Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №30 (66)
ддзелу па зямельнай рэформе і земле-ўпарадкаванню або інстытуту «Белдзіпразем» (яго філіялу) у ме-сячны тэрмін аформіць землеўпарадкавальную справу для разгля-ду яе на пасяджэнні выканкома.
У землеўпарадкавальнай справе неабходна наяўнасць наступ-ных дакументаў:
заявы (хадайніцтва) землеўладальніка (землекарыстальніка);
заключэння раённых міжгаспадарчых аграхімічнай і ветэрынар-най лабараторый, аддзела абласной праектна-вышукальнай станцыі хімізацыі;
копіі плана землеўладання (выкапіроўкі з плана) калгаса, саў-гаса, іншага землеўладальніка (землекарыстальніка) з указанием межаў зямельных участкаў, якія прапаноўваюцца да выключэння з гаспадарчага выкарыстання і пераводу ў катэгорыю радыяцыйна небяспечных, механічнага саставу глеб, ступені забруджання глеб і вырошчваемых раслін радыенуклідамі з прывязкай пунктаў адбо-ру проб, узгодненай з землеўладальнікам (землекарыстальнікам), ветэрынарным урачом, спецыялістам-радыёлагам, землеўпарадка-вальнікам:
ведамасці контураў угоддзяў зямельных участкаў, якія прапа-ноўваюцца да выключэння з гаспадарчага выкарыстання і пераводу ў катэгорыю радыяцыйна небяспечных, з указанием ступені забруджання глеб і вырошчваемых раслін радыенуклідамі з прывязкай пунктаў адбору проб, узгодненай з землеўладальнікам (земле-карыстальнікам) ветэрынарным урачом, спецыялістам-радыёлагам, землеўпарадкавальнікам;
тлумачальнай запіскі.
8. Райвыканком у двухтыднёвы тэрмін разглядае матэрыялы і прымае адпаведнае рашэнне з указанием умоў далейшага выкарыстання выключаемых зямель.
9. Разгледжаныя райвыканкомам матэрыялы па выключэнню з гаспадарчага выкарыстання зямельных участкаў накіроўваюцца ў аблвыканком.
10. Аблвыканком у месячны тэрмін разглядае матэрыялы па выключэнню з гаспадарчага выкарыстання зямельных участкаў і з улікам заключэнняў аддзелаў радыялогіі, па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню аблвыканкома і абласной праектна-вышу-кальнай станцыі хімізацыі прымае адпаведнае рашэнне з указанием памеру выключаемых угоддзяў і ўмоў іх далейшага выкарыстання.
11. Разгледжаныя аблвыканкомам матэрыялы з яго рашэннем накіроўваюцца ў Камітэт па зямельнай рэформе і землеўпарадка-
7
Арт. 544
№ 30
ванню пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, які з улікам экспертных заключэнняў Галоўнага ўпраўлення па гідраметэаралогіі, /Чіністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства ляс-ной гаспадаркі, Дзяржпраматамнагляду, Дзяржаўнага камітэта па экалогіі, Міністэрства аховы здароўя і па ўзгадненню з Дзяржаў-ным камітэтам па праблемах вынікаў катастрофы на Чарнобыль-скай АЭС у 20-дзённы тэрмін рыхтуе прапановы аб выключэнні з гаспадарчага выкарыстання зямель і пераводзе іх у катэгорыю радыяцыйна небяспечных, умовах далейшага выкарыстання гэтых зямель і з неабходнымі матэрыяламі ўносіць гэтыя прапановы на разгляд у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
12. Аддзел па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню райвы-канкома не пазней чым у месячны тэрмін пасля прыняцця Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь рашэння аб выключэнні з гаспадарчага выкарыстання радыяцыйна небяспечных зямель ажыццяўляе далейшыя дзеянні па адмежаванню гэтых зямель у натуры і пера-дачы іх для далейшага выкарыстання ў адпаведнасці з принятым рашэннем.
Парадак выключэння зямель з катэгорыі радыяцыйна небяспечных і пераводу іх у гаспадарчае выкарыстанне
13. Аблвыканкомы, зацікаўленыя ў выключэнні зямель з катэ-горыі радыяцыйна небяспечных, падаюць у Дзяржаўны камітэт па праблемах выпікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС хадайніцт-вы аб выключэнні зямель з катэгорыі радыяцыйна небяспечных і пераводзе іх у гаспадарчае выкарыстанне.
Да хадайніцтва прыкладаюцца неабходныя абгрунтаваныя ма-тэрыялы і разлікі, а таксама копіі плана землеўладання (выкапі-роўкі з плана) калгаса, саўгаса, іншага землеўладальніка (земле-карыстальніка) з указанием межаў зямельных участкам, што вы-ключаюцца з катэгорыі радыяцыйна небяспечных і пераводзяцца ў гаспадарчае выкарыстанне, ступені забруджання глеб і вырошч-ваемых раслін радыенуклідамі з прывязкай пунктаў адбору проб, ведамасці контураў угоддзяў зямельных участкаў і тлумачальная запіска.
14. Дзяржаўны камітэт па праблемах вынікаў катастрофы на ЧарнобыльскаГі АЭС у месячны тэрмін з улікам экспертных заклю-чэнняў Галоўнага ўпраўлення па гідраметэаралогіі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства лясной гаспадаркі, Дзяржпраматамнагляду, Дзяржаўнага камітэта па экалогіі. Камі-тэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванню пры Савеце Мі-ністраў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства аховы здароўя рыхтуе прапановы (заключэнне, праект рашэння Савета Міністраў Рэс-
8
№ 30
Хрт. 544545
публікі Беларусь) аб выключэнні зямель з катэгорыі радыяцыйна небяспечных і пераводзе іх у гаспадарчае выкарыстанне ў адпавед-насці з асноўным мэтавым прызначэннем і з пеабходнымі матэрыя-ламі гэтыя прапановы ўносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Міністэрствы і ведамствы падаюць свае экспертныя заключэнні Дзяржаўнаму камітэту па праблемах вынікаў катастрофы на Чар-нобыльскай АЭС не пазней чым у 10-дзёнйы тэрмін з дня атрыман-ня матэрыялаў.
15. Райвыканкомы не пазней чым у месячны тэрмін пасля пры-няцця Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь рашэння аб выклю-чэнні зямель з катэгорыі радыяцыйна небяспечных і пераводзе іх у гаспадарчае выкарыстанне ў адпаведнасці з асноўным мэтавым прызначэннем ажыццяўляюць далейшыя дзеянні па адмежаванню ў натуры ўказаных зямельных участкаў і перадачы іх для далейша-га выкарыстання ў адпаведнасці з прынятым рашэннем.
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСГІУБЛ1КІ БЕЛАРУСЬ ад 22 кастрычніка 1992 г. № 642
545 Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэс-публікі Беларусь ад 1 верасня 1992 г. № 529
У мэтах стварэння роўных умоў для працоўных у частцы рэалі-зацыі іх правоў на сацыяльнае страхаванне Савет Міністраў Рэс-публікі Беларусь пастанаўляе:
Унесці ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 1992 г. № 529 «Пытанні Фонду сацыяльнага страхавання» (ЗП Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 25, арт. 456) наступныя змя-ненні:
пункт 1 пасля слоў: «у веданні Федэрацыі прафсаюзаў Белару-сі» дапоўніць словамі: «з удзелам прафсаюзаў, якія не ўваходзяць у яе склад»;
пункт 1 дапоўніць абзацам наступнага зместу:
«Устанавіць, што Фондам сацыяльнага страхавання плануюцца і пералічваюцца на бягучыя рахункі сацыяльнага страхавання рэс-публіканскіх прафсаюзаў, якія не ўваходзяць у Федэрацыю праф-саюзаў Беларусі, сродкі сацыяльнага страхавання, прызначаныя для набыцця пуцёвак на санаторна-курортнае лячэнне і адпачы-нак, арганізацыйных расходаў, утрымання давераных урачоў, тэх-нічнай і прававой інспекцый працы, прапарцыянальна колькасці членаў прафсаюза»;
9
Арт. 545 — 546
№ 30
абзац другі пункта 3 пасля слоў: «Савету Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі» дапоўніць словамі: «сумесна з рэспубліканскімі праф-саюзамі, якія не ўваходзяць у склад гэтай Федэрацыі»;
абзац першы пункта 4 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«Прафсаюзам Беларусі забяспечыць мэтавае выкарыстанне сродкаў сацыяльнага страхавання ў адпаведнасці з дзеючымі нар-матыўнымі актамі»;
дапоўніць пастанову пунктам 5 наступнага зместу:
«5. Міністэрству сацыяльнага забеспячэння, Пенсіённаму фонду, Дзяржаўнаму камітэту па працы і сацыяльнай абароне насель-ніцтва, Міністэрству фінансаў, Дзяржэканомплану сумесна з рабо-тадаўцамі і прафсаюзамі Рэспублікі Беларусь распрацаваць кан-цэпцыю персаніфікаванай сістэмы сацыяльнага страхавання і ў II квартале 1993 г. падаць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь».
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 23 кастрычніка 1992 г. № 643
546 Аб зацвярджэнні Часовага палажэння аб парадку правя-дзення чарговага прызыву на тэрміновую вайсковую службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь і іншыя воінскія фарміраванні
У адпаведнасці з пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычніка 1992 г. «Аб парадку прызыву грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрміновую вайсковую службу ў 1992 годзе» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а-с т а н а ў л я е:
Зацвердзіць прыкладзенае Часовае палажэнне аб парадку пра-вядзення чарговага прызыву на тэрміновую вайсковую службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь і іншыя воінскія фарміра-ванні.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
10
№ 30
Арт. 546
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 23 каст-рычніка 1992 г. № 643
ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку правядзення чарговага прызыву на тэрміновую вайсковую службу ва Узбро-еныя Сілы Рэспублікі Беларусь і іншыя воінскія фарміраванні
1. Прызыўны ўзрост. Прызыў грамадзян на тэрміновую вайсковую службу
На тэрміновую вайсковую службу ў мірны час прызываюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў.
Прызыў грамадзян на тэрміновую вайсковую службу право-дзіцца на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь два разы ў год, у красавіку—чэрвені і кастрычніку—снежні. Пастанова аб’яўляецца сродкамі масавай інфармацыі.
Пасля аб явы пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь кожны прызыўнік у месячны тэрмін абавязаны з’явіцца ў ваенны камісарыят для прызыву на тэрміновую вайсковую службу.
Кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, незалежна ад форм. уласнасці і ўмоў гаспадарання, абавязаны вызваліць прызыўнікоў ад работы на час, неабходны для правядзення прызыву, адклікаць іх з камандзіровак і забяспечыць своечасовае пры-быццё на прызыўны пункт.
Уважлівымі прычынамі няяўкі на прызыўныя пункты прызна-юцца:
?ваР°Ўа гРамаДзяніна, якая пазбавіла яго магчымасці асабі-стай яўкі на прызыўны пункт;
смерць або цяжкая хвароба блізкага сваяка, якая патрабхе догляду з боку прызыўніка;
перашкода стыхійнага характару або іншыя незалежныя ад гра-мадзяніна абставіны, якія пазбавілі яго магчымасці асабіста з’я-віцца ў ваенны камісарыят.
Прычыны няяўкі павінны быць пацверджаны дакументамі ад-паведных кампетэнтных органаў.
Прызыву на тэрміновую вайскову