• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гістарычная фаналогія беларускае мовы  Пол Вэкслер

    Гістарычная фаналогія беларускае мовы

    Пол Вэкслер

    Памер: 254с.
    Мінск 2004
    100.37 МБ
    татарск.       татарская            
    твярэцк.       твярэцкая            
    уйгурск.       уйгурская            
    укр.           украінская           
    усх.бел.      усходнебеларуская    
    ц.сл.         царкоўнаславянская   
    чэшск.         чэшская              
    эст.           эстонская            
    
        4. Рознае
    
    
    
    адз. адзіночны лік асобн. выд. асобнае выданне
    
    буд.ч.    будучы час                               
    В.скл.    вінавальны склон                         
    Д.скл.    давальны склон                           
    ж.р.      жаночы род                               
    заг.л.    загадны лад                              
    зак.тр.   закончанае трыванне                      
    інф.      неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў)
    м.р.      мужчынскі род                            
    М.скл.    месны склон                              
    мн.       множны лік                               
    н.р.      ніякі род                                
    Н.скл.    назоўны склон                            
    напр.     напрыклад                                
    наст.     наступныя                                
    незак.тр. незакончанае трыванне                    
    
    22
    
    Гістарычная фаналогія беларускас мовы
    
    нс        новая серыя             
    пад.      падобная форма          
    памянш.   памяншальная форма      
    параўн.   параўнай                
    перадрук. перадрукавана           
    прош.ч.   прошлы час              
    прым.     прыметнік               
    Р.скл.    родны склон             
    сяр.      сярэдзіна               
    Т.скл.    творны склон            
    С         зычны; кансанантызм     
    FS        юбілейны зборнік        
    NS        новая серыя             
    S         санант (плаўны; р або л)
    §         шыпячы                  
    V         галосны; вакалізм       
    
        Дыякрытычныя ды іншыя знакі
    
         кароткі гук
         доўгі гук
          1)  націск (у літоўскай пазначае доўгі збежны тон, у праславянскай узбежны тон); 2) доўгі гук (у чэшскай і славацкай мовах)
         кароткі гук пад націскам (у літоўскай мове)
         выбухны зычны (у латышскай мове)
          капі стаіць над двума галоснымі, пазначае дыфтонг; калі стаіць над адным галосным, пазначае збежны тон (у праславянскай мове) доўгі ўзбежны тон (у літоўскай і латышскай мовах)
    " кароткі збежны тон (у сербскахарвацкай мове)
         паказвае, што гук насавы
         змякчэнне
    # нуль гуку
    [ ] фанетычная транскрыпцыя
    [] дадатковая бібліяграфія
    { } тлумачальныя рэмаркі ў выбранай бібліяграфіі
         граніца марфемы
    *    рэканструяваная форма
          няправільна рэканструяваная форма або форма, якой ніколі не існавала
    ~ дублеты
         чаргаванне
    >    пераходзіць у
    <    паходзіць з
    
    
    
                ЧАСТКА I
    
    
    
        1. Стан гістарычнае фаналогіі беларускае мовы
    
        Даследчык беларускае мовы цяперашнім часам не знойдзе ўсебаковага апісання гістарычнае фаналогіі беларускае мовы; ён мусіць вышукваць факты ў падручніках праславянскае, усходнеславянскае і расійскае гістарычнае фаналогіі, а таксама ў агульных даследаваннях на тэму класіфікацыі славянскіх моваў. I ў шмат якіх выпадках ён мае здаволіцца голай храналогіяй і скупой дакументацыяй.
        Магчыма, адна з прычын такога становішча ў тым, што большасць сваіх адметных рысаў беларускія гаворкі дзеляць з суседнімі (на ўсходзе і поўдні) славянскімі мовамі; напр., аканне і зліццё і і еў е  з расійскімі гаворкамі (шырэй пра гэта гл. у змене 20), а з украінскімі (і ў нейкай ступені з паўднёварасійскімі) дыялектамі  фрыкатыўны г(гл. змену 13), падаўжэнне зычных перад bj (змена 17) і ацвярдзенне р' (змена 33). Ёсць нават некаторыя цікавыя паралелі з заходнеславянскімі дыялектамі: напр., змешванне сі ш(гл. змену 32) і афрыкатызацыя f,jf>if, дз', якую беларускія мовазнаўцы называюць “цеканнем” і “дзеканнем” (гл. змену 43). Гэтая вялікая колькасць супольных рысаў у беларускай ды іншых славянскіх мовах шмат каго з мовазнаўцаў XIX  пачатку XX ст. наводзіла на думку, што беларуская мова не можа мець ні асобнае ад гісторыі расійскае і ўкраінскае моваў гістарычнае традыцыі, ні асобнае літаратурнае традыцыі ў сучаснасці'. Возьмем, напр., фармулёўку ‘Траматыкі польскае мовы” Т. Бені, Я. Лося, К. Ніча, Я. Развадоўскага і Г. Улашына, якая сцвярджае, што ўсходнеславянскія мовы складаюцца з расійскае, украінскае і “слаба дыферэнцыяванае беларускае”. Яшчэ досыць нядаўна беларускую мову азначалі як (І)дыялект паўднёварасійскае мовы (Потебня); (2)дыялект украінскае мовы (Ogonowski); (З)дыялект польскае мовы або мешаніну польскае і гутарковых усходнеславян
    
    ¹ Шмат хто з беларускіх незалежнікаў нападаў на такія азначэнні. Гл. асабліва артыкул В. Ластоўскага “Пагляд расійскіх вучоных на беларускую мову”, Крывіч 1923, 2. Дадатковыя спасылкі даюцца ў нашай кнізе Purism and Language. A Study in Modern Ukrainian and Belorussian Nationalism (18401967). Bl, 1974, 206 i наст.
    
    
    24
    
    Гістарычная фаналогія беларускае мовьг
    
    скіх элементаў; (4) неапісальную мешаніну расійскіх, польскіх, украінскіх ды іншых элементаў; (5) мешаніну царкоўнаславянскае, расійскае, польскае і лацінскае моваў (Linde) або як (6) “пераходную” паміж польскаю і расійскаю мовамі¹.
        3 погляду на мадэль генеалагічнага дрэва моваў, унікальныя рысы беларускае мовы з’явіліся пераважна пазней, вось жа беларускую мову звычайна бачылі формай або адгалінаваннем расійскае мовы. Даследаванні, зробленыя ў рэчышчы хвалевае тэорыі генетычных адносін паміж мовамі, змянілі пытанне: “Калі ўзнікла беларуская мова?” на пытанне “Калі развіваліся розныя рысы, уласцівыя пісьмовым помнікам і сучасным гаворкам беларускае мовы?”. Гэта быў добры знак. Аднак вялікае супадзенне рысаў беларускае і суседніх з ёю моваў адцягвае ўвагу мовазнаўцаў ад даследавання такіх важных пытанняў, як калі і дзе паўстала кожная з агульных рысаў і якой была ступень іх дыфузіі. Калі б гэтымі пытаннямі займаліся  магчыма, беларускую мову не азначалі б так адмоўна і яе аб’ектыўнае вывучэнне не адкладалася б на такі доўгі час.
        Строгія патрабаванні параўнальнае храналогіі выконваюцца збольшага адно ў кароткіх артыкулах, прысвечаных асобным тэмам. Апісанні запазычанняў у беларускую мову і з яе, як і беларускіх графічных сістэм, звычайна не бяруць пад увагу храналогіі (гл. падраздзел 2.1). Мала таго, большасць даследаванняў гістарычнае фана
    
    ¹ Тэрмін “пераходная” ўжываюць дзеля азначэння мовы, што не мае такіх рысаў, якіх бы не было хаця б у адной з найбліжэйшых моваў, і/або не мае унікальных, уласцівых толькі ёй адной рысаў. Такі погляд на беларускую мову як “пераходную” паміж польскаю і расійскаю, гл.: Martel 101; LehrSplawiiiski {ды іпш.) 110; Kuraszkiewicz 45. Пра беларускую мову як пераходную паміж расійскаю і ўкраінскаю мовамі гл.: Trubetzkoy 289—290, 304; Фнлнн 1970, 11. Падобная фармулёўка ёсць і ў творах Шахматава, які піша, што беларусы — пераходнае племя паміж усходнімі і заходнімі славянамі. Мэт’юз разглядае беларускую фаналогію як пасярэдніка паміж літоўскаю і расійскаю сістэмамі (Matthews 1958, 337). Новым аргументам на карысць незалежнага статусу беларускае мовы з’яўляецца прапанова ван Вэйка, паводле якой, паколькі беларускую мову нельга разглядаць як трэці складнік усходнеславянскае сям’і моваў на падставе нейкіх яе унікальных рысаў, гэта можна рабіць на падставе таго, што яна мае агульныя рысы, з аднаго боку, з расійскай мовай і, з другога,  з украінскай, г. зн. сам “пераходны” характар беларускае мовы і ёсць яе raison d’etre.
    
    Час гка I
    
    25
    
    логіі ўсходнеславянскіх моваў наагул і беларускае ў тым ліку  у рознай ступені  фрагментарныя; звычайна разглядаюць рысу за рысай у адвольным парадку, са зменамі ў сістэмах галосных і зычных гукаў, узятымі паасобку, нібы яны не маглі мець уплыву адна на адну.
    
    Выбраная бібліяграфія
    
    S. Linde. О statucie Utewskim ruskim jpzykiem drukiem wydanym wiadomosc. W, 1816.
    A.  Потебня. Два нсследовання o звукахрусского языка. Воронеж. 1866.
    Е. Ogonowski. Studien aufdem Gebiete der ruthenischen Sprache. Lv, 1880.
    M. Murko. “Zur russischen Literaturgeschichte”, ASPh 12, 1890.
    E. Карскпй. “K нсторнн звуков n форм белорусской речн”, РФВ 26, 1891; Белорусская речь. Очерк народного языка с нсторнческнм освеіценпем. СПб, 1918.
    й. Недешев. “йсторнческнй обзор важнейшнх звуковых н морфолопіческнх особенностей белорусскпх говоров”, РФВ 12, 1894.
    “Древняя русская пнсьменность. Опыт бнблнографнческого нзложення нсторнн ее нзучення”, СбОРЯС 50, 1895, 371.
    П. Снмонн. “Мненне мнтрополнта Евгення (Болховнтннова) о русскнх наречнях...”, МОРЯСХ, 1896.
    V. Jagic. “Einige Streitfragen”, ASPh 20, 1898.
    A.  Соболевскнй. “O русскнх говорах вообіце н белорусскнх в частноста”, МОРЯС9, 1904, 2; Лекцнн по нсторннрусского языка. М, 1907⁴; Н, 1962.
    П. Любецкнй. “О белорусском лнтературном языке”, Чырвоны шлях. Мн, 1913,78.
    А. Шахматов. Очерк древнейшего пернода нстормн русского языка. СПб, 1915; Введенле в курс нсторнн русского языка 1. Мстормческнй процесс образовання русскмх племен н наречнй. СПб, 1916. {Рэпрьшт}, Н 1962.
    Т. Benni, J. Los, R. Nitsch, J. Rozwadowski i H. Ulaszyn. Gramatyka j^zyka polskiego. Kr, 1923, viiviii.
    H. Дурново. Очеркнсторннрусскогоязыка. МЛ, 1924. {Рэпрынт}, Н 1962; [Нзбранныеработы по псторннрусского языка. М., 2000].
    N. Trubetzkoy. “Einiges Ober die russische Lautentwicklung und die Auflosung der gemeinrussischen Spracheinheit”, ZSPh 1, 1924.
    N. van Wijk. “Remarques sur le groupement des langues slaves”, RES4, 1924; (1937a) “Les langues slaves de 1’Est”, 4/514, 1937, 3; (1937b) Les langues slaves. De/’unitea !apluralite. P, 1937; (1937c) "Parallelisme et divergence dans [’evolution des langues slaves”, 47514. 1937, 2.
    
    26
    
    Гістарычная фаналоіія бсларускае мовы
    
    П. Бузук. “Взаемовідносннн між украі'нською та білоруською мовамн”, 31ФВ78, 1926; “Становішча беларускай мовы сярод іншых славянскіх моваў”, ПАК \ Ч27.
    /Я. Лёсік. Граматыка беларускае мовы: Фонэтыка. Мн, 1926, 1995²./
    I. ВоўкЛевановіч. Лекцыі па гісторыі беларускай мовы. Мн, 1927; /1994²/
    А. Селшцев. “Крнтнческне замечання о реконструкцнн древней судьбы русскнх дналектов”, S17, 1928. {Перадрук. у} НТ.