемствамі, аб’яднаннямі і ар-ганізацыямі, принятым! з саюзнага падпарадкавання ва ўласнасць рэспублікі.
394.	Аб Парадку падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў, а таксама праграм Урада і нарматыўна-метадычных матэрыялаў па ажыццяў-ленню эканамічнай рэформы.
395.	Аб намесніках Старшыні Камітэта па антыманапольнай палітыцы при Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
396.	Аб стварэнні Дзяржаўнай міграцыйнай службы.
397.	Аб Галоўным упраўленні па ахове і ўзнаўленню рыбных запасаў і рэгуляванню рыбалоўства пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (Галоўрыбводзе).
398.	Пытанні Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь.
399.	Аб зацвярджэнні калегіі Міністэрства інфармацыі.
о
№ 21
Арт. 381-382
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 16 ліпеня 1992 г. № 437
38J Аб захаванні аб’ектаў сацыяльнай сферы і напрамкаў іх дзейнасці
У мэтах недапушчэння далейшага пагаршэння гандлёвага, быта-вога, медыцынскага і культурнага абслугоўвання насельніцтва Са-вет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Міністэрствам і ведамствам, Камітэту па кіраванню дзяржаў-най маёмасцю пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзяр-жаўным прадпрыемствам, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, спыненне дзейнасці, адчужэнне, здачу ў арэнду і прада-стаўленне ў бязвыплатнае карыстанне аб’ектаў гапдлю, грамадска-га харчавання, бытавога абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, навукі, культуры, аховы здароўя, іншых аб’ектаў сацыяльнай сферы праводзіць па ўзгадненню з адпаведнымі выканкомамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў.
Пры раздзяржаўленні і прыватызацыі гэтых аб’ектаў праду-гледжваць у дагаворах захоўванне іх профілю або напрамкаў дзей-насці на пэўны перыяд.
2.	Рэкамендаваць выканкомам мясцовых Саветаў народных дэ-путатаў разгледзець пытанне аб выкарыстанні па назначэнню аб’ектаў сацыяльнай сферы, якія адносяцца да камунальнай улас-насці.
Нам. Старшыні Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	М. Мясніковіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 16 ліпеня 1992 г. № 438
382 Аб назначэнні М. В. Падгайнага Старшынёй Камітэта па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
3
Арт. 382-383
№ 21
Назначыць Падгайнага Міхаіла Васільевіча Старшынёй Камі-тэта па справах моладзі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Нам. Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міпістраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 16 ліпеня 1992 г. № 439
383 '^” зацвярджэнні Палажэння аб Дзяржаўным мытным ка-мітэце Рэспублікі Беларусь
У адпаведнасці з пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 13 сакавіка 1992 г. «Аб увядзенні ў дзеянне Закона Рэс-публікі Беларусь «Аб асновах арганізацыі мытнай службы Рэспуб-лікі Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаў-л я е:
Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб Дзяржаўным мытным камітэце Рэспублікі Беларусь.
Нам. Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
М. Каўко
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Савета ААіністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 лі-пеня 1992 г. № 439
ПАЛАЖЭННЕ
аб Дзяржаўным мытным камітэце Рэспублікі Беларусь
1.	Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь (у далейшым называецца — Дзяржаўны мытны камітэт) з’яўляецца цэнтраль-ным мытным органам рэспублікі і забяспечвае непасрэднае ажыц-цяўленне мытнай справы, нясе адказнасць за захаванне заканадаў-
4
№ 21
Арт. 383
ства аб мытнай справе, рэалізацыю мытнай палітыкі, эфектыўнае функцыянаванне мытнай службы, за стан барацьбы з кантрабандай і парушэннямі мытных правілаў.
Дзяржаўны мытны камітэт у сваёй дзейнасці падпарадкоўваец-ца Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь.
2.	Дзяржаўны мытны камітэт, рэгіянальныя мытні, мытні, мыт-ныя пасты, прадпрыемствы і арганізацыі, падведамныя Камітэту, складаюць адзіную сістэму Дзяржаўнага мытнага камітэта.
3.	Дзяржаўны мытны камітэт кіруецца ў сваёй дзейнасці Кан-стытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Палажэннем.
4.	Галоўнымі задачам! Дзяржаўнага мытнага камітэта з’яўляюц-ца: „
4.1.	арганізацыя і ажыццяўленне мытнай справы ў рэспубліцы;
4.2.	абарона эканамічных інтарэсаў рэспублікі, барацьба з кантрабандай, парушэннямі правілаў, спыненне незаконнага абароту наркатычных сродкаў, зброі, прадметаў культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі, аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці і іншых прадметаў, а таксама аказанне садзейнічання ў барацьбе з міжна-родным тэрарызмам і спыненне незаконнага ўмяшання ў дзейнасць міжнароднай грамадзянскай авіяцыі;
4.3.	забеспячэнне захавання заканадаўства аб мытнай справе;
4.4.	эфектыўнае прымяненне мытна-тарыфнага механізма пры перамяшчэнні цераз мытную мяжу тавараў і іншых прадметаў, дазвольнага парадку іх увозу і вывазу, унясенне ў бюджэт мытнай пошліны і мытных збораў;
4.5.	арганізацыя і ўдасканальванне мытнага кантролю, стварэн-не ўмоў, якія садзейнічаюць паскарэнню тавараі пасажыраабаро-ту цераз мытную мяжу;
4.6.	вядзенне мытнай статыстыкі;
4.7.	забеспячэнне інфармаванасці дзяржаўных органаў, прад-прыемстваў, арганізацый, устаноў і грамадзян па пытаниях мытнай справы;
4.8.	аказанне садзейнічання развіццю знешнеэканамічных сувя-зей рэспублікі, стварэнне і забеспячэнне спрыяльнага мытнага рэ-жыму для выканання міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь у галіне гандлёва-эканамічных, валютна-фінансавых, навукова-тэхнічных, гуманітарных і іншых адносін з замежнымі краінамі;
4.9.	ажыццяўленне супрацоўніцтва з мытнымі і іншымі кампе-тэнтнымі органам! замежных дзяржаў, міжнароднымі арганіза-цыямі па пытаниях мытнай справы;
4.10.	арганізацыя работы па стварэнню і развіццю матэрыяльна-тэхнічнай і сацыяльнай базы мытных устаноў рэспублікі;
5
Арт. 383
№ 2Г
аРганізацыя падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэнне кваліфікацыі кадраў мытных органаў.
°Дзяржаўны мытны камітэт у адпаведнасці з ускладзепымі на яго задачамі:
ті. распрацоўвае эканамічны, арганізацыйны і прававы меха-нізмы рэалізацыі адзінай мытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь за-бяспечвае іх практычнае прымяненне;
5.2.	падрыхтоўвае і ўносіць на разгляд Савета Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь праекты актаў заканадаўства аб мытнай справе; ”
5.3.	забяспечвае прымяненне сродкаў мытнага рэгулявання, уключаючы мытна-тарыфны механізм, захаванне дазвольнага па-радку ўвозу і вывазу тавараў і іншых прадметаў;
5.4.	распрацоўвае і рэалізуе меры, накіраваныя на:
удасканальванне арганізацыі дзяржаўнага мытнага кантролю, паскарэнне тавараі пасажыраабароту цераз мытную мяжу;
павышэнне эфектыўнасці барацьбы з кантрабандай і парушэн-нямі мытных правілаў, узаемадзеянне з праваахоўнымі і іншымі дзяржаўнымі органамі ў забеспячэнні выканання мытнага закана-даўства, прафілактыцы і спыненні мытных правапарушэнняў, у ба-рацьбе з міжнародным тэрарызмам і незаконным умяшаннем у аэрапортах у дзейнасць грамадзянскай авіяцыі;
5.5.	арганізуе збор і апрацоўку даных для мытнай статыстыкі;
5.6.	забяспечвае ўкараненне і развіццё аўтаматызаванай сістэмы кіравання мытнай справай у рэспубліцы;
5.7.	ажыццяўляе кантроль за захаваннем службовымі асобамі мытных органаў рэспублікі законнасні пры выкананні спраў аб кантрабандзе і парушэннях мытных правілаў, разглядае скаргі і пратэсты на пастановы мытных органаў па гэтых справах, забяспечвае своечасовы і правільны разгляд зваротаў прадпрыемстваў, арга-нізацый, устаноў і грамадзян па пытаннях дзейнасці мытных органзу, прымае меры да ўстаранення прычын і ўмоў, якія выклікаюць парушэнне правоў і законных інтарэсаў прадпрыемстваў, арганіза-цый, устаноў і грамадзян;
5.8.	па ўзгадненню з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і адпаведнымі мясцовымі Саветамі народных дэпутатаў стварае, рэ-арганізуе і ліквідуе рэгіянальныя мытні, мытні, прадпрыемствы і арганізацыі, падведамныя Камітэту;
5.9.	праводзіць работу па падбору і расстаноўцы кадраў, арга-нізуе навучанне работнікаў мытных органаў, праводзіць іх атэста-цыю, стварае рэзерв кадраў для вылучэння на пасады кіруючага саставу мытнай службы рэспублікі;
6
№ 21
Арт. 383
5.10.	ажыццяўляе меры па ўмацаванню дзяржаўнай і працоўнай дысцыпліны, прымяняе меры заахвочвання і дысцыплінарнага спаг-нанпя ў дачыненні да работнікаў мытных оргапаў;
5.11.	праводзіць фінансаванне мерапрыемстваў па развіццю мыт-най справы ў рэспубліцы за кошт мытных збораў (даходаў), якія паступаюць на гэтыя мэты;
5.12.	узаемадзейніч