Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №30 (66)
ны тэрмін унесці па ўзгадненню з Міністэрствам фінансаў у Савет Міністраў Рэспублі-кі Беларусь прапановы аб колькасці работнікаў цэнтральнага апа-рату Міністэрства замежных спраў.
Аплата працы кіруючых работнікаў і спецыялістаў Міністэрст-ва замежных спраў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з табліцай 1 дадатку '1 да пастановы Дзяржаўнага камітэта па працы і са-цыяльнай абароне насельніцтва ад 29 лютага 1992 г. № 9.
4. Міністэрству фінансаў прадугледзець па заяўцы Міністэр-ства замежных спраў ва ўдакладненым бюджэце рэспублікі на 1992 год сродкі на ўтрыманне дадаткова ўводзімай колькасці ра-ботнікаў цэнтральнага апарату Міністэрства замежных спраў і персаналу па абслугоўванню будынкаў, а таксама дадатковыя асігнаванні на пратакольныя мерапрыемствы, закупку абсталя-вання, іншыя гаспадарчыя патрэбы, набыццё інфармацыйных ма-тэрыялаў аб Рэспубліцы Беларусь.
5. Мінскаму гарвыканкому, Міністэрству замежных спраў і Ка-мітэту па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у месячны тэрмін вырашыць пытанне аб пера-дачы будынка па вул. Леніна, 19 на баланс Міністэрства замежных спраў.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 26 кастрычніка 1992 г. № 648
550 А$ зацвярджэнні В. М. Фісенкі членам калегіі Міністэрства замежных спраў і вызваленні ад гэтых абавязкаў I. I. Цяр-нова
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь паста наўляе:
17
Apr. 550 — 551
№ 30
Зацвердзіць Фісенку Валянціна Мікалаевіча членам калегіі Мі-ністэрства замежных спраў, вызваліўшы ад гэтых абавязкаў Цяр-
нова Ігара Іванавіча ў сувязі з пераходам на іншую работу.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 26 кастрычніка 1992 г. № 649
551 А® мерах на забеспячэнню жыллём ваеннаслужачых, звольненых у запас або ў адстаўку
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
1. Выканкомам мясцовых Саветаў народных дэпутатаў забяспе-чыць у 1992—1993 гадах выдзяленне ў першачарговым парадку жылой плошчы звольненым у запас або ў адстаўку асобам афіцэр-скага саставу, прапаршчыкам, мічманам і ваеннаслужачым звыш-тэрміновай службы, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на 1 ліпеня 1992 г. Будаўніцтва жылля для гэтай катэгорыі грамадзян ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. У далейшым жылыя памяшканні ўка-заным асобам выдзяляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэс-публікі Беларусь, якое вызначае статус ваеннаслужачых.
2. Прасіць Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь:
прыняць рашэнне аб дазволе ў парадку выключэння выканкомам мясцовых Саветаў народных дэпутатаў утрымліваць у 1993— 1994 гадах у прадпрыемстваў і арганізацый да 8 працэнтаў плошчы ўводзімых у эксплуатацыю жылых дамоў (у тым ліку і за кошт долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўніцтве), незалежна ад іх веда-маснай прыналежнасці, для забеспячэння жыллём ваеннаслужачых, звольненых у запас або ў адстаўку;
дазволіць бязвыплатную перадачу ва ўласнасць (з улікам жыл-лёвай квоты, сумы квот) ваеннаслужачым, звольненым у запас або ў адстаўку, якія бездакорна праслужылі на ваеннай службе не менш як 20 каляндарных гадоў, займаемых імі жылых памяшкан-няў.
18
№ 30
Apr. 551
Jk Устанавіць, што пры будаўніцтве індывідуалыіых жылых да-моў і кватэр у дамах жыллёва-будаўнічых кааператываў ваенна-служачымі (у тым ліку звольненымі ў запас або ў адстаўку), акрами ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую службу па призыву, частка яго вартасці фінансуецца за кошт сродкаў рэспублікан-скага бюджэту. Будаўніцтва такіх дамоў (кватэр) ажыццяўляецца на ўмовах, прадугледжаных пастановай Савета Міністраў Рэспуб-лікі Беларусь ад 27 сакавіка 1992 г. № 165 «Аб першачарговых мерах па развіццю індывідуальнага і кааператыўнага жыллёвага бу-даўніцтва ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі» (ЗП Рэспуб-лікі Беларусь, 1992 г., № 9, арт. 150).
Памер сродкаў рэспубліканскага бюджэту, накіроўваемых на ўказаныя мэты, складае 50 працэнтаў каштарыснай вартасці будаў-ніцтва жылля стандартнага ўзроўню, пры якім кошт аднаго квад-ратнага метра агульнай плошчы вызначаецца зыходзячы з сярэдняй вартасці, што складваецца па рэспубліцы пры будаўніцтве за кошт дзяржаўных сродкаў, а норма забяспечанасці роўная 18 кв. метрам агульнай плошчы на аднаго члена сям’і.
Указаная датацыя надаецца ваеннаслужачым выканкомамі мясцовых Саветаў народных дэпутатаў у парадку, які вызначаецца Міністэрствам фінансаў.
4. Мінскаму аблвыканкому і Мінскаму гарвыканкому да 15 ліс-тапада 1992 г. ва ўстаноўленым парадку вырашыць пытанне аб вы-дзяленні ваеннаслужачым, звольненым у запас або ў адстаўку, зя-мельных участкаў для будаўніцтва 1000 індывідуальных жылых дамоў.
5. Прыняць прапанову Міністэрства абароны аб аднясенні жы-лой плошчы ў дамах, якія знаходзяцца ў закрытых і адасобленых ваенных гарадках, да ліку службовай.
Ваеннаслужачыя, звольненыя са службы па ўласнаму жаданню оез уважлівых прычын, за парушэнне дысцыпліны або за ўчыненне злачынства, падлягаюць высяленню са службовых жылых памяш-канняў з усімі пражываючымі з імі асобамі без выдзялення ім іншых жылых памяшканняў.
6. Распаўсюдзіць дзеянне дадзенай пастановы на асоб афіцэр-скага саставу, прапаршчыкаў, мічманаў і ваеннаслужачых звыш-тэрміновай службы Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяр-жаўнай бяспекі і Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь в Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь М. Каўко
19
Арт. 552 № 30
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 28 кастрычніка 1992 г. № 650
552 Аб стварэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пункта ўезду-выезду для замежных інспекцыйных груп
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
1. У мэтах забеспячэння выканання Рэспублікай Беларусь аба-вязацельстваў па міжнародных дагаворах у галіне раззбраення і кантролю над узбраеннямі прызнаць неабходным стварыць у г. Мінску пункт уезду-выезду для замежных інспекцыйных груп.
У якасці пункта прыбыцця замежных інспекцыйных груп вы-значыць аэрапорт Мінск-2.
2. Беларускаму ўпраўленню грамадзянскай авіяцыі:
у месячны тэрмін выдзеліць і абсталяваць у аэрапорце Мінск-2 памяшканні для размяшчэння замежных інспектараў (наглядаль-нікаў) і членаў лётных экіпажаў іх паветраных транспартных срод-каў на час правядзення мытнага дагляду, праверкі ўвозімых імі прыбораў і прылад, афармлення ўязных віз;
забяспечыць пасадку і ўзлёт у тэрміны, указаныя ў паведам-леннях інспектуючых дзяржаў, запраўку і тэхнічнае абслугоўван-не іх паветраных транспартных сродкаў;
сумесна з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам аба-роны ўстанавіць пастаянны нумар дыпламатычнага дазволу для паветраных транспартных сродкаў інспектуючых дзяржаў.
3. Міністэрству замежных спраў арганізаваць у аэрапорце Мінск-2 паскоранае афармленне ўязных віз замежным інспекта-рам (наглядальнікам) і членам лётных экіпажаў іх паветраных транспартных сродкаў.
4. Міністэрству абароны арганізаваць у аэрапорце Мінск-2 праверку ўвозімых замежнымі інспектарамі (наглядальнікамі) прыбораў і прылад.
5. Нацыянальнаму агенцтву па кантролю і інспекцыях забяспечыць сустрэчу і суправаджэнне замежных інспектараў (наглядаль-нікаў) і членаў лётных экіпажаў іх паветраных транспартных сродкаў.
6. Міністэрству сувязі і інфарматыкі забяспечыць тэлефонную сувязь паміж пунктам уезду-выезду для замежных інспекцыйных груп і пасольствамі дзяржаў-удзельніц адпаведных міжнарод-ных дагавораў у г. Мінску (Маскве), Нацыянальным агенцтвам па кантролю і інспекцыях.
20
№ 30
Арт. 552 — 553
7. Забеспячэнне бяспекі замежных інспектараў (наглядальні-каў) і членаў лётных экіпажаў іх паветраных транспартных срод-каЎ У пункце ўезду-выезду ўскласці на Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Намеснік Кіраўніка Спраў Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь
В. Кебіч
В. Дзеблікаў
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 28 кастрычніка 1992 г. № 651
553 Аб зацвярджэнні Часовага палажэння аб дыпламатычнай службе ў Рэспубліцы Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
Зацвердзіць Часовае палажэнне аб дыпламатычнай службе ў Рэспубліцы Беларусь.
Указанае Часовае палажэнне дзейнічае да прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнай службе.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь В. Кебіч
Намеснік Кіраўніка Спраў
Савета Міністраў Рэспублікі
Беларусь в. Дзеблікаў
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 28 ка-
стрычніка 1992 г. № 651
ЧАСОВАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб дыпламатычнай службе
ў Рэспубліцы Беларусь
Дадзенае Часовае палажэнне вызначае парадак прыёму на дыпламатычную службу, праходжання службы дыпламатычнымі работнікамі і яе спынення.
21
Арт. 553
№ 30
Агульныя палажэнні
1. Дыпламатычная служба Рэспублікі Беларусь забяспечвае практычнае ажыццяўленне знешняй палітыкі, прадстаўляе і абара-няе інтарэсы дзяржавы ў сферы міжнародных адносін, а таксама юрыдычных асоб і грамадзян рэспублікі за мяжой.
2. Дыпламатычная служба фарміруецца з грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія валодаюць спецыяльнымі ведамі і адпавядаюць уста-ноўленым патрабаванням.
3. Дыпламатычнымі работнікамі з’яўляюцца супрацоўнікі Міні-стэрства замежных спраў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і кон-сульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь за мяжой, якія маюць дыпла-матычныя рангі.
4. Дыпламатычныя работнікі маюць права:
атрымліваць назначэнне на пасаду з улікам кваліфікацыі, дыпламатычнага рангу, наяўнага вопыту работы, рэкамендацый атэстацыйных камісій;
уносіць прапановы па пытаннях знеіпняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, паляпшэнню работы Міністэрства замежных спраў;
карыстацца ў перыяд знаходжання за мяжой прывілеямі і іму-нітэтамі, устаноўленымі для дыпламатычных работнікаў у адпавед-насці з нормамі міжнароднага права і міжнароднымі дагаворамі;
абскардзіць ва ўстаноўленым парадк