Як браты бацькаў скарб знайшлі
Малдаўскія народныя казкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 48с.
Мінск 1994
sl^3®
3
казкай x®,
браты бацькаў скарб знайшлі
Малдаўскія народныя казкі
д
Я^
Як браты бацькаўскарб знайшлі
Малдаўскія народныя казкі
МІНСК «ЮНАЦТВА» 1994
Ц Д Б G гор. Мпнск
ББК 84Бел7 Я 44
УДК «82.693
Серыя заснавана ў 1981 годзе
Мастак Н. СУСТАВА
Як браты бацькаў скарб знайшлі
ыў калісьці на свеце адзін чалавек. У яго былі тры сыны. Быў той чалавек руплівы і працавіты, ніколі
Жнл на свете человек. Был он старательный н трудолюбнвый. А сыновья вырослн снльные, краснвые, но леннвые. Чтобы както прнучнть нх к труду, отец, умнрая, сказал, что закопал в огороде золото, но не помннт, в каком месте. Пусть сыновья найдут его...
В сборннк включены также сказкн «Доброе сердце», «Железный волк», «Алнстар ФэтФрумоо.
8820600000032
Я119—94
М 307(03)—94
ISBN 5788006171
© Пераклад. С. Міхальчук, У. Шахавец, 1994
© Ілюстрацыі. Н. Сустава, 1994
без работы не сядзеў. Працаваў ён з саменькай раніцы да позняга вечара і стомы не ведаў. Усюды паспяваў. Сыны ў яго былі рослыя, прыгожыя, дужыя, а рабіць не любілі.
Бацька і ў полі, і ў садзе, і дома працаваў, а сыны сядзелі пад дрэвамі ў цяньку і языкамі малолі або хадзілі на Днестр рыбу лавіць.
— Чаму вы нічога не робіце? Чаму бацьку ніколі не памагаеце? — пыталіся ў іх суседзі.
— А навошта нам рабіць? — адказвалі сыны.— Пра нас бацька клапоціцца, ён усюды сам спраўляецца!
Так яны і жылі год за годам.
3
Сыны выраслі, а бацька пастарэў, аслабеў і ўжо не мог працаваць, як раней. Запусцеў у іх сад каля дома, зарасло поле пустазеллем.
Бачаць гэта сыны, а рабіць не хочуць.
— Што ж гэта вы, сынкі, без работы седзіце? — пытаецца ў іх бацька.— Пакуль я быў малады, я працаваў, а цяпер ваша пара прыйшла.
— Паспеем яшчэ нарабіцца,— адказваюць сыны.
Горка зрабілася старому, што сыны ў яго гэтакія гультаі. Захварэў ён з гора і злёг.
Тут ужо сям’я зусім збяднела. Сад увесь зарос, здзічэў, выраслі ў ім крапіва ды бур’ян, так што за імі нават дома не было відаць.
Аднойчы паклікаў стары сваіх сыноў і сказаў ім:
— Ну, сынкі, прыйшла мне пара паміраць. Як вы цяпер без мяне жыць будзеце? Працаваць вы не любіце і не ўмееце.
Сцяліся ў сыноў сэрцы, заплакалі яны.
— Скажы нам, бацька, штонебудзь напаследак, парай штонебудзь! — папрасіў старэйшы сын.
— Добра! — сказаў бацька.— Адкрыю я вам адну таямніцу. Усе вы знаеце, што я і нябожчыца ваша маці ўсё жыццё працавалі, спачынку не ведалі. За доўгія гады сабралі мы для вас багацце — гаршчок з золатам. Закапаў я гэты гаршчок каля дома, ды не памятаю, у якім месцы. Шукайце мой скарб, і тады будзеце вы жыць, гора не ведаючы.
Развітаўся бацька з сынамі і памёр.
Пахавалі сыны старога, пабедавалі. Потым старэйшы брат сказаў:
4
— Што ж, браткі, дажыліся мы да вялікай беднасці, няма за што нават хлеба купіць. Памятаеце, што бацька перад смерцю казаў? Давайце шукаць гаршчок з золатам!
Узялі браты рыдлёўкі і пачалі капаць каля самага дома невялікія ямкі.
Пакапалі яны, пакапалі, але гаршка з золатам не знайшлі.
Тады сярэдні брат кажа:
— Браткі! Калі мы гэтак будзем капаць, дык ніколі не знойдзем бацькаў скарб. Давайце раскапаем усю зямлю вакол нашага дома!
Браты згадзіліся. Зноў узяліся за свае рыдлёўкі, ускапалі ўсю зямлю, а гаршка з золатам так і не знайшлі.
— Эх,— кажа малодшы брат,— давайце ўскапаем зямлю яшчэ раз, ды трохі глыбей! Мо бацька закапаў гаршчок з золатам глыбока.
Згадзіліся браты. Надта ж хацелася ім знайсці бацькаў скарб!
Зноў узяліся ўсе за работу.
Капаўкапаў старэйшы брат — раптам шкрабанула яго рыдлёўка па нечым вялікім і цвёрдым. Закалацілася ў яго сэрца, гукнуў ён сваіх братоў:
— Ідзіце хутчэй да мяне: я знайшоў бацькаў скарб!
Прыбеглі сярэдні і малодшы браты, пачалі памагаць старэйшаму.
Капалі яны, капалі і выкапалі з зямлі не гаршчок з золатам, а цяжкі камень.
Крыўдна ім зрабілася, яны і кажуць:
— Што ж нам з гэтым каменем рабіць? He пакідаць жа тут! Адвалачом яго падалей ды кінем у роў!
Так яны і зрабілі. Прыбралі камень з поля і зноў узяліся зямлю капаць. Цэлы дзень працавалі, пра яду, пра адпачынак забыліся! Перакапалі яшчэ раз усю сваю зямлю. Зямля як пух мяккая зрабілася. А гаршка з золатам так і не знайшлі.
— Што ж,— кажа старэйшы брат,— ускапалі мы зямлю — не пуставаць жа ёй! Давайце пасадМм на гэтай зямлі вінаград.
— Правільна! — кажуць браты.— Хоць не дарэмна прападзе наша работа.
Пасадзілі яны вінаградныя лозы і пачалі даглядаць іх.
He вельмі многа часу мінула — разросся ў іх вялікі ды харошы вінаграднік. Паспелі сакавітыя салодкія гронкі.
Сабралі браты багаты ўраджай. Пакінулі сабе колькі трэба, а астатняе прадалі — шмат грошай утаргавалі.
Тады сказаў старэйшы брат:
— Нездарма мы раскапалі ўсю нашу зямлю: знайшлі мы ў ёй каштоўны скарб, пра які нам перад смерцю бацька казаў.
6
Добрае сэрца
Жыў у адной вёсцы хлопец. Бацьку і мацеры не давялося пацешыцца з сына: рана яны абое рукі на грудзях злажылі. Мусіў хлопец сам думаць, як пракарміцца.
Усяго дабра ў яго было — стары конік ды лядашчыя драбінкі. Вось і надумаўся хлопец вазіць у Кішынёў дровы на продаж.
Аднойчы нагрузіў ён драбінкі дрывамі і падаўся, як заўсёды, у горад. Прадаў на базары дровы і паціху ды памалу вяртаецца дадому.
Пакуль ён едзе — не спяшаецца, казка паперадзе па дарозе бяжыць. А па той дарозе ішлі два дзяды. Ідуць не ідуць, ледзьве ногі валакуць, адзін аднаго трымаюцца, адзін аднаго падпіраюць. I даганяе іх фаэтон, запрэжаны
парай шустрых коней. У фаэтоне пан і пані сядзяць.
Дзяды просяць:
— Добрыя людзі, мо падвезяце нас?
— Самі якнебудзь дойдзеце, нічога з вамі не зробіцца, не рассыплецеся! — адказваюць пан і пані.
Сцебануў фурман коней, і пакаціў панскі фаэтон далей. А за ім другі фаэтон коціць, і ў ім два панічы сядзяць. Зноў просяць дзяды:
— Маладыя людзі, зрабіце ласку, падвязіце, а мы вам век дзякаваць будзем!
— Навошта нам ваша падзяка! — смяюцца панскія сынкі.— 3 яе футра не пашыеш! — Сцебанулі коней і міма праехалі.
Папляліся дзяды далей па дарозе.
Тут дагнаў іх наш хлопец на драбінках.
— Давайце,— кажа,— сядайце ў мой фаэтон. Падвязу!
— Што ты, хлопча! — кажуць дзяды.— Дзе ўжо табе нас падвозіць! Твой конік і так ледзьве дыхае, на ўсе чатыры нагі спатыкаецца.
А хлопец не адступаецца:
— Ды садзіцеся, давязу якнебудзь. Вы ж не цяжэйшыя за тыя дровы, што я кожны дзень важу! За намі ніхто не гоніцца, і нам спяшацца няма куды, паедзем мы паціхеньку, пра тое, пра сёе па дарозе пагамонім,— от і час хутчэй прабяжыць.
Дзяды болей не спрачаліся. Бачаць, што хлопец ад шчырага сэрца гаворыць. Залезлі яны ў павозку і паехалі.
Па дарозе пачалі яны, як заведзена, распытваць хлопца пра яго жыццё.
— Ты, хлопча, жанаты?
8
9
— Я мо і жаніўся 6, ды хто ж за мяне пойдзе,— кажа хлопец.
— А чым жа ты кепскі?
— Кепскі не кепскі, а не сустрэў яшчэ тую, што мне суджана.
— Эх, сынку, дык жа тваю суджаную сёння за другога замуж аддаюць. Паганяй каня, паедзем, тваё вяселле згуляем.
Хлопец, канешне, думае, што дзяды смяюцца. От ён ім і кажа — таксама дзеля смеху:
— Ну, на маім каняку — хоць паганяй яго, хоць не паганяй — спазнюся я на сваё вяселле! He, відаць, такая ўжо мая доля — ніколі не ажаніцца.
Хлопец не ведаў, што дзяды гэтыя —lie проста дзяды і што ходзяць яны па дарогах людзей выпрабоўваць — добрае сэрца ўзнагародзяць, а ліхое пакараюць. I любыя чары ім пад сілу. Ды на тое ж і казка — у казцы без чараўніцтва ніяк нельга.
— Ты не тужы, хлопча,— кажуць яны.— Пагуляеш яшчэ на сваім вяселлі!
I толькі сказалі — стары каняка наўгалоп панёс. Імчыцца павозка па дарозе, ды так хутка, што толькі трымайся!
А дарога доўгая, на той бок Прута вядзе.
Падкаціў хлопец з дзядамі да багатага маёнтка. Па ўсім відаць — вяселле там спраўляюць. Гасцей безліч.
Спыніў хлопец свайго каняку каля стайні, а сам з дзядамі пайшоў у дом.
Гаспадар як убачыў іх здалёк, дык нават на парог не пусціў.
10
— Вам што тут трэба? — пытаецца. А гэта быў той самы пан, што ў фаэтоне ехаў.
— Ды вось прыйшлі на вяселлі пагуляць,— адказваюць дзяды.
— He для вас гэтае вяселле,— кажа пан,— не для такіх галадранцаў, як вы. Ідзіце лепш сваёй дарогай, вам тут няма чаго рабіць.
Ну, калі няма, дык няма. Паехалі дзяды і хлопец прэч адсюль.
Ад’ехаліся трохі і спыніліся каля студні.
Каня распрэглі і пусцілі на поплаў пасвіцца, самі селі адпачыць. Але сядзелі дзяды не доўга, а якраз гэтулькі, колькі трэба, каб добра падумаць ды пачараваць. He мінула і трох хвілін, як замест бедных падарожнікаў каля дарогі сядзелі два шаноўныя старыя ў багатым адзенні, a хлопецвазак зрабіўся — цюцелька ў цюцельку — панскім сынком. А дзяды ўжо так для яго пастараліся, так шыкоўна прыбралі, што адно глядзі ды любуйся. Камізэлька на ім аксамітавая, боты саф’янавыя, шапка золатам вышываная.
Зрабілі дзяды сваю работу і зноў селі ў павозку. Толькі якая ж гэта павозка! У гэтакай толькі цару ездзіць!
I вось зноў паехалі дзяды і юнак да панскага маёнтка.
Як толькі гаспадар убачыў фаэтон, адразу выбег насустрач знакамітым гасцям. Ледзь не да самай зямлі кланяецца.
— Калі ласка, заходзьце, дарагія госці. Само неба паслала вас да мяне ў дом на свята. Будзьце гасцямі на вяселлі мае дачкі!
Узяў ён пад рукі аднаго дзеда і другога, а слузе загадаў
юнака весці. Пасадзіў гасцей за вясельны стол на самае пачэснае месца.
Тут адзін дзед устаў, падзякаваў гаспадару, а потым і кажа:
— Багатае ў вас вяселле — нічога не скажаш! I нявеста прыгожая, і жаніх станісты. А вось ці падабаюцца яны адно аднаму? Як пра гэта ўведаць? А даўней ведалі як. Есць у нашым краі такі звычай, з незапомных часоў ён заведзены: на вясельным банкеце перакульваюць госці свае талеркі дагары дном, а потым разам падымаюць. Калі жаніх і нявеста даспадобы адно аднаму, яны пад сваімі талеркамі па гронцы вінаграду знойдуць. Давайце і мы так зробім, як нашы продкі рабілі.
Перакулілі госці свае талеркі дагары дном, а як паднялі, бачаць — адна гронка вінаграду ляжыць пад талеркай нявесты, а другая — пад талеркай юнака прыезджага.
— От праўда і выйшла напаказ, цяпер відаць, хто суджаны.
Гаспадар траха локці не кусае ад прыкрасці, а нявеста радарадасная.
Давялося жаніху ўстаць і пайсці са свайго вяселля, a хлопецвазак сеў побач з нявестай. I зноў зашумела вяселле!