• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі катэхізм для каталікоў

    Кароткі катэхізм для каталікоў


    Памер: 35с.
    Мінск 1990
    5.07 МБ
    28
    Каралева Апосталаў,
    Каралева Мучанікаў,
    Каралева Вернікаў,
    Каралева Дзеваў,
    Каралева Ўсіх Сьвятых,
    Каралева без граху першараднага зачата,
    Каралева Узьнясеньня,
    Каралева ружанца сьвятога,
    Каралева спакою,
    Каралева нашага краю, маліся за нас!
    Баранак Божы, нясеш цярпеньні за грахі сьвету, даруй нам Госпадзе!
    Баранак Божы, нясеш цярпеньні за грахі сьвету, выслухай нас Госпа-дзе!
    Баранак Божы, нясеш цярпеньні за грахі сьвету, зьлітуйся над намі!
    ДА ТВАЕ АХОВЫ
    Да Твае Аховы зьвяртаемся, Сьвятая Маці Божая, не цурайся просьбаў у нашых патрэбах, але ад усялякіх здарэньняў злых калі ласка заўсёды абарані нас, 0, Ўладарка наша, Апякунка наша, Заступніца наша, Суцяшальніца наша, прывядзі нас да Сына Твайго, аддай нас пад апеку Сыну Твайму і паяднай нас з Сынам Тваім.
    -	Маліся за нас, Сьвятая Божая Маці, - каб сталі мы годнымі абяцаньняў Хрыстовых.
    Памолімся!
    Ласкі Тваёй просім, Госпадзе, дай нам, Тваім слугам, здароў’я душы і целу, а праз заступніцтва шчырае, благаслаўленай заўсёды Дзевы Марыі, ад дачэснага смутку вызваліцца і цешыцца зь вечнае радасьці. Праз Хрыста, Нашага Збаўца. Аман.
    29
    АНЁЛ ГАСПОДНІ.
    Анёл Гасподні абвясьціў Дзеве Марыі
    і адбылося зачацьце ад Духа Сьвятога.
    Вітай, Марыя, поўная ласкі, Госпад з Табою...
    Вось жа я, служка майго Пана, няхай, як Ён скажа слова, так са мною і стане.
    Вітай, Марыя, поўная ласкі, Госпад з Табою...
    А Слова стала целам і жыло паміж намі.
    Вітай, Марыя, поўная ласкі, Госпад з Табою...
    -	Маліся за нас, Сьвятая Божая Маці,
    -	Каб сталі мы годнымі абяцаньняў Хрыстовых.
    Памолімся. Ласку Тваю, просім цябе Госпадзе, улі ў сэрца нашае, каб мы па абвяшчэньню Анёла, ўцяленьне Хрыста, Сына Твайго пазналі, праз Пакуту Яго м Крыж дайшлі да хвалы уваскрашеньня. Праз таго-ж Хрыста Госпада нашага. Аман.
    Вечны адпачынак дай ім, Госпадзе, а сьветласьць векавечная няхай ім сьвеціць... (тры разы, а ў заключэньне):
    Няхай адпачываюць у спакоі вечным. Аман.
    30
    ЗЬМЕСТ
    Малітв ..................................................... 3
    Малітва перад вучобай....................................... 5
    Катэхізм.................................................... 10
    Ружанец..................................................... 23
    Літанія да Найсьвяцейшага Сэрца	Езуса....................... 25
    Акт пасьвячэньня роду людзкога Найсьвяцейшаму Сэрцу Езуса...................................................... 27
    Літанія Лёратаньскае да Найсьвяцейшае Марыі Панны........... 27
    Да Твае аховы............................................... 29
    Анёл гасподні............................................... 30
    31