Іван Стасевіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 70с.
Мінск 1985
У новым творы перш за ўсё пашырыліся рамкі сюжэта. Сцэна вызвалення звязана з пакутамі Беларусі: журботна стаяць псчы, абвугленыя дрэвы, плятні, журботная і зямля, палітая крывёю. Само дзеянне адбываецца на вялікім прасторы. Яго ўдзельнікі—• дзесяткі персанажаў.
У час работы над палатном мастак неаднаразова пабываў на Віцебшчыне (карціна стваралася для музея М. П. Шмырова —
43
Кіжы. 1973. Кардоп, алей. 35X50
50
44
легендарнага Бацькі Міная), пісаў эцюды. Таму ў ім і адчуваецца дыханне краю Браслаўскіх азёр. Але дзеянне ў карціне выходзіць далёка за межы Віцебшчыны. Мастак паказаў многія падзеі і аспекты вайны: акупацыю, барацьбу беларускіх партызан, імклівае наступленне Чырвонай Арміі. Дарэчы, ні ў адным з папярэдніх твораў жывапісца так маштабна не ставілася і не выяўлялася аўтарская задума. У творы — падзеі вялікага размаху: рухаюцца танкі, конніца, пяхота, усё наваколле абудзілася радаснымі галасамі, шчаслівымі ўсмешкамі.
I ўсё ж y гэтай шматпланавасці можна выдзеліць кампазіцыйны вузел: сустрэчу старога партызана і аўтаматчыка, камандзіра атрада народных мсціўцаў і маладога воіна. Яны і звязваюць групы персанажаў, адлюстроўваюць адзінства барацьбы на франтах і ў тыле ворага. Палатно «Сустрэча віцебскіх партызан з Чырвонай Арміяй» эмацыянальнае, напружанае паводле каларыту. Асноўную нагрузку нясуць два колеры —
Ноўгарадскі крэмль.
1978. Кардон, алей.
50X79
4*
51
чорнабарвовы і залацісты. Першы — адлюстроўвае пакуты; другі — радасць і свабоду: промні сонца прабіваюцца праз хмары вайны, азараюць неба і зямлю.
Паралельна I. Стасевіч працягвае працу над партрэтам. Адзін з іх — партрэт прэзідэнта Акадэміі навук БССР М. А. Барысевіча (1977). У ім аўтар сцвярджае: кожная прафесія — гэтамайстэрства, творчасць.
...Вечар мірнага дня. Сіняя смуга прабіваецца праз акно ў пакой, дзе адпачывае вучоны. На паліцы — кнігі. М. Барысевіч чытае адну з іх — аб мастацтве.
Партрэт перадае складанасць пачуццяў героя, яго біяграфію. У кампазіцыю мастак уводзіць чырвоную кветку. Яна стаіць на падаконніку і рэзка кантрастуе з сінявой вечара. Аўтар падкрэсліў два моманты: М. Барысевіч — былы воін і М. Барысевіч — вучоны, неспакойнае жыццё якога напоўнена пошукамі і адкрыццямі, барацьбой за прагрэс навукі.
У другой палавіне 70х гадоў партрэт, па сутнасці, становіцца цэнтральным y творчасці I. Стасевіча. Мастак імкнецца
45
Бярозы. 1967.
Палатно, алей. 45X75
52
да глыбокага аналітычнага даследавання натуры, сваю ўвагу паранейшаму засяроджвае на чалавеку, цікавасць да якога не выпадковая. Творы гэтага жанру вызначаюцца пластычнасцю, псіхалагічнай ёмістасцю, жывапісным майстэрствам. Яны прыгожыя сваёй чалавечнасцю. Яны— гэта праўда, a іх каларыт — нібы акорд y музыцы.
На рэспубліканскай выстаўцы, прысвечанай 60годдзю Савецкай Арміі, экспанаваўся партрэт віднага партызанскага камандзіра Героя Савецкага Саюза Васіля Захаравіча Каржа, які па закліку партыі пасля вайны ўздымаў сельскую гаспадарку і ўзначальваў калгас.
У трактоўцы I. Стасевіча генерал вайны В. 3. Корж з’яўляецца генералам зямлі. Ен паказаны ў полі, дзе трактары праклалі першыя барозны. Багатая колерная гама — залацістыя, зялёныя, карычневыя і іншыя фарбы — пераканаўча выяўляе ўнутраную структуру вобраза героя і палатна ў цэлым. Яшчэ большую выразнасць надае твору партрэтны фон: y руху залацістае неба, дыхае чорнакарычневая ралля. Мастак дабіўся адзінства чалавека і навакольнага асяроддзя. I быццам чуеш голас гэтага чалавека да зямлі: «Мы з табой неаддзельныя, пагаспадарску руплівыя! I наш клопат агульны. Гэта — хлеб!»
У творчасці мастака партрэт набывае грамадзянскае гучанне, вядучай тэндэнцыяй якога з’яўляецца ўслаўленне лепшых
46
Плачуць бярозы. 1975. Палатно, алей.
140X360
53
сыноў Айчыны. Па свайму мастацкаму вырашэнню партрэт збліжаецца з карцінай, якая адлюстроўвае жыццёвыя працэсы, творчы парыў чалавека. Ён—адзінства формы і зместу.
Геніяльны рускі мастак Ілья Яфімавіч Рэпін гаварыў: «Модныя эстэтыкі лічаць, што ў жывапісе галоўнае — фарба і што фарбы складаюць душу жывапісу. Гэта памылкова. Душа жывапісу — ідэя. Форма—яго цела. Фарбы — кроў. Малюнак — нервы. Гармоніяпаэзія даюць жыццё мастацтву — яго бессмяротную душу» *. Іван Нічыпаравіч Стасевіч заўсёды быў верны гэтаму прынцыпу: і калі вучыўся ў інстытуце і атрымаў стыпендыю імя Рэпіна, і калі стаў сталым мастаком.
«Партрэт народнага мастака БССР, скульптара A. А. Бембеля» (1982) можна назваць карцінай «Гераічная сімфонія».
Н в о л г н н А.
Нзучая архнвы.Художннк, 1969, № 8, с. 58.
47
Сустрэча віцебскіх партызан з Чырвонай Лрміяй. Фрагмент. 1976. Палатно, алеіі. 290X600
54
Гэтае палатно напісана шырокімі тэмпераментнымі мазкамі, сакавітымі фарбамі, якія ў спалучэнні з дадатковымі колерамі надаюць твору і постаці скульптара пластычнасць, матэрыяльнасць, адухоўленасць. Яго вобраз прасякнуты ўнутранай дынамікай, якая выражана ўжо самой кампазіцыяй: постаць маста
Бызваленне і Барысаўійчыньі (у сааўтарстве'
Фрагмент. 1980./" Палатно, алей.\ 285X675^
ка дадзена па дыяганалі палатна. Яна напружаная, як і яго думкі. У кампазіцыйнай пабудове вялікае значэнне адыгрывае і такая дэталь: энергічны жэст рукі A. А. Бембеля нагадвае рашучы
55
49
жэст рукі ў скульптуры Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы, створанай Андрэем Ануфрыевічам. Тым самым мастак падкрэслівае блізкасць гэтых людзей па сваіх ідэях. Ен выяўляе жыццядзейны характар A. А. Бембеля, y творчасці якога гераічная тэма знайшла плённае ўвасабленне.
Тэму грамадзянскага абавязку перад народам, Радзімай I. Н. Стасевіч распрацоўвае ў наступным партрэцекарціне пра народнага паэта Беларусі Янку Купалу (1981).
...Світае. Масква, раніца над Краснай плошчай — сэрцам Расіі, Савецкай краіны. Хутка праз цёмнае неба грознага часу вырвуцца промні сонца на зямлю, па якой y цяжкім 1941 годзе адпраўлялі савецкія людзі на фронт.
Народны пясняр паказаны ў цэнтры кампазіцыі. I, мабыць, y гэты час y яго думках нараджаецца палымяны заклік да суай
Браслаускія азёры. 1981. Кардон, алей. 35X50
56
чыннікаў змагацца з гітлераўскімі захопнікамі: «Партызаны, партызаны, беларускія сыны...» Постаць паэта кампактным сілуэтам выдзяляецца на фоне чырвонай Крамлёўскай сцяны, a сам вобраз вызначаецца высакароднымі парывамі.
Іван Нічыпаравіч Стасевіч належыць да ліку тых мастакоў, чыя творчасць па заслугах ацэнена грамадскасцю. У 1980 годзе яму прысвоена ганаровае званне заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Жывапісец назаўсёды застаўся верным сабе: імкненню адлюстроўваць гісторыю роднага народа. Разам з Л. Асядоўскім
50
Партрэт партызанкі А. Ксіліноўскай. 1982. Палатно, алей.
87X107
57
для Музея народнай славы вёскі Іканы ён стварыў вялікую карціну «Вызваленне Барысаўшчыны». У панарамнай кампазіцыі адлюстраваны мужная барацьба савецкага народа супраць гітлераўскіх захопнікаў, удзельнікі гераічнай эпапеі.
Яшчэ ў карціне «У беларускіх балотах» мастак звярнуўся да вобраза партызанкі. Лепшыя рысы беларускай жанчыны I. Н. Стасевіч адлюстраваў таксама ў палатне «Партрэт беларускай партызанкі А. Каліноўскай» (1982). У гэты ж перыяд мастак паранейшаму з замілаваннем адносіцца да роднай прыроды, стварае пейзажы «Край сінявокі», «Заслаўе. Вясна», «Раўбічы» (1981).
90годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча I. Н. Стасевіч прысвяціў карціну «Родныя бярозы». Уся яна саткана з мажорных фарбаў. Заходзіць сонца. Промні асвятляюць паэта. Гэта сімвалічна, бо паэзія яго заўсёды была светлая, узнёслая, аптымістычная.
У 1984 годзе мастак стварае вялікую батальную карціну «Аперацыя «Баграціён», прысвячае яе 40годдзю вызвалення роднай рэспублікі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Гэты маштаб
51
Поўдзень. 1981.
Палатпо, алей. 91X166
58
ны твор заняў пачэснае месца ў экспазіцыі Светлагорскага музея гісторыі горада. Менавіта ў чэрвені 1944 года на гэтай зямлі пачалося рашучае наступленне Савецкай Арміі ў Беларускай наступальнай аперацыі на Бабруйскім напрамку.
Творчасць Івана Нічыпаравіча Стасевіча — глыбока народная. Яс вытокі ідуць ад роднай зямлі. Яго карціны, партрэты, пейзажы — ад чыстых жыватворных крыніц, на якія такая шчодрая наша Беларусь. Творы мастака дайшлі да сэрца кожнага савецкага гледача. Яны экспанаваліся таксама за мяжой.
Іван Нічыпаравіч Стасевіч — вопытны псдагог, дацэнт Беларускага дзяржаўнага тэатральнамастацкага інстытута. Адначасова вядзе вялікую грамадскую работу ў Саюзе мастакоў БССР.
Час няўмольна бяжыць наперад. Адлюстроўваць новыя плыні жыцця — вось тая вялікая і адказная задача, якую ставіць перад сабой ва ўсёй сваёй творчасці I. Н. Стасевіч.
ЫБЛІЯГРАФІЯ
Аладава А. Беларускі савецкі жывапіс. Мн., 1978, с, 6, 7.
Белорусское пскусство. Бнблногр. справочннк. Мн., вып. 1, 1965, с. 125—127.
Бойко В. Белорусская палнтра.— Сов. культура, 1964, 7 мая.
Быбенко 17. Рожденне художннка.— Сов. культура, 1958, 1 йюля.
Ванйцкйй Л. Прйкасаясь сердцем к подвнгу.— Сов. культура, 1968, 24 авг.
Ветер Э. На полотнах — нашн современннкн.— Сов. Белоруссня, 1967, 17 окт.
Вучэціч Я. Ідэйная перакананасць мастака.— Звязда, 1968, 5 кастр.
Ганчароў М. Мастацтва мужнасці і гераізму. Мн., 1976, с. 13, 16, 29, 55.
Герасймовйч П. Образы, навеянные жйзнью.— Дружба народов, 1968, № 5, с. 176.
Голованова Л. Палнтра фронтовнка.— В кн.: По снгналу тревогн. Мн., 1973, с. 5.
Голованова Л. Через фронтовые версты.— В кн.: Рядом с отцамн. Мн., 1978, с. 139.
Дончйк В. У самого сннего моря.— Знамя юностн, 1970, 19 нояб.
Дробов Л. Жйвопйсь Советской Белоруссйй. Мн., 1979, с. 114, 257.
Дробаў Л. Яго героі — нашы сучаснікі.— Звязда, 1967, 31 жн.
Захарава С. Увасабленне подзвігу.— Чырв. змена, 1964, 12 сак.
Kapaeaee В. Медаль за бой, медаль за труд. М., 1965, с. 5, 136.
Кожевнйкова К. Рубцы на березе.— Комсом. правда, 1972, 29 нояб.
Маслов Д. Летопась в красках.— Веч. Мннск, 1968, 1 февр.
Маслаў Д Сюжэты, падказаныя жыццём.— Мін. праўда, 1962, 6 крас.
Мйнковйч М. Могучнй родннк.— Сов. культура, 1964, 4 нюля.
Морозов В. Какне же вы теперь?— Веч. Мннск, 1969, 3 нюля.
Новйнов Н. йх называлн орлятамй.— Правда, 1972, 31 мая.
Орлова М. Художнякй Белорусснн.— Художннк, 1968, № 6, с. 6.