• Газеты, часопісы і г.д.
  • Еўрапейскія дні спадчыны ў Беларусі 2012

    Еўрапейскія дні спадчыны ў Беларусі

    2012

    Памер: 18с.
    Мінск 2012
    27.29 МБ
    Экасістэма прыроднага комплексу з рэліктавых дрэў, рэдкіх раслін і жывёл звяртае да сябе ўвагу навукоўцаў з многіх краін. Таксама пушча з’яўляецца прыцягальным і цікавым аб’ектам ддя турызму. На тэрыторыі запаведніка знаходзяцца сядзіба графа Тышкевіча, царскі тракт, ста-ражытныя курганы-могільнікі, камяні-ахвярнікі, музей прыроды.
    Замкавы комплекс «Мір»
    IF ffi
    Замкавы комплекс «Мір», што ўзвышаецца на ўсходнім ускрайку мястэчка Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці, уключае замак, капліцу-пахавальню Святаполк-Мірскіх, домік вартаўніка з брамаю, рэшткі асноўнага корпуса палаца і земляных абарончых валоў, палацавы флігель, прыдарожную каплічку і мемарыял на месцы знішчэння вязняў Мірскага гета. Гісторыя помніка звязана з імёнамі такіх вядо-мых родаў як Ільінічы, Радзівілы, Святаполк-Мірскія.
    Цэнтральны акцэнт комплексу знаходзіцца непасрэдна на замку, заснаваным на мяжы XV — XVI стст. як фартыфікацыйнае збудаванне. Замак увасабляе самабытную архітэктурную традыцыю. Гарманічна спалучаючы ў сабе мас-тацкія рысы розных стыляў — готыкі, рэнесан-су, барока, — гэты выбітны твор дойлідства адлюстроўвае гісторыю палітычных і культур-ных стасункаў беларускіх зямель на працягу доўгага гістарычнага перыяду.
    Велічнасць аб’ёмна-пластычнай кампазіцыі, разнастайнасць дэкору і багацце колеравага рашэння разам з аўтэнтычнасцю мясцовых горадабудаўнічага і прыроднага ландшафтаў ствараюць непаўторны вобраз замка.
    Архітэктурна-культурны комплекс Рэзідэнцыя Радзівілаў у Нясвіжы
    Маляўнічасць краявіду старажытнага Нясвіжа надае палацава-паркавы ан-самбль рэзідэнцыі роду Радзівілаў. Вытан-чана дэкарыраваны палац, 400-гадовы Касцёл Божага Цела ў атачэнні зеляніны Замкавага, Старога, Японскага, Англій-скага і Новага паркаў, люстраных па-верхняў Бернардзінскай, Замкавай, Дзі-кай і Дзявоцкай сажалак, уяўляюць сабой дзівосны архітэктурна-культурны комп-лекс, які вабіць у нясвіжскі край беларусаў і замежнікаў з розных куткоў планеты.
    Палац закладзены ў канцы XVI ст. кня-зем Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткай і пабудаваны па праекту італьян-скага дойліда Я. М. Бернардоні. Архітэк-
    турнае адзінства палаца абумоўлена яд-наннем вакол параднага двара дзясятка ўзаемазалежных будынкаў, акружаных землянымі валамі і равамі з вадой.
    Ансамбль атрымаў статус аб’екта су-светнай спадчыны ў 2005 г. і сёння з’яўляецца адным з самых папулярных ту-рыстычных цэнтраў культурнай спадчыны Беларусі. Зараз ажыццяўляецца праграма музеефікацыі комплексу, адкрыта ддя наведвальнікаў больш 30-і музейных экспазіцый, папаўняюцца музейныя фон-ды, распрацоўваецца віртуальная экс-пазіцыя. Візітнай карткай палаца Ра-дзівілаў сталі тэатральныя прэм’еры, кан-цэрты і фестывалі.
    16
    Геадэзічная Дуга Струвэ
    У 2005 г. Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны дапоўніўся яшчэ адным аб’ектам. У міжнародны ахоўны да-кумент патрапіла геадэзічная Дуга Струвэ, у тым ліку і пяць яе пунктаў, што знахо-дзяцца на тэрыторыі Беларусі і захаваліся ў добрым стане, — Лескавічы, Асаўніца, Чакуцк (Іванаўскі р-н Брэсцкай вобл.), Тупішкі (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.), Лапаты (Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл.).
    Дуга, названая ў гонар расійскага астранома і геадэзіста Васіля Якаўлевіча Струвэ, які кіраваў астранома-геадэ-зічнымі вымярэннямі, складаецца з за-кладзеных у зямлю каменных ці цагляных кубоў на адлегласці працягласцю амаль 3000 км па мерыдыяну ў 25°20’ ад ракі Ду-най да Паўночнага Ледавітага акіяна. Дуга створана для вызначэння дакладных па-меру і формы Зямлі і ўключае ўсяго 258 трыянгуляцыйных геадэзічных пунктаў. Акрамя Беларусі, яны размяшчаюцца так-сама ў Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Малдове і Украіне.
    Пошукава-даследчыя работы па выяў-ленні пунктаў Дугі Струвэ распачаліся айчыннымі даследчыкамі ў 1999 г. Аднак першая спроба не была станоўчай. У 2001 г., пасля скрупулёзнага аналізу дакументацыі і дэтальнай распрацоўкі спецыяльнай тэхналогіі пошуку цэнтраў пунктаў работы былі адноўлены і далі плён.
    CONVENTION CONCERNING THE PROTECTION OF THE WORLD CULTURAL AND NATURAL HERITAGE
    The World Heritage Committee hat intcribed 5taw OiJA Art on the World Heritage Litt
    Intcription on thit Litt confirmt the exceptional and uni venal value ofa cultural or natural tiu which require/ protection for the benefit of all humanity
    IfJuhj.W
    Геадэзічны пункт Чакупк ф=52° 12' 30" Xs 25° 33' 25"
    Іаклапсны ¥ 1825 tone
    Люімсцца лзяржавай
    STRUVE GEODETIC ARC
    Inscribed on the World Heritage Litt of I'NESCO in 2005 as an outstanding esample of international scientific cooperation for establishing the esact size and shape of the Earth
    ГЕАДЭЗІЧНАЯ ДУГА СТРУВЭ
    Уключана J Cnic сусвепіай спа.ічыны ЮНЕСКА ў 2005 голіе як выключны іірыклал міжнароднага навуковага суіірацоўнійіва длп лак.іа інаіа выміачінпя nastepy I формы Іамлі
    19
    .^оАкЛЛЛ,ОкАЯ (ЖЛчЧЬІкА ^ ^ІЛЙ^оі. I^jobtww Цлйілшш
    У Мінскім касцёле Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) захоўваецца поўная копія Турынскай Плашчаніцы (адна з сямі, што існуюць у свеце), якая была перададзе-на Беларусі з г. Турына (Італія). 3 верасня 2002 па травень 2004 г. па просьбе ўкраінскага кардынала Любаміра Гузора яна вандравала па Украіне, потым — па Мінскай і Віцеб-скай абласцях Беларусі. За гэты час Плашчаніца стала адной з галоўных Святых Рэліквій нашай краіны, якая ўдзельнічае ў хрысціянскіх святах, крыжовых і святочных шэсцях па г. Мінску.
    Пры Чырвоным касцёле дзейнічае навукова-даследчы Цэнтр «Святая Плашчаніца Турынская», куды ўваходзяць акадэмікі, дактары навук, іншыя навукоўцы. Пад рэдак-цыяй кандыдата гістарычных навук, ксяндза-пробашча Уладзіслава Завальнюка выйшаў у свет больш чым на 600 старонках навуковы том «Евангелле ад Ісуса Хрыста» (аўтары — прафесар Міхаіл Цяўлоўскі і яго жонка Люцыя, якія з 1980 г. праводзілі тэа-рэтычныя доследы, збіралі факты, што тычыліся Плашчаніцы).
    У 2004 г. Уладзіславам Завальнюком перакладзена на рускую мову і выдадзена Чыр-воным касцёлам кніга прафесара Эмануэлі Марынэлі «Саван — Турннская Плаіцанмца».
    Ксёндз-пробашч згадзіўся коратка распавесці пра Турынскую Плашчаніцу і яе зна-чэнне для ўсяго хрысціянскага свету.
    Святая Плашчаніца называецца Турын-скай, паколькі вось ужо больш за 400 гадоў яна захоўваецца ў саборы Святога Іаана Хрысціцеля ў італьянскім горадзе Турыне. Мільёны хрысціян перакананы, што гэта каштоўнае палатно з’яўляецца сапраўд-ным пахавальным Саванам Ісуса Хрыста, на якім загадкава праявілася Яго выява.
    Турынскую Плашчаніцу лічаць непа-срэдным сведкам Яго Пакуты, Смерці і Уваскрэсення, якія адбыліся больш за 2000 гадоў таму, і Пятым Евангеллем, напісаным не пяром і чарнілам, а кроўю Самога Збавіцеля.
    Плашчаніца лічыцца самай свяшчэннай рэліквіяй хрысціян усіх канфесій. Яна ўяўляе сабой ільняное палатно 4,36 м у даўжыню і 1,1 м у шырыню, вагой каля 2,45 кг. На Саване бачныя два адбіткі чала-вечага цела ў позе, характэрнай для паха-вальных абрадаў: адзін з відавога боку цела, другі — са спіны. Па ўсёй даўжыні выявы цела ёсць плямы крыві карычнева-чырвонага колеру. Сляды самага моцнага крывацёку назіраюцца на запясцях і ступ-нях, акрамя таго, відаць рана на правым баку гэтага адбітку, што дакладна супадае з апісаннем ран, якія нанесены Хрысту
    Аддаць пашану і пакла-ніцца Святой Рэліквіі можна падчас экскурсій, якія праводзяцца ў касцё-ле Св. Сымона і Св. Але-ны. Штодзённа да Святой хрысціянскай Рэліквіі прыходзяць з ушанаван-нем каля 300 экскурсантаў з усіх куткоў свету.
    падчас распінання. На палатне таксама бачныя сляды крыві на галаве і на твары, што адпавядае біблейскаму апісанню ўкаранавання цярновым вянком і біча-вання, якія папярэднічалі ўкрыжаванню.
    Плашчаніца захоўвае і адлюстраванні падзей, якія адбыліся падчас двух пажараў. У іх выніку на тканіне засталіся ромбападобныя сляды вады, якая трапіла на Плашчаніцу пры тушэнні пажару, а так-сама падпаліны — трохкутнікі з-за папа-дання кропляў расплаўленага срэбра, якім было акантавана месца захавання Плашчаніцы. Пазней палотнішча было адрэстаўравана сёстрамі-манахінямі.
    Адным з самых захапляльных момантаў у гісторыі Турынскай Плашчаніцы з’яў-ляецца адкрыццё, зробленае ў 1898 г. фатографам-аматарам Сэкандам Піа. Яму было дазволена зрабіць фатаграфіі Плашчаніцы, выстаўленай на ўсеагульны агляд з нагоды 50-годдзя знаходжання Святой Рэліквіі ў Турыне. На негатывах
    праступілі вельмі яскравыя абрысы постаці, якія азначалі, што на тканіне Плашчаніцы захаваны негатыўны малю-нак, а пазітыўны можна атрымаць, сфата-графаваўшы яе. I наадварот, сляды крыві на Плашчаніцы, якія на тканіне выглядалі цёмнымі, на фатаграфіях сталі белымі. 3 таго часу Турынскую Плашчаніцу сталі даследаваць вучоныя.
    У 1981 г. на сустрэчы ў Нью-Лондане (ЗША) навукоўцы паведамілі: на валокнах адсутнічаюць якія б то ні былі пігменты, фарбы або фарбавальнікі. Гэта азначае, што выява нерукатворная. Даследаванні з дапамогай рэнтгену і мікрахімічнага ана-лізу выключылі магчымасць таго, што на палатне было выкарыстана якое-небудзь фарбуючае рэчыва. Эксперыменты з ультрафіялетавым і інфрачырвоным вы-праменьваннем пацвярджаюць выснову феномена ўваскрэсення Ісуса Хрыста.
    На падставе гэтага большасць вучоных выказвае меркаванне, што сам характар
    выявы паказвае на наяўнасць радыяцый-нага апёку, які быў выкліканы святлом, пры гэтым павялічылася канцэнтрацыя радыё-актыўных ізатопаў,- тым самым тканіна «памаладзела» ў параўнанні з яе са-праўдным узростам. Узнікла вельмі ад-важная тэорыя аб тым, што ў момант Уваскрэсення Хрыста меў месца нейкі беспрэцэдэнтны феномен. Магчыма, гэта была кароткачасовая ўспышка святла, што ішла з Цела Хрыста, сігналізавала пра Яго вяртанне да жыцця і акуратна «выпа-ліла» Яго Вобраз на Плашчаніцы. Такія гіпотэзы аспрэчвае просты лабараторны разлік, у выніку якога тканіна была датава-ная стагоддзямі Сярэднявечча. Гэта асабліва важна, паколькі радыёвуглярод-ная датыроўка — гэта адзіны аналіз, які аспрэчваецца ў цяперашні час.
    Беларускі вучоны-фізік Валерый Шала-тонаў — дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектро-нікі, які даследуе мінскую копію Пла-шчаніцы, сцвярджае, што «якасць прасто-ры ў пэўных месцах вакол копіі Плашчаніцы рэзка змяняецца». Такога феномена не назіралася, калі вымярэнні праводзілі ў тым жа месцы, але без Плашчаніцы. Таму і праяўляюцца законы быцця праз шматлікія цуды, якія назіраюцца за гэты час у Чырвоным касцёле каля мінскай копіі Плашчаніцы...