Кароткі катэхізм для каталікоў
Памер: 35с.
Мінск 1990
КАРОТКІ КАТЭХІЗМ ДЛЯКАТОЛІКАЎ
КАРОТКІ КАТЭХІЗМ ДЛЯ КАТОЛІКАЎ
Nihil obstat: Al. Igor (Gregorius) Laszuk Censor ad hoc deputatus
Grodnae 14.IX.1990
IMPRIMATUR: Eppus Thaddaues KONDRUSIEWICZ Administrator Apostolicus Minscensis
Nr 101/90
Grodnae 15.IX.1990
Druk i oprawa: Drukarnia Pallottinum II, Zgbki, ul. Wilcza 8. zam. 65/91 n. 25000
МАЛІТВЫ
ЗНАК КРЫЖА СЬВЯТОГА
У імя Айца і Сына і Духа Сьвятога. Аман.
МАЛІТВА ГАСПОДНЯЯ
Ойча наш, каторы ёсьць у небе,
сьвятым будзь Імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі, хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Аман.
АНЕЛЬСКАЕ ПРЫВІТАНЬНЕ
Вітай, Марыя, поўная ласкі. Госпад з Табою. благаслаўленая Ты між жанчынамі і благаслаўлены плод улоньня Твайго Езус.
Сьвятая Марыя, Маці Божая, маліся за нас грэшных цяпер і ў хвіліну сьмерці нашае. Аман.
АПОСТАЛЬСКІ СКЛАД ВЕРЫ
Веру ў Бога Айца Ўсемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, і ў Езуса Хрыста. Сына Яго адзінага. Госпада нашага, які быў зачаты з Духа Сьвятога, нарадзіўся зь Дзевы Марыі, замучаны пры Понцкім Пілаце. укрыжаваны, памёр і пахаваны, сышоў да адхлані, на трэці дзень паўстаў зь мёртвых;
3
узышоў у неба, сядзіць праваруч Бога Айца Ўсемагутнага; адтуль прыйдзе судзіць жывых і памёршых.
Веру ў Духа Сьвятога, Сьвяты Каталіцкі Касьцёл, сумоўе сьвятых, адпушчэньне грахоў, уваскрашэньне цела, жыцьцё вечнае. Аман.
Хвала Айцу і Сыну і Сьвятому Духу, як было спрадвеку, цяпер і заўсёды і на векі вечныя. Аман.
ДЗЕСЯЦЬ БОЖЫХ ЗАГАДАЎ
Я Госпад Бог твой, які вывеў цябе зь зямлі Егіпту, з дому няволі.
1. He май іншых багоў апроч Мяне.
2. He ўжывай імені Божага надарэмна.
3. Памятай дзень сьвяты сьвяткаваць.
4. Паважай бацьку свайго і маці сваю.
5. He забівай.
6. He чужалож.
7. He крадзі.
8. He сьведчы фальшыва на свайго бліжняга.
9. He пажадай жонкі чужой.
10. He прагні нічога, што не тваё.
Палюбі Бога ўсім сваім сэрцам,
Ўсім сваім розумам, усёй сваёю душою, а свайго бліжняга, як самога сябе.
Божа, будзь спагадлівы да мяне грэшнага.
МАЛІТВА ПЕРАД ЯДОЮ
Благаславі, Божа, нас і гэтую яду, якую будзем спажываць з Тваёй дабрыні, і навучы нас дзяліцца хлебам і радасьцю з усімі. Праз Хрыста, Госпада нашага. Аман.
4
МАЛІТВА ПАСЬЛЯ ЯДЫ
Дзякуем Табе, Божа, за гэтую яду, якую спажылі з Тваёй дабрыні. Праз Хрыстуса, Пана нашага. Аман.
ПЯЦЬ КАСЬЦЁЛЬНЫХ ЗАГАДАЎ
1. Устаноўленыя сьвяты сьвяткаваць.
2. У нядзелю і ў сьвятыя дні ўдзельнічаць у Сьвятой Імшы.
3. Пасыдіць абавязковыя пасты.
4. Спавядацца не радзей як раз у год і ў часе Вялікаднёвым, прымаць Сьвятую Камунію.
5. He спраўляць вясельля ў забаронены Касьцёлам час.
МАЛІТВА ПЕРАД ВУЧОБАЙ
Найсьвяцейшая Тройца, крыніца дасканаласьці, натхненьня і праўды, Табе належыць сьвет, усё жывое і я. Няхай кожная з’ява і здарэньне напамінае мне аб Табе і Тваёй велічы.
Дух Праўды, вядзі мяне да штораз лепшага пазнаньня сьвету і сябе самога, а таксама сэнсу існаваньня. Дай гарачае захапленьне праўдай, радасьць у шуканьні яе і мужнасьць у яе пазнаньні.
Да Цябе іду, Госпад Езус, і малюся, каб усе шляхі і напрамкі майго жыцьця вялі да Цябе, каб з Табою дайсьці да дому Айца.
Благаславі і надзялі мяне цярпеньнем у пошуках навукі і яе праўдзіва-га разуменьня, каб мяне набліжала штораз хутчэй да Цябе і служыла безатказна людзям і Касьцёлу Божаму. Аман.
ГАЛОЎНЫЯ ПРАЎДЫ ХРЫСЬЦІЯНСКАЕ ВЕРЫ
1. Бог ёсьць.
2. Бог справядлівы, узнагароджвае за дабро, карае за зло.
3. Бог адзін у Трох асобах: Бог Айцец, Бог Сын, Бог Дух Сьвяты.
4. Сын Божы стаў чалавекам і памёр на крыжы для нашага збаўле-ньня.
5. Ласка Божая неабходная для збаўленьня.
6. Душа чалавека не памірае.
5
CEM СЬВЯТЫХ САКРАМАНТАЎ
1. Хрышчэньне.
2. Крыжмаваньне (бежмаваньне).
3. Эўхарыстыя (Найсьвяцейшы Сакрамант).
4. Пакута (споведзь).
5. Сьвятарства.
6. Сужэнства.
7. Сакрамант хворых (алеепамазаньне).
СЕМ ДАРОЎ ДУХА СВЯТОГА
1. Мудрасьць.
2. Розум.
3. Парада.
4. Мужнасьць.
5. Умеласьць.
6. Набожнасьць.
7. Богабаязьлівасьць.
ПЯЦЬ УМОВАЎ САКРАМАНТУ ПАКУТЫ
1. Рахунак сумленьня.
2. Шкадаваньне за грахі.
3. Пастанавіць болей не грашыць.
4. Шчырая споведзь.
5. Выправіцца і не крыўдзіць Бога і бліжняга.
СЕМ ГРАХОЎ ГАЛОЎНЫХ.
1.
2.
3.
4.
5.
6.
Ганарыстасьць.
Прагавітасьць.
Бессарамнасьць.
Гнеў.
Абжорства і п’янства.
Зайздрасьць.
7. Лянота.
6
ГРАХІ, ЯКІЯ НАКЛІКАЮЦЬ БОЖУЮ ПОМСТУ
1. Сьвядомае забойства.
2. Грэх садомскі.
3. Крыўджаньне ўдоў і сірот.
4. Утрыманьне належнае платы.
ГРАХІ СУПРАЦЬ ДУХА СЬВЯТОГА
1. Церазьмерная надзея на Божую міласэрнасьць бяз добрых учын-каў.
2. Безнадзейнасьць на збаўленьне або роспач.
3. Супраціўленьне пазнанай праўдзе веры.
4. Зайздрасьць бліжняму Божае ласкі.
5. Адкладваньне пакуты аж да сьмерці.
ЧУЖЫЯ ГРАХІ 3 НАШАЕ ВІНЫ
1. Загадваць грашыць.
2. Намаўляць да граху.
3. Раіць грашыць.
4. Дапамагаць грашыць.
5. Дазваляць грашыць.
6. Хваліць грэх.
7. Бараніць грэх.
8. He караць за грэх.
9. Замоўчваць грэх.
НАЙВАЖНЕЙШЫЯ ХРЫСЬЦІЯНСКІЯ ЎЧЫНКІ
1. Малітва.
2. Пост.
3. Міласьціна.
7
ДОБРЫЯ ЎЧЫНКІ ДЛЯ ЦЕЛА БЛІЖНЯГА
1. Накарміць галоднага.
2. Напаіць сасьмяглага.
3. Апрануць голага.
4. Прыняць у дом падарожнага.
5. Адведаць хворага.
6. Дапамагчы вязьню.
7. Пахаваць нябожчыка.
ДОБРЫЯ ЎЧЫНКІ ДЛЯ ДУШЫ БЛІЖНЯГА
1. Напамінаць грэшнаму.
2. Навучыць ненавучанага.
3. Даваць добрыя парады.
4. Пацешыць самотнага.
5. Цярпліва зносіць прыкрасьці.
6. Шчыра дараваць крыўды.
7. Маліцца за жывых і памёршых.
ЭВАНГЕЛЬСКІЯ ПАРАДЫ
1. Дабраахвотная сьціпласьць.
2. Пажыцьцёвая чыстасьць (дзявоцтва).
3. Поўнае паслушэнства.
АПОШНІЯ РЭЧЫ, ЯКІЯ НЕАБХОДНА ПАМЯТАЦЬ
1. Сьмерць. 2. Суд.
3. Або неба - або пекла.
8
БАГАСЛОЎСКІЯ ДАБРАДЗЕЙНАСЬЦІ
1. Вера. 2. Надзея. 3. Любоў.
ГАЛОЎНЫЯ ДАБРАДЗЕЙНАСЦІ
1. Разважнасьць. 3. Мужнасьць.
2. Справядлівасьць. 4. Стрыманасьць.
ХРЫСЬЦІЯНСКАЕ ПРЫВІТАНЬНЕ
- Пахвалёну Езус Хрыстус! - Слава Ісусу Хрысту!
- На векі вечныя. Аман. - На векі слава!
9
КАТЭХІЗМ
ПРА БОГА
1. Хто стварыў сьвет?
Увесь сьвет стварыў Бог.
2. Як Бог стварыў сьвет?
Бог прыгожа стварыў сьвет.
3. Які сьвет стварыў Бог?
Бог стварыў бачны сьвет рэчыўны і нябачны сьвет духоўны.
4. Хто такі Бог?
Бог - Стварыцель неба і зямлі, наш найлепшы
Айцец, істота найдасканалейшая.
5. Дзе ёсьць Бог?
Бог ёсьць усюды: на Небе, на зямлі і на кожным месцы.
6. Чаму мы ня бачым Бога?
Бог з’яўляецца Духам, таму мы Яго ня бачым.
7. Чаму мы Бога называем вечным?
Бог не мае ні пачатку ні канца, Ён заўсёды быў, ёсьць і будзе.
8. Ці ўсё ведае Бог?
Бог ведае ўсё, Ён бачыць нават людзкія думкі.
9. Ці справядлівы Бог?
Так, Бог справядлівы, узнагароджвае за добрыя справы, карае за дрэнныя.
10. Колькі багоў?
Бог адзін, але ў трох асобах: Бог Айцец,
Бог Сын і Бог Дух Сьвяты.
11. Ці ўсе асобы роўныя?
Усе тры асобы з’яўляюцца роўнымі.
12. Як называецца Таямніца аднаго Бога ў Трох Асобах?
Таямніца Сьвятой Тройцы.
13. Хто такі Бог Айцец?
Бог Айцец з'яўляецца Першай Асобай Сьвятой Тройцы.
10
ПРА ХРЫСТА НАШАГА ЗБАЎЦУ
1. Хто такі Бог Сын?
Бог Сын - гэта Езус Хрыстос, Ён з’яўляецца Другой Асобай Сьвя-тон Тройцы.
2. Хто такі Езус Хрыстос?
Езус - Сын Божы, які стаў чалавекам і памёр на крыжы для наша-га збауленьня.
3. Ці Хрыстос Бог, ці чалавек?
Езус Хрыстос з’яўляецца сапраўдным Богам і сапраўдным чала-векам.
4. Ці меў пачатак Хрыстос?
Як чалавек Ён меў пачатак, як Бог Ён - спрадвечны.
5. Хто з’яўляецца Маткай Хрыста паводле цела?
Найсьвяцейшая Дзева Марыя - Маці Хрыста.
6. Кім яшчэ з'яўляецца Дзева Марыя?
Дзева Марыя з’яўляецца Божаю Маці, Яна нарадзіла Хрыста на зямлі.
7. Дзе нарадзіўся Хрыстос?
Хрыстос нарадзіўся ў Бэтлеем, ў краі жыдоўскім недалёка ад Ерусаліма.
8. Хто такі Сьвяты Юзаф?
Сьвяты Юзаф быў Апекуном Хрыста.
9. Хто быў Бацькам Хрыста?
Хрыстос зачаўся ад Сьвятога Духа.
10. Колькі гадоў жыў Хрыстос?
Як чалавек Хрыстос жыў трыццаць тры гады.
11. Дзе жыў Хрыстос?
Трыццаць гадоў Езус Хрыстос жыў у Назарэце, а тры гады хадзіў ды навучаў людзей.
12. Чаму вучыў Хрыстос?
Вучыў, каб людзі былі добрымі і выконвалі Божыя загады, чыніў цуды.
13. Як паступілі з Езусам жыдоўскія начальнікі?
Яны выдалі Яго на суд Пілату і патрабавалі, каб Пілат укрыжаваў Хрыста.
11
14. Як памёр Хрыстос?
Хрыстос памёр на крыжы.
15. У які дзень памёр Хрыстос?
Хрыстос памёр у Пятніцу перад Пасхаю.
16. За каго памёр Хрыстос?
За нас грэшных.
17. Што стала с Хрыстом пасьля сьмерці?
Хрыстос паўстаў зь мёртвых на трэці дзень у Нядзелю.
18. Што рабіў Госпад Езус пасьля Уваскрашэньня?
Пасьля Уваскрашэньня Хрыстос з’явіўся перад вучнямі і навучаў іх.
19. Калі ўзышоў на Неба Езус Хрыстос?
На саракавы дзень пасьля таго, як з’явіўся перад вучнямі, Хры-стос узьнёсься на Неба, дзе сядзіць праваруч Бога Айца.
20. Ці прыйдзе Езус Хрыстос зноў на зямлю?
Хрыстос з’явіцца на зямлю ў канцы сьвету, каб судзіць жывых і памёршых.
21. Хто ведае, калі будзе канец сьвету?
Ніхто апрача Бога ня ведае, калі будзе канец сьвету.
ПРА СЬВЯТОГА ДУХА
1. Хто такі Сьвяты Дух?
Сьвяты Дух - гэта Трэцяя Асоба Сьвятой Тройцы.
2. У якім вобразе ў Бібліі ўвасабляецца Сьвяты Дух?
У выглядзе галубка пры хрышчэньні Езуса Хрыста ў Ярдане, у выглядзе язычкоў агню, калі сышоў на Апосталаў і Дзеву Марыю на пяцідзесяты дзень па Ўваскрашэньні.
ПРА АПОСТАЛАЎ
Хто такія Апосталы?
Апосталы - выбраныя сярод вучняў Хрыста людзі.
12
2. Колькі было Апосталаў?
Было дванаццаць Апосталаў.
3. Каго з Апосталаў Хрыстос паставіў старэйшым?
Апостала Пятра.
4. Кім быў Пётр?
Пётр быў рыбаком, а пасьля першым біскупам Рыму.
5. Хто з'яўляецца намесьнікам Апостала Пятра?
Намесьнікам Апостала Пятра з’яўляецца біскуп Рыму, Папа.
6. Як называецца цяперашні Папа?
Ян Павал Другі.
7. Кім з'яўляюцца намесьнікі іншых Апосталаў?
Намесьнікі іншых Апосталаў - гэта біскупы.
ПРА МАРЫЮ МАЦІ БОЖУЮ
1. Кім з'яўляецца Марыя?
Марыя - Маці Хрыста, таму мы называем Яе Божаю Маці.
2. Кім яшчэ з'яўляецца Марыя?
Марыя - Маці ўсіх людзей: калі Хрыстос паміраў на крыжы, Ён аддаў Яе пад апеку Яну Апосталу, і такім чынам, усім людзям.