Іван Стасевіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 70с.
Мінск 1985
24
Віцебійчына. 1965.
Палатно, алей. 50X75
31
25
Сцяг амаль на ўсю карціну. Буйнамаштабныя, амаль скульптурныя, фігуры герояў. Усім вобразным ладам твора мастак адлюстраваў драматызм абставін. Чырвоны сцяг — сімвал перамогі. A яркія гарачыя фарбы на палатне нагадваюць кроў савсцкіх воінаў, якой шчодра паліты франтавыя дарогі Еўропы.
У карціне мастак выкарыстоўвае панарамную кампазіцыю, якая яскрава паказвае месца цяжкага бою. Галоўныя яе кампаненты — першы план і рытміка: савецкія воіны ўспрымаюцца манументам неўміручасці, іх рух наперад са сцягам, што пругка трымасцца пад парывамі ветру і свінцовым дажджом, імклівы. Уся гэтая сцэна становіцца яшчэ больш дынамічнай ад таго, што ў карціне ёй проціпастаўляецца статычнасць грубага металічнага каня на рэйхстагу.
Карціна «Клятва» таксама навеяна ўспамінамі, Многія родныя і блізкія мастака загінулі ад фашысцкіх катаў. I. Стасевіч асэнсаваў падзеі вайны і напісаў палатно моцнага гучання, y
Лясныя кветкі. 1975.
Кардоп, алеіі. 55X80
26
Суровае юнацтва.
1971. Палатно, алей.
300X 200
32
3 Зак. 4214
якім адлюстраваў трагедыю ваенных гадоў і героіку савецкага народа. Ён стварыў сімвалічны вобраз рэспублікіпартызанкі.
У цэнтры твора — маналітная пяціфігурная група партызан. У глыбокім смутку стаяць народныя мсціўцы: на месцы былой вёскі — папялішча. Выразна перададзены стары партызан. «ГІаклон табе, родная шматпакутная зямля, паклон вам, загінуўшыя землякі, ніколі вас не забудзем, будзем граміць катаў»,— чытаем яго думкі. У гэтым героі сканцэнтраваны лепшыя рысы беларускага народа: мудрасць, разважнасць, адвага.
Нямала давялося папрацаваць Івану Нічыпаравічу, каб стварыць гэты яркі вобраз. Ен доўга шукаў тыпаж, зрабіў нямала эцюдаў. Персанажы карціны аб’яднаны агульнымі перажываннямі і барацьбой за перамогу. I перамога над ворагам недалёка, сцвярджае мастак: да чырвонага сонца — сімвала свабоды — бясконцым патокам ідуць партызаны.
27
Партрэт лётчыка Германа Лі. 1975. Палатно, алей. 115X182
28
Ветэран вайны
В. Дончык. 1974. Палатно, алей. 150X105
34
3*
Народныя мсціўцы арганічна ўпісаны ў суровы пейзаж. Заснежанае поле, цёмная палоска лесу ўдалечыні, абвугленыя коміны і дрэвы — усё ўзмацняе вобразны лад палатна, надае яму напружанасць, эмацыянальную выразнасць. Кожная дэталь пейзажу падкрэслівае дзеянне, дапамагае высветліць унутраны стан герояў: на калодзежным жураўлі звісае пустое вядро людзі тут не жывуць, перакошаны ад агню дзіцячы веласіпед — нікому гітлераўцы не давалі літасці... Усе мастацкія сродкі ў карціне падпарадкаваны зместу. Напрыклад, чорныя сілуэты дрэў падкрэсліваюць трагічнасць абстаноўкі.
29
Вясна y Гурзуфе.
1978. Палатно, алей.
86X107
36
Трэба адзначыць, што ў гэтыя гады беларускае выяўленчае мастацтва, y тым ліку і жывапіс, дасягнула высокага ўзроўню, асабліва ў вырашэнні гераічнай тэмы. Яна знайшла працяг y карцінах Івана Нічыпаравіча «Берлін. Май 1945 года» (1966—1967), «Шчаслівая сустрэча» (1969—1970), «Суровае юнацтва» (1971).
У першай карціне мы бачым салдат пасля цяжкіх баёў, калі можна зняць каску, пакурыць, паразважаць аб пройдзеных франтавых дарогах, перанесціся думкамі ў родны дом. Мастаком перададзена надзвычай урачыстая цішыня. I ўрачыста развяваецца над байцамі сцяг Перамогі.
Гэты твор працягвае тэму штурму савецкімі воінамі логава фашызму. Калі ў карціне «Неўміручасць» на першым плане праяўленне подзвігу непасрэдна ў баі, то ў палатне «Берлін. Май 1945 года» адчуваецца ўсведамленне байцамі велічы свайго подзвігу.
Чорнае мора. 1978.
Палатно, алей. 53X82
37
^é«
31
Тут выхоуваўся Пушкін. 1973. Кардон, алей. 80X90
Ленінград. Петрапаўлаўская крэпасць. 1973.
Кардон, алей. 50X80
33
Ленінград. Ісакіеўскь сабор. 1973. Палатно, алей. 80X50
У творы «Шчаслівая сустрэча» паказана такая сцэна: партызаны і воіны Чырвонай Арміі радасна вітаюцца. Нарэшце прыйшло вызваленне на беларускую зямлю! I. Н. Стасевіч уводзіць многія персанажы, чым падкрэслівае размах барацьбы супраць ворага як на франтах, так і ў яго тыле.
40
Нягледзячы на тое, што ў карціне выяўлены радасныя пачуцці герояў, y ёй нельга не заўважыць статычнасці персанажаў. Творам не зусім задаволены і сам мастак. Да гэтай тэмы ён звернецца пасля.
Герой палатна «Суровае юнацтва» — малады воін з баявымі
34
Партызаны, партызаны... (Я. Купала). 1981. Палатно, алей. 110X230
41
ўзнагародамі на грудзях, вінтоўкай за плячамі, каскай y руках. Ён стаіць на даху рэйхстага, азораны залацістым святлом, і ўглядаецца ў далячынь. A пад ім y дыме і пажарышчах пераможаны Берлін. Усю ўвагу мастак сканцэнтроўвае на воінепераможцы, паказвае яго ва ўвесь рост, выдзяляючы з кампазіцыйных планаў мажорнай колернай гамай.
У канцы 60х гадоў Іван Стасевіч піша шмат пейзажаў. I эта — «Гурзуф» (1967), «Рамонкі» (1968), «Браслаўскія азёры» (1970), «Кіжы», «Востраў Валаам», «Ісакіеўскі сабор», «Петрапаўлаўская крэпасць», «Сафія ноўгарадская», «Тут выхоўваўся Пушкін» (1973) і іншыя.
3 назваў работ відаць, што мастака цікавіць лірычны і гарадскі пейзаж. Ён тонка перадае характэрныя рысы прыроды Крыма, Поўначы. У гарадскіх матывах жывапісец робіць акцэнт
35
Помнік XI стагеддзя.
1975. Кардон, алей.
54X72,5
42
36
на помніках гісторыі. I ўсё ж I. Н. Стасевіч аддае перавагу беларускай прыродзе.
— Ёсць шмат уражлівых мясцін. Але для мяне сінявокая Беларусь — самы запаветны край,—гаворыць мастак. Глянеш, напрыклад, на беластволыя бярозы, што цягнуцца да паднябесся, і адчуванне такое: яны — нібы струны, якія нараджаюць незабыўную звонкую мелодыю. ёсць y мяне невялікае
Сафія ноугарадская. 1978. Палатно, алей. 73X93
лірычнае палатно «Бярозкі». Але я лічу яго значным y творчасці, бо ў ім чуецца голас роднай зямлі, без чаго наша мастакоўская палітра бедная.
43
I сапраўды, пейзажам Стасевіча 60—70х гадоў уласцівы роздум аб Радзіме, прыгажосці яе прастораў, сакавіты жывапіс. Характэрнае ў гэтым сэнсе палатно «Браслаўскія азёры». Спакойная роўнядзь вады, цішыня мірнага дня — усё выказана тут з любоўю да родных мясцін.
Творчая сталасць мастака відавочная не толькі ў карцінах і пейзажах, але і ў партрэтах. Яго героі — людзі цікавага лёсу, непарыўна звязаныя з эпохай. Партрэтам I. Н. Стасевіча ўласціва глыбокая распрацоўка характараў, a многім—дакументальнасць.
На рэспубліканскай мастацкай выстаўцы «Беларусь сацыялістычная» (1974) упершыню экспанаваліся творы Івана Стасевіча «Ветэран вайны В. Дончык» і «Герой Сацыялістычнай Працы I. Сакольчык».
37
Прэзідэнт АН БССР М. /1. Барысевіч. 1977. Палатно, алей.
124X183
44
38
Валянцін Дончык — чалавск нялёгкага жыццёвага лёсу. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён таксама быў сынам палка. Праз нешматслоўныя дэталі — франтавыя фатаграфіі, кніжку «Юнацтва баявое», праз унутраную сабранасць героя раскрыты яго характар і біяграфія. Эмацыянальнае ўспрыняцце партрэта ў многім залежыць ад колернай гамы. У аснове яе — спалучэнне чырвоных і залацістых фарбаў.
Калі партрэт В. Дончыка камерны, то партрэт I. Сакольчыка манументальны паводле характару. Чалавек працы паказан буйным планам сярод родных прастораў. Ва ўсім яго абліччы і поглядзе — высокая годнасць працаўніка, яго паўсядзённы жыццёвы клопат.
У Судаку пахмурна.
1978. Кардон, алей.
50X70
45
39
Рысы псіхалагізму і манументалізму асабліва выяўляюцца ÿ партрэцекарціне «Ігар Лучанок» (1975). Трактоўка вобраза кампазітара цесна звязана са зместам ягонай песні «Спадчына» на словы Янкі Купалы, з роднай зямлёй.
...Вечар. Узаранае поле. Спакойная роўнядзь возера. У вышыні пралятаюць ластаўкі. На фоне пейзажу, які з’яўляецца актыўным кампанентам твора, па неабсяжных прасторах крочыць Ігар Лучанок. Кампазітар паглыбіўся ў роздум, ва ўспаміны. I ў душы яго нараджаецца новая песня аб Беларусі.
Кампазіцыйнае рашэнне партрэта: панарама месца дзеяння, буйнамаштабная фігура героя ў дынамічным руху, напружаная колерная гама, y якой адзін з галоўных акцэнтаў робіцца на залацістае неба,— усё выяўляе творчы парыў кампазітара, яго ўнутраную сутнасць і еднасць з зямлёй, сынам якой ён з’яўляецца.
Край сінявокі. 1981.
Палатно, алей. 52X80
46
У 1975 годзе жывапісец стварае партрэт былога партызана, камандзіра карабля Аэрафлоту Германа Лі. Герой паказан за
пітурвалам самалёта. Рысм яго тва рактар. Блакітнае неба на палатне ветранай трасы, заваяванай y змаг;
Партрэт мас сваю ігсрадгіст^рыі
це «Зорька» існуе «б былыя юныя ўдзелыі Герман Лі. Іх блізі
Цвора Ніра
моцны ха
мірнай працы парорагам.
рХ рэспубліканскай газеарлянят», сярод якіх —
rfÀH^j/ннай вайны Іван Стасевіч Хазволіла мастаку напісаць
праўдзівы партрэт йалаве^ бгцМай біяграфіі.
30годдзю ВяліАай Пфмогі ' над фашысцкай Германіяй I. Стасевіч прысвяшўМё^шну «Плачуць бярозы». У вырашэнні тэмы мастак застжЛертам сабе: ён арганічна звязаў вобразы партызан з ро/уяай йрыродай, y трагічнай сцэне перадаў перакананасць савецкіх адзей у^канчатковай перамозе над гітлераўскімі захопнікамі.^
40
Партрэт народнага мастака БССР, скульптара
A. А. Бембеля. 1982. Палатно, алей.
131X204
47
41
...Наступіла вясна, расцвілі пралескі. Таварышы аддаюць апошнюю павагу баявому сябру. Над труной схілены пунсовы сцяг. Ціха ў лесе. Маркотна стаяць бярозы, быццам смуткуюць разам з людзьмі. Смуткуе зямля беларуская, але яе народ змагаецца з акупантамі. У творы трагедыя неаддзельная ад героікі, высокіх грамадзянскіх пачуццяў нашых людзей. Экспрэсіўны залацісты каларыт як бы сімвалізуе светлую будучыню.
Успрымаецца палатно цэльным, бо ўжо ў самой кампазіцыйнай пабудове галоўным з’яўляецца ўсё: і героі, і бярозы, і пунсовы сцяг.
У 1975 годзе Іван Нічыпаравіч пабываў y Францыі, Італіі, y тым ліку ў Венецыі. Яркая прырода гэтых краін, іх архітэктур
Маршал Савецкага Саюза Г. К. Жукаў.
1978. Палатно, алей. 202X103
42
Рамонкі. 1973.
Палатно, алей. 54X78
4 Зак. 4214
49
ныя помнікі не маглі не прывабіць мастака — ён напісаў шмат эцюдаў. Аднак яго заўсёды цягнула дадому. У паездцы не давалі спакою думкі аб карціне, над якой пачаў працаваць y Мінску. Гэта — «Сустрэча віцебскіх партызан з Чырвонай Арміяй» (1976). Тэма і ідэя яе выношваліся даўно, y нейкай меры яны знайшлі ўвасабленне яшчэ ў палатне «Шчаслівая сустрэча». Вялікую і радасную падзею хацелася адлюстраваць ва ўсёй велічы.