Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №30 (66)

Збор пастаноў урада Рэспублікі Беларусь №30 (66)

47.13 МБ
 службу не падлягаюць грамадзяне;
прызнаныя па стану здароўя непрыгоднымі да вайсковай службы ў мірны час;
11
Ар . 546
ЛЬ 30
якія адбываюць крымінальнае пакаранне ў выглядзе пазбаў-лення волі або папраўчых работ, — да адбыцця пакарання;
якія адбылі пакаранне за ўчыненне цяжкага злачынства ў па-праўча-працоўных установах;
умоўна-датэрмінова вызваленыя ад назначанага судом пакарання v выглядзе пазбаўлення волі або папраўчых работ, — на працягу неадбытай часткі пакарання;
у адносінах да якіх судом прыменены прымусовыя меры меды-цынскага характару, — на працягу тэрміну дзеяння гэтых мер;
у адносінах да якіх вядзецца дазнанне або следства ці крымі-нальная справа разглядаецца судом, — да вырашэння іх справы органам! ўнутраных спраў, пракуратуры або судом.
2.	Адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу
Адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу гфадастаўляецца:
па сямейнаму становішчу;
па стану здароўя;
для працягу адукацыі;
для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцей;
у сувязі з дэпутацкай дзейнасцю.
Адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу па сямейнаму становішчу прадастаўляецца асобам, якія маюць;
непрацаздольных бацьку і мац! або адзінокіх непрацаздольиых бацьку і мац!*;
жонку, якая знаходзіцца ў водпуску па цяжарнасці і родах;
адно дзіця ва ўзросце да 3 гадоў, дваіх ці больш дзяцей або жонку-інваліда I ці II трупы;
адзінокую працаздольную маці (бацьку), якая мае дваіх аоо больш дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў і не мае іншых працаздоль-ных дзяцей;
аднаго ці больш родных братоў і сясцёр ва ўзросце да 16 гадоў або старэй за 16 гадоў, пры умове, калі яны з яўляюцца навучэнца-мі агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, прафесійна-тэхніч-ных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноу або інвалідамі I
* Увыпадку, калі бацькі не маюць іншых працаздольных асоб, абавязаных у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам мець на ўтрыманні іх незалежна ад таго, пражываюць яны разам з імі ці асобна.
Непрацаздольнымі бацькамі лічацца:
бацька старэй за 60 гадоў і маці старэй за 55 гадоў;
бацька і маці — інваліды I і II трупы незалежна ад узросту.
12
№ 30
Apr. 546
ці II трупы, пры адсутнасці іншых асоб, якія маглі б узяць іх на ўтрыманне.
Адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу па сямейнаму становішчу прадастаўляецца прызыўнікам да 27-гадо-вага ўзросту. Калі гэтыя асобы да 27-гадовага ўзросту не страцяць правоў на адтэрміноўку, то ў мірны час яны вызваляюцца ад тэр-міновай вайсковай службы і залічваюцца ў запас.
Асобы, прызнаныя часова непрыгоднымі да вайсковай службы ў мірны час, перыядычна праходзяць медыцынскі агляд ваенна-ўра-чэбнымі камісіямі пры ваенных камісарыятах да дасягнення імі 27-гадовага ўзросту і ў выпадку прызнання іх прыгоднымі да вайсковай службы прызываюцца на тэрміновую вайсковую службу на агульных падставах. Асобы, прызнаныя непрыгоднымі да вайсковай службы ў мірны час і абмежавана прыгоднымі ў ваенны час, залічваюцца ў запас, а непрыгоднымі да вайсковай службы з вы-ключэннем з воінскага ўліку — выключаюцца з воінскага ўліку.
Адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу для працягу адукацыі прадастаўляецца:
студэнтам дзённых аддзяленняў вышэйшых навучальных уста-поў;
студэнтам вячэрніх і завочных аддзяленняў вышэйшых навучальных устаноў — да заканчэння бягучага курса навучання;
слухачам падрыхтоўчых аддзяленняў вышэйшых навучальных устаноў — да заканчэння навучання;
навучэнцам агульнаадукацыйных школ, гімназій, ліцэяў, прафе-сійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, у тым ліку вячэрніх і завочных форм навучання, — да іх заканчэння.
Адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу для атрымання ваенна-тэхнічных спецыяльнасцей прадастаўляецца юнакам, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту і навучаюцца ў вучэб-ных арганізацыях, на ўвесь перыяд навучання.
Адтэрміноўка ад прызыву ў сувязі з дэпутацкай дзейнасцю пра-дастаўляецца прызыўнікам з ліку народных дэпутатаў на тэрмін іх дэпутацкіх паўнамоцтваў.
Прызыўнікі, якія страцілі падставы для атрымання адтэрміноў-кі, а таксама асобы, не маючыя права на адтэрміноўку або падстаў для вызвалення ад прызыву, прадугледжаных пунктам 3 дадзенага Часовага палажэння, не прызваныя па розных прычынах на тэрмі-новую вайсковую службу ва ўстаноўленыя тэрміны, павінны быць прызваны пры правядзенні чарговага прызыву.
13
Арт. 546-547
№ 30
3.	Вызваленне ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу
Ад прызыву на тэрміновую вайсковую службу вызваляюцца гра-мадзяне:
у мірны і ваенны час — якія знаходзяцца на службе ў органах міліцыі і ваенізаванай пажарнай аховы Міністэрства ўнутраных спраў. а таксама залічаныя на вучобу ў навучальныя ўстановы гэ-тага Міністэрства;
у мірны час — родныя браты якіх загінулі або памерлі ў перыяд праходжання тэрміновай вайсковай службы. Прызыўнікі, якія маюць права на вызваленне ад прызыву на гэтай падставе, могуць быць прызваны на тэрміновую вайсковую службу па іх жаданню.
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 23 кастрычніка 1992 г. № 644
547 Аб прызнанні страціўшым сілу пункта 3 пастановы Савета Міністраў БССР ад 10 ліпеня 1991 г. № 271 «Пытанні па-праўча-працоўных устаноў»
У сувязі з прыняццем Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцо-вым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
Прызнаць страціўшым сілу пункт 3 пастановы Савета МінІстраў БССР ад 10 ліпеня 1991 г. № 271 «Пытанні папраўча-працоўных устаноў» (ЗП БССР, 1991 г., № 19—20, арт. 245).
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь	В. Кебіч
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь	М. Каўко
14
№ 30	Арт. 548
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ад 23 кастрычніка 1992 г. № 645
548 Аб пераводзе ваеннаслужачых — грамадзян Рэспублікі Беларусь і ваеннаслужачых, за якімі захоўваецца права на на-быццё грамадзянства Рэспублікі Беларусь, з рэспублік За-каўказзя, Сярэдняй Азіі і Прыбалтыкі ва Узброеныя Сілы, Унутраныя і Пагранічныя войскі Рэспублікі Беларусь
У сувязі з абвастрэннем ваенна-палітычнай сітуацыі ў шэрагу рэспублік Закаўказзя і Сярэдняй Азіі Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь п а с т а н а ў л я е:
1.	Даручыць Міністру абароны, Міністру ўнутраных спраў і На-чальніку Галоўнага ўпраўлейня пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь:
да 1 студзеня 1993 г. адклікаць з рэспублік Закаўказзя, Сярэдняй Азіі і Прыбалтыкі ваеннаслужачых — грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама ваеннаслужачых, за якімі захоўваецца права на набыццё грамадзянства Рэспублікі Беларусь, якія выказалі жа-данне праходзіць службу ў яе Узброенных Сілах, Унутраных І Па-гранічных воіісках або звольніцца ў запас з іх радоў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
' залічваць у распараджэнне адпаведных камандзіраў (начальні-каў) асоб афіцэрскага саставу, якія пераводзяцца з названых рэс-публік, для вырашэння ў магчыма кароткі тэрмін пытанняў іх да-лейшага службовага прызначэння з выплатай ім у перыяд да адна-го года грашовага забеспячэпня па апошняй пасадзе, займаемай імі па ранейшым месцы службы, у памерах, устаноўленых ва Узброеных Сілах, Унутраных і Пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь.
2.	Устанавіць, што пераводзімым у рэспубліку ў адпаведнасці з дадзенай пастановай ваеннаслужачым, якія маюць патрэбу ў жыл-лі, выдзяляюцца пазыкі на будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў або кватэр у дамах жыллёва-будаўнічых (жыллёвых) каапе-ратываў на ўмовах, прадугледжаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 сакавіка 1992 г. № 165 «Аб першачар-говых мерах па развіццю індывідуальнага і кааператыўнага жыл-лёвага будаўніцтва ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі» (ЗП Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 9, арт. 150), з пагашэннем часткі гэтых пазык за кошт сродкаў Міністэрства абароны. Памер пагашаемай Міністэрствам абароны пазыкі складае 50 працэнтаў каштарыснай вартасці будаўніцтва жылля стандартнага ўзроўню, пры якім кошт аднаго квадратнага метра агульнай плошчы жылля
15
Арт. 548 — 549
№ 30
вызначаецца зыходзячы з сярэдняга кошту яго, што складваецца па рэспубліцы пры будаўніцтве жылля за кошт дзяржаўных срод-каў, па норме забяспечанасці ім 18 кв. метраў агульнай плошчы на аднаго члена сям’і.
3.	Міністэрству фінансаў па ўзгадненню з Міністэрствам абаро-ны ў двухтыднёвы тэрмін вызначыць патрэбнасць у грашовых срод-ках па затраты па пераводу ў адпаведнасці з дадзенай пастановай ваеннаслужачых з рэспублік Закаўказзя, Сярэдняй Азіі і Прыбал-тыкі і выдзеліць крэдыты на гэтыя мэты.
Старшыня Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік Спраў Савета
Міністраў Рэспублікі Беларусь
В. Кебіч
М. Каўко
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ад 26 кастрычніка 1992 г. № 646
549
Аб далейшым станаўленні знешнепалітычнай дзейнасці Рэс-публікі Беларусь
У мэтах стварэння аптымальных умоў для пашырэння знешне-палітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, далейшага станаўлен-ня рэспубліканскай дыпламатычнай службы Савет Міністраў Рэс-публікі Беларусь паста наўляе:
1.	Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў аб ад-крыцці ў бягучым годзе дыпламатычных прадстаўніцтваў і кон-■сульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, на Украіне, у Федэратыўнай Рэспубліцы Германіі, Аўстрыйскай Рэс-публіцы, Французскай Рэспубліцы, Каралеўстве Бельгія, Італьян-скай Рэспубліцы, Швейцарскай Канфедэрацыі, Каралеўстве Шве-цыя, Кітайскай Народнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Індыі, Рэспуб-ліцы Казахстан, Латвійскай Рэспубліцы, Літоўскай Рэспубліцы.
2.	Міністэрству замежных спраў па ўзгадненню з Міністэрст-вам фінансаў у двухтыднёвы тэрмін падаць Савету Міністраў Рэс-публікі Беларусь прапановы:
аб колькасці работнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, указаных у пункце 1 дадзенай пастановы, нормах расходаў на іх утрыманне і выдзяленні на гэтыя мэты ад-паведных валютных сродкаў;
16
№ 30
Арт. 549 — 550
аб выдзяленні з Дзяржаўнага валютнага фонду Рэспублікі Беларусь сродкаў для выплаты ўзносаў у бюджэты ААН і іншых між-народных арганізацыіі, фінансавання службовых камандзіровак за мяжу па лініі Міністэрства замежных спраў.
3.	Міністэрству замежных спраў у меся