Як браты бацькаў скарб знайшлі
Малдаўскія народныя казкі
Выдавец: Юнацтва
Памер: 48с.
Мінск 1994
Але ж даўно вядома, што зайца хорт хапае, над суслікам каршун у небе лятае, а зло дабро са свету зжывае.
He было спакою Алістару, зноў конюхнагаворшчык пайшоў да пана і сказаў:
— Пан, багаты ты, разумны і шмат што ведаеш, а што вакол робіцца, да слыху твайго не даходзіць.
34
35
— Што ты хочаш сказаць, гавары ясней.
— Надоечы хваліўся Алістар: калі пажадаеш, драконаву кушму табе прынясе.
— Няўжо?
— Так і казаў, пан.
— Кліч яго сюды. Зараз жа каб тут быў.
Пайшоў той даручэнне выконваць, перапалохаў усіх дваровых людзей, і знайшоўшы Алістара, хуценька прывёў яго да пана.
— Мэй, Алістар, чым ты хваліўся конюхам?
— Нічым, пан.
— He дарэмна яны кажуць, што, калі я пажадаю, прынясеш кушму драконаву.
— Няпраўда гэта, пан.
— А я кажу — праўда, і так яно будзе! Каб драконава кушма была ў мяне, а не — дык развітвайся з сонейкам ясным ды з заўтрашнім днём.
Змоўчаў Алістар і зноў падаўся ў дарогу, бо ведаў, калі затрымаецца хоць трохі, узлуецца пан так, што забудзеш нават, адкуль ты родам.
Ішоў ён, ішоў, а як пачаў падыходзіць да двара дракона, убачыў над сабой хмары чорныя і грозныя, узнялася страшэнная навальніца, і паліў такі дождж, які не даводзілася яму бачыць ні перад гэтым, ні пасля. Уверсе гром і маланкі крамсалі хмары, унізе вада размывала зямлю. Цяжкай, амаль непраходнай зрабілася дарога Алістара. Але хлопец прайшоў і праз віхор, і праз дождж, а каля двара дракона пакруціўся тры разы вакол сябе, зрабіўся кошкай і пачаў мяўкаць і прасіцца ў дом. Жонка драконава крычыць мужу:
37
— Уставай, прачніся, ідзі адчыні дзверы, бо дождж залье бедную кошку.
Устаў змей неахвотна, толькі дзверы адчыніў, кошка — шмыг! — у дом і да печкі. Змей вярнуўся, глянуў кошцы ў вочы ды як закрычыць:
— Гэта Алістар! Ага, папаўся ты мне нарэшце!
— Што з табой, муж, ты, відаць, з глузду з’ехаў, ці не надумаўся ты забіць такую прыгожую кошку?!
— Я яго па вачах пазнаю. Гэта Алістар ператварыўся ў кошку.
— Кладзіся спаць і выкінь з галавы насланнё.
Кошка ж лашчыцца да гаспадыні, а тая яе гладзіць. Змей пакрысе супакоіўся, забыў пра свае змрочныя думкі, лёг каля печы і заснуў. Калі ж задрамала побач і змяіха, кошка ціхаціха падкралася да змея, як умеюць падкрадвацца кошкі, і пацягнула зпад галавы яго кушму. Цягнецягне, ды скрануць з месца не можа. Ператварылася тады кошка ў чалавека, ды незнарок зачапіла змея, той прачнуўся і адразу ж схапіў яго.
— Ага, папаўся ўсё ж! Казаў жа я, што гэта Алістар. Уставай, змяіха, запалі ў печы, сёння нам ёсць што засмажыць на вячэру.
— Падумаць толькі, праглыні яго пустыня, і каму магло прыйсці ў галаву такое!
Запаліла змяіха ў печы, а потым агледзела Алістара і ўбачыла, што ён такі худы — скура ды косці.
— Эээ, ды тут і смажыць няма чаго,— кажа змяіха.— Гасі агонь, будзем яго спярша адкормліваць.
I пачалі яны карміць яго перапечкамі з адборнай мукі,
арэхамі ды салодкім малаком, каб ён таўсцеў ды вагу набіраў. Алістар папраўляўся, а праз месяц так патаўсцеў, што замест вачэй відаць былі адны шчыліны.
— Вось цяпер самы час засмажыць яго,— радаваўся змей.— Змяіха, запалі агонь у меднай печы, а я пайду паклічу гасцей.
Сказана — зроблена. Змяіха запаліла ў меднай печы, нагрэла яе дачырвана, паклала на прыпечак лапату, паклікала Алістара і кажа яму:
— На лапату ўзбірайся I ў печ падавайся!
Алістар узяў і стаў на лапату нагамі.
— Кладзіся! — крычыць яму змяіха.
Сеў тады Алістар на край лапаты, звесіўшы ногі.
— Падбяры ногі!
— Як?
— Кладзіся на спіну і выцягні іх.
— Угору?
— Уніз!
— To ўгору, то ўніз, чорт цябе зразумее.
— Кладзіся, кажу, і выцягні ногі.
— Дык жа я выцягнуў, а ты апусціць загадала.
— Цьфу, няўдача, легчы на лапату не ўмее.
— Адкуль мне ўмець, калі вочы мае зроду не бачылі ні лапаты, ні печы. Пакажы, як трэба легчы.
— Злазь! — закрычала змяіха, узлезла на лапату, лягла на спіну, выцягнула ногі, рукі ўздоўж цела, а Алістару толькі гэта і трэба. Ледзьве лягла змяіха зручней, ён — хоп лапату! — і ў адзін момант закінуў змяіху ў самую
38
39
глыбіню печы, потым — трах! — прыкрыў добра засланкай, і... памінай яе, як звалі.
Алістар жа пайшоў у пакой змея, схапіў яго кушму і — дадому. Ідзе сабе, песню спявае, а ў гэты час змей, радасны, вяртаецца з гасцямі ў свой палац, садзіць іх за стол, частуе віном, потым ідзе да меднай печы. Калі адчыніў ён засланку і ўбачыў змяіху, яго ледзь удар не хапіў. Узяў ён кінжал і, пакінуўшы гасцей, пагнаўся за Алістарам. Імчаўся ён з хуткасцю маланкі, з вачэй яго іскры сыпаліся.
I выкідваў кляты змей
Пару з ноздраў, дым з вушэй, I усюды, дзе ступаў, Горы ў бездань ён скідаў.
Калі дракон дабег да ракі, Алістар ужо знікаў з яго вачэй.Разгневаўся змей, закрычаў:
— Эгегэй, пёс Алістар!
Гэта свечку ты украў,
Майму сыну смерць паслаў,
Лепшага каня сагнаў, Потым знёс кушму маю I у печы спёк змяю!
Алістар павярнуўся і адказаў яму:
— Сціхні, змоўкні, пёсдракон, А не спыніш ты выццё, Страціш і сваё жыццё!
Потым не спяшаючыся пайшоў да гаспадаровых харо маў. Як убачыў пан найцудоўнейшую кушму, ад радасці
41
сэрца ў яго зайшлося. Ну і прыгожая была гэтая кушма! Аўчынка вілася серабрыстымі кольцамі, па баках — абшыўка з каштоўных каменняў, а свяцілася так, што вачэй нельга было адвесці. Ох і радаваўся пан!
He паспеў Алістар адпачыць з дарогі, як зноў пан кліча:
— Мэй, ты, кажуць, хваліўся конюхам, што, калі я пажадаю, прывядзеш мне і самога дракона.
— Хлусяць яны, пан.
— Як гэта хлусяць?
— Разваж сам, пан, як я мог сказаць гэта,— дракон жа ёсць дракон, яго не здабудзеш, як каня або кушму.
— I слухаць цябе не хачу, каб быў мне змей.
— Што ж, пайду, пан, паспрабую выканаць і гэтую тваю волю, не магу не паслухаць.
Раней чым падацца ў дарогу, знайшоў Алістар у двары панскім сякерку, нажоўку, долата, скоблю, шпунты, склаў усё гэта ў мех і пайшоў сабе. Каля змеевых харомаў зрабіўся ён дзядком з барадой да каленяў, з сівой галавой, згорбленым ад старасці, з тварам маршчыністым і бледным. Як падышоў ён да змеевых варот, пачаў людзей заклікаць:
— Гаспадары паважаныя і людзі знатныя, каму патрэбны бочкі, няхай да мяне падыдзе. Майструю я цабэркі і бочачкі для віна, і вялікія бочкі раблю.
Змей, як пачуў, паклікаў яго да сябе ў двор, і дамовіліся яны, што бондар зробіць яму некалькі новых бочак, a астатнія — адрамантуе.
Пачаў майстар бандарыць і за некалькі дзён зрабіў дубовую бочку, што вачэй ад яе нельга было адарваць. У змея ад радасці сэрца заскакала ў грудзях, як убачыў, якія бочкі выходзяць зпад рук майстра.
42
— Ну, цяпер ужо не будуць цячы мае бочкі,— кажа ён бондару.
— He будуць цячы, калі ты дапаможаш мне.
— Што дапамагчы?
— Стары я, кепска бачыць пачаў і не магу заўважыць усе дзірачкі, каб рагозам іх забіць.
— Дапамагу табе, дзед.
— Калі так, лезь у гэтую бочку, агледзь яе: ці няма дзе прасвету паміж клёпкамі.
Улез змей у бочку, агледзеў усе клёпкі, але не знайшоў ніводнага прасвету.
— He, дзед, клёпка ў клёпку ўвайшла — так добра яны складзены і абструганы.
— Пачакай, цяпер я прыкладу яшчэ днішча, паглядзіш, ці добра падышло.
Прыклаў Алістар адно днішча, прыклаў другое.
— Ці відаць штонебудзь?
— Ніводнай дзірачкі.
— А ты надзьміся, прыкладзі сілу, праверым, ці трывалая бочка.
Змей надзімаецца, распірае бочку.
— Мацней! — крычыць майстар.
— Уф, уф, уф! — чуецца з бочкі.
— Надзімайся як толькі можаш, прыкладзі сілу!
Ніводзін абруч не падаўся, ніводная клёпка не скранулася на бочцы. А змей крычыць ужо:
— He магу больш!
— Ну, дык прымай работу на здароўе.
— Ты што? Выбі днішча, бондар. Выпусці мяне.
— He, будзеш там цяпер сядзець, змей, як міленькі, Ta
43
му што маеш справу ты зусім не з бондарам, а з Алістарам.
— Ах ты, пёс Алістар! Зноў ты папаўся мне!
I пакаціў Алістар бочку, а ў ёй, як вавёрка ў коле, круціўся змей, то адбіваючы сабе бакі, то галавой аб днішча б’ючыся. Так каціў Алістар змея да самага парога панскага дома. Як пачуў пан, што Алістар вярнуўся, выйшаў на двор, хвалюючыся і здзіўляючыся, бо з таго часу, як жыў, чуў пра драконаў, але бачыць не бачыў.
— Алістар, выбі хутчэй днішча, я на яго паглядзець хачу.
— He, пан, калі адкрыю бочку, прыкончыць ён нас усіх.
— Зрабі тады адтуліну, не церпіцца мне зірнуць на яго.
Алістар узяў свярдзёлак, пракруціў дзірку, і як толькі пан прыклаўся да яе вокам, змей пацягнуў у сябе паветра, а з ім і пана ў дзірачку, як нітку, так што ад таго і следу не засталося.
— Вось табе,— сказаў Алістар,— змея хацеў, на смерць наляцеў.
Забіў ён дзірку шпунтам і пайшоў шукаць вялікі казан. Потым напоўніў казан смалой і паставіў яго на агонь. Праз нейкі час,— а ён старанна падкідаў дровы ў агонь,— закіпела смала так, што пачала ўжо выплюхвацца з казана. Алістар знайшоў вядро, выцягнуў з бочкі шпунт і пачаў ліць гарачую смалу на дракона.
— Охохох... браток ты мой,— завыў змей так, што дрыжыкі па спіне пабеглі.
Калі смалы было ўжо мала, голас яго ледзьве чуўся, і тады Алістар кінуў змея на кучу дроў, што знайшліся на двары, падпаліў іх, і згарэў змей, нават попелу ад яго не засталося.
44
Пазбавіўся нарэшце Алістар ад змея, пазбавіўся і ад пана і, стомлены, пайшоў у сваю каморку адпачыць. Толькі адчыніў ён дзверы,— свечка, што гарэла ўвесь час на прыпечку, закалыхалася раптам з боку ў бок, запалала ярка і, нібы ў казцы, ператварылася ў дзяўчыну, маладую і такую прыгожую, што хоць стой увесь дзень і глядзі на яе.
Зачараваны Алістар падышоў да яе, ласкава абняў і пяшчотна запытаў:
— Скажы, дарагая, хто ты і чаму так пакутуеш: хадзіць не ходзіш, гаварыць не гаворыш, а толькі гарыш увесь час, сама, відаць, не ведаеш чаму?
— Дарагі Алістар ФэтФрумос, скончыліся цяпер мае пакуты, ты пазбавіў мяне ад іх, забіўшы ненавіснага псадракона.
I пачала дзяўчына расказваць, як украў яе змей, жадаючы зрабіць жонкай сына свайго, але яна не згаджалася, і тады змей пракляў яе: колькі будзе ён жыць, гэтулькі будзе яна свечкай, якая гарыць увесь час, але нікога не грэе і нічога не запальвае.
— I так было б шмат гадоў, калі б не было на свеце цябе, мой дарагі, і не вызваліў бы ты мяне ад змеевых чар.
Алістар абняў яе, пацалаваў, паклікаў бацькоў і ўсіх людзей у наваколлі, і згулялі яны вяселле, ды якое вяселле!