Як браты бацькаў скарб знайшлі
Малдаўскія народныя казкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 48с.
Мінск 1994
Адно нашы дзяды нават крошкі ў рот не бяруць. Што ім пададуць, яны кожны пачастунак то да рукава паднясуць, то да каўняра, то да падолу.
Убачыў гэта гаспадар дома, набраўся смеласці і кажа:
— Даруйце мне, госці дарагія, але хачу я ў вас спытаць, чаму вы не ясце, не п’яце, а ўсё вашаму адзенню прыгожаму падносіце?
12
13
— Дык гэта ж у вас так заведзена — не чалавека паважаць, а яго адзенне,— кажуць дзяды.
Расхінулі яны крыссе сваіх дарагіх убораў, і пазнаў гаспадар тых самых дзядоў, якіх ён прагнаў.
Сорамна яму зрабілася, ён і прыкусіў язык.
Усё свой канец мае, і гэты банкет да канца падышоў. Маладыя пацалавалі рукі бацькам, развіталіся з гасцямі і рушылі ў дарогу — да жаніха дадому. I дзяды з імі паехалі.
Каля студні зноў спыніліся — і зноў усё стала паранейшаму. Hi шыкоўнага фаэтона, ні шустрых коней. Жаніх зноў зрабіўся простым вазаком, а дзяды — жабракамі падарожнымі.
— Ну, красуня,— пытаюцца дзяды ў нявесты,— хочаш сабе такога мужа? He пабаішся за бедняка пайсці?
— He пабаюся,— кажа нявеста.— На багатых я наглядзелася, усяго ад іх нацярпелася, толькі добрага слова ад іх не чула. А ваш жаніх і ласкавы, і вясёлы.
— Ну, а ты, хлопча, чаго хочаш для новага жыцця? Прасі, не бойся.
— Ды мне б работу добрую знайсці, каб жонку карміць і людзям радасць дарыць.
— Усё будзе, як ты хочаш,— кажуць дзяды.— Едзь на бераг Днястра, убачыш там хатку пакінутую ды стары човен. От і вазі людзей з берага на бераг — і ў ясны дзень, і ў непагадзь.
Развіталіся маладыя з дзядамі і паехалі далей на сваіх драбінках.
На беразе Днястра ўбачылі яны і хату, і човен — усё, як сказалі дзяды.
Зайшлі яны ў хату, а там, нібыта хто іх чакаў,— прыбрана, памыта, у печы выпалена, на стале ў гаршках гарачая страва паруе.
3 таго часу пачаў хлопец вазіць людзей з аднаго берага Днястра на другі. Толькі гукнуць яго, а ён ужо тут як тут і гоніць свой човен па хвалях — і ў буру, і ў дождж, і ўдзень, і ўночы.
I кожны яму дзякуе, здароўяшчасця жадае.
Можа, ён і цяпер жыве, людзям служыць і сам не тужыць.
14
Жалезны воўк
ылабыла жанчына. Цяжкім было жыццё яе, у беднасці і галечы праходзілі дні яе, і адзінай уцехай
быў сынпадлетак, які дапамагаў ёй у працы. Неяк у зіму адну лютую ўсхадзілася завіруха, сумёты намяло высокія —свету не відаць. Раніцай, калі сцішылася мяцеліца і ўзышло сонейка яснае, выйшаў хлопец з лапатаю снег адкінуць, сцежку расчысціць.
Працуе ён сабе ды раптам чуе, як з дрэва варона закаркала:
— Кіррр, кар, кар, кар... Кіррр, кар, кар, кар! — плача бедная варона, аж сэрца разрываецца.
Хлопец прыслухаўся:
16
— Кірр, кар, кар, кар, Кірр, кар, кар, кар! Вецер сіверны гуляе, Снегам поле замятае, Кружыць злосна завіруха, Лес дрымучы стогне глуха, Пра вясну не чутны весці, Ды няма чаго ўжо есці. I калі ж бяда міне?! Ох, як цяжка, млосна мне! Кірр, кар, кар, кар, Кірр, кар, кар, кар, Хто цяпер мяне ўратуе, Таму шчасце прынясу я.
Праслязіўся хлопец і, добра ведаючы, пачым фунт ліха,— не адзін раз сядзеў ён такі галодны, што і на белы свет глядзець не хацелася,— паклаў лапату і крыкнуў:
— Гэй, ляці сюды, варона, Гора мне тваё знаёма; He журыся, не бядуй,— Ў маёй хаце зазімуй.
Падляцела да яго варона, і пачаў ён з таго часу карміць яе, даглядаць. He адзін раз апошні кавалак беднай птушцы аддаваў. А калі прыйшла вясначараўніца ды пацяклі, зазвінелі ручаіны, падзякавала варона хлопцу ад душы і сказала:
— Дарагі ты мой, хадзем у царства вароняе, там жыве
17
U 4 Б с гор. Ммнск "
мая матуля; за дабро, што ты мне зрабіў, аддзячыць яна табе ўсім, што ёсць лепшае на свеце; будзе даваць яна табе маёнтак, палацы, казну багатую, але ты папрасі адну толькі падушачку, на якой яна стаіць.
Выслухаў хлопец словы вароны, ды і пайшлі яны ўдваіх у дарогу далёкую. Ішлі яны, ішлі, не дзень і не два, і ўвайшлі ў царства гэтага роду птушынага. Рада была ім старая варона, задала банкет на ўвесь свет, сталы ламаліся ад рознай яды і пітва, песні цудоўныя звінелі, бо спявалі гэтыя песні жарптушкі звонкімі галасамі сваімі.
— Што ж мне падараваць табе, хлопец мілы, як аддзякаваць за дабро, за выратаванне жыцця майго дзіцяці? Ты прагнаў маю тугу і даў узамен шчасце неабдымнае.. Скажы, чаго табе хочацца: маёнтка, палацаў, казны багатай,— усё табе дам...
— He асмелюся я такога багацця прасіць, даволі мне адной падушачкі, што пад нагамі ў цябе ляжыць,— адказаў хлопец, ён з першага позірку прыкмеціў, што варона скача на прыгожай падушачцы.
— Прасі, хлопец, што душа твая жадае, дам я табе скарбы незлічоныя, будзеш ты самым багатым чалавекам у свеце,— угаворвае яго варона.
— Нічога іншага мнё не трэба, хачу я падушачку, на якой ты скачаш.
Убачыла старая варона, што хлопец настойвае на сваім, няма куды ёй падзецца, аддала падушачку.
— Беражы яе як зрэнку вока,— параіла яна яму на развітанне,— ды глядзі, не надумайся распароць яе, каб усярэдзіну зазірнуць. Як вернешся дадому, нарабі безліч
18
загонаў шырокіх, і тады толькі можаш успароць падушачку.
— Зразумела,— адказаў хлопец і падаўся дадому.
Ішоў ён, ішоў, ды ўсё не дае яму спакою жаданне распароць хоць трошкі падушачку ды зазірнуць у яе. «Або ашукалі мяне, або цуд вялікі ў падушачцы схаваны. Калі яна параіла мне такія загоны вялікія падрыхтаваць,— думаў хлопец,— значыць, шмат усялякага дабра ў падушачцы схавана; давай паглядзім». Толькі ён ледзьледзь надпароў падушачку, а з яе як паваляць жывёліны розныя: коні, валы, каровы, статкі авечак, свіней... Кідаецца хлопец ва ўсе бакі, стараецца сагнаць іх у адно месца, ды нічога не атрымліваецца: разбегліся яны хто куды. Убачыў, гаротны, што нічым дапамагчы сабе не можа, ды і заплакаў горкімі слязамі. Ахапіла яго роспач, свет белы яму нямілы. I вось адкуль ні вазьміся падышоў да яго жалезны воўк, такі вялікі, магутны, што ад крокаў яго зямля дрыжала.
— Чаго ты, малойча, плачаш? — запытаў воўк, зубамі ляскаючы.
— Як мне не плакаць, калі спасцігла мяне няшчасце такое.— I расказаў ён ваўку ўсё, што з ім здарылася.
— А што ты мне дасі, калі заганю ўсю скаціну назад?
— Калі здолееш зрабіць гэта, вазьмі сваю долю, так, каб і я не быў пакрыўджаны, ды і ты не прагадаў.
— Узяць я і без цябе магу, колькі мне захочацца, і ты ніяк мне не перашкодзіш.
— Нічым іншым аддзякаваць не магу. А табе што б хацелася?
— Мне хацелася б цябе з’есці, калі жыццё табе наймілейшым здасца.
Задумаўся хлопец і так вырашыў: хай будзе потым, што будзе, толькі б скаціну загнаць ды матулю сваю парадаваць, ад беднасці вызваліць.
Абабег жалезны воўк вакол статкаў незлічоных, заляскаў зубамі, нібы ў званы зазваніў, ды і загнаў скаціну ў падушачку.
На развітанне зноў напомніў жалезны воўк хлопцу, што тады па яго прыйдзе, калі жыццё яму наймілейшым здасца.
Пайшоў хлопец сваёй дарогай, а воўк пабег аднаму яму вядомымі сцежкамі.
Вось прыйшоў хлопец дадому, зрабіў загоны вялікіявялікія, колькі вокам са страхі мог ахапіць, потым распароў падушачку і выпусціў статкі незлічоныя. Чутка пра гэты цуд увесь свет абляцела, і шмат баяр ды цароў думалі яго цясцямі быць, толькі ён і слухаць не хацеў.
Усё жыў ён з думкай горкай, чакаючы той страшнай хвіліны, калі жалезны воўк з’явіцца па абяцанае і нават костачак ад яго не пакіне. Убачылі людзі, што сохне добры маладзец, як кветка ад восеньскіх замаразкаў, ды і сказалі яму проста: «Жаніся, хлопец, што марудзіш». Ён туды, сюды, усё ім зубы загаворваў. Але аднойчы так яго прыціснулі, што ён не мог адкруціцца ад праўдзівага адказу:
— Эх, людзі добрыя, ажаніўся б я, не задумваючыся, ды вось баюся, што, як пачну гуляць вяселле, прыйдзе жалезны воўк і з’есць мяне.— I расказаў ім усё, як было.
— Ну, вось яшчэ чаго спалохаўся!
— Жаніся, хлопец, не адважыцца воўк да нас прыйсці,
20
21
а калі i сунецца, ведаем мы, як шкуру шэрую з яго злупіць.
— Знайшоў чаго баяцца, жаніся, не журыся, ну a воўк хай толькі з’явіцца, знойдзем на яго ўправу.
— He такія ўжо мы аблавухія, каб воўк да нас сам на ражон лез: жаніся, хлопец, не раздумвай.
Паслухаўся хлопец дарадчыкаў сваіх ды і вырашыў жаніцца.
Радасць і шчасце панавалі на тым вяселлі, танцам не было канца, але толькі сабраліся ўсе каля сталоў святочных, каб выпіць за здароўе маладых, як зпад зямлі жалезны воўк вырас, восьвось гатовы жаніха схапіць.
Усе скамянелі ад жаху, бо ніхто ад пачатку свету не бачыў ваўка такога. Увесь жалезны, клыкі доўгія і вострыя, вочы вялікія, як талеркі, хвост, што таполя, а сам такі цяжкі, што яго ледзьве зямля трымала.
— Ауау! Жаніх шчаслівы, праглыну я цябе ўмомант,— завыў воўк, зубамі ляскаючы.
А на стале перад жаніхом ляжаў каравай, і, адчуваючы, што замест вяселля, замест радасці закаханых будуць слёзы, стогны і хаўтуры, замест песень, замест скрыпкі — няшчаснай удавы крыкі, загаварыў каравай гучным голасам:
— Пачакай, воўк жалезны, пацярпі трохі ды мяне паслухай.
He вельмі хацелася ваўку слухаць, але прысеў ён, чакае.
— Перад тым як у зямлю мяне пасадзіць, насенне маё пратручваюць, я ўсё цярплю, цярпі і ты, воўк!
22
— Цярплю! — ускрыкнуў воўк.
— Потым мяне выносяць у поле чыстае, засыпаюць у сеўні прамяністыя ды хаваюць у зямлю цёплую. А я цярплю, цярпі і ты, воўк!
— Цярплю!
— А ў зямлі я аджываю, тоўсты пласт прабіваю, поле зелянее, зямля маладзее, а ўзімку ад маразоў мая душа ледзянее. Потым снег мяне засцілае, нада мною мяцеліца гуляе, нават і след мой знікае, а я цярплю, цярпі і ты, воўк!
— Цярплю!
— А калі вясна прыходзіць, то сагрэе, то падмарозіць, а потым, калі пацяплее, зямлю бараной разрыхляюць і катком мяне прыціскаюць; я цярплю, цярпі і ты, воўк!
— Цярплю!
— I яшчэ не ўсё. Пойдуць дажджы, я расту ўсё вышэй, вецер каласы хістае, да зямлі бязлітасна прыгінае, а потым людзі жнуць мяне сярпамі, косяць косамі, а потым малоцяць, па баках калоцяць, а я цярплю, цярпі і ты, воўк!
— Цярплю!
— А потым мяне ў млын вязуць, жорнамі труць, жорнамі расціраюць, у муку ператвараюць, а я цярплю, цярпі і ты, воўк!
— Цярплю!
— 3 млына дадому прывязуць, на вагі пакладуць і — дрыжы не дрыжы — замесяць у дзяжы, потым на кавалкі крамсаюць і ў гарачую печ саджаюць, а я цярплю, цярпі і ты, воўк!
— Цярплю!
— I вось, калі лёгкая рука, то і хлеб выйдзе добры, a