Касьцел Сьв. Сымона і Сьв. Алены
Памер: 56с.
Мінск 1996
Касьцел
Сьв. Сымона і Сьв. Алены
Касьцёлы Менска
Ул. Дзянісаў
Касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены
Менск, 1996
ЗЬМЕСГ
ПРАДМОВА.................................3
УСТУП....................................6
СЬВЯТЫНІ МЕНСКА..........................9
ЛЁСЫ КАСЬЦЁЛАЎ......................... 10
ВЕРУЮЧЫ МЕНСК.......................... 12
ЗАСНАВАЛЬНІК .......................... 14
АРХІТЭКТАРЫ............................ 18
БУДАЎНІЦТВА.............................32
АСЬВЯЧЭНЬНЕ ............................35
НОВЫ ЧАС................................38
ВЯРТАНЬНЕ...............................42
АДРАДЖЭНЬНЕ.............................44
РЭСТАЎРАЦЫЯ.............................47
Навуковыя рэдактары:
кандыдат гіст. навук 3. Шыбека кандыдат філ. навук Л. Канаплянік
Фатограф Ул. Суцягін
Аўтар помніка МіхалуАрханёлу скульптар Ігар Голубеў
ПРАДМОВА
Паважаная моладзь!
Шаноўныя мінчане!
Шаноўныя госьці горада!
Дзякуючы пераменам у нашым грамадстве, адраджэньню і аднаўленьню амаль ва ўсіх сьферах чалавечага жыцьця, асабістага і грамадскага, адраджаецца і наша духоўная спадчына. Мы адраджаем запушчаныя і многімі забытыя духоўныя крыніцыСьвятыні. Усё часьцей у нашым родным краі, Беларусі, бачым адноўленыя ці то наноў пабудаваныя храмы, як каталіцкія, так і праваслаўныя, якія і прызваны Богам быць духоўнымі крыніцамі для падтрымкі нашага маральнага і сьвядомага ладу жыцьця, a таксама і збавеньня сваёй душы.
Калі расчышчаюць запушчаную і забытую па прычыне нядбальства ці варожасьці крынійу, тады яна зноў дае жывую, чыстую ваду для ўсіх людзей, як дзяцей, так і дарослых, простых і вучоных, бедных і багатых, таму што вада гэта жыцьцё. I нашым сьвятым абавязкам з'яўляецца вяртаньне да жыцьцёвых каранёў нашай духоўнай культуры: калі хочам добра жыць, трэба трымацца сваёй духоўнаіі спадчыны, сваёй гісторыі, сваіх бацькоў.
3
Без каранёў памірае расьлінны сьвет. Без радыёсувязі з зямлёю і чалавекам гінуць караблі, самалёты, падводныя лодкі, касьмічныя спадарожнікі. Так і чалавек без духоўнай сувязі праз малітву з Усявышнім губляецца, застаецца адзін самотны на гэтай зямлі і гіне, заканчваюць сваё існаваньне цывілізацыі, распадаюцца сістэмы, бо згубіліся ў пошуках толькі матэрыяльных ідэалаў.
Чалавек і чалавецтва, калі не мае духоўных ідэалаў, вышэйшых над зямнымі, г. зн. калі губляе сувязь са Створцам—Богам, хоць яшчэ жыве і дзеіінічае, але наканаваны на беспасьпяховасьць і пагібель, як той карабль без сувязі з зямлёю, блукаючы ў адкрытым акеане падчас непагоды, нягледзячы на тое, што мае запас ежы, але на як доўга ?
У нашым краі сьвятыні красуюцца вежамі, крыжамі — гэта духоўныя антэны, якія яднаюць нас з Богам, нясуць добрую ауру, ачышчэньне, якое атрымліваем у Доме Божым, дзякуючы малітве і сьвятым Сакрамантам (Таінствам), як Хрышчэньне, Споведзь, Шлюб і інт. Дзякуючы Сьвятыні чалавек праз малітву і духоўнае ачышчэньне ўзмацняе свой слабы дух Божай Усемагутнасьцю, каб у далейшым жыцьці быць вытрывалым, моцным, цярплівым, добрым...
4
Адной з такіх сьвятыняў з'яўляецца касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены ў Менску.
Штодзённа многія людзі з вялікай зацікаўленасьцю наведваюць гэты Храм, хочуць ведаць яго гісторыю.
Таму ўжо вельмі даўно ў мяне ўзьнікла думка, каб з дапамогаю гісторыкаў і навукоўцаў надаць Вам, добрыя людзі, такую кніжку—буклет, а з часам і поўную, абтырную працу аб гісторыі гэтага касьцёла.
Асабліва зьвяртаюся да Вас, маладыя людзі, выкарыстоўвайце добра дадзены Вам Богам час, бярыце прыклад з жыцьця і дзейнасьці добрых, высокародных і духоўна багатых людзей, а таксама прыклад са Сьвятых, якія жылі перад намі.
Шаноўныя бацькі, давайце добры і трывалы прыклад дзецям, моладзі, як словам, так і ўчынкамі, паводзінамі, жыцьцём. Толькі тады Вы будзеце жыць у памяці пакаленыіяў, а перад Богам ваша ўзнагарода.
Спадзяюся, тто гэтая кніга дапаможа ўдумацца і зрабіць вывад, што кожны з нас павінен збудаваць духоўны храм у сваім сэрцы і жыцьці.
Пробашч касьцёла сьв. Сымона і сьв. Алены ксёндз —магістр Уладыслаў Завальнюк
5
УСТУП
Комплекс касьцёла сьв. Сымона і сьв. Алены, безумоўна, з'яўляецца самым выдатным помнікам манументальнай архітэктуры пачатку 20 ст. у Менску. Храм быў пабудаваны ў 1905— 1910 гг. паводле праекта архітэктара Т. Пайздэрскага ў новараманскім стылі. Фундатарамі і ініцыятарамі будаўніцтва гэтай сьвятыні былі Эдвард Вайніловіч і ягоная жонка Алімпія з Узлоўскіх. Яны вырашылі зрабіць вялікае ахвяраваньне і пабудавалі касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены як помнік аб сваіх памерлых дзецях.
Сына Эдварда Вайніловіча назвалі ў гонар сьвятога Сымона Апостала. Дзень сьв. Сымона Апостала — 28 кастрычніка — парафіяльнае сьвята.
Дачку назвалі ў гонар сьвятой Алены — Маці імператара Канстанціна Вялікага, які ў 325 г. прызнаў хрысьціян і забараніў перасьледаваньні. Яго маці сьв. Алена клапацілася аб адшуканьні Крыжа Езуса Хрыста. Дзень сьв. Алены — 18 жніўня — парафіяльнае сьвята. На абразку сьвятая Алена стаіць абдымаючы вялікі крыж.
У праектаваньні і будаўніцтве храма бралі ўдзел архітэктары Ул. Марконі і Г. Гай. Інтэр'еры храма былі аздоблены мастаком Ф. Бруздовічам і скульптарам 3. Оттам.
Гісторыя гэтага храма, як і многіх іншых сьвятынь на Беларусі, вельмі драматычная. Доўгі час улады імкнуліся зьнішчыць касьцёл, а на
6
ягоным месцы паставіць вялізны кінатэатр. Толькі дзякуючы намаганьням грамадскасьці ўдалося выратаваць гэты выдатны знакаміты комплекс.
Сталася так, што ў апошнія гады будынак касьцёла сьв. Сымона і сьв. Алены ператварыўся ў сапраўдны сімвал Менска. Яго выяву можна ўбачыць і на паштоўках, і на памятных знаках, экслібрысах, у шматлікіх выданьнях па гісторыі Менска. Сярод менчукоў касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены лічыцца адным з самых шанаваных, увага і цікавасьць да якога ніколі не слабелі. Пра касьцёл хадзілі розныя чуткі, расказваліся легенды, часам самыя неверагодныя...
Кажуць, што дачка Вайніловічаў, Аленка, была сьціплай, разумнай, набожнай дзяўчынкай, мела надта ўражлівуіо натуру і часта прасіла бацькоў, каб тыя дапамагалі бедным і нямоглым. 3 самага маленства Аленка захаплялася жывапісам, мела добры мастацкі густ, шмат малявала і свае працы— малюнкі прадавала, а за атрыманыя грошы купляла бедным хлеб, ежу. Сьмерць брата Сымонкі адгукнулася рэзкім, невыносным болем у сэрцы дзяўчынкі. Аленка стала яшчэ больш ціхай, задумлівай, часта малілася. А калі захварэла сама, то аднаго разу ў сьне ўбачыла рэдкага хараства храм. Сьвятыня была такой маляўнічай, дзівоснай, што Аленка яшчэ доўга пасьля гэтага выпадку спрабавала перанесьці свае незвычайныя адчуваньні на паперу. Перад самай жа сьмерцю прасіла бацькоў пабудаваць сьвятыню, дзе б людзі ўзносілі чыстую хвалу Пану Богу.
7
Фундатарскі алтар у бакавым нэфе касьцёла.
Пачатак 20 ст.
8
СЬВЯТЫНІ МЕНСКА
Існуе паданьне аб фундацыі ў Менску ў канцы 14 ст. каталіцкага касьцёла вялікім князем Вялікага Княства Літоўскага і каралём Польшчы Ягайлам, але, як сьведчаць архіўныя крыніцы, першая каталіцкая сьвятыня была пабудавана ў Менску на пачатку 16 ст. На ўзвышшы, што знаходзілася на левым беразе ракі Сьвіслач, каля 1508 г. быу пабудаваны драўляны фарны касьцёл сьв.Тройцы. Дзякуючы храму гэтая частка Менска атрымала назву Траецкая Гара, а потым— Траепкае прадмесьце. У 17 ст. у горадзе былі заснаваны кляштары:
— дамініканцаў (1605 г.),
бернардзінцаў (1624 г.),
— бернардзінак (1633 г.),
— бенедыктынак (1633 г.),
— францысканцаў (1676 г.).
У 1654 г. кс. біскупам смаленскім Геранімам Сангушкам быў набыты для ордэна езуітаў мураваны палац і пляц на галоўнай плошчы горада. Потым на гэтым месцы ў пачатку 18 ст. езуіты пабудавалі вялікі мураваны касьцёл у стылі барока. У 18 ст. у Менску з’явіліся кляштары:
9
10
— баніфратаў (1700 r.),
— кармелітаў (1703 г.),
— рахітаў (1752 г.),
— бенедыктынцаў (1764 г.),
— мар’явітак (1771 г.).
У канцы 18 ст. у Менску налічвалася 12 каталіцкіх храмаў, 5 уніяцкіх і адзін праваслаўны манастыр. У 1798 г. была заснавана менская каталіцкая дыяцэзія, а былы касьцёл езуітаў ператвораны ў катэдральны.
ЛЁСЫ КАСЬЦЁЛАЎ
На працягу 19 ст. большасьць гэтых сьвятынь была зачынена. Частка з іх была перададзена праваслаўнай царкве, некаторыя прыстасаваны пад розныя гаспадарчыя патрэбы, а астатнія прададзены на знос. У 1869 г. была ліквідавана і менская дыяцэзія.
У канцы 19 ст. Менск, які тады налічваў больш за 90 тысяч жыхароў, меў толькі адзін вялікі каталіцкі храм. Гэта быў былы езуіцкі, потым катэдральны Марыінскі касьцёл, які пасьля ліквідацыі менскай дыяцэзіі стаў парафіяльным. Акрамя таго, па—за межамі горада на Залатагорскіх могілках знаходзіўся невялікі мураваны касьцёл сьв. Троіцы. Яшчэ адзін каталіцкі храм, a дакладней, капліца, стаяў на Кальварыйскіх могілках, што знаходзіліся на аддегласьці некалькіх кіламетраў ад горада.
11
12
ВЕРУЮЧЫ МЕНСК
Як неаднаразова скардзіліся вернікі, у нядзелі і вялікія сьвяты ўвайсьці ў храмы з—за вялікай колькасьці людзей было амаль немагчыма.¹¹’¹¹ Таму ў Менску ўзнікла неабходнасьць у пабудове новага касьцёла і стварэння асобнай каталіцкай парафіі.
Упершыню пытаньне аб будаўніцтве новага касьцёла ў Менску было ўзьнята каталіцкай грамадскасьцю толькі ў самым канцы 19 ст. 20 чэрвеня 1897 года ў менскую гарадскую думу зьвярнуліся Ф. Віткоўскі, Ян Філіповіч—Дубовік, I. Віткевіч з просьбай, у якой было запісана, што менскі губернатар Трубяцкі:
“...заявіў нам, просьбітам, што для таго, каб хадайніцтва аб пабудове ў Менску РымскаКаталіцкага касьцёла магло мець посьпех, неабходна пашукаць месца для пабудовы і скласьці план і каштарыс... Азнаёміўшыся як з гарадскімі, так і прыватнымі пляцамі, мы прыйшлі да перакананьня, што адзіна прыдатнае месца для пабудовы касьцёла гэта пустуючы пляц гарадской зямлі, які знаходзіцца на рагу Пецярбургскай і Каломенскай вуліц і заняты пад гарадскі дрывяны склад.