• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гістарычная фаналогія беларускае мовы  Пол Вэкслер

    Гістарычная фаналогія беларускае мовы

    Пол Вэкслер

    Памер: 254с.
    Мінск 2004
    100.37 МБ
         6.  Пісьмовы перыяд прабеларускіх дыялектаў ад XIII да XV ст. 209 Змены 3539
             Змена 35. Страта поствакальнага j                         209
             Змена 36. Ацвярдзенне o’, с’                              210
             Змена 37. Пашырэнне прыстаўных зычных                     210
             Змена 38. Ацвярдзенне с’, с’                              215
             Змена 39. Развіццё новых g, g праз запазычаныя словы 215 Табліца 24. Зрэз 10C. Прабеларуская сістэма зычных на 216 пачатак XV ст.
         7.        Перыяд беларускае мовы ад XV ст. да сучаснасці. Змены 4051 216
             Змена 40. Развіццё кі / пасля р, лпаміж зычнымі                    216
             Змена 41. Вакалізацыя л(> ^ на канцы слова і перад зычнымі 218
             Змена 42. Развіццё ў дыялектах ф, ф' праз запазычаныя словы 220
             Змена 43. Афрыкатызацыя т*, /? > if, j¹                            223
             Змена 44. Развіццё цвёрдага j і новага /                           230
             Змена 45. Пераход у дыялектах о (а) у у найперш у атачэнні 232 губных
             Змена 46. Статус апазіцыі паводле цвёрдасцімяккасці, V:           233
                      перад е
             Змена 47. Развіццё ў дыялектах дыфтонгаў пасля губных; 234 агубленне ў дыялектах ы> упасля губных
             Змена 48. Пазіцыйнае ацвярдзенне л’ (> л)                          234
             Змена 49. Дыялектная лабіялізацыя аў(> оў)                         234
             Змена 50. Пашырэнне дыфтонгаў у дыялектах на гістарычна 235 неапраўданыя пазіцыі
             Змена 51. Развіццё поствакальнага іу> іў                           235
                      Табліца 25. Зрэз 11CV. Беларускія сістэмы зычных і 235 галосных у XVI ст.
         8.  Абагульненне. Сучасныя беларускія фаналагічныя сістэмы 236 ў іх гістарычнай перспектыве: працэсы, якія адбываліся пасля XVII ст.
    
             Паказальнік беларускіх слоў і выразаў                              244
             Паказальнік сегментаў                                              251
    
    
            ПРАДМОВА да беларускага выдання
    
               Прапанаваны пераклад класічнай працы Пола Вэкслера дае падставы сцвярджаць, што кніга не састарэла і праз чвэрць стагоддзя захоўвае сваю навуковую вартасць. Тым больш, што з часоў грунтоўных “Беларусаў” Я. Карскага ў беларускім мовазнаўстве не было зроблена захадаў, каб даць поўнае сістэматызаванае апісанне гісторыі развіцця гукавога складу беларускай мовы. Бліжэй за ўсё да вырашэння гэтай задачы ў свой час падышлі Пятро Бузук і Язэп ВоўкЛевановіч. Першы з іх у сваёй працы “Спроба гісторыі дагістарычнай эпохі славянскай фонэтыкі”¹ зрабіў абгрунтаванне навуковай канцэпцыі, якая магла б скласці трывалы падмурак для гістарычнай фанетыкі беларускай мовы, аднак прапанаваная ім храналагічная табліца старажытнаславянскіх гукавых зменаў абмяжоўвалася X стагоддзем. Накіды гісторыі развіцця гукавога складу на аснове распрацаванай канцэпцыі былі зроблены ў дакладзе П. Бузука “Становішча беларускай мовы сярод іншых славянскіх моваў” на Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі ў 1926 г. Увесь пафас таго даклада адлюстроўваўся ў наступных высновах:
               ...утварэньне беларускай мовы, г. зн. узьнікненьне галоўных фонэтычных і морфолёгічных зьяў, характэрных для большасьці беларускіх дыялектаў, а таксама для бел. літаратурнай мовы, у XIIIXFV стал. было скончана, г. зн. прыблізна тады, калі сфармаваліся і іншыя славянскія мовы. Гаворачы аб гісторыіразьвіцьця кардынальных асаблівасьцяў, мы зусім не адчувалі патрэбы для высьвятленьня гэтага разьвіцьця у гіпотэзе прарускан мовы .
              3 крыху больш традыцыйных пазіцый падышоў да вырашэння пастаўленай задачы Я. ВоўкЛевановіч у сваіх “Лекцыях па гісторыі беларускай мовы”, размножаных коштам аўтара ў 1927 г. і перавыдадзеных друкарскім спосабам у наш час.
               Дапускаючы, следам за А. Шахматавым, магчымасць усходнеславянскай прамовы, ён сцвярджаў:
    
            ¹ Запіскі Аддзелу гуманітарных навук. Працы клясы філёлёгіі // Інстытут беларускай культуры. Т. 1. Кн. 2. Мн., 1928. С. 144.
    
            ² Працы Акадэмічнае конфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі // Інстытут беларускай культуры. Мн., 1927. С. 86.
    
    10
    
    Гістарычная фапалогія беларускае мовы
    
                Арыгінальнасць беларускай, як і ўсякай іншай мовы, характарызуецца прысутнасцю ў ёй сваёй, толькі ёй адной належнай арыгінальнай камбінацыі гэтых паасобных, агульных з іншымі славянскімі мовамі, рыс.
               На жаль, распачатая названымі вучонымі айчынная традыцыя вывучэння паходжання і развіцця фанетычнай сістэмы беларускай мовы была гвалтоўна перапынена ў 1930я гг. Праўда, паза межа.мі БССР яна яшчэ нейкі час працягвалася, напр.. у агляднай працы Яна Станкевіча “Месца беларускага языка сярод іншых славянскіх языкоў і час яго ўзьніку”². Разгледзеўшы 35 фанетычных і 8 марфалагічных з’яваў, якія аб’ядноўваюць беларускую мову з іншымі славянскімі мовамі, ён следам за сваім настаўнікам, вядомым чэшскім вучоным О. Гуерам, прыходзіць да высновы, што на падставе гэтых фактаў нельга будаваць іерархіі славянскіх моваў, і канстатуе:
                Дык у першых стагодзьдзях па Хрысту беларуская мова беспасярэдне з праславянскага языка разьвілася ў вапрычоны беларускі (Hanan званы крывіцкім) языі?.
               Выдадзеныя ў 1950х гг. “Нарысы па гісторыі беларускай мовы” (Мн., 1957) уяўлялі ўсяго толькі сціслую кампіляцыю афіцыйных поглядаў пераважна расійскіх вучоных на некаторыя традыцыйныя праблемы гістарычнай фанетыкі беларускай мовы. Яшчэ больш сцісла, a часам і недакладна (пра што пісалі П. Вэкслер і В. Віткоўскі) падаюцца звесткі з фанетыкі і фаналогіі ў існуючых гістарычных граматыках беларускай мовы⁴. Таму з’яўленне ў свой час кнігі П. Вэкслера стала значным дасягненнем на шляху асэнсавання заканамернасцяў развіцця гукавога ладу нашай мовы. Сімптаматычна, што за гэтую працу на прапанову Юрыя Шавялёва (Шэраха) узяўся даследчык, які вельмі добра быў знаёмы з сітуацыяй у беларускім і ўкраінскім мовазнаўстве
    
           ¹ О. В. ВоўкЛевановіч. Лекцыі па гісторыі беларускай мовы. Мн., 1994. С. 204.
    
           ² Родная мова. Вільня, 1930. №5. С. 97109.
    
           ³ Я. Станкевіч. Збор твораў: У 2 т. Мн., 2002. Т. 1. С. 234.
    
           ⁴ Гл., напр.: Ф. М. Янкоўскі. Гістарычная граматыка беларускай мовы. Выд. 3, выпраўленае. Мн., 1989; Т. RottZebrowski. Gramatyka historycznaj^zyka bialoruskiego. Lublin, 1992.
    
    I Ірадмова
    
    11
    
            да пагрому ў канцы 1920х гг. і пазней', што дало аўтару магчымасць працягнуць, гэтым разам  за межамі Беларусі, традыцыю спасціжэння глыбінных працэсаў, у выніку якіх была сфармавана фаналагічная сістэма сучаснай беларускай мовы.
                Кніга П. Вэкслера падрыхтавана і выдадзена як трэцяя пазіцыя ў рамках серыі “Гістарычная фаналогія славянскіх моваў”, заснаванай выдатным украінскім і амерыканскім славістам Юрыем Шавялёвым (George Y. Schevelov), і грунтуецца на адзіных універсальных прынцыпах, распрацаваных для ўсёй серыі. Разам з тым параўнанне асобных кніг, выдадзеных у гэтай серыі, сведчыць, што кожны з аўтараў падыходзіў творча да рэалізацыі пастаўленай задачы, што тлумачылася, з аднаго боку, яго папярэднім навуковым досведам і, з другога боку, непаўторным лёсам кожнай з славянскіх моваў. У гэтым плане манаграфія П. Вэкслера несумненна нясе на сабе адбітак яркай індывідуальнасці аўтара і яго навуковых зацікаўленняў. Гэта відаць, у прыватнасці, з шырокага выкарыстання ў якасці крыніц матэрыялу т. зв. некірылічных запісаў (перш за ўсё цюркскаарабскіх і габрайскіх) і дзвюхмоўнай дыялекталогіі, а таксама з паўсюднага ўліку сацыяльных фактараў. Пераважна ўкраіністычны ўхіл папярэдніх заняткаў аўтара адбіўся, відаць, на катэгарычнасці аднясення палескіх гаворак на тэрыторыі Беларусі да ўкраінскай мовы, што традыцыйна назіраецца ва ўкраінскай дыялекталогіі яшчэ з часоў К. Міхальчука. Між тым, як паказаў Ю. Шавялёў, трансфармацыя ў нацыянальныя мовы пасляпляменных рэгіянальных моўнатэрытарыяльных адзінак Усходнееўрапейскай раўніны, умоўна названых ім НаўгародскаЦвярскім (НЦ), ПолацкаСмаленскім (ПС), МурамскаРазанскім (МР), КіеўскаПалескім (КП) і ГаліцкаПадольскім (ГП) рэгіёнамі, адбывалася не шляхам механічнага падзелу (“без рэшты”) першапачатковага адзінства на “генетычныя” часткі, а своеасаблівым “перараскладаннем” названых моўнатэрытарыяльных рэгіёнаў, у выніку якога ўзніклі новыя адзінствы. У сваёй працы “Чому обшерусскнй язык, а не вібчоруська мова? 3 проблем східнослов’янськоі' глотогоніі” Ю. Шавялёў праілюстраваў
    
    
    
            ¹ Гл. яго папярэднюю кнігу: Р. Wexler. Purism and Languge. A Case Study in Modern Ukrainian and Belorussian Nationalism (18401967). Bloomington, 1974.
    
    
    12
    
    Гістарычная фаналогія беларускае мовы
    
          гэты працэс наступнай схемай (якая, дарэчы, адрозніваецца ад той, што змешчана ў кнізе на с. 76, большай паўнатой і дэталізаванасцю)':
    
               Адносна КіеўскаПалескага рэгіёну ён заўважае:
                 Власне внаслідок поступового шнрення “лнтовськпх", себто в суті речі протобілоруськнх рнс і інновацій, з одного боку, і кмевоподільскогалнцькнх, здругого, терен КП регіону звужувався, і з півдня, і з півночі відбувалося розммвання поліського ядра. Колн факт входження до протобілоруськбі мовн на півночі і до протоукраінськбі мовя на півдні став наявнмм, в осередку поліськнх говірок вяняк термінсамоозначення тутейші (тутэйшыя), себто ті, іцо “тут” споконвічні і опнраються обом експансіям  з півночі і з півдня.
               He цяжка заўважыць, што канцэпцыя Ю. Шавялёва, якую прымае ў агульных рысах і аўтар гэтай кнігі, у шырокім плане працягвае канцэпцыю П. Бузука і з’яўляецца спробай адысці ад чыста генетычнай (“прамоўнай”) схемы фармавання ўсходнеславянскіх моваў у кірунку арэальнагенетычным ці нават арэальнатыпалагічным (напр., у плане балтаславянскіх адносін), што адпавядае агульнай для сучаснай лінгвістыкі тэндэнцыі пераадолення схематызму аднабаковых падыходаў, якія бяруць пачатак ад "радаводнага дрэва” А. Шляйхера ці “хвалевай тэорыі" Ё. Шміта. Празрыстая сістэмная і храналагічная ўпарадкаванасць зменаў, што назіраліся ў развіцці фаналагічнага ўзроўню беларускай мовы, сведчыць, што такі падыход, рэалізаваны ў кнізе, дае магчымасць у найбольш поўным і кампактным выглядзе ўзнавіць гісторыю працэсаў, што адбываліся на працягу VIXVII стст.