Іван Стасевіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 70с.
Мінск 1985
A. M. Шныпаркоў
Іван
Стасевіч
A. M. Шныпаркоў
Іван
Стасевіч
Мінск «Беларусь» 1985
ББК 85.14.3(2)7
111 77
Рэцэнзент
Л. Н. ДРОБАУ, кандыдат мастацтвазнаўства
п, 4903020000—097
М 301(05) — 85
© Выдавецтва «Беларусь», 1985.
У прадмове да кнігі У. Караваева «Медаль за бой, медаль за труд», якая выйшла ў выдавецтве «Молодая гвардня», Галоўны маршал бронетанкавых войск Герой Савецкага Союза П. Ротмістраў піша: «У тыя страшныя, цяжкія гады дзеці хутка сталелі. I не дзіўная ранняя грамадзянскасць гэтых рабят: y цяжкі для краіны час яны ў свае 10—14 гадоў ужо ўсведамлялі дачыненне свайго лёсу да лёсу Айчыны, лічылі сябе часцінкай свайго народа. Яны змагаліся, ні ў чым не ўступаючы дарослым, часта нават рызыкуючы жыццём».
Адзін з герояў гэтай кнігі — сын палка Ваня Стасевіч. Ен пе раз глядзеў смерці ў вочы. За мужнасць і адвагу^праяўленыя ў барацьбе супраць нямецкафашысцкіх захопнікаў, удастоены баявых узнагарод. Пра юнага воіна расказваюць зараз і экспанаты Беларускага дзяржаўнага музея Вялікай Айчыннай вайны.
Высокія грамадзянскія ідэалы, бязмежная любоў да Радзімы заўсёды вызначалі і вызначаюць жыццё і творчасць былога салдата, цяпер вядомага беларускага жывапісца Івана Нічыпаравіча Стасевіча.
1. Н. Стасевіч нарадзіўся 9 студзеня 1929 года ў вёсцы Мядзведня Старадарожскага раёна Мінскай вобласці. 3 дзяцінства яму была вядома кожная сцяжынка сярод бароў, гаёў і балот, ведаў, дзе больш можна сабраць грыбоў, арэхаў. A якая радасць несці дадому кошык чырвоных суніц або журавін! Асабліва любіў Ваня чырвоны колер. Часта маляваў яркае сонца, такія ж яркія зоркі на фюзеляжах самалётаў і вежах танкаў.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ўвесь савецкі народузняўся на барацьбу з ворагам. У Беларусі шырока разгарнуўся партызанскі рух. Партызаны рабілі частыя налёты на гітлераўцаў. Бацька Івана Стасевіча, Нічыпар Сямёнавіч, за сувязь з народнымі мсціўцамі быў схоплены фашыстамі і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер. Сам Ваня таксама дапамагаў партызанам. Чатырнаццацігадовага падлетка залічылі байцом атрада імя Кірава брыгады імя Фрунзе. 3 разведчыкамі Мікалаем Валатковічам, Аркадзсм Кукліцкім, чэхамі Янакам і Ромам ён хадзіў на заданні. У час адпачынку занатоўваў y малюнках партызанскія будні.
Аднойчы яго выклікаў камандзір атрада:
— Чуў я, добра малюеш. Будзеш дапамагаць выпускаць «баявыя лісткі».
5
A як жа з разведкай, дыверсіямі? — запярэчыў Ваня.
A гэта хіба не баявое заданне? Баявое, брат. Ды яшчэ якое! — гаварыў камандзір.
У атрадзе Стасевіч перажыў блакаду. Карнікі кінулі супраць народных мсціўцаў танкі, артылерыю, самалёты. Але партызаны выстаялі, перамаглі.
Нарэшце надышоў доўгачаканы і радасны дзень вызвалення, дзень сустрэчы з Чырвонай Арміяй. I. II. Стасевіча вырашылі накіраваць y сувораўскае вучылішча.
„ ^ даЎ партызанскую клятву змагацца з гітлераўцамі да
поўнага іх знішчэння. I ў ніякае вучылішча не паеду,— заявіў ён.
I не паехаў. Дамогся, што яго залічылі ў аўтамабільнадарожную часць 1га Беларускага фронту.
Сын палка Ваня Стасевіч удзельнічаў y фарсіраванні Віслы, Берлінскай аперацыі, маляваў плакаты «Раздавім фашысцкую гадзіну!», «Смерць нямецкафашысцкім захопнікам!», «Яшчэ мацней удар па ворагу!», рабіў надпісы на дарожных паказальніках, па якіх арыентаваліся савецкія пехацінцы, танкісты, артылсрысты, што з баямі няўхільна рухаліся на захад. Апошні паказальнік юнага воіна і мастака — «Да рэйхстага — 250 метраў». На сцяне рэйхстага шаснаццацігадовы беларускі юнак распісаўся. «Іван Стасевіч, Старыя Дарогі Берлін». За прыкладнае выкананне воінскага абавязку, за выдатную наглядную агітацыю на франтавых дарогах ЦІ\ ВЛКСМ узнагародзіў камсамольца Івана Стасевіча Ганаровай граматай.
Пасля вайны будучы мастак скончыў на «выдатна» Мінскае ^астацкае вучылішча. У гэтым яму дапамаглі ўпартасць, настойлівасць, вопытныя педагогі Аляксандр Пятровіч Мазалёў, Галіна Міхайлаўна Ізергіна і іншыя, аб якіх з вялікай павагай сёння гаворыць Іван Нічыпаравіч.
У 1952 годзе I. Стасевіч паспяхова здаў уступныя экзамены ў Маскоўскі мастацкі інстытут імя B. I. Сурыкава. Талент, сур’ёзныя адносіны да мастацтва, штодзённая праца, улюбёнасць y жыццё дазволілі яму яшчэ студэнтам плённа праявіць сябе ў жывапісе. Шматлікія эцюды ангарскай серыі, напісаныя ім y час практыкі, былі выстаўлены ў Акадэміі мастацтваў СССР.
У далейшым яны сталі асновай для стварэння вялікіх карцін.
Пабываў малады мастак на Поўначы, дзс разам з рыбакамі Мурманска спазнаў нялёгкія будні мірнай працы.
6
— Я знаходзіўся побач з матросамі, людзьмі мужнымі, вытрыманымі,— успамінае Стасевіч.— Цяжкія ўмовы — ураганныя ветры, моцныя штормы — яшчэ больш загартавалі мяне. Там, на Поўначы, як і на вайне, я адчуў вялікую любоў нашых людзей да роднай зямлі, іх адданасць Айчыне, імкненне памнажаць яе багацце.
Галоўны лейтматыў работ паўночнага цыкла, створаных мастаком,— натхнсная праца нашага сучасніка, яго маральная крыгажосць, духоўнае багацце, праяўленнс сілы духу.
У станаўленні I. Стасевіча як жывапісца вялікая заслуга вопытных педагогаў інстытута. 3 удзячнасцю ўспамінае Іван Нічыпаравіч Дзмітрыя Канстанцінавіча Мачальскага. Мастак Мачальскі з самага пачатку свайго творчага шляху ставіў перад '
сабой задачу глыбока раскрываць характары сучаснікаў, оыу ; палатно, алей. 4охбо
прыхільнікам яснага сюжэта і падначаленай унутранай рытміцы кампазіцыі. Яго героі як бы прыйшлі з самога жыцця. Работам Мачальскага ўласцівы жывапіснасць мазка, моцнае гучанне колеру, выразнае размяшчэнне фігур y трохмернай прасторы. Сакрэты свайго манстэрства Дзмітрый Канстанціпавіч шчодра перадаваў студэнтам, y тым ліку і I. Н. Стасевічу, быў кіраўніком яго дыпломнай работы — карціны «У беларускіх балотах» (1958). Гэтае палатно экспанавалася па Усесаюзнай мастацкай выстаўцы «40 год ВЛКСМ» і адзначана дыпломам.
— Для мяне самым важным было,— гаворыць Іван Нічыпаравіч, паказаць y карціне, як y надзвычай складаных абставінах вайны праяўляліся вялікая вытрымка, адзінства, згуртаванасць савецкіх людзей, жыла іх вера ў перамогу.
Забайкалле. 1956.
Палатно, алей. 47X63
5
Пастаўлепую задачу мастак вырашае праз характары герояў, 'ІаЛкал. іэвб. востры сюжэт, дынамічную кампазіцыю. Працуючы пад творам, |‘1'мт““' ён пабываў y тых мясцінах, дзс змагаўся з ворагам, сустракауся там з былымі партызанамі, зрабіў многа эцюдаў. Уводзячы ў карціну шмат персанажаў, Іван Нічыпаравіч асноўны ўпор робіць на іх псіхалагічнае раскрыццё, падкрэслівае тос, што яднае гэтых герояўзмагароў. Так, лірычны вобраз маладоіі жанчыны з малым на руках (прататып яе — былы сакратар камсамольскай арганізацыі атрада Марыя Кірэеўна Раманенка Жавна) толькі на першы іюгляд каптрастуе з іпшымі вобразамі, ад якіх павявае суровасцю.
Сюжэт карціны раскрывае складапасць абставін, y якіх дзейнічаюць героі. Дым і туман сцелюцца над лссам, балотам. Нялёгка ісці па балоце людзям, знясіленым цяжкімі выпрабаваннямі. Аднак всрыш, што народныя мсціўны пераадолеюць усе нягоды, выйдуць з блакады. Колькі ў іх рашучасці змагацца, прарваць варожас акружэпне! Рух партызан перададзены па дыяганалі, y дынаміцы.
Кампазіцыя твора падпарадкавана адвоіі мэце: паказаць згуртаванасць змагароў за свабоду, іх пепарыўную сувязь з
Р
4
роднай зямлёй. Нават маладыя бярозкі, заўсёды такія гонкія, светлыя, тут нейкія вуглаватыя, суровыя. Прамая сувязь стану прыроды з ваенным ліхалеццем! Колеры, асабліва зеленаватыя, свінцовыя і шэрыя, таксама актыўныя ў перадачы трывожнага часу.
/Карціна «У беларускіх балотах» была высока ацэнена прэсж. Газета «Советская культура» аб ёй пісала, што сама праўда вайны, суровая і мужная, крочыць разам з героямі палатна па беларускай дрыгве.
Іван Стасевіч, як правіла, бярэцца за вырашэнне тэм высокага грамадзянскага гучання. Яго заўсёды хвалююць героіка вайны і мірнай стваральнай працы, вобраз нашага сучасніка. Ен піша карціны: «На будаўніцтве Іркуцкай ГЭС», «Партрэт
Партрэт студэнткі. 1958.
Палатно, алей. 57X73
Вечар. 1974.
Кардон, алей. 50X35
11
6
лесаруба Брацкай ГЭС» (1958), «Ангара, Ангара...» (1960), «Пакарэнне Падунскіх парогаў» (1961).
Паказваць сучаснасць,— разважае мастак,— значыць узнімаць жыццёвыя пласты, свосчасова адгукацца на з’явы рэчаіснасці, адчуваць змены нашых дзён, глыбока разумець эпоху. У сувязі з гэтым мне ўспамінаецца выдатная карціна вядомай савецкай мастачкі Таццяны Яблонскай «Хлеб», створаная на рубяжы 40—50х гадоў. Яблонская адпойчы сказала: «Я б жадала, каб мая карціна гучала як добрая народная песня аб працы, каб яна была помнікам людзям». A асваенне Сібіры — ці не помнік нашаму народу!
Гвор «Ангара, Апгара...» экспанаваўся на Усесаюзнай мастацкай выстаўцы ў 1961 годзе. У ім адлюстраваны адказны, ра
На будауніцтве /ркуцкай ГЭС. 1958. Кардон, алей. 57X73
шаючы момант y будаўпіцтве Брацкай ГЭС — перакрыццё імклівай наравістай ракі.
У кампазіцыі карціны два асноўныя планы. На першым будаўнікі, вобразы герояў светлыя, як гэты ўрачысты дзень. Магутныя МАЗы, якія скідаюць каменныя глыбы ў пеністую бурлівую ваду, другі план. Ен сімвалізуе ўклад Беларусі ў будаўніцтва Брацкай ГЭС.
Каб падкрэсліць шырокі размах новабудоўлі, перадаць энтузіязм людзей, I. Н. Стасевіч выкарыстоўвае панарамную кампазіцыю, мажорныя фарбы. У творы панус чырвоны колер— колер радасці і аптымізму.
У палатне «Пакарэнне Падунскіх парогаў» менш эмацыянальнасці, чым y карціне «Ангара, Ангара...». Можна сказаць, што ў ім вытворчы працэс, дзе ўладарыць тэхніка, y ненкай меры зацьміў галоўнага героя — маладога будаўніка. Сам мастак тлумачыць гэта паспешлівасцю ў рабоце.
У гэты перыяд I. Н. Стасевіч напісаў шэраг пейзажаў. Адпы з іх былі выкарыстаны для тэматычных карцін, другія сталі самастойнымі палотнамі.
7 Полацкая ЦЭЦ. 196о. Палатно, алей. 44X89
13
8
Пейзаж «Востраў Альхон» (1960) з байкальскай серыі ўспрымаецца як паэтызацыя сібірскай зямлі. Адчуванне такое, што ў творы зафіксавана не імгненне, a выяўлен рытм жыцця прыроды. Тэмпераментнасць жывапісу надае дынамічнасць усяму пейзажу.
У карцінах ангарскага цыкла пейзаж таксама перадае бурлівае жыццё. Імклівая рака, неўтаймаваныя парогі блізкія няўрымслівасці чалавека, яго неспакойнаму характару. Сам фон становіцца месцам дзеяння, актыўным кампанентам вобразнага і эмацыянальнага ладу палотнаў.