Касьцел Сьв. Сымона і Сьв. Алены
Памер: 56с.
Мінск 1996
Намаганьнем двараніна Э.А. Вайніловіча зроблены план і каштарыс, складзеныя варшаўскім архітэктарам У. Марконі, якія пры гэтым дадаюцца...”¹¹,²¹
Дарэчы, імя вядомага польскага архітэктара Уладыслава Марконі, як аўтара праектна—каштарыснай дакументацыі менскага касьцёла, неаднаразова згадваецца ў розных афіцыйных паперах. Аднак ва ўсіх тагачасных публікацыях у перыядычным друку аўтарам гэтага праекта называецца толькі Т. Пайздэрскі. Прычыну гэтага мы знаходзім у прыгаданых успамінах Вайніловіча. Рэч у тым, што паводде расійскіх законаў Пайздэрскі, як замежны грамадзянін, не меў юрыдычнага
21
22
дазволу на праектаваньне і будаўніцтва касьцёлаў на тэрыторыі Расійскай імперыі. Відаць, таму рабочая дакументацыя праекта была зроблена ў майстэрні У. Марконі. Афіцыйна нават нагляд за будаўніцтвам праводзілі іншыя людзі, але на самой справе ўсе працы вяліся пад кіраўніцтвам Пайздэрскага.
‘‘Будаўніцтва касьцёла спачатку вёў сам Пайздэрскі, але таму што фармальнага на гэта права, як чужаземец (пазнаньчык) не меў, яго афіцыйна замяніў інжынер Сьвяньціцкі, а калі ў працэсе будаўніцтва жыцьцё Пайздэрскага скончылася, завяршыў будаўніцтва архітэктар Гай з Варшавы.”
Супраць таго, каб ў Менску была пабудавана новая каталіцкая сьвятыня, вельмі рэзка пратэставаў менскі і тураўскі праваслаўны біскуп Міхаіл. Ён спачатку прыводзіў усе фармальныя меркаваньні на гэты конт, але ўсё ж падкрэсьліваў, што будаўніцтва ў горадзе яшчэ аднаго касьцёла нельга дазваляць “в ннтересах поддержання в крае православня н русской народностн, ввнду враждебного настроення мннскнх католпков ко всему русскому...” ¹¹³¹
Менскі ж губернатар меў іншае меркаваньне: у сваім лісьце да міністра ўнутраных спраў ад 13 кастрычніка 1904 г. зазначыў, што “...с точкн зрення полнтнческой я не опасаюсь сооруження в городе нового католмческого храма, т.к. русское дело в крае ннсколько не пострадает от сушествовання в Мпнскс трёх костёлов вместо двух...”
23
Будаўніцтва касьцёла. 1908 г.
Афіцыйны дазвол на будаўніцтва новага менскага каталіцкага касьцёла быў атрыманы ў Міністэрстве ўнутраных спраў 9 сакавіка 1905 г. 19 сакавіка гэтага ж года ў зале менскай гарадской управы, што знаходзілася на рагу вуліц Губернатарскай і Юраўскай, адбыўся збор парафіян менскага катэдральнага касьцёла. Гэтае паседжаньне ўрачыста адкрыў кс. дэкан Дцам Акка. Спачатку была заслухана кароткая справаздача камітэта, які быў створаны ў 1903 г. і займаўся справамі атрыманьня дазволу на будаўніцтва новага каталіцкага касьцёла ў Менску. Пасьля гэтага кс. Акка ўрачыста зачытаў заяву Эдварда і Алімпіі Вайніловічаў, згодна з якой яны, жадаючы ўшанаваць памяць па сваіх заўчасна памерлых дзецях, прапанавалі ажыцьцявіць будаўніцтва новага касьцёла за ўласны кошт. Разам з тым фундатары
24
паставілі наступныя ўмовы:
1. Касьцёл павінен будавацца паводле прапанаванага Вайніловічамі праекта.
2. Фундатары прымаюць на сябе абавязкі па будаўніцтву муроў і даху храма. Усе астатнія працы і, у псршую чаргу, абсталяваньне інтэр’ераў, павінны быць выкананы за кошт ахвяраваньняў парафіян.
3. Новы касьцёл павінен быць асьвечаны ў гонар сьв. Сымона і сьв. Алены, а калі гэта будзе немагчыма па канонах Рымска—Каталіцкай царквы, то сьв. Алены альбо Маці Божай (Іттаculata Conceptio) — Бязьвіннага Пачацьця (8 сьнежня).
4. Над галоўным уваходам павінна быць замацавана ганаровая табліца ў выглядзе барэльефа з надпісам на лацінскай мове, што гэты Дом Божы быў пабудаваны ў памяць аб заўчасна памерлых дзецях шлюбу Вайніловічаў.
У дадатак да гэтага кс. А. Акка паведаміў, што праект касьцёла ўжо падрыхтаваны і ўзгоднены ў адпаведных інстанцыях. Некаторыя з прысутных выказаліся за тое, што неабходна пабудаваць храм большых памераў і што жыхары Менска павінны самі сабраць неабходныя грошы, але большасьць выступаючых падтрымала прапанову Вайніловічаў. На заканчэньне доктар Сьвяньціцкі сказаў, што неўзабаве трэба будзе паклапаціцца аб павелічэньні колькасьці каталіцкіх храмаў у горадзе. Згадвалася неабходнасьць аднаўленьня
29
дамініканскага касьцёла, які быў перабудаваны пад казармы.
N.B. Дамініканскі касьцёл знаходзіўся на рагу сучасных вуліц Інтэрнацыянальнай і Энгельса, дзе сёньня каля яго падмуркаў пабудаваны Палац Рэспублікі.
Пасьля невялікай дыскусіі прапанова Вайніловічаў была аднагалосна падтрымана.
Адначасова быў створаны камітэт, які складаўся з 14 членаў і 6 кандыдатаў для кіраўніцтва працамі па будаўніцтву новага касьцёла.
Касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены. 19081910 гг.
30
Старшынёй камітэта адзінадушна быў абраны Э. Вайніловіч. У склад камітэта ўвайшлі такія вядомыя асобы, як кс. А. Акка, В. Лапот, П.Ваньковіч, менскі гарадскі галава М.Валовіч, ЕЛюбанскі, граф Е.Чапскі, Ян Ельскі і інш ^’L Трэба адзначыць, што 11 красавіка 1905 г. Э. Вайніловіч адмовіўся ад пасады старшыні камітэта. Ягонае месца заняў гарадскі галава М. Валовіч.
11 красавіка 1905 г. гарадская дума пасьля перамоў з гарадской управай прыняла наступнае рашэньне:
“Адвесьці пад будаўніцтва рымскакаталіцкага касьцёла ўчастак гарадской зямлі на рагу Захараўскай і Трубнай вуліц мераю 1305,10 кв.саж., з якога павінна адыйсьці пад пашырэньне Затурэмнага завулка 59,32 і Трубнай вуліцы 132,89 кв. саж., даручыўшы гарадской управе ўвайсьці з арандатарамі гэтых пляцаў Баярскай і Блюнаса ў добраахвотнае пагадненьне арэндаваных імі пляцаў ад збудаваньняў, пры гэтым грашовая ўзнагарода за зьняцьце пабудоў павінна быць улічана Камітэтам да пабудовы касьцёла, але ў выпадку адмовы кіраўніцтва прыме рашэньне прымусовага высяленьня.”
А. Блюнас адмовіўся ад свайго пляца “на падставе добраахвотнага пагадненьня 21красавіка 1905 г.” Суседні пляц каталіцкай грамадзе ўдалося атрымаць толькі ў 1907 г., калі будаўніцтва касьцёла вялося ўжо поўным ходам. Спатрэбілася спецыяльная пастанова віленскай судовай палаты, каб гэты пляц быў перададзены камітэту па будаўніцтву касьцёла разам з “двума драўлянымі дамамі і афіцынай пры іх, садам і плотам...”
I________________________________________________
31
Партал касьцёла. 1910 г.
Праект будаўніцтва храма быў разгледжаны і ўхвалены на паседжаньні Будаўнічага аддзяленьня Менскага губернскага праўленьня 15 сакавіка 1905 г.
32
БУДАЎНІЦТВА
Будаўніцтва храма пачалося ў маі 1905 г., калі былі закладзены падмуркі. Архітэктар Т. Пайздэрскі, як замежны грамадзянін, не меў правоў на ажыцьцяўленьне афіцыйнага нагляду за ходам будаўніцтва, таму ўсе фармальныя правы па нагляду “... за будаўнічымі працамі па ўзьвядзеньні ў горадзе Менску Рымска⁻Каталіцкага касьцёла” былі даручаны грамадзянскаму інжынеру Ф. Барановічу, які прыступіў да сваіх абавязкаў 27 мая 1905 г., але, як успамінаў потым Э. Вайніловіч, Пайздэрскі пастаянна наведваў будаўніцтва, сачыў за працай, рабіў замалёўкі ўзораў архітэктурных дэталяў:
“Узоры ўсіх дэталяў, нават завесы і клямкі на дзьверы, падрыхтаваў сам Пайздэрскі і паводле іх усё выконвалася, каб цэласнасьць стылю і характар пабудовы былі цалкам вытрыманы.”
25 верасьня 1906 г. урачыстае асьвячэньне краевугольнага каменя храма зрабіў ксёіідз—дэкан К. Міхалкевіч. Сучасьнікі былі вельмі звдзіўлены надзвычай высокай якасьцю будаўнічых работ. Дастаткова сказаць, што спецыяльную чырвоную цэглу разнастайнай канфігурацыі прывозілі ў Менск у асобых скрынях ажно з Чэнстаховы, a дахаўку з Влацлаўку. Для калон і алтароў быў падрыхтаваны ружовы пясчанік і келецкі мармур.
30 сакавіка 1906 г. інжынер С. Сьвяньціцкі паведаміў у Менскае губернскае праўленьне, што
33
ён будзе ўзначальваць усе працы па будаўніцтву новага касьцёла ў Менску замест Ф. Барановіча. Улетку 1907 г. яго замяніў варшаўскі гарадскі архітэктар Г. Гай, які і кіраваў усёй працай да поўнага завяршэньня будаўніцтва храма.
Сучаснікі адзначалі, што муры касьцёла расьлі як на дражджах. Увосень 1908 г. храм ужо быў накрыты дахоўкай і адначасова разабраны рыштаваньні. Пачалося аздабленьне інтэр’ераў касьцёла. Па патрабаваньні Э. Вайніловіча “для захаваньня цэласнасьці стылю ўсе каменныя і скульптурныя працы ўнугры касьцёла, як алтар, бронза, амбон, баляскі, падлога і інш., былі аддадзены ў адны рукі вельмі здольнага скульптара Зыгмунта Отга з Варшавы”. Аконныя вітражы былі выкананы паводле эскізаў мастака Ф. Бруздовіча, заснавапых на мясцовых матывах.
Алімпія Вайніловіч асабіста ахвяравала грошы на амбон, баляскі і паддогу'. Вайніловічаў падтрымалі іншыя людзі, якія дапамаглі сабраць неабходныя сродкі на аздабленьне касьцёла. Аляксандр Болтуць перадаў будаўнічаму камітэту 1000 рублёў, граф Е. Чапскі таксама 1000 рублёў, а кс.
і Акка пераказаў 1500 рублёў.
У 1909 г. на касьцёльную вежу былі падняты тры звапы. Самы вялікі “Міхал”, які важыў 2373 фунта, быў назвапы ў гонар сьв. Міхала, патрона магілёўскай дыяцэзіі. Другі, “Эдвард”, важыў 1287 фунтаў, а трэці, “Сымон” 760 фунтаў.
34
№32 Новы касьцёл у Менску. Да 1910 г.
35
Па жаданні фундатараў галоўны ўваход у сьвятыню быў аздоблены барэльефам з белага каменя з надпісам на лацінскай мове:
“A.M.D.G. Templum hoc ріае memoriae liberorum suorum Simeonis MDCCCLXXXV f MDCCCXCVII et Helennae MDCCCLXXXIV t MCMIII c. Olimpia Uzlowska conjuge procreatorum dedikat vevetque Eduardus Wojnillowicz A.D. MCMVII”
[ "A.M.D.G. Ad maiorem Dei Gloriam. Ha вялікшую хвалу Божую гэтую сьвятыню ў набожную памяць сваіх дзяцей Сымона (год нараджэньня 1885 f год сьмерці 1897) і Алены (год нараджэньня 1884 f год сьмерці 1903) збудавалі Алімпія Узлоўская і Эдвард Вайніловіч, бацькі. A.D. Anno Domini Год Панскі 1907." ]
Тэрыторыя новага менскага касьцёла была абнесена каменнай агароджай, якая мела дзьве парадныя брамы з боку вул. Захараўскай. Як адзначалі сучаснікі, яна ўдала дапоўніла архітэктурны комплекс касьцёла і “...выглядала вельмі ўнушальна і прыгожа”.
Адначасова з будаўніцтвам храма вяліся перамовы з уладамі па зацьвярджэньні новай менскай парафіі. 30 лістапада 1909 г. на паседжаньні камітэта па будаўніцтву касьцёла была абрана камісія ў складзе кс. дэкана М.Сеўрука, кс.М. Маеўскага, а таксама паноў В.Лапота і С.Венцлавовіча, якая павінна была вызначыць межы новай парафіі. На падставе яе прапаноў магілёўскі каталіцкі арцыбіскуп мітрапаліт кс. Ключынскі 20 верасьня 1910 г. зацьвердзіў новую менскую парафію, а пробашчам быў прызначаны бьілы Ігуменскі дэкан кс. Вітальд Тамашэўскі.