• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гістарычная фаналогія беларускае мовы  Пол Вэкслер

    Гістарычная фаналогія беларускае мовы

    Пол Вэкслер

    Памер: 254с.
    Мінск 2004
    100.37 МБ
    31
    
    Іншамоўныя крыніцы таксама часта занадта спарадычныя і з’яўляліся нерэгулярна. Напр., у габрайскіх дакументах XV ст. з Заходняе Беларусі горад Гродна (раней вядомы як Горадна) паслядоўна пішацца з пачатковым фрыкатыўным гукам у форме h'fdn⁷. Можнатолькі быць упэўненым, што да гэтага часу праславянскае g > h, але габрайскія глосы не могуць памагчы нам вызначыць, калі сапраўды пачалася гэтая змена. Гэта было б магчыма адно ў тым выпадку, каб найраней датаваныя габрайскія тэксты падавалі Гродна як ⁺g'f,dn? у процілегласць пазнейшым тэкстам з пачатковым h. Rodune, літоўская адаптацыя назвы беларускага горада, таксама сведчыць, што на час кантакту спрадвечны gy славянскай мовекрыніцы ўжо зрабіўся фрыкатыўным. Аднак немагчыма дакладна вызначыць час з’яўлення нашае літоўскае формы (сучасная літоўская мова мае Gardinas, Grddnas^. Урэшце неадпаведнасці гістарычных правапісных сістэм часта змушаюць нас лічыць лінгвістычныя довады каштоўнейшымі за графічныя для храналогіі гукавых зменаў, а графічныя сведчанні ўжываць як спосаб кантролю.
        Магчымасці ўбачыць прыродныя (native) нормы маўлення, псрададзеныя большменш дакладна, а не праз крывую прызму чужое ўнар.маванае пісьмовае тралыцыі. у кірылічных тэкстах няма (з невялікімі выняткамі) аж да канца XVIII ст., калі колькасць тэкстаў, што адбівалі рысы гутарковае мовы, павялічылася. У канцы XIX ст. з’яўляюцца падрабязныя сінхранічныя апісанні беларускіх гаворак (болей пра гэта гл. падраздзел 2.1.1.1)². У ранейшыя перыяды здабыць інфармацыю пра гутарковую мову можна спадзявацца пераважна з адхіленняў на пісьме ад літаратурных нормаў. Дзеля гэтага важная праблема для мовазнаўца ў кожным асобным выпадку  вызначыць, ці з’яўляецца адхіленне ў напісанні памылкай, ці адлюстраваннем гутарковае
    
    ¹ Ёсць розныя думкі пра этымалогію назвы гэтага горада. Паводле некаторых навукоўцаў (Buga, Schmittlein 19486), літ. Gardinas утварылася ад славянскага этымона тады, калі горад яшчэ называўся *Gardina. Польск. Grodno атрымалася ў выніку народнае этымалогіі паводле мадэлі ^го