• Газеты, часопісы і г.д.
  • Як браты бацькаў скарб знайшлі Малдаўскія народныя казкі

    Як браты бацькаў скарб знайшлі

    Малдаўскія народныя казкі

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 48с.
    Мінск 1994
    21.93 МБ
    калі месіць няўмека, то і хлеб будзе нікуды не варты, палопаны. Лопні і ты, воўк!
    — Лопну! — і толькі сказаў гэта воўк, як адразу ж лопнуў на дробныя кавалачкі.
    Зноў запанавала на вяселлі радасць. Цэлы месяц балявалі.
    I я на тым вяселлі быў, казку гэтую пачуў, калі баляваў, і вам слова ў слова расказаў.
    24
    Алістар ФэтФрумос
    Відаць, здарылася гэта калісьці, а калі б не было, то людзі не расказвалі б.
    He на небе, на зямлі, у адной даліне, у адным сяле жылібылі дзед і баба, ды такія старыя, што ледзьве ўжо хадзіць маглі. Надзеяй і падмогай для іх у той час быў адзіны сын іх Алістар. Рос ён паслухмяным, паважаў бацькоў і бацькоўскі дом, а працаваў за семярых. Старыя ўжо дажывалі апошнія свае дзянькі і, раней чым развітацца з белым светам, паклікалі да сябе сына і далі яму апошні наказ:
    — Алістар, дарагі, як праводзіш нас у апошнюю дарогу, пашукай у пучку базіліку, што за бэлькай, зялёную сцяблінку і панюхай яе тры разы.
    — Добра, бацька і маці,— сказаў Алістар.
    3 галашэннем і плачам правёў ён бацькоў да магілы, a
    калі вярнуўся дадому, знайшоў зялёную сцяблінку ў пучку базіліку. Была яна меншая і танчэйшая за іголку, але як толькі панюхаў яе Алістар адзін раз — умомант адчуў, што сілы ў яго прыбыло ўтрая, панюхаў другі раз — яшчэ гэтулькі сілы прыбавілася, а дакрануўся да яе трэці раз — магутная сіла забілася ў яго жылах. I аб чым ні падумаў бы юнак, усё адразу ж ажывала і паўставала перад яго позіркам.
    Працаваў Алістар не складаючы рук, але ўсё ж не мог выбрацца з беднасці. I ў адзін цудоўны дзень вырашыў ён падацца ў белы свет: а можа, шчасце яму ўсміхнецца. А калі пайшоў ён, то ішоўішоў, пакуль не дайшоў да нейкіх харомаў. Адкуль было ведаць яму, што гэта за харомы і каму яны належаць? Узрадаваны, што сустрэў нарэшце жыллё, пастукаў ён у вароты і адразу ж убачыў перад сабой страшэннага змеядракона.
    — Добры дзень,— сказаў падарожны.
    — Дзень добры,— адказаў дракон.
    — Ці не знойдзецца, змей, работы ў цябе, хоць у двары? — запытаў Алістар.
    — А як жа, мне вельмі патрэбен слуга. Праходзь.
    Увайшоў Алістар у двор і ўбачыў там мноства свірнаў, хлявоў — усё, што належыць мець багатаму пану. Змей жа пачаў адразу вучыць яго, як і што ён павінен рабіць, а сам усё думаў: хутчэй бы вечар, каб прыкончыць падарожніка і з’есці.
    За працай непрыкметна падкраліся прыцемкі. Аднекуль з поля вярнуўся драконаў сын; сеўшы за стол, усе павячэралі, а неўзабаве пайшлі спаць хто куды. Сыну свайму дракон паслаў на адной прызбе, накрыўшы яго
    26
    27
    чырвонай коўдрай, і паставіў побач запаленую свечку, Алістара ж паклаў на другой прызбе, накрыўшы яго коўдрай чорнай, як сама зямля. Свечкі яму ён не запаліў. Пачаў парабак гадаць: «Што надумаўся гэта дракон? He дарэмна ж стараецца». He спіцца Алістару — усё думае ён, а змеі толькі прыляглі — адразу захраплі так, што вокны задрыжалі. Круціцца наш хлопец з боку на бок, але ўсё дарэмна: ні на хвіліну не можа звесці вачэй. «Лягу я лепш на месца драконавага сына»,— вырашыў ён. А калі ўжо надумаўся так зрабіць, падхапіўся хуценька, наблізіўся да прызбы, дзе спаў змееў сын, падняў яго лёгка на рукі,— а той і не зварухнецца, — і паклаў на сваёй прызбе, накрыўшы чорнай коўдрай. Потым лёг на месца змеевага сына, і адразу ж адолеў яго сон.
    Ноч схавала за вяршыні ўзгоркаў серабрысты месяц, нібы хацела, каб змееў сон быў мацнейшы ды спакайнейшы, бо здаўна вядома: чым спакайней воды ракі, тым яна глыбей і шырэй і тым цяжэй яе пераплысці. А калі зусім апусціўся месяц за ўзгорак, стары дракон прачнуўся. Абуджэнне яго было страшным, як абуджэнне звера ад зімняй спячкі. Схапіў ён цяжкі кінжал, на ўсю даўжыню востры, як брытва, і выйшаў на двор. Вось і прызба, дзе ён паклаў спаць Алістара. Узняўся кінжал у паветра — джык! джык! — адляцела галава спячага. He ведаў змей, што забіў сына свайго. Ды і адкуль было ведаць яму, калі вакол такая цемень — хоць вока выкалі. Потым стары дракон запаліў у печы і ўсё падкладваў дровы, каб паспець падсмажыць сваю здабычу да світання. Алістар жа акамянеў ад здагадкі, што ўсё гэта павінна было здарыцца з ім. Усхапіўся хуценька на ногі, узяў свечку і — фуфу! — га
    28
    сіць яе, а яна не гасне; тады ён яе вобзем, але не можа ні кінуць, ні загасіць. He адстае свечка ад рукі і не гасне, усё ярчэй разгараецца. Убачыўшы гэта, пабег Алістар прэч, толькі пяткі заблішчалі. Бяжыць, спяшаецца, а свечка дарогу яму асвятляе. Калі змей апамятаўся і паглядзеў удалечыню, убачыў ён не знічку, а бягучую свечку, узлаваўся і закрычаў:
    — Свечка, свечка ты мая,
    У ноч глухую не ляці, А вярніся лепш у дом — Госця ярка асвяці.
    А свечка ўсё аддаляецца і аддаляецца. Тады павярнуўся дракон да дома ды як закрычыць у шаленстве:
    — Эгегэй, дракона сын, Путы сну цяжкога скінь Ды за свечкаю — бягом I вярні яе ў наш дом!
    Але як мог адказаць яму сын, калі быў забіты? Шукае яго дракон у доме, у двары, кліча, ды дарэмна стараецца.
    — Уздзену я спачатку Алістара на ражон, а потым прывяду агеньчыксвечку,— сказаў змей і, схапіўшы цела мерцвяка адной рукой, галаву — другой, падаўся да печы. Ідзе, спяшаецца і каля печы раптам пазнае твар сына свайго. Застыў на месцы ад жаху пракляты дракон, нібы акамянеў, прыгнечаны горам. Зразумеў ён, нарэшце, што нарабіў. Схапіў кінжал, пагнаўся за свечкай, за Алістарам. Закружыўся, як пярэварацень, і ўсюды, дзе ступаў, скалы з громам руйнаваў, дрэвы з карэннем вырываў, зям
    лю ў бездань кідаў. I вось усё бліжэй і бліжэй ён да ўцекача,— нібы цемра хмар насоўваецца на Алістара. Той жа паспеў дабегчы да вялікай ракі, шырокай і глыбокай, кінуўся ў ваду з ходу і паплыў. Ужо Алістар быў на тым беразе, а дракон толькі падбягаў да вады. А падбегшы, спыніўся, бо не ўмеў ён плаваць, і пачаў крычаць ды праклінаць Алістара:
    — Эгегэй, пёс Алістар, Гэта свечку ты украў, Майму сыну смерць паслаў!
    Алістар жа з таго берага яму ў адказ:
    — Сціхні, змоўкні, пёсдракон, А не спыніш ты выццё, Страціш і сваё жыццё!
    Павярнуў змей дадому з бядой ды горам сваім, а Алістар пайшоў і пайшоў па сцежцы няходжанай, кветкамі ўпрыгожанай, па траве каласістай. Ідучы так, нене ды паглядае ён на свечку і хоча загасіць яе,— а яна ўсё ярчэй разгараецца; спрабуе пагасіць полымя рукой— яно свеціцца і ў руку не пячэ; набліжае яго да сябе — кашуля не загараецца,— такое полымя ўжо было ў той свечкі: пячы не пякло, запальваць не запальвала, а свяціць свяціла.
    — Цьфу, пракляцце, што за ліха: трымаецца за мяне, нібы дзяды за авечку,— кажа Алістар.— Можа, у торбу яе пакласці?
    I як толькі развязаў торбу, свечка адарвалася ад рукі, паплыла і лягла на дне торбы. Крочачы так па сцежках ды па дарожках, дайшоў Алістар да харомаў нейкага пана,
    30
    31
    дзе і знайшоў прыстанак. А пан той, упэўніўшыся, што ён — юнак працавіты і разумны, зрабіў яго старшым над конюхамі. Выдзеліў яму каморку, як астатнім слугам, і пачаў юнак жыць там ды парадкаваць.
    Усё ішло сваёй чаргой, ды знайшоўся сярод конюхаў падлюга, які пажадаў падлабуніцца да пана, і пачаў ён зжываць Алістара з белага свету і капаць хлопцу яму. Ад нойчы кажа ён конюхам:
    — Мэй, што б нам прыдумаць, каб пазбавіцца ад гэтага Алістара?
    — Ціпун табе на язык, дурань! Хіба ты не бачыш, што чалавек гэты — як добрае пшанічнае зерне? — сказалі яму конюхі.
    Аднак здрадлівая думка пусціла ўжо карані ў галаве няшчаснага, і аднойчы прыйшоў ён да пана з такімі словамі:
    — Ты, напэўна, і не ведаеш, пан, чым надоечы хваліўся Алістар?
    — Калі скажаш, буду ведаць.
    — Казаў ён... э... э... што, калі пажадаеш, прывядзе табе драконавага каня.
    — Драконавага каня? Кліч яго да мяне.
    Пабег конюх, не памятаючы сябе ад радасці, знайшоў Алістара, і той з’явіўся да пана.
    — Мэй, чым гэта ты хваліўся конюхам?
    — Нічога не ведаю, пан.
    — Навошта хітруеш? Ці не ты казаў, што можаш украсці драконавага каня?
    — Знаць не знаю, пан, і ведаць не ведаю.
    — Яны мне хлусіць не будуць.
    33
    — Як мог я, пан, сказаць такое, калі толькі падумаю пра драконавага каня,— лыткі дрыжаць.
    — He пярэч і выконвай маю волю. Калі не прывядзеш драконавага каня ў маю канюшню, будзе твая галава там, дзе зараз пяткі.
    Нічога не зробіш, пакланіўся Алістар пану нізка і падаўся ў дарогу. Ідзе ён, ідзе з раніцы да вечара, прайшоў большую частку дарогі і каля поўначы дайшоў да драконавых харомаў. Ціхенька падкраўся да канюшні, прашмыгнуў усярэдзіну, а конь, як пачуў яго, заржаў на ўсю моц тры разы. Неўзабаве пасля гэтага пачулася: туп! туп! туп!..— гэта дракон бег да канюшні з агнём у руках. Алістар прысеў, пакруціўся на адной пятцы тры разы вакол сябе, ператварыўся ў муху і — жж...жж! — паляцеў пад страху канюшні.
    Перапалоханы дракон агледзеў усе куткі, злазіў пад яслі, абшукаў усё вакол канюшні — нікога. Супакоіўшыся, пайшоў у дом і лёг адпачываць. Алістар жа вылецеў зпад страхі і хацеў ужо схапіць каня, ды дзе там, упарты конь не даецца ў рукі ды ржэ ўсё мацней.
    Зноў прыбег змей з агнём, агледзеў усё вакол, абшукаў кожны куток канюшні, і зноў — нікога жывога.
    — Цьфу, каб цябе сабакі загрызлі, чортаў конь, чаго дарэмна ржэш, спаць не даеш? — узлаваўся змей, схапіў тоўстую дубіну, што трапілася пад руку, і давай пералічваць рэбры беднаму каню.— Паспрабуй заржаць яшчэ раз, калі вярнуся, шкуру злуплю.
    Пайшоў змей у свой палац, а калі ўсталявалася цішыня, вылецеў зноў Алістар зпад страхі канюшні, ператварыўся ў чалавека, наблізіўся да каня,— а той больш не
    ржаў,— вывеў яго ў двор, асядлаў і... змей у доме пачуў толькі: трап... трап... — гэта аддаляўся конь разам з Алістарам.
    Раз’юшаны, пусціўся змей на ўвесь дух за імі ў пагоню. Алістар жа, малайчына, усё шпорыць каня, паганяе, але і страшыдла дракон не адстае. Толькі паспеў Алістар пераплыць вялікую раку, як змей дабег да берага і закрычаў:
    — Эгегэй, пёс Алістар!
    Гэта свечку ты украў,
    Майму сыну смерць паслаў, Лепшага каня сагнаў!
    Алістар яму ў адказ:
    — Сціхні, змоўкні, пёсдракон, А не спыніш ты выццё, Страціш і сваё жыццё!
    Павярнуў змей назад, ледзьве валочачы ногі і кусаючы сабе пазногці ад злосці. Алістар жа памчаўся хутчэй за вецер да маёнтка гаспадара. Каля парога злез ён з каня, перадаў яго гаспадару, а той быў так рады, нібы злавіў самога бога за бараду.