Еўрапейскія дні спадчыны ў Беларусі
2012
Памер: 18с.
Мінск 2012
Мы вяртаем спадчыну. Спадчына ёсць тое, што нам належыць спачатку. Аднак мы яе вяртаем. Яна не пе-раставала нам належаць і тады, калі была адлучана ад нас, бо мы заставаліся яе падставай, якою ахоўвалася і зберагалася яе спачатковасць. Разам з ёй мы вяртаем сябе, і можа якраз у з’яве вяртання спад-чына найбольш голасна нагадвае нам пра тое, што яна не толькі яна, але і мы, і што яна тады яна, калі мы — мы.
Алесь Разанаў.
Слова пра спадчыну
We are bringing back the heritage. Heritage is what has belonged to us from the very beginning. But we are bringing it back. It has never ceased to belong to us, even when it was alienated from us, as we have always been its foundation, which ensured safeguarding and preserving its pristine nature. Together with this, we are also bringing back ourselves, and, maybe, it is at the instance of coming back that our heritage reminds us that the heritage is not only heritage, it is us, and it can be itself only if we are ourselves.
Ales Razanau.
A Heritage Tale
Міністэрства культуры Рэспублікі Бепарусь
Культурная спадчына — шматаспектная і мнагагранная з’ява, бо яна не толькі захоўвае памяць нацыі, звязвае розныя стагодцзі і розныя пакаленні, рэпрэзентуе сабой «дакументы» жыцця Чалавека і сведчанні Часу... Культурная спадчына выступае фактарам яднання еўрапейскай, а шырэй — сусветнай супольнасці. Гэта знаходзіць пацвярджэнне ў дзеянні між-народных арганізацый, прыняцці канвен-цый, заключэнні міжнародных дамоў і дэ-кларацый, рэалізацыі рэгіянальных пра-грам і праектаў у сферы захавання, аховы і падтрымкі здабыткаў культуры.
Сярод такіх праектаў ганаровае месца займаюць Еўрапейскія Дні Спадчыны. Ужо амаль два дзесяцігоддзі краінамі Еўропы, якія падпісалі Еўрапейскую культурную канвенцыю, штогод на пачатку восені ла-дзяцца святочныя мерапрыемствы, накі-раваныя на абуджэнне цікавасці грамад-ства да багацця і ўнікальнасці культурнай спадчыны кантынента.
Еўрапейскія Дні Спадчыны ёсць скла-довы элемент новай парадыгмы міжна-
родных культурных стасункаў, якая сцвяр-джае дыялог ці, нават, палілог галоўным інструментам сучаснай камунікацыі ў сфе-ры культуры, эканамічных і сацыяльных адносін, падтрымлівае культурны плюра-лізм і разнастайнасць.
Ацэнка культурнай разнастайнасці ў якасці атрыбутыўнай часткі карціны све-ту сучаснага чалавека набывае ўстойлівы характар і сведчыць пра супрацьстаянне працэсам уніфікацыі і стандартызацыі жыццёвых форм.
Важны прынцып Еўрапейскіх Дзён Спадчыны заключаны ў прызнанні роў-насці і самавітасці культур і іх каштоўнас-цей, адкрытасці каналаў сувязі. Таму ў аснове пабудовы кантактаў паміж нацыя-нальнымі еўрапейскімі ідэнтычнасцямі знаходзяцца павага да культурнай сама-бытнасці, увага і цікавасць да «іншага», імкненне да ўзаемаабагачэння, выяўленне ўніверсальнага і лакальнага, агульнага і адметнага ў нацыянальных культурах, што насычаюць сэнсавае поле агульна-еўрапейскай культурнай прасторы.
Наша Спадчына ёсць памяць нашай Гісторыі. Стварэнне агульнай Гісторыі на падмурку агульнай Культуры — гэта мост у сумесную Будучыню.
Сабор Парыжскай Божай Маці. Парыж, Францыя. Notre Dame de Paris.
Paris, France
Ружовы дом. Парыж, Францыя. The Pink House. Paris, France
У Беларусі Еўрапейскія Дні Спадчыны ладзяцца з дня падпісання нашай краінай Еўрапейскай культурнай канвенцыі 18 кра-савіка 1993 г. У 2012 г. яны праходзяць пад дэвізам «Спадчына і турызм». 2012 год у Рэспубліцы Беларусь таксама аб’яўлены годам культурнага турызму і спадчыны ЮНЕСКА.
ГЦЯОРЕАЛ Nt«TA« DATS
ІП BELARUS
Па падліках Сусветнай турыстычнай арга-нізацыі ў 2020 г. у міжнародных падарожжах бу-дзе ўдзельнічаць каля 1,5 млрд чалавек. У Еўропе прагназуецца 717 млн турыстаў, ва Усходняй Азіі і краінах Ціхаакіянскага басейна — каля 397 млн, уАмерыцы — 282 млн турыстаў. Безумоўна, гэта статыстыка паказвае, што турызм з’яўляецца адным з самых магутных сектараў сусветнай эканомікі, які імкліва развіваецца. 3 аднаго боку, турызм нясе вялікі імпульс і шмат выгодаў ддя сацыяльна-эканамічнага развіцця многіх краін, з другога боку, ён стварае мноства праблем і наступстваў для прыроды і людзей, якія выму-шана ўцягнуты ўтурыстычны бізнес. Культурныя каштоўнасці таксама могуць быць падвергнуты націску і некарэктным адносінам з боку шмат-лікіх наведвальнікаў, што часам прыводзіць да пашкоджанняў ці нават страты культурнай і пры-роднай спадчыны. Падаецца вельмі важным вы-значыць разумны баланс у адносінах паміж турызмам, культурай, ррзвіццём.
ЕЎРАПСЙСКІЯДНІ СЛАДЧЫНЫ ЎМЛАРУСІ
ЕУРАПЕНСЮЯ ДНІ СЛА/^ЫНЫ У БЕЛАРУСІ EUROPEAN HERITAGE DAYS IN BELARUS
Адкрыцце выстаўкі нематэрыяльнай спадчыны Беларусі.
Opening of the Exhibition of the Intangible Cultural Heritage of Belarus. 2010
t^Abv^^Py ОьЛ^ЧЫ-кЛ І ^ft^KACz^ftMKA
^ІС уп
Адной з вызначальных характарыстык турыстычнай практыкі з’яўляецца тая ака-лічнасць, што людзі падарожнічаюць, у тым ліку за межамі іх краіны, знаёмяцца з іншымі культурамі, ландшафтамі і ладам жыцця. Культура ў самым шырокім сэнсе забяспеч-вае існаванне цэлай сістэмы матэрыяльных і нематэрыяльных рэсурсаў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў турызме, садзейні-чаюць яго развіццю і, наадварот, разві-ваюцца пад яго ўздзеяннем. Тым не менш, неабходна разумець, што культура, нягле-дзечы на тое, што ўзаемадзейнічае з ту-рызмам, цалкам самастойная галіна (у ад-розненні ад турызму) і існуе незалежна, дзякуючы сваім практыкам і здольнасці да самазахавання.
Ва Усеагульнай Дэкларацыі аб культур-най разнастайнасці ЮНЕСКА падкрэслі-ваецца, што «формы культуры змяняюцца ў часе і прасторы. Гэта культурная разна-стайнасць праяўляецца ў непаўторнасці і шматлікіх асаблівасцях, уласцівых групам і супольнасцям, якія складаюць чалавец-тва. Як крыніца абмену, наватарства і творчасці, культурная разнастайнасць не-абходна для чалавецтва, аднолькава як біяразнастайнасць ддя прыроды. У гэтым сэнсе яна з’яўляецца агульным багаццем чалавецтва і павінна быць прызнана і за-мацавана ў інтарэсах сённяшніх і будучых пакаленняў». Турызм, такім чынам, павінен спрыяць захаванню культурнай разнастай-насці і садзейнічаць яе развіццю праз куль-турны абмен, міжкультурны дыялог і спры-янне ўстойліваму развіццю грамадства.
І^ЛЬЙ4^Ш v^^\^M, C^v^^^v^a^^^ ^CvxaOV\^^O\'W\ ^^Sil^lA^ 1jpO\M^^
Адна з найбольш аўтарытэтных арга-нізацый у галіне культуры — Міжнародны камітэт помнікаў і памятных месцаў (ICOMOS) разглядае паняцце «культурны турызм», абапіраючыся перш за ўсё на ідэі «спадчыннасці». Так, згодна вызначэнню ICOMOS, асноўная мэта культурнага ту-рызму — знаёмства з прыродай, культу-рай і культурным асяроддзем месца на-ведвання, у тым ліку з традыцыямі жыхароў і іх ладам жыцця, мастацтвам і рамёствамі, рознымі формамі правя-дзення вольнага часу. Культурны турызм мяркуе наведванне розных мерапрыем-стваў, музеяў, помнікаў і памятных месцаў, а таксама кантакты з мясцовымі жыхарамі (ICOMOS, International Tourism Charter, 2002).
Віды i формы культурнага турызму могуць быць розныя. Гэта і пазнавальны турызм, і паломніцтва па культавых (са-кральных) месцах, навуковы турызм (пра-вядзенне розных сімпозіумаў, канферэн-цый, семінараў), эка- і агратурызм і інш. Кожны з гэтых напрамкаў турыстычнай дзейнасці ў большай ці меншай ступені прадугледжвае пэўныя ўзаемаадносіны з аб’ектамі спадчыны.
Выкарыстанне аб’ектаў спадчыны ў якасці турыстычнага прадукта мае сваю спецыфіку і абмежаванні. Іх значэнне і «ка-рыснасць» характарызуюцца зусім не эка-намічнымі катэгорыямі, а такімі фактарамі як «аўтэнтычнасць», мастацкае, гіста-рычнае, мемарыяльнае значэнне, унікаль-насць і незаменнасць у выпадку страты. Задача культурнага турызму ў сувязі з гэ-тым — не толькі ў папулярызацыі і распаў-сюджванні інфармацыі аб спадчыне, а пе-рад усім у тым, каб садзейнічаць яе заха-ванню і ўстойліваму развіццю рэгіёна, дзе гэта спадчына лакалізуецца. Такім чынам, культурны турызм непасрэдна ўплывае на лад і ўзровень жыцця мясцовага насель-ніцтва, яго культуру, традыцыі.
Актыўны ўдзел і станоўчыя адносіны мясцовага насельніцтва з’яўляюцца неаб-ходнай умовай развіцця культурнага ту-рызму. Турыстычныя патокі ў любым вы-падку прыводзяць да змен у жыцці мясцо-вых супольнасцей і іх асяроддзі. Калі гэтыя перамены задавальняюць патраба-ванні мясцовых людзей і садзейнічаюць іх дабрабыту, то можна лічыць, што такі ту-рызм з’яўляецца дзейнасцю, накіраванай на ўстойлівае развіццё грамадства.
Кожны рэгіён валодае сваёй адметнасцю, якую неабходна выгод-на прадставіць і рацыянальна выкарыстаць, без пагрозы яе існаванню. Турызм не толькі можа прыносіць даходы, але і дае падставы мясцо-ваму насельніцтву ганарыцца сваёй Спадчынай, адкрывае магчымасці падзяліцца сваімі здабыткамі з турыстамі.
Вылучаюць чатыры прынцыпы эфектыўнага культурнага турызму:
1) актыўнае садзейнічанне ў захаванні спадчыны мясцовасці (рэгіёна): прыроднай, культурнай, гістарычнай;
2) ладкрэсліванне і вылучэнне ўнікальнасці спадчыны мясцовасці (рэгіёна) адносна іншых месцаў;
3) стварэнне ў мясцовага насельніцтва пачуцця гонару і адказ-насці за ўнікальную спадчыну;
4) распрацоўка праграмы развіцця турызму на падставе выка-рыстання ўнікальнай спадчыны мясцовасці.
С^С^Н^і^ЛЯ ЦьйчШкй юнес^
^ $ЫЙ^СІ
У Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны чатыры аб’екты беларускай нацыянальнай спадчыны: Белавежская пушча (1992), Замкавы комплекс «Мір» (2000), Архітэктурна-культурны комплекс Рэзідэнцыя Радзівілаў у Нясвіжы (2005) і Геадэзічная Дуга Струвэ (2005).
Белавежская пушча
Белавежская пушча — гэта куток дзікай некранутай прыроды, размешчаны на захадзе Беларусі і ўсходняй частцы Польшчы. Лясныя абшары, раскінутыя ў межах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, займаюць больш за 160 тыс. гектараў. Гаспадаром пушчы па праву лічыцца зубр — самае буйное млекакормячае ў Еўропе.
Разнастайнасць флоры і фаўны пушчы прыцягвалі чала-века многа стагоддзяў назад. Аднак, часам гэтая ўвага зводзілася выключнадаэксплуатацыі прыродныхбагаццяў.
Упершыню ахоўная тэрыторыя ў пушчы была абазнача-на ў пачатку XV ст. каралём Ягайлам, затым Аляксандрам I у пачатку XIX ст. У час Першай сусветнай вайны яна была аб’яўлена «Паркам некранутай прыроды». Пасля на мес-цы парку з’явілася надлясніцтва «Рэзерват» з ахоўным рэ-жымам, у 1939 г. — дзяржаўны запаведнік. У 1991 г. Бела-вежская пушча атрымала статус дзяржаўнага нацыяналь-нага парку, а ў 1992 г. была ўключана ў Спіс помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.