Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №21 (57)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №21 (57)

46.03 МБ
5.	Аблвыканкомам і Мінскаму гарвыканкому вырашыць пытанне аб стварэнні ў сістэме мясцовых органаў па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва падраздзяленняў Дзяржаўнай міграцыйнай службы. Дзяржаўнаму камітэту па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва зацвердзіць рэкамендацыі па арганізацыі іх дзей-насці.
6.	Дзяржаўнаму камітэту па працы і сацыяльнай абароне на-сельніцтва распрацаваць і па ўзгадненню з Міністэрствам юсты-цыі, іншымі зацікаўленымі падаць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь на зацвярджэнне праект палажэння аб Дзяржаўнай міг-рацыйнай службе.
7.	Мінскаму гарвыканкому і Галоўнаму гаспадарчаму ўпраў-ленню Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь вырашыць пытанне аб выдзяленні Дзяржаўнай міграцыйнай службе неабходных службовых памяшканняў, абсталявання і аўтатранспарту.
8.	Міністэрству сувязі і інфарматыкі забяспечыць Дзяржаўную міграцыйную службу міжнароднай сувяззю ў адпаведнасці з па-трэбнасцю.
9.	Дзяржаўнаму камітэту па статыстыцы і аналізу з удзелам Дзяржаўнага камітэта па працы і сацыяльнай абароне насельніцт-
* Не прыводзіцца.
29
Apr. 396-397
№ 21
ва ўвесці дзяржаўную статыстычную справаздачнасць, якая ха-рактарызуе міграцыю, а таксама працоўную дзейнасць замежных грамадзян у Рэспуб.тіцы Беларусь.
Нам. Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 23 ліпеня 1992 г. № 456
39/ Аб Галоуным упраўленні па ахове і ўзнаўленню рыбных за-пасаў і рэгуляванню рыбалоўства пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (Галоўрыбводзе)
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
1.	Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб Галоўным упраў-ленні па ахове і ўзнаўленню рыбных запасаў і рэгуляванню'рыба-лоўсіва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (Галоўрыбво-дзе) і структуру цэнтральнага апарату гэтага Галоўнага ўпраўлен-ня згодна з дадаткам.
2.	Вызваліць Галоўнае ўпраўленне па ахове і ўзнаўленню рыбных запасаў і рэгуляванню рыбалоўства пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад выплаты дзяржаўнай пошліны па ісках аб кампенсаванні матэрыяльнага ўрону, нанесенага рыбнай гаспадар-цы парушэннем правілаў рыбалоўства і аховы рыбных запасаў.
3.	Выдзеліць Галоўнаму ўпраўленню па ахове і ўзнаўленню' рыбных запасаў і рэгуляванню рыбалоўства пры Савеце Мініст-раў Рэспублікі Беларусь ліміт службовых легкавых аўтамабіляў у колькасці 2 адзінак. “
Нам. Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
М. Каўко
30
№ 21
Арт. 397
ЗАЦВЕРДЖЛНЛ
пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 1992 г. № 456
ПАЛАЖЭННЕ
аб Галоўным упраўленні па ахове і ўзнаўленню рыбных запасаў і рэгуляванню рыбалоўства пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (Галоў-рыбводзе)
1.	Галоўнае ўпраўленне па ахове і ўзнаўленню рыбных запасаў і рэгуляванню рыбалоўства пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (Галоўрыбвод) ажыццяўляе ахову і ўзнаўленне рыбных за-пасаў, рэгуляванне рыбалоўства ў рыбагаспадарчых вадаёмах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
У сваёй дзейнасці Галоўрыбвод падпарадкоўваецца Савету Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь.
2.	Асноўнымі функцыямі Галоўрыбвода з’яўляюцца:
ахова занасаў рыб і іншых водных жывёл і раслін, распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў на іх узнаўленню і рацыянальна-му выкарыстанню ў рыбагаспадарчых вадаёмах;
аказанне метадычнай і практычнай дапамогі карыстальнікам рыбагаспадарчых вадаёмаў у павышэнні іх прадукцыннасці,
кантроль за выкананнем заканадаўства Рэспублш Беларусь і іншых нарматыўных актаў па пытаниях аховы і ўзнаўлення рыбных запасаў і рэгулявання рыбалоўства;
нагляд за станам рыоагаспадарчых вадаёмаў і ажыццяўленней мерапрыемстваў па прадухіленню іх забруджвання, засмечвання і іншых відаў шкоднага ўздзеяння на запасы рыб, іншых водных жывёл і раслін;
выдача заключэнняў у частцы забеспячэння аховы і ўзнаўлення. запасаў рыб, іншых водных жывёл і раслін па праектах на размя-шчэнне, будаўніцтва і рэканструкцыю прадпрыемстваў, збудаван-няў і іншых аб’ектаў, што аказваюць уздзеянне на рыбагаспадар-чыя вадаёмы;
рэгуляванне аматарскага і спартыўнага рыбалоўства, садзенні-чанне развіццю яго арганізацыйных форм.
3.	Галоўрыбвод у адпаведнасці з ускладзенымі на яго функцы-ямі:
распрацоўвае і ажыццяўляе сумесна з мясцовымі Саветамі народных дэпутатаў і карыстальнікамі рыбагаспадарчых вадаёмаў
31.
Арт. 397
№ 21
мерапрыемствы, якія садзейнічаюць узнаўленню і рацыянальна-му выкарыстанню рыбных запасаў;
вызначае вадаёмы або ўчасткі вадаёмаў для арганізацыі на іх прамысловай лоўлі рыбы, здабычы іншых водных жывёл і раслін, а таксама для арганізацыі аматарскага і спартыўнага рыбалоўст-ва і падводнага палявання;
выдае суб’ектам гаспадарання, незалежна ад форм уласнасці, спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі) на заняцце рыбным і іншымі водным! промысламі ў натуральных вадаёмах;
выдае ва ўстаноўленым парадку дазволы на лоўлю рыбы, зда-бычу водных жывёл і раслін для навукова-даследчых мэт, а таксама правядзення акліматызацыі, зарыбления вадаёмаў, рыбараз-вядзення і кантрольнай лоўлі рыбы;
уносіць на разгляд мясцовых Саветаў народных дэпутатаў прадстаўленні аб спыненні права вядзення прамысловай лоўлі рыбы і здабычы іншых водных жывёл і раслін карыстальнікамі рыба-гаспадарчых вадаёмаў, якія знаходзяцца ў веданні гэтых Саветаў;
праводзіць іхтыялагічныя назіранні на рыбагаспадарчых вадаёмах;
вядзе ўлік дзеючых водазаборных збудаванняў, размешчаных на рыбагаспадарчых вадаёмах;
на аснове заключаемых дагавораў прадастаўляе карыстальні-кам рыбагаспадарчых вадаёмаў матэрыялы, неабходныя для рас-працоўкі рыбаводна-біялагічных абгрунтаванняў пры правядзенні навукова-даследчых і іншых работ, аказвае метадычную і практыч-ную дапамогу карыстальнікам рыбагаспадарчых вадаёмаў;
арганізуе ва ўстаноўленым парадку выданне літаратуры, інфар-мацыйных матэрыялаў, наглядных дапаможнікаў па пытаниях, якія адносяцца да дзейнасці Галоўрыбвода;
праводзіць растлумачальную работу сярод насельніцтва па пытаниях захавання і рацыянальнага выкарыстання рыбных запасаў;
па ўзгадненню з Дзяржаўным камітэтам па экалогіі зацвяр-джае правілы аматарскага і спартыўнага рыбалоўства, правілы, якія рэгламентуюць прамысловую лоўлю рыбы і іншых водных жывёл і раслін у рыбагаспадарчых вадаёмах рэспублікі, ліміты на лоўлю каштоўных відаў рыб; выдае загады аб забароне лоўлі рыбы ў перыяд вясенняга і асенняга нерасту рыб і іншыя нарматыў-ныя акты аб ахове рыбных запасаў і рэгуляванні рыбалоўства (у межах сваёй кампетэнцыі); вызначае асобы рэжым эксплуатацыі асобных рыбагаспадарчых вадаёмаў.
4.	Галоўрыбвод у сваёй дзейнасці кіруецца дзеючым закана-даўствам і дадзеным Палажэннем.
32
№ 21
Арт. 3S7
5.	Галоўрыбвод ажыццяўляе сваю дзейнасць у цесным кантак-це з мясцовымі Саветамі народных дэпутатаў, Дзяржаўным камі-тэтам па экалогіі, міпістэрствамі, ведамствамі і арганізацыямі.
6.	Галоўрыбводу надаецца права:
бязвыплатна атрымліваць ад міністэрстваў, іншых органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый, ін-шых суб’ектаў гаспадарання інфармацыю, неабходную для рэгу-лявання рыбалоўства, вядзення работ па ацэнцы і ўзнаўленню рыбных запасаў і санітарнай ахове вадаёмаў, а таксама знаёміцца з дакументамі і ўліковымі матэрыяламі па пытаниях, уваходзячых у яго кампетэнцыю;
прыцягваць на дагаворнай аснове для кансультавання, выву-чэння, падрыхтоўкі і разгляду пытанняў рацыянальнага выкары-стання рыбагаспадарчых вадаёмаў работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, аб'яднанняў, прадлры-емстваў, устаноў і арганізацый;
ажыццяўляць гаспадарчую дзейнасць у мэтах захавання і ўзнаўлення рыбных запасаў.
7.	Дзяржаўныя інспектары Галоўрыбвода, абласных, міжраён-ных і раённых інспекцый рыбааховы маюць права:
бесперашкодна наведваць запаведнікі, гідратэхнічныя збуда-ванні і іншыя аб'екты, размешчаныя на рыбагаспадарчых вадаё-мах, а таксама прадпрыемствы і арганізацыі, якія скідваюць сцё-кавыя воды і адходы вытворчасці ў рыбагаспадарчыя вадаёмы, для праверкі выканання правілаў і іншых нарматыўных актаў па пытаниях аховы рыбных запасаў і рэгулявання рыбалоўства і да-ваць абавязковыя для выканання ўказанні аб устараненні выяўле-ных парушэнняў.
Наведванне аб’ектаў з асобым рэжымам праводзіцца ва ўста-ноўленым парадку;
прад’яўляць іскі да суб’ектаў гаспадарання і грамадзян аб спагнанні ў даход дзяржавы сродкаў на кампенсаванне ўрону, на-несенага рыбнай гаспадарцы ў выніку парушэння правілаў рыба-лоўства і аховы рыбных запасаў;
складаць ва ўстаноўленым парадку пратаколы аб парушэнні правілаў рыбалоўства і аховы рыбных запасаў. Пры немагчымасці ўстанаўлення асобы парушальніка на месцы парушэння дзяржаў-ныя інспектары органаў рыбааховы могуць праводзіць дастаўленне парушальнікаў у міліцыю або ў памяшканне выканаўчага камітэ-та пасялковага, сельскага Саветаў народных дэпутатаў;
адбіраць у межах сваёй кампетэнцыі ў асоб, якія парушылі пра-вілы рыбалоўства і аховы рыбных запасаў, прылады лоўлі, плыву-
33
Арт. 397
№ 21
чыя і другія транспартныя сродкі і іншыя прадметы, што знахо-дзяцца пры іх і з’явіліся сродкам учынення парушэння, незаконна здабытых рыбу і іншых водных жывёл і раслін;
праводзіць ва ўстаноўленым парадку агляд рэчаў, прылад ры-балоўства, здабытых рыбы і іншых водных жывёл і раслін на мес-цы лоўлі, на складах, приёмных пунктах, рыбазаводах, а таксама на суднах і іншых транспартных сродках;
карыстацца бясплатна пры службовых паездках папутнымі суднам! і іншымі відамі транспартных сродкаў прадпрыемстваў і ар-ганізацый, што займаюцца здабычай рыбы і іншых водных жывёл і раслін.
8.	Кіруючым работнікам органаў рыбааховы, якія карыстаюц-ца правамі дзяржаўных інспектараў, і дзяржаўным інспектарам органаў рыбааховы выдаецца форменнае адзенне са знакамі адроз-нення, ім надаецца права нашэння зброі ў час выканання службовых абавязкаў. Зброя выдаецца, носіцца і захоўваецца ў адпавед-насці з устаноўленымі для гэтага правіламі.
9.	Галоўрыбвод на падставе і ў мэтах выканання дзеючага за-канадаўства ў межах сваёй кампетэнцыі выдае загады, інструкцыі, дае ўказанні, абавязковыя для выканання органам! дзяржаўнага кіравання, аб’яднаннямі, прадпрыемствамі, установамі, арганіза-цыямі і грамадзянамі.
10.	I