Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №21 (57)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №21 (57)

46.03 МБ
 паветранай прасторы ў інтарэсах народнай гаспадаркі і абароны рэспублікі, ажыццяўленне кантро-лю за захаваннем парадку яго выкарыстання;
забеспячэнне выканання абавязацельстваў, прынятых Рэспублі-кай Беларусь па міжнародных дагаворах па пытаниях выкарыстання паветранай прасторы і кіравання паветраным рухам, назіранне за ажыццяўленнем правоў рэспублікі і выкананнем іншымі ўдзель-нікамі іх абавязацельстваў, якія вынікаюць з гэтых дагавораў.
4.	Белаэранавігацыя ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачам!:
падрыхтоўвае прапановы аб удасканаленні парадку выкарыстання паветранай прасторы Рэспублікі Беларусь, праекты праграм стварэння нацыянальнай навукова-тэхнічнай базы для распрацоўкі сродкаў кантролю паветранай прасторы і кіравання паветраным рухам;
ажыццяўляе ў межах, устаноўленых заканадаўствам, кіраўніцт-ва падведамнымі арганізацыямі;
аналізуе парушэнні парадку выкарыстання паветранай прасторы і ажыццяўляе мерапрыемствы па іх папярэджванню;
удасканальвае формы і метады планавання, каардынавання і кіравання паветраным рухам;
12
№ 21 Apr 385
праводзіць адзіную палітыку ў галіне распрацоўкі радыётэхніч-ных і іншых сродкаў кіравання паветраным рухам;
арганізуе навуковыя даследаванні па праблемах кіравання паветраным рухам;
удзельнічае ў распрацоўцы праектаў міжнародных дагазораў Рэспублікі Беларусь па пытаннях, якія ўваходзяць у кампетжцыю Камітэта;
праводзіць перагаворы і заключав ва ўстаноўленым парадку міжнародныя дагаворы міжведамаснага характару з адпаведнымі органамі замежных дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі:
распрацоўвае праекты заканадаўчых актаў і рашэнняў Урада, якія вызначаюць парадак функцыянавання ўсіх эксплуатантаў па-ветранай прасторы, органаў па кіраванню палётамі і паветраным рухам над тэрыторыяй Рэспублікі Беларусь;
садзейнічае развіццю міжнароднага навукова-тэхнічнага і экана-мічнага супрацоўніцтва ў галіне выкарыстанпя паветранай прасто-рьі;
ажыццяўляе кантроль за захаваннем тэхнічных, эканамічных і экалагічных патрабаванняў да сродкаў кантролю паветранай прасторы і кіравання паветр.аным рухам;
распрацоўвае прапановы аб размяшчэнні дзяржаўных заказаў на выраб аўтаматызаваных сістэм і сродкаў кіравання паветраным рухам;
распрацоўвае праекты тарыфаў на аэранавігацыйныя паслугі;
забяспечвае ва ўстаноўленым парадку сертыфікацыю паветра-ных трас, выдачу персаналу пасведчанняў на права кіравання паветраным рухам, а таксама класіфікацыю паветранан прасторы Рэспублікі Беларусь;
распрацоўвае патрабаванні да ўзроўню прафесійнай прыгоднас-ці кадраў, фарміраванню сістэмы іх падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і стажыроўкі.
5.	Белаэранавігацыі надаецца права:
даваць ва ўстаноўленым парадку дазволы на нерэгулярныя налёты з перасячэннем дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленне якіх не прадугледжана адпаведнымі міжнароднымі дагаворамі;
атрымліваць ад міністэрстваў, ведамстваў, устаноў, прадпрыем-стваў, арганізацый і фізічных асоб, дзейнасць якіх звязана з выка-рыстаннем паветранай прасторы або можа ўяўляць пагрозу бяспецы паветранага руху, дакументы, матэрыялы і інфармацыю, неабход-ныя для вырашэння пытанняў, аднесеных да яе кампетэнцыі;
прымаць ва ўстаноўленым парадку ўдзел у расследаванні авія-цыйных і іншых здарэнняў, звязаных з выкарыстаннем паветранай прасторы і кіраваннем паветраным рухам;
13
Арт. 385
№ 21
правяраць у межах сваёй кампетэнцыі работы міністэрстваў, ве-дамшваў, прадпрыемстваў, устаноў і аргайізацый, дзейнасць якіх ззязана з выкарыстаннем паветранай прасторы або можа ўяўляць пагрозу бяспецы паветранага руху;
прыцягваць вучоных і кваліфікаваных спецыялістаў (на дага-ворных начатках) для выканання работ і правядзення экспертыз, якія патрабуюць спецыяльных ведаў па пытаннях, што адносяцца да яе кампетэнцыі;
прыпыняць дзейнасць любога эксплуатанта паветранай прасторы або органа кіравання палётамі і паветраным рухам у вы-падк\ невыканання патрабаванняў дакументаў, якія рэгламентуюць парадак выкарыстання паветранай прасторы і кіравання паветраным рухам;
прадстаўляць у Міністэрства абароны заяўкі на адкамандзіра-ванне ва ўстаноўлепым парадку ваенных спецыялістаў для работы ў падведамных ёй арганізацыях.
6.	Белаэранавігацыю ўзначальвае Старшыня, назначаемы Саве-там Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Белаэранавігацыі мае намесміка, які назначаецца Са-ветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
7.	Старшыня Белаэранавігацыі нясе персанальную адказнасць за выкананне ўскладзеных на Камітэт задач і функцый, а таксама ўстанаўлівае ступень адказнасці намесніка Старшыні і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Камітэта за кіраўніцтва адпаведны-мі галінамі іх дзейнасці.
8.	Белаэранавігацыя ў межах сваёй кампетэнцыі выдае загады, інструкцыі і дае ўказанні на аснове і ў мэтах выканання дзеючага заканадаўства, арганізуе і правярае іх выкананне.
Зпгады, інструкцыі і ўказанні па ўваходзячых у яе кампетэнцыю пытаннях з яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі міністэр-ствамі, ведамствамі, установамі, прадпрыемствамі, арганізацыямі і фізічнымі асобамі, дзейнасць якіх звязана з выкарыстаннем па-ветранан прасторы або можа ўяўляць пагрозу бяспецы паветранага РУху.
9.	У Белаэранавігацыі ўтвараецца калегія ў складзе Старшыні Камітэта (старшыня калегіі), яго намесніка па пасадзе, кіраўнікоў асноўных структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарату Ка-мітэта, а таксама кіраўнікоў падведамных арганізацый. Колькасць і члены калегіі зацвярджаюцца Саветам Міпістраў Рэспублікі Беларусь.
Рашэнні калепі рэалізуюцца, як правіла, загадамі Старшыні Ьелаэранавігацыі. У выпадку рознагалоссяў паміж Старшынёй Ка-мі.э а і калегіяй Старшыня праводзіць у жыццё сваё рашэнне, да-
14
№ 21
Арт. 385
кладваючы аб узнікшых рознагалоссях Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь, а члены калегіі, у сваю чаргу, могуць паведаміць свае меркаванне ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
10.	Структура, колькасць і фонд аплаты працы работнікаў цэнт-ральнага апарату Белаэранавігацыі зацвярджаюцца Саветам Міні-страў Рэспублікі Беларусь, штатны расклад яе цэнтральнага апарату, а таксама палажэнні аб структурных падраздзяленнях • Старшынёй Белаэранавігацыі.
И. Работнікі цэнтральнага апарату Белаэранавігацыі маюць спецыяльнае пасведчанне.
12.	Белаэранавігацыя з’яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячат-ку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і са сваім найменнем.
Дадатак
да паста новы Савста Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпе-ня 1992 г. № 441
Структура цэнтральнага апарату
Камітэта па выкарыстанню паветра-най прасторы і кіраванню паветраным рухам пры Савеце Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь
Аддзел арганізацыі выкарыстання паветранаи прасторы і кіравання паветраным рухам
Аддзел навукова-тэхнічнага развіцця
Аддзел эканомікі і фінансаў
Аналітычны аддзел
Юрыдычны аддзел
Кіраўнік Спраў Савета	„
Міністраў Рэспублікі Беларусь	Каўко
15
Apr 386-387	№2і
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 16 діпеня 1992 г. № 442
386 Аб дапаўненні пераліку рэспубліканскіх навукова-тэхнічных праграм на 1991 —1995 гады
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Прыняць прапанову Камісіі Прэзідыума Савета Міністраў Рэс-публікі Беларусь па пытаннях навукова-тэхнічнага прагрэсу аб да-паўненні пераліку рэспубліканскіх навукова-тэхнічных праграм на 1991 1995 гады, адобранага пастановай Савета Міністраў БССР ад 14 верасня 1989 г. № 254, рэспубліканскай навукова-тэхнічнай праграмай «Распрацаваць і ўкараніць у прамысловую вытворчасць магэрыялы, тэхналагічныя працэсы, канструкцыі і абсталяванне для асваення выпуску розных тыпаў вадкакрышталічных устройст-ваў» (праграма «ВК-устройствы»).
Нсвукова-вытворчаму аб’яднанню «Інтэграл» сумесна з заці-каўленыміміністэрствамі, ведамствамі Рэспублікі Беларусь, іншы-мі выканаўцамі распрацаваць і прадставіць ва ўстаноўленым парадку не пазней 1 верасня 1992 г. праект гэтай праграмы на за-цвярджэнне Камісіі Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь па пытаннях навукова-тэхнічнага прагрэсу.
Нам. Старшыні Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	М. Мясніковіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 16 ліпеня 1992 г. № 443
>387 Аб стварэнні ў структуры цэнтральнага апарату Міністэр-ства транспарту ўпраўлення марскога гандлёвага флоту
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь паста наўляе:
Стварыць у структуры цэнтральнага апарату Міністэрства транспарту ўпраўленне марскога гандлёвага флоту.
Павялічыць колькасць работнікаў гэтага цэнтральнага апарату на 10 адзінак з фондам аплаты працы ў разліку па год 838 тыс.
16
№ 21
Арт. 387-38)
рублёў і расходы на іх утрыманне ў бягучым годзе на 494 тыс. руб-лёў за кошт рэшткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту на 1 сту-дзеня 1992 г.
Нам. Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 16 ліпеня 1992 г. № 444
388 Аб назначэнні А. М. Ажгірэя намеснікам Старшыні Камітэ-та па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю пры Савеце Мініст-раў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Фонду дзяржаўнай маёмасці
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Назначыць Ажгірэя Аляксандра Міхайлавіча намеснікам Стар-шыні Камітэта па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю нры Савеце Мійістраў Рэспублікі Беларусь, старшынёй Фонду дзяржаўнай ма-ёмасці.
Нам. Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
КіраўнЕ Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 17 ліпеня 1992 г. № 446
3S9 ^® пераўтварэнні акцыянернай фірмы «Аптрон» акцыянер-нага аб’яднання «Навуковыя прыборы» ў прыборабудаўнічы завод «Аптрон»
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
1.	Перадаць у веданне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь прынятую Дзяржэканомпланам з саюзнага надпарадкавання ў рэс-публіканскую ўласнасць акцыянерную фірму «Аптрон» акцыянер-нага аб’яднання «Навуковыя прыборы» з пераўтварэннем яе ў пры-борабудаўнічы завод «Аптрон».
17
Арт. 389—390
№ 21
2.	Дзяржэканомплану, Міністэрству фінансаў і Мін