• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кароткі катэхізм для каталікоў

    Кароткі катэхізм для каталікоў


    Памер: 35с.
    Мінск 1990
    5.07 МБ
    3.	Ці мела грахі Марыя?
    Марыя не мела нават першароднага граха.
    4.	Што стала з Марыяй па сьмерці?
    Марыя была ўзятая ў Неба разам з душою і целам. У памяць аб гэтым сьвяткуем Унебаўзяцьце 15 жніўня.
    ПРА КАСЬЦЁЛ
    1.	Хто ўходзіць у склад Касьцёла?
    У склад Касьцёла ўходзяць: Папа Рымскі, біскупы, сьвятары і ве-руючыя. Ўсе людзі адкупленныя Хрыстом складаюць Народ Божы.
    2.	Хто аснаваў Касьцёл?
    Касьцёл аснаваў Езус Хрыстос.
    3.	Хто з’яўляецца душой Касьцёла?
    Душой Касьцёла з’яўляецца Госпад Езус.
    13
    4.	Хто ўзначальвае Касьцёл на зямлі?
    На зямлі Касьцёл узначальвае Dana Рымскі.
    5.	Якую ўладу мае на зямлі Касьцёл?
    Касьцёл мае патрбеную ўладу: сьвятарскую, пастырскую і ўладу навучаньня.
    6.	Якая адметнасьць сапраўднага Касьцёла?
    Касьцёл Божы - адзіны, сьвяты, паўсюдны (каталіцкі) і апосталь-скі.
    7.	Да якога Касьцёла мы належым?
    Мы належым да Рымска-Каталіцкага Касьцёла.
    ПРА АНЁЛАЎ
    1.	Хто такія Анёлы?
    Анёлы - гэта чыстыя духі, якія ня маюць цела, але маюць розум і волю.
    2.	Чым займаюцца Анёлы?
    Анёлы хваляць Госпада Бога, бароняць людзей ад д’ябла і ад нядобрых учынкаў.
    3.	Як называюцца Анёлы, якія ахоўваюць людзей?
    Называюцца Анёламі - Апекунамі.
    4.	Ці ўсе Анёлы засталіся вернымі Бс^?
    Ня ўсе Анёлы засталіся вернымі Богу, некатарыя зь іх саграшы-лі.
    5.	Куды трапілі за грахі Анёлы. якія саграшылі?
    Яны страцілі Божую Ласку і трапілі ў пекла на вечную кару.
    6.	Як такія анёлы называюцца?
    Чэрці або д’яблы, а галоўны зь іх - Люцыфер.
    ПРА ЧАЛАВЕКА
    1.	Хто такі чалавек?
    Чалавек - гэта разумная істота, якая складаецца са сьмяротнага цела і несьмяротнае душы.
    14
    2.	Ці мае чалавек вольную волю?
    Кожны чалавек вольны выбіраць, што захоча.
    3.	Адкуль узяўся чалавек?
    Бог сатварыў чалавека на свой вобраз і падабенства.
    4.	Колькі людзей стварыў Бог у самым пачатку?
    Бог стварыў спачатку Адама - мужчыну, а пасьля Еву - жанчы-ну.
    5.	Навошта Бог стварыў людзей?
    Бог стварыў людзей, каб яны служылі Богу, хвалілі Яго і былі насьлядоўнікамі вечнага жыцьця.
    6.	Дзе пасяліў Бог першых людзей?
    Першых людзей Бог пасяліў у раі ці прыгожым гаі.
    7.	Якімі былі першыя людзі?
    Шчасьлівымі, пазбаўленымі зла, хваробы і сьмерці.
    8.	ІДі захаваліся першыя людзі ў першародным стане?
    He, саграшылі ганарлівасьцю і непаслушэнствам.
    9.	Што ж яны натварылі?
    Яны пад нашэптваньне сатаны сарвалі той плод з дрэва, які Бог забараніў рваць і есьці.
    10.	Што зрабіў Бог з першымі людзьмі пасьля?
    Бог выгнаў першых людзей з раю, яны страцілі Божую Ласку і атрымалі шмат цярпеньняў - хваробы і сьмерць.
    11.	Як называецца грэх першых людзей?
    Першародны грэх.
    12.	Ці перайшоў гэты грэх на іншых людзей?
    Перайшоў на ўсіх людзей.
    13.	Ці зьнімаецца першародны грэх?
    Зьнімаецца пры хрышчэньні.
    14.	Хто з людзей быў вольны ад першароднага граху?
    Толькі адна Найсьвяцейшая Маці Божая-Дзева Марыя.
    ПРА САКРАМАНТЫ
    1.	Колькі сьвятых сакрамантаў?
    Сьвятых сакрамантаў сем.
    2.	Хто ўстанавіў сакраманты?
    15
    Сакраманты ўстанавіў Езус Хрыстос.
    3.	Што такое хрышчэньне?
    Хрышчэньне - першы і асноўны сакрамант, які адпушчае грэх першародны і робіць нас хрысьціянамі.
    4.	Ці адзін першародны грэх адпушчае хрышчэньне?
    У хрышчэньні вызваляемся ня толькі ад першароднага граху, але і ад усіх мінулых асабістых правінаў.
    5.	Хто мае права хрысьціць?
    Хрысьціць можа біскуп, сьвятар, дыякан, а ў выпадку неабходна-сьці хрысьціць можа кожны чалавек.
    6.	Як выконваецца абрад хрышчэньня?
    Абрад хрышчэньня выконваецца праз патройнае паліваньне ва-дою, той, хто выконвае абрад палівае Вадою голаву гаворачы: N. - Я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына і Духа Сьвятога.
    КРЫЖМАВАНЬНЕ (БЕЖМАВАНЬНЕ)
    1.	Што такое крыжмаваньне?
    Крыжмаваньне - сакрамант, у якім хрысьціянін праз ламазаньне сьвятым алеем і малітву атрымлівае дары Сьвятога Духа непахісна і мужна вызнаваць сваю веру, набожна жыць і як спатрэбіцца аддаць жыцьцё за Хрыста.
    2.	Хто выконвае абрад крыжмаваньня?
    Крыжмаваць можа біскуп.
    3.	Хто можа прыняць сакрамант крыжмаваньня?
    Сакрамант крыжмаваньня можа прыняць той, хто ахрышчаны і знаходзіцца ў стане Ласкі Божае.
    4.	Колькі разоў можна крыжмавацца?
    Толькі адзін раз.
    ЭЎХАРЫСТЫЯ (НАЙСЬВЯЦЕЙШЫ САКРАМАНТ)
    1.	Што такое Эўхарыстыя?
    Эўхарыстыя - сакрамант, у якім пад выглядам хлеба і віна знахо-дзіцца сапраўднае цела і кроў Хрыста.
    16
    2.	Калі Хрыстос устанавіў Найсьвяцейшы Сакрамант?
    У Вялікі Чацьвер на Апошняй Вячэры.
    3.	Хто мае моц выконваць Сакрамант Эўхарыстыі?
    Толькі сьвятары і біскупы.
    4.	Калі выконваецца сакрамант Эўхарыстыі?
    Сакрамант Эўхарыстыі выконваецца ў час Сьвятое Імшы.
    5.	Што такое Сьвятая Імша?
    Сьвятая Імша з’яўляецца аднаўленьнем крыжовае ахвяры Хры-ста. Езус у тайны спосаб прыносіць сябе Самога ў ахвяру Айцу за людзей.
    6.	Якія галоўныя часткі Сьвятое Імшы?
    а.	Літургія Слова.
    б.	Эўхарыстычная літургія.
    7.	Ці абавязаны браць удзел у Сьвятой Імшы?
    Абавязаны ў нядзелю і ў вялікія сьвяты браць удзел у Сьвятой Імшы. Дазваляецца не прысутнічаць на Імшы хворым, людзям у няшчасьці і ў важнай патрэбе.
    8.	Што такое Сьвятая камунія?
    Камунія - прыняцьце цела і крыві Езуса Хрыста пад відам хлеба і віна.
    9.	Ці ў кожным кусочку гостыі прысутнічае Езус Хрыстос?
    Хрыстос прысутнічае Увесь у кожным маленькім кусочку гостыі.
    10.	Чаму мы ня бачым Хрыста ў гостыі?
    Таму і ня бачым вачыма Езуса Хрыста, што Ён закрыты ў гос-тыі.
    11.	Ці можна прыступіць да камуніі маючы цяжкі грэх?
    Нельга, спачатку трэба пабыць у споведзі.
    12.	Як часта можна прымаць Сьвятую камунію?
    Штодня, праз гадзіну пасьля яды, але дазваляецца піць чыстую ваду.
    13.	Якая карысьць са сьвятое камуніі?
    Камунія ўмацоўвае чалавека ў дабрадзейнасьці, злучае з Панам Езусам, павялічвае Божую Ласку.
    17
    ПАКУТА (сакрамант паяднаньня або споведзь)
    1.	Што такое сакрамант паяднаньня?
    Сакрамант, які ўстаноўлены для адпушчэньня грахоў, акія былі зроблены пасьля хрышчэньня.
    2.	Калі ўстанавіў Хрыстос сакрамант паяднаньня?
    Пасьля Уваскрашэньня, калі Хрыстос з’явіўся перад Апосталамі і сказаў ім:
    „Каму адпусьціце грахі, таму і будуць адпушчаныя, каму не адпусьціце, за тым яны застануцца.”
    3.	Што такое выпрабаваньне або рахунак сумленьня?
    Выпрабаваць сумленьне - успомніць усе грахі ад апошняе спове-дзі.
    4.	Што рабіць, каб успомніць грахі?
    У думках перадумаць Божыя і Касьцельныя загады, перагледзець свае жыцьцёвыя абавязкі.
    5.	Што такое грэх?
    Сьвядомае парушэньне Божых і Касьцёльных загадаў.
    6.	Якія бываюць грахі?
    Лёгкія штодзённыя і цяжкія сьмяртэльныя.
    7.	Якія грахі лічацца лёгкімі?
    Грахі, якімі моцна не абражаем Бога, у лёгкай ступені парушаем Божыя і Касьцёльныя загады, лічацца лёгкімі і не вядуць да пе-кла.
    8.	Якія грахі лічацца цяжкімі?
    Цяжкія - гэта такія грахі, якімі моцна абражаем Бога, цяжка пару-шаем Божыя і Касьцёльныя загады, такія грахі вядуць нас на веч-ную згубу.
    9.	Як вызваляюцца грахі?
    Ад грахоў вызваляемся споведздзю.
    10.	Што такое споведзь?
    Споведзь - вызнаваньне грахоў перад сьвятаром, каб ён у імя Бога іх адпусьціў.
    11.	Ці можна ілгаць на споведзі?
    Калі на споведзі скажам няпраўду, споведзь будзе несапраўдная, сьвятатацкая.
    12.	Ці сапраўдная споведзь, калі ўтоіш хоць адзін грэх?
    18
    Калі сьвядома ўтоіш цяжкі грэх, зробіш яшчэ адзін цяжкі грэх, і споведзь таксама будзе несапраўдная.
    Калі незнарок ня ўспомніш цяжкі грэх, споведзь сапраўдная, толькі пры наступнай споведзі трэба сказаць аб гэтым сьвята-РУ-
    13.	Ці можна прыступаць да камуніі пасьля несапраўднае споведзі? Калі сьвядома на споведзі не прызнаўся да граху, нельга прысту-паць да камуніі.
    14.	Што атрымліваем на споведзі?
    Адпушчэньне грахоў і дараваньне вечнае кары.
    15.	Што назначае сьвятар пасьля споведзі?
    Пасьля споведзі сьвятар назначае пакуту, якую трэба выканаць дакладна як найхутчэй.
    16.	Ці часта трэба спавядацца?
    Спавядацца трэба не радзей, як адзін раз у год, перад Вялікад-нем, але калі зрабілі сьмяротны грэх, трэба вызваліцца ад яго як найхутчэй, схадзіць да споведзі.
    САКРАМАНТ СЬВЯТАРСТВА (капланства)
    1.	Што такое сакрамант сьвятарства?
    Сакрамант сьвятарства даецца выбраным людзям, ім даецца сьвя-тарская ўлада і неабходныя ласкі.
    2.	Колькі ступеняў сьвятарства?
    Тры ступені: біскуп, сьвятар, дыякан.
    3.	Хто высьвячае сьвятара і дыякана?
    Толькі біскуп.
    4.	Хто такі біскуп?
    Біскуп - намесьнік Апосталаў, мае поўную ўладу сьвятарства, кі-руе даручанаю яму часткай Касьцёла.
    5.	Хто такі сьвятар?
    Сьвятар з’яўляецца супрацаўніком біскупа ў навучаньні і выканань-ні сакрамантаў, асабліва Эўхарыстыі і паяднаньня.
    6.	Хто такі дыякан?
    Дыякан дапамагае біскупу і сьвятару ў пропаведзях і богаслужэнь-ні.
    19
    САКРАМАНТ СУЖЭНСТВА
    1.	Што такое сакрамант сужэнства?
    Сужэнства - гэта такі сакрамант, у якім Госпад Езус злучае непа-рыў на дзьве асобы - мужчыну ды жанчыну, даючы ім ласку каха-ць і быць узаемна вернымі, мець дзяцей і добра выконваць абавяз-кі бацькоў.
    2.	Як доўга трывае сужэнства?
    Хрысьціянскае сужэнства непарыўнае і трывае да таго часу, па-куль не памрэ адзін з сужонкаў.
    САКРАМАНТ ХВОРЫХ (алеепамазаньне)
    1.	Што такое сакрамант хворых?
    Санрамант хворых - гэта сакрамант, у якім Хрыстос за пасрэдніц-твам малітвы і памазаньня сьвятым алеем праз сьвятара дае аса-блівую ласку хвораму.
    2.	Што даецца ў сакраманце хворых?
    У сакраманце хворых даецца Ласка Божая для ладмацаваньня і духоўнага суцяшэньня хворага, адпушчэньне грахоў і дачэснае кары, хуткае папраўкі, калі пажадае гэтага Бог.
    3.	Колькі разоў можна прымаць алеепамазаньне?
    Можна прымаць столькі разоў, колькі чалавек цяжка хварэе, ў глу-бокай старасьці, ў аблічу небясьпекі сьмерці.
    ПРА БОЖЫЯ ЗАГАДЫ
    1.	Чаму нас вучыць першы загад?
    Першы загад вучыць верыць адзінаму праўдзіваму Госпаду Богу, аддаваць Яму належную пашану, спадзявацца на Ягоную апеку і любіць Яго больш за ўсё на сьвеце.
    2.	Чаму вучыць другі загад?
    Другі загад вучыць шанаваць Бога і Яго сьвятое Імя.
    3.	Чаму навучае трэці загад?
    Трэці загад наказвае сьвяткаваць нядзелі і сьвяты, цяжка ў гэтыя
    20
    дні не працаваць, удзельнічаць у Сьвятой Імшы ў Касьцёле, маліц-ца.
    4.	Што загадвае чацьвёрты загад?
    Загадвае слухаць, шанаваць і любіць нашых бацькоў і апекуноў.