Іван Стасевіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 70с.
Мінск 1985
У пачатку 60х гадоў y распрацоўцы савецкімі мастакамі іэмы сучаснасці галоўная ўвага ўдзяляецца выяўленню маральных якасцей чалавекастваральніка, паказу яго характару, псі
Партрэт лесаруба Брацкай ГЭС. 1959. Кардон, алеіі. 50X35
9
Світанне над Ангарой. 1959.
Кардон, алей. 34X49
15
халогіі, вядзецца пошук найбольш выразных пластычных сродкаў.
У жанравым жывапісе значныя па зместу і форме карціны «Будаўнікі Брацка» В. Папкова, «Рамонтнікі» Т. Салахава, «Поўдзень», «У вёсцы» А. Пластава, «Поўдзень» Д. Мачальскага, «Вяселле» Т. Яблонскай, «Новыя кварталы» Ю. Піменава.
Актыўна працуюць і беларускія мастакі. Высокую ацэнку атрымалі творы «На зямлі беларускай» В. Цвіркі, «Абавязацельства», «Хлеб» М. Савіцкага і іншых.
Беларусь y гэты час нагадвае вялікую будаўнічую пляцоўку. Іван Нічыпаравіч лічыць сваім абавязкам адлюстроўваць працоўную героіку. Ен піша партрэты будаўнікоў Васілевіцкай
ю
Had Прыпяццю. 1965. Кардон, алей. 50X35
11
Партрэт шафёра С. П. Прахарэвіча. 1962.
Палатно, алей.
128X178
12 >
Партрэт афіцэра. 1958.
Кардон, алей. 55X35
13
Эцюд да карціны «Сустрэча віцебскіх партызан з Чырвонай Арміяй». 1975.
Кардон, алей. 50X35
2 Зак. 4214
17
2*
14
ДРЭС, стварае такія палотны, як «ЦЭЦ нафтазавода», «Рэзервуары нафтазавода», «Першая чарга нафтазавода». I зноўтакі галоўны іх герой — сучаснік.
Найбольш удалася I. Стасевічу карціна «Шахцёры Салігорска» (1963). Гэта палатно высокага грамадзянскага гучання, глыбокага пранікнення ў псіхалогію чалавека рамантычнай узнёсласці.
Карціне папярэднічала напружаная работа. На будоўлі калійнага камбіната мастак пісаў будаўнічыя аб’екты. Еп імкнуўся выявіць яе «характар» і «партрэт», звязаць y адно цэлае прыкметы часу, думкі і парыў удзелыіікаў асваення нетраў Беларусі. У 1962 годзе стварае карціны «Салігорск»
Вечны агонь. 1964.
Кардон, алей. 57X73
20
15
і «Капры Салігорска». Герой ягонай партрэтнай кампазіцыі — шафёр С. Прахарэвіч, чалавек сціплы, з адкрытым тварам, крыху задуменнымі вачамі, унутрана засяроджаны.
— Менавіта такія простыя, сціплыя людзі і вырашалі лёс будоўлі,— падкрэслівае I. Стасевіч.
...Рабочы пасёлак. Ідуць шахцёры. Яны прыехалі на салігорскую зямлю з усіх куткоў краіны, каб прынесці ён славу. Такі сюжэт карціны «Шахцсры Салігорска», лейтматыў якой— паэзія працы. У ёй ярка адлюстраваны духоўны парыў савецкага чалавека, дружба народаў нашай краіны.
Поступ шахцёраў упэўнены, хаця будні іх нялёгкія. Яны дзелавіта абмяркоўваюць надзённыя справы.
К.лятва. 1965—1967#
Палатно, алей.
165X230
21
16
Жыта. 1962.
Кардон, алей. 37X50
У адзінстве рабочага класа, эстафеце пакаленняў — невычарпальная сіла савецкага грамадства, працоўнага подзвігу. Вось асноўнае сцвярджэнне мастака. Каб падкрэсліць жыццё, працоўны пафас, бурны рытм будоўлі, Стасевіч выкарыстоўвае дынамічную кампазіцыю, дакладна размяшчае фігуры ў прасторы. Такі кампазіцыйны прыём y пэўнай меры вызначыў і пабудову карціны «У беларускіх балотах». Але ў ёй глядач назірас за дзеяннем як бы збоку. У творы ж «Шахцёры Салігорска» бачыш не проста людскія патокі. Яны—нібы жыватворныя ручаі. Героі, асабліва цэнтральнай групы, пададзены ў фас. Глядач як бы сустракаецца з іх унутраным светам, жыве аднымі думкамі і з’яўляецца саўдзельнікам падзей.
Карціна «Шахцёры Салігорска» напісана выразна і энергічна. Мастак стварае ілюзію аб ёмнасці, падкрэслівае напружанасць чалавечага цела пад грубымі рабочымі спяцоўкамі. Каларыт пабудаваны на некалькіх асноўных колерах — барвовамалінавым, сінеблакітнафіялетавым, залаціставохрыстым,
22
гарманічна аб’ядноўвае ў адно цэлае камбінат, шахцёраў, сціплы пейзаж. Твор экспанаваўся на шматлікіх выстаўках, яго цёпла ўспрынялі гледачы, аб ім нямала гаварылася на старонках часопісаў і газет. У «Огоньке» (№ 50 за 1966 г.), y прыватнасці, адзначалася, што пераможцы на палях вайны праслаўляюць цяпер родную зямлю сваёй працай. Тут і маладыя людзі, для якіх вайна амаль легенда, і суровыя салдаты, якія змянілі вінтоўкі на прылады шахцёрскай працы.
Іван Нічыпаравіч разумее: каб глыбей паказаць рэчаіснасць, трэба добра ведаць жыццё. Ён часта сустракаецца з рабочымі, калгаснікамі, адлюстроўвае іх не толькі ў карцінах, але і ў партрэтах. I. Н, Стасевіч едзе на Случчыну, y саўгас «РачкавЬ
17
Спадчына. 1960.
Кардон, алей. 20X26
23
чы», дзе піша партрэты герояў працы, стварае «Партрэт даяркі» (1962). Гэтае палатно сцвярджае душэўную прыгажосць чалавека працы, y ім усё перададзена дакладна і жыццёва: і постаць працаўніцы, і спакойны погляд.
24
Чысціня вобраза —вось што ў першую чаргу хвалюе мастака ў партрэце. Тут вельмі сакавітыя фарбы, асабліва блакітныя. Багатай колернай гамай расквечана хустка. Ярка ззяе ордэн. Твар даяркі нібы выпраменьвае святло. ГІры ўсёй сваёй скульп
18
У беларускіх балотах.
1958.
Палатно, алей.
149X323
25
турнай пластычнасці, выразнасці контураў ён пазбаўлены вуглаватасці, бо напісаны лёгкімі мазкамі. Жывапісец карыстаецца тонкай святлоценявой мадэліроўкай, мажорнымі фарбамі.
Больш за ўсс ў нашых людзях вабіць іх душэўнасць, сардэчнасць, ветлівасць і працавітасць. Лічу, што ў партрэтах усё павінна быць сціплае, захаваііа мера праўдзівасці,— гаворыць I. Н. Стасевіч.
3 такім падыходам напісаны «Партрэт былога камандзіра партызанскага атрада М. 3. Патапава» (1964). Герой вайны сядзіць за сталом, на якім ляжаць белыя рамонкі. Простая кампазіцыя партрэта выяўляе галоўныя рысы характару чалавека: цвёрдасць духу, волю, шчырасць. Асноўны акцэнт мастак робіць па перадачу выразнасці твару і рук Патапава. Глянеш па іх — і ўяўляеш нялёгкае, напоўненае вялікімі падзеямі жыццё гэтага чалавека.
Іван Стасевіч адначасова захапляецца лірычным пейзажам. Ён лічыць: «Пейзаж без гарызонту — не пейзаж». Таму работы мастака напоўнены паветрам, святлом.
Паэтычны пейзаж «Восень» — сталічны парк імя Чэлюскінцаў. Мажорны настрой твора ствараюць залацістыя і чырвоныя фарбы. У яго сціплым матыве — каля клёнаў дзяўчынка — паказана любоў аўтара да невялікага куточка роднай прыроды.
19
Неўміручасць. 1965— 1967.
Палатно, алей.
210X425
26
20
y пейзажы «Жыта» (1962) адлюстравана поле збажыны. Спелыя каласы пад ветрам. Твор гэты — гімн чалавеку працы. I палітра мастака тут радасная, як само жыццё.
Жывапісец адлюстроўвас тыпічныя беларускія краявіды: лес і рэчку, пагоркі і вёскі, ціхія гарадкі. Паказваючы канкрэті’ыя матывы, ён не забывае пра абагульненне вобраза прыроды, перадачу зменлівасці яе стану.
«Мазыршчына» (1961) —пейзаж лірычнага плана. Усё ў ім: разліў Прыпяці, домікі, яблыні — асветлена сонцам. Танальная гармонія халодпых і цёплых фарбаў стварае хараство ціхага дня.
Зверху ўзята натура ў пейзажы «Мазыр» (1962). Панарампая кампазіцыя як бы запрашае гледача палюбавацца стара
ГІлоіача Перамогі. 1965.
Кардон, алей. 35X50
27
жытнасцю горада, спакойнай Прыпяццю. Сціплы і просты матыў, адлюстраваны няяркімі фарбамі, нараджае незабыўны вобраз роднай зямлі.
У гэтыя гады Іван Нічыпаравіч стварае яшчэ два палатны —• «Стагі» і «Заходняя Дзвіна». У творы «Стагі» адчуваецца прыгажосць ціхага вечара пасля працоўнага дня, калі паветра напоена водарам скошаных траў.
У «Заходняй Дзвіне» вабіць спакойны каларыт, y аснове якога — бэзавыя фарбы. Яны яднаюць, як і кампазіцыйныя планы, y адно цэлае гэты прыгожы куток беларускага краю.
Адзначаныя палотны сведчаць аб тым, што I. Стасевіч, адлюстроўваючы рэальныя матывы, надае ім паэтычнасць і лірычнасць, якія эмацыянальна ўздзейнічаюць на чалавека. A ў гэтым, як вядома, якраз і раскрываецца душа прыроды.
Прырода, зямля і чалавек... Вось y чым бачыць адзінства жыцця мастак. Вельмі характэрны пейзаж «Жытнёвае поле» — поле прыгажосці і радасці працы хлебароба. Шырокае і раздольнае, яно, як і вёска, звязана з нівай трывала, пасялянску.
Так, здавалася б, y някідкіх псйзажах выступае вялікая тэма Радзімы.
— Любоў да роднага краю, роднай зямлі, да прыроды,— гаворыць Іван Нічыпаравіч,— гэта крыніца творчага натхнення.
21
Шахцёры Салігорска.
1963. Палатно, алей.
130 X 303
28
Услухаешся ў пошум бору — і душа поўніцца святлом. Глянеш на такую прыгажосць— і рука цягнецца да пэндзля. Вядома, мне не прадстаўляецца магчымасць бываць кожны дзень y лесе ці на лузе. Таму кветкі, якія заўсёды знаходзяцца ў майстэрні, y нейкай меры ліквідуюць гэты прабел. Побач з імі лягчэй становіцца на сэрцы.
Мяне вабяць героі, улюбёныя ў прыроду. М. 3. Патапава, напрыклад, я сустрэў, калі ён збіраў y полі рамонкі. Пазнаёміліся. Пасябравалі, шмат аб чым гаварылі. I вельмі добра ёп сказаў: «Мы змагаліся з ворагам не толькі за жыццё, незалеж
Партрэт Героя Сацыялістычнай Працы 1. Сакольчыка. 1972. Палатно, алей. 128X154
29
насць, a яшчэ і за тое, каб больш не гарэла збажына, каб нс знішчаліся нашы лясы, каб кветкі прыносілі радасць людзям».
«Партрэт М. 3. Патапава» экспанаваўся на рэспубліканскай мастацкай выстаўцы, прысвечанай 20годдзю Перамогі савецкага парода над гітлераўскай Гсрманіяй. На ёй быў прадстаў лены і пейзаж «Плошча Перамогі» (1965). У ім, як і ў палотнах «Брэсцкая крэпасць», «Піскароўскія могілкі», «Вечны агонь», мастак звяртаецца да гераічнай тэмы, пачынае працаваць над новымі і значнымі тэматычнымі карцінамі аб Вялікай Айчыннай вайне.
Сярэдзіна 60х гадоў— новы этап y творчасці I. II. Стасевіча. У гэты час ён стварае карціны «Неўміручасць» і «Клятва» (1965—1967), дзе звязвае гераічнае мінулае з сучаснасцю, па
2.3
Стары Мазыр. 1962.
Кардоп, алей. 36X50
30
казвае высокія маральныя якасці савецкіх людзей. Лад гэтых твораў манументальны, жывапісная мова багатая і пластычная.
Карціна «Неўміручасць» была задумана як рэквіем загінуўшым героям.
Я асабіста ведаю,— успамінае аўтар,— як прарываліся да рэйхстага сцяганосцы, як y Трэптаўпарку хавалі савецкіх г.оінаў, якія аддалі жыццё за вызваленне народаў Еўропы ад фашызму. Таму і вырашыў напісаць палатпо аб тых незабыўных днях, расказаць пра мужнасць савецкага салдата, выявіць вытокі савецкага патрыятызму.
...Усё навокал ахутана дымам, пажарышчамі, але ярка палымнее пунсовы сцяг, прабіты асколкамі і кулямі. У імклівым парыве байцы нясуць яго да купала рэйхстага. Адзін з іх ужо смяртэльна паранены, другі падхоплівае дрэўка з яго рук.