Гістарычная фаналогія беларускае мовы
Пол Вэкслер
Памер: 254с.
Мінск 2004
R. Jakobson. “Remarques sur revolution phonologique du russe comparee a celle des autres langues slaves”, TCLP2, 1929. {Перадрук. y} SW.
A. Martel. “La Russie blanche”, MS 1929, 4.
B. de Courtenay. “Izoglosy w swiecie j?zykowym slowianskim”, Sbomik praci I. Sjezdu slovanskych filologu vPraze 19291. Pfednasky. Pr, 1932.
I. Lekov. “Bemerkungen zur Frage der Monogenese und Polygenese einiger Erscheinungen in den slavischen Sprachen”, Studia Hist.Phil. Serdicensia 1. S, 1938; 14. Леков. Характерпстмка на обіцнте чертн в бьлгарскн н нзточнославянскн. С, 1941; Насокн в развоя на фонологнчннте спстемн на славянскнте езнцн. С, 1960.
A. Isacenko. “Versuch einer Typologie der slavischen Sprachen”, LSc 12, 1940.
Fr. Kopecny. “K otazce klasifikace slovanskych jazyku”, 5729, 1949.
P. Kovaliv. “The Problem of the Typology of the Slavonic Languages”, SEER 33, 19541955; П. Ковалів. Слов’янські фонемн. NY, 1965.
T. LehrSplawinski, Wl. Kuraszkiewicz i Fr. Slawski. Przeglqd i charakterystykaj^zykow slowiahskich. W, 1954, 110.
M. Булахаў. Практыкаванні i матэрыялы па гісторыі беларускай мовы. Мн, 1956.
Т. LehrSplawinski. “Das Problem der Zusammenfassung der slavischen Sprachen zu Gruppen”, Vortrage aufder Berliner Slawistentagung (1113. November 1934). B, 1956. {Упершыню артыкул выйшаў y) BPTJ14, 1955.
W. Matthews. “Phonology of the Palatal Plosives in EastEuropean Languages”, Archivum Linguisticum %, 1956; “Phonemes and PhonemePatterns in Contemporary Russian and Lithuanian”, SEER 36, 1958; Russian Historical Grammar. Lo, 1960, 153177.
A. Бірала, M. Булахаў, M. Жыдовіч {ды інш.}, рэд. Нарысыпа гісторыі беларускай мовы. Мн, 1957.
П. Юргелевіч. Нарыс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі Мн, 1958; 1961².
Е. Stankiewicz. “Towards a Phonemic Typology of the Slavic Languages”, AC/CS4, 1958.
Z. Stieber. “O niektorych paralelach w rozwoju dialektow slowianskich”, Slavia Occidentalism, 1960, 2; Zarys gramatyki porownawczejj^zykow slowianskich 1. W, 1969.
Частка I
27
Г. Багмут {ды інш.}, ред. Порівняльна граматнка украінськой іросійськой мов. К, 1961².
Н. Brauer. Slavische Sprachwissenschaft\. В, 1961.
Р. Garde. “Reflexions sur les differences phonetiques entre les langues slaves” Word 17, 1961.
M. Гурскі. Параўнальная граматыка рускай i беларускай моў. Фанетыка і марфалогія. Мн, 1962.
Ф. Фнлпн. Образованне языка восточных славян. МЛ, 1962; “0 фонетнческнх ареалах древнерусского языка”, Нзвестня на Ннстмтута за бьлгарскн езнк 18, 1969; “Древнерусскне дналектные зоны н пронсхожденне восточнославянскнх языков”, ВЯ\970, 5; Пронсхожденне русскогб украннского н белорусского языков: псторнкодналектологнческнй очерк. Л, 1972.
В. Борковскнй н П. Кузнецов. Нсторнческая грамматнкарусского языка М, 1963.
A. Bidwell. Slavic Historical Phonology in Tabular Form. H, 1963.
V. Kiparsky. Russische historische Grammatik \. Heid, 1963.
Wl. Kuraszkiewicz. Zarys dialektologii wschodnioslowianskiej. W, 1963.
P. Максімовіч. {Рэц. на} A. KaweckaGryczowa {ды іпш.}, red. Dnikarze dawniej Polski odXVdo XVIII wieku 5. WrKr, 1959, Запісы2, 1963,209.
B. Георгнев. Вокалната снстема вразвоя на славянскпте езнцл. С, 1964.
В. Орлова. “Тнпы пзоглосс по нх значенню для разработкн вопросов нсторнческой дналектологнн”, ВДВЯ78.
О. Мельннчук, ред. Вступдо порівняльноісторнчного внвчення слов’янськнх мов. К, 1966.
М. Лекомцева. “К тнпологлн фонологнческпх структур слова в славянскнх языках”, 071968.
/В. Чэкман. Гісторыяпроціпастаўленняўпа цвёрдасцімяккасці ў беларускаймове. Мн, 1970; В. Чекмонас. “Нз нсторнн формнровання белорусскнх говоров”, Беларусіка = Albaruthenica 19. Мн, 2001./
/Г. Хабургаев. Становленне русского языка. М, 1980./
/А. Міхневіч, рэд. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн, 1994./
/Н. DalewskaGren. J^zykislowianskie. W, 1997./
/L. Bednarczuk. Stosunki j^zykowe na ziemiach Wielkiego Ksi^stwa Litewskiego. Kr, 1999./
/Б. Плотнікаў. Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў. Мн, 1999./
28
Гістарычная фапалогія бсларускае мовы
2. Крыніцы дадзеных
Даследчык гістарычнае фаналогіі беларускае мовы можа абапірацца на розныя крыніцы дадзеных. Адны крыніцы асабліва карысныя для рэканструкцыі дагістарычных перыядаў, ад якіх не засталося вестак; іншыя памагаюць апісаць і аднавіць фаналагічную сістэму тых гістарычных перыядаў, ад якіх да нас дайшлі нейкія дакументы.
Крыніцы можна аб’яднаць у наступную табліцу.
Табліца 1. Крыніцы дадзеных
Дагістарычны час
Гістарычны час
*індаеўрапейскія > *праславянскія > *усходнеславянскія дыялекты
параўнальны метад
тапаніміка
запазычанні з і ў беларускую мову
усходнеславянскія дыялекты > беларуская мова
беларускія кірылічныя тэксты беларускія тэксты лацініцай беларускія цюркскаарабскія тэксты беларускія габрайскія тэксты тапаніміка
запазычанні з і ў беларускую мову лінгвагеаграфія
дзвюхмоўная дыялекталогія
He ўсім аспектам нашае табліцы даследчыкі гістарычнае фаналогіі аддавалі роўную ўвагу. Дзіўна, але дагістарычны перыяд з поўнай адсутнасцю тэкстаў у пэўных адносінах даследаваны лепей за гістарычны. Напр., распад індаеўрапейскае мовы, наступнае развіццё праславянскае мовы і, у сваю чаргу, развал апошняе досыць добра вядомыя. Заўвага, выказаная Атрэмбскім на VIII Міжнародным кангрэсе мовазнаўцаў у 1958 г., абагульняе сітуацыю з беларускаю моваю і ў вялікай ступені з большасцю іншых славянскіх моваў.
Наша навука [гістарычнае мовазнаўства] утварылася спосабам, які хіба цяжка назваць натуральным, г. зн. да з’яўлення гістарычных граматык розных індаеўрапейскіх моваў. Якраз дзеля гэтага ў нашай навуцы ёсць багата гіпотэз, якія, вобразна кажучы, нам накінулі сілком.
Частка I
29
Апошнім часам беларускія мовазнаўцы звярнулі ўвагу на гістарычнае развіццё літаратурнае мовы, але гістарычная граматыка і гістарычная дыялекталогія да гэтага часу збольшага нявывучаныя.
Выбраная бібліяграфія
Е. Sivertsen, ed. Proceedings of the Eighth Internationa/ Congress of Linguists. O, 1958.
2.1. Тэксты
2.1.1. Праблемы інтэрпрэтацыі графічных сістэм беларускае мовы. Тэксты галоўны ключ у аднаўленні гісторыі гукавое сістэмы беларускае мовы. Аднак даступныя дакументы самі з сябе не могуць даць поўнага малюнку, і да сведчанняў, якія яны прапануюць, трэба падыходзіць асцярожна. Дакументы не могуць здаволіць нас з трох галоўных прычын.
1. Існаванне ўнармаванае пісьмовае традыцыі на Беларусі засланяе ад нас праўдзівую гутарковую мову. Пісьмовыя мовы часта падлягаюць унармаванню. Звычайна падставы ўнармавання звязаныя з павагаю (прэстыжам) і практычным патрабаваннем забяспечыць аднастайны наддыялектны код, які б мог ужывацца на шырокім абшары. У выніку гутарковыя рысы, уласцівыя абмежаваным дыялектным зонам, або нізка прэстыжныя, звычайна часткова зацямняюцца або зусім прыдушваюцца ўнармаваным правапісам. Зразумела, сцісласць нармалізацыі і ступень адданасці прадпісаным нормам можа змяняцца залежна ад перыяду. Напр., разам з паступовым размываннем нормаў царкоўнаславянскае мовы павялічваецца адлюстраванне нормаў гутарковае мовы. Смаленскія дакументы XII1XIV стст. рэдка выяўляюць рысы гутарковае мовы, але ў дакументах XV ст. такія рысы ўжо з’яўляюцца.
2. Адпаведнасць фаналагічнае сістэмы графічнай робіцца асабліва складанай з прычыны рознае хуткасці зменаў на двух узроўнях графічная сістэма развіваецца павольней за фаналагічную. Адпаведна, выяўленне змены на графічным узроўні не абавязкова з’яўляецца сведчаннем пачатку або нават нядаўняга заканчэння гукавое змены. Мы проста можам спаткаць графічную сістэму, якая запозна падхоп
30
Гістарычная фаналогія беларускае мовы
лівае фаналагічную fait accompli. Прыкладам можа быць адлюстраванне змены е> операд цвёрдымі зычнымі (гл. змену 18). Яшчэ адной прычынай неадпаведнасці паміж гукавой сістэмай і пісьмом ёсць тое, што апошняя можа змяняцца нелінейным (іначай кажучы, эвалюцыйным) спосабам. Часта мова пазнейшых пісьмовых дакументаў можа быць архаічнейшая за мову ранейшых тэкстаў. Напр., людзі могуць аддаваць перавагу графічнай сістэме, якая пераймае некаторыя даўнейшыя нормы пісьма або вымаўлення і граматычныя правілы. Разгледзім, напр., лу прошлым часе дзеясловаў (фанетычна [ў]), які ў XVII ст. у беларускіх тэкстах, пісаных цюркскаарабскім пісьмом, перадаваўся на перамену графемамі л і д у XVIII ст. у правапісе панавалі фанетычныя нормы і дзеля гэтага ўжывалі толькі літару в, але ў XIX ст., магчыма, пад ціскам польскае арфаграфіі, зноў пачалі ўжываць літары в і .д (Антоновнч 1968a, 19686). Беларускія кірылічныя тэксты захавалі літару і і канцавы б пад уплывам расійскае мовы да 1906 г., хоць гукаў, якія гістарычна абазначаліся гэтымі графемамі, у гукавой сістэме мовы ўжо не было.
3. Асабліва дражлівай праблемай у аднаўленні сістэмы фанем на падставе яе графічнага адлюстравання з’яўляецца аналіз вельмі розных формаў напісання, якія часта знаходзяцца ў адным сінхранічным зрэзе або рукапісе (дзеля адсутнасці ўнармавання, а таксама недасведчанасці пісара або ягонага клопату з прычыны неадпаведнасці паміж графічнаю і гукавою сістэмамі). Напр., суч. бел. гусь у кірылічных тэкстах пішацца як гоусь, гусь, гжсь, суч. бел. увесь — як оувесь, ввесь, весь і г. д. А ў беларускіх тэкстах, пісаных цюркскаарабскім пісьмом, маем 20 (!) варыянтаў напісання слова унук (Антоновнч, 1968a).
Асаблівыя праблемы даследчык мае, калі ўжывае пісьмовыя крыніцы, каб устанавіць храналогію гукавых зменаў. Трэба засцерагчы чытача, каб ён не лічыў нашы адносныя храналогіі вельмі дакладнымі, бо яны грунтуюцца на пісьмовых сведчаннях. Знойдзеныя ў тэкстах рысы звычайна старэйшыя за час іх першае фіксацыі ў помніку, які можна датаваць. Час паміж фаналагічнаю інавацыяй і яе графічным адлюстраваннем можа быць досыць вялікі. Варты ўвагі прыклад адсутнасць акання ў тэкстах да XIV ст., хоць гэтая рыса, уласцівая блізка што ўсім беларускім гаворкам, амаль напэўна з’явілася шмат раней.
Частка I