Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №30 (66)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №30 (66)

47.13 МБ
у дзеянні адміністрацыі.
5.	Дыпламатычныя работнікі абавязаны:
праводзіць у жыццё прынцыпы знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, садзейнічаць павышэнню яе міжнароднага аўтарытэту, надежна прадстаўляць і адстойваць інтарэсы рэспублікі за мяжой;
працаваць над павышэннем сваёй прафесійнай і агулыіапалі-тычнай падрыхтоўкі, культурнага ўзроўню, удасканальваць ведан-не замежных моў.
6.	Умовы працы дыпламатычных работнікаў рэгулююцца дзею-чым заканадаўствам аб працы, а таксама дадзеным Часовым пала-жэннем.
Прыём на дыпламатычную службу
7.	Спецыялісты, якія прымаюцца на дыпламатычную службу, назначаюцца на дыпламатычныя пасады з улікам кваліфікацыі і прадстаўляюцца да дыпламатычнага рангу, адпаведнага іх пасадзе.
22
№ 30
Арт. 553
Праходжанне дыпламатычнай службы
8.	Службовыя перамяшчэнні дыпламатычных работнікаў ажыц-цяўляюцца ў адпаведнасці са службовай неабходнасцю, на плана-вай аснове, з улікам узроўню прафесійнай падрыхтоўкі.
Замяшчэнне вакантных пасад праводзіцца шляхам назначэння або на конкурснай аснове. Парадак замяшчэння пасад устанаўлі-ваецца Міністэрствам замежных спраў.
9.	Дыпламатычныя работнікі ў адпаведнасці з прысвоеным ім рангам назначаюцца на насады, прадугледжаныя Часовым спісам пасад, якія прыпісваюцца да дыпламатычных рангаў.
10.	Назначэнне дыпламатычных работнікаў на пасады паслоў, пастаянных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях і вызваленне іх ад гэтых пасад праводзяцца ўказамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, а пасланні-каў — па рашэнню Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Назначэнне на іншыя дыпламатычныя пасады праводзіцца загадамі па Міністэрству замежных спраў.
11.	Для дыпламатычных работнікаў Рэспублікі Беларусь уста-наўліваюцца наступныя тэрміны работы ў дыпламатычных прад-стаўніцтвах і консульскіх устаповах Міністэрства замежных спраў за мяжой:
для паслоў і пастаянных прадстаўнікоў пры міжнародных арга-нізацыях — тры гады;
для іншых дыпламатычных работнікаў — не болей як пяць га-доў.
Указаныя тэрміны па службовай неабходнасці і са згоды работ-нікаў могуць быць павялічаны, але не болей чым на адзін год.
12.	Дыпламатычны работнік, які вярнуўся ў Рэспубліку Беларусь пасля работы за мяжой, назначаецца, як правіла, на пасаду не ніжэй топ, што займаў за мяжой.
13.	Дыпламатычныя работнікі не радзей чым адзін раз у год 1 пры накіраванні ў замежную камандзіроўку праходзяць спе-цыяльны медыцынскі агляд.
14.	Дыпламатычныя работнікі з іх згоды могуць быць часова накіраваны ў вышэйшыя навучальныя ўстановы або навуковыя ўстановы Рэспублікі Беларусь і замежных краін для стажыроўкі або навуковай работы па актуальных міжнародных праблемах. У гэтым выпадку яны залічваюцца ў рэзерв Міністэрства замежных спраў.
23
Apt. 553
№ 30
Прысваенне дыпламатычных рангаў
15.	Дыпламатычным работнікам з улікам займаемай пасады і кваліфікацыі прысвойваюцца йаступныя дыпламатычныя рангі: аташэ,
трэцісакратар,
другі сакратар другога класа,
друг! сакратар першага класа,
першы сакратар другога класа,
першы сакратар першага класа,
■саветнік другога класа,
саветнік першага класа,
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік другога класа,
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік першага класа, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол.
16.	Дыпламатычныя рангі Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка першага і другога класа прысвойваюцца Прэзідыумам Вярхоўнага Савета Рэспублі-кі Беларусь па прадстаўленню Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і з’яўляюцца пажыццёвымі.
Іншыя дыпламатычныя рангі прысвойваюцца Міністрам замеж-ных спраў на падставе рэкамендацый камісій Міністэрства замеж-ных спраў па прысваенню дыпламатычных рангаў і па службовай атэстацыі і захоўваюцца за дыпламатычнымі работникам! пажыц-цёва ў выпадку іх выхаду на пенсію з работы ў сістэме Міністэр-'ства.
Пазбаўленне работніка дыпламатычнага рангу або паніжэнне яго ў рангу, у тым ліку за парушэнні працоўнай дысцыпліны або правіннасці, не сумяшчальныя са званием дыпламатычнага работ-ніка, праводзіцца ў тым жа парадку, як і прысваенне гэтага рангу.
Пазбаўленне дыпламатычнага работніка рангу абазначае па-збаўленне яго ўсіх папярэдніх дыпламатычных рангаў.
Аднаўленне работніка ў ранейшым дыпламатычным рангу ажыццяўляецца пасля зняцця раней накладзенага спагнання і пры ўмове станоўчай службовай атэстацыі.
17.	Выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў не пазней чым праз тры гады работы на аператыўна-дыпламатычных пасадах прадстаўляюцца да дыпламатычнага рангу аташэ.
18.	Для дыпламатычных работнікаў устанаўліваюцца наступ-ныя тэрміны знаходжання ў дыпламатычных рангах:
для аташэ, трэцяга сакратара, другога сакратара другога і першага класа, першага сакратара другога класа — не меней як два гады;
24
№ 30	Арт. 553
для першага сакратара першага класа, саветніка другога кла-са — не меней як тры гады.
Тэрміны знаходжання ў дыпламатычных рангах ад саветніка першага класа і вышэй не ўстанаўліваюцца.
19.	У тэрміны знаходжання дыпламатычных работнікаў у дыпламатычных рангах залічваецца:
служба ў цэнтральным апараце Міністэрства замежных спраў;
служба ў дыпламатычных прадстаўніцтвах і консульских уста-новах Міністэрства замежных спраў за мяжой;
работа ў міжнародных арганізацыях.
20.	Дыпламатычныя работнікі атрымліваюць надбаўкі да службовых акладаў за дыпламатычны ранг у памерах, устаноўле-ных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Службовая атэстацыя
21.	3 мэтай удасканалення падбору, расстаноўкі і выхавання кадраў праводзіцца не радзей чым адзін раз у тры гады службовая атэстацыя дыпламатычных работнікаў.
Парадак правядзення службовай атэстацыі ўстанаўліваецца адпаведным палажэннем, якое зацвярджаецца Міністэрствам замежных спраў па ўзгадненню з Міністэрствам юстыцыі і Дзяржаў-ным камітэтам па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва.
22.	Атэстацыйныя камісіі вызначаюць адпаведнасць дыпламатычных работнікаў займаемай пасадзе з улікам паўнаты выканан-ня імі службовых абавязкаў, узроўню кваліфікацыі, дзелавых, па-літычных і асабістых якасцей. Па выніках атэстацыі і ў межах сваей кампетэнцыі яны даюць рэкамендацыі па далейшаму выкары-станню работніка ў сістэме Міністэрства замежных спраў.
Заахвочванні
23.	Да дыпламатычных работнікаў прымяняюцца заахвочван-ні, устаноўленыя працоўным заканадаўствам і правіламі ўнутра-нага працоўнага распарадку для работнікаў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
24.	За асобыя заслугі дыпламатычныя работнікі могуць быць прадстаўлены да ўрадавых узнагарод Рэспублікі Беларусь.
Спагнанні
25.	За парушэнне службовых абавязкаў да дыпламатычных ра-ботнікаў, акрамя мер, прадугледжаных працоўным заканадаўст-вам, могуць прымяняцца наступныя дысцыплінарныя спагнанні:
25
Арт. 553—554
№ 30
паніжэнне дыпламатычнага рангу на адну ступень; пазбаўленне дыпламатычнага рангу.
26.	Работнікі ўстаноў Міністэрства замежных спраў за мяжой, якія ўчынілі грубыя парушэнні службовых абавязкаў, акрамя пры-мянення да іх мер дысцыплінарнага ўздзеяння, могуць быць да-тэрмінова адкамандзіраваны ў Рэспубліку Беларусь.'
Спыненне дыпламатычнай службы
27.	Спыненне дыпламатычнай службы можа праводзіцца па іні-цыятыве адміністрацыі або дыпламатычнага работніка, а таксама па іншых падставах, прадугледжаных дзеючым заканадаўствам.
28.	Пытанні пенсіённага забеспячэння дыпламатычных работні-каў рэгулююцца дзеючым заканадаўствам.
3	а ў в а г а. Дадзенае Часовае палажэнне ў частцы, якая датычыцца дыпламатычных рангаў, вылічэння стажу дыпламатычнай службы, сацыяльна-бытавых пытанняў, распаўсюджваецца і на дыпламатычных работнікаў, камандзіраваных на службу ў міжнародныя арганізацыі, часова накіраваных Міністэрствам ва-межных спраў на вучобу.
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 29 кастрычніка 1992 г. № 652
554 Аб назначэнні П. I. Мандрукевіча намеснікам Старшыні Камітэта па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамыс-ловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь — на-чальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастанаўляе:
Назначыць Мандрукевіча Пятра Іванавіча намеснікам Старшы-ні Камітэта па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь — начальнікам вытвор-ча-тэхнічнага аддзела.
Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
В. Дзеблікаў
26
№ 30	Арт. 555-556
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 29 кастрычніка 1992 г. № 653
555 Аб назначэнні А. А. Філановіча намеснікам Старшыні Ка-' мітэта па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысло-
васці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
Назначыць Філановіча Аляксандра Аляксандравіча намеснікам Старшыні Камітэта па фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай пра-мысловасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Першы намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
М. Мясніковіч
Намеснік Іуіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь	В. Дзеблікаў
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 29 кастрычніка 1992 г. № 654
556 Аб Праграме развіцця энергетыкі і энергазберажэння Рэс-публікі Беларусь на перыяд да 2010 года
У мэтах забеспячэння надзейнага энергазабеспячэння народнай гаспадаркі і насельніцтва ў рэзка ўскладненых умовах з пастаўкай у рэспубліку паліўна-энергетычных рэсурсаў Савет Міністраў Рэс-публікі Беларусь паста наўляе:
1.	Адобрыць у асноўным распрацаваную Міністэрствам энерге-тьікі, Дзяржэканомпланам, Акадэміяй навук Беларусі з удзелам міністэрстваў і ведамстваў, аблвыканкомаў і Мінскага гарвыкан-кома Праграму развіцця энергетыкі і энергазберажэння Рэснублі-кі Беларусь на перыяд да 2010 года (Энергетычная праграма).
Міністэрству энергетыкі, Дзяржэканомплану, Акадэміі навук Беларусі з удзелам міністэрстваў і ведамстваў, аблвыканкомаў і Мінскага гарвыканкома, навукова-даследчых арганізацый у двух-месячны тэрмін дапрацаваць праграму з улікам экспертнага заклю-чэння Інстытута энергетычных даследаванняў Акадэміі навук Ра-•сійскай Федэрацыі, заўваг і прапаноў, выказаных на пасяджэнні
27
Арт. 556
№ 30
Прэзідыума Савета