Касьцел Сьв. Сымона і Сьв. Алены
Памер: 56с.
Мінск 1996
36
Пачалася падрыхтоўка касьцёла, “каб была магчымасьць служыць набажэнствы”.
Э. Вайніловіч атрымаў дазвол, каб у новы касьцёл была перанесена вялікая каштоўнасьць: на галоўным алтары храма было ўсталявана “...шанаванае, як цудоўнае, расьпяцьце Збаўцы на крыжы” са старажытнай слуцкай фары, што, як лічыў Вайніловіч, было “знакамітай работы з усімі рысамі школы Віта Ствоша”.
Сям’я Скірмунтаў з Парэчча ахвяравала старажытны абраз Маці Божай.
АСЬВЯЧЭНЬНЕ
Дзень 21 лістапада 1910 г. ператварыўся ў сапраўднае сьвята. Амаль увесь горад сабраўся каля новай сьвятыні. Ва ўрачыстым асьвячэньні новага храма, якое выканаў кс. дэкан В. Чачот, узяло ўдзел усё менскае каталіцкае духавенства, фундатары, а таксама самыя паважаныя людзі ў горадзе.
На жаль, на тое, каб цалкам скончыць усе працы па аздабленьні храма, не хапала сродкаў. На гэта неаднаразова звярталі ўвагу члены будаўнічага камітэту. He быў пабудаваны мураваны будынак плябаніі, запланаваны паводле праекту Т. Пайздэрскага, які павінен быў злучацца з касьцёлам спецыяльнай мураванай галерэяй. Гэта адзначалася ў спецыяльнай запісцы камітэта
37
Галерэя касьцёла. 1910 г
ад 5 лістапада 1911 г., дзе згадвалася пра неабходнасць будаўіііцгва гоіябаніі. У самім касьцёле патрэбна было скончыць будаўніцтва алтароў, зрабіць падлогу, усталяваць арганы і гэтак далей.
Фундатары касьцёла, якія спачатку жадалі ахвяраваць грошы толькі на будаўніцтва муроў і
38
даху храма, дадаткова “...усклалі на сябе ўсталяваньне 3—х алтароў, амбона і градуала (бар'ер, які аддзяляе прэзбітэрый). Адначасова Э. Вайніловіч запрасіў мастака Ф. Бруздовіча, якога добра ведаў, і які “...паводле эскізаў, узгоднепых са мною, пачаў рабіць паліхромныя росьпісы касьцёла". На жаль, Бруздовіч не пасьпеў скончыць росыіісы інтэр’ераў храма. У пачатку I—й сусьветнай вайны ён быў высланы ў Харкаў як грамадзянін замежнай дзяржавы.
У невялікай каплічцы, што выходзіла на Захараўскую вуліцу, Э. Вайніловіч паставіў
Галоўны алтар касьцёла сьв. Сымона і сьв. Алены. 1910 г.
39
бронзавую копію Маці Божай, што знаходзілася на сямейных могілках Вайніловічаў у маёнтку Савічы.
У 1916 г. была пабудавана новая мураваная плябанія, але яна не была злучана з касьцёльнай
галерэяй, як гэта прадугледжваў праект Т.Пайздэрскага. Будынак плябаніі вырашылі паставіць
у заходняй частцы касьцёльнага пляца, і адным са сваіх фасадаў ён выходзіў на Трубны завулак. Драўляны будынак старой плябаніі (які быў пабудаваны яшчэ ў 1870 г. як жылы дом) доўга стаяў на сваім месцы і быў разабраны
Новы касьцёл у Менску. 1912 г.
толькі пасьля 2—й сусьветнай вайны.
НОВЫ ЧАС Менскі касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены, як і многія іншыя сьвятыні на Беларусі, напаткаў сумны лёс. У 1923г. касьцёл першы раз разрабавалі бальшавікі. Тады з яго вывезьлі амаль ўсё — мэблю, гадзіньнікі, абразы, посуд, бялізну і нават чарнільніцы.
40
Канчаткова храм быў зачынены ў 1932 г. Пасьля гэтага яго прыстасавалі пад патрэбы Дзяржаўнага польскага тэатра БССР, а перад 2й сусьветнай вайной тут разьмясьцілася кіна
Від новага касьцёла ў Менску. 1918 г.
41
студыя. У 1941г. нямецкія акупацыйныя ўлады дазволілі адчыніць касьцёл для набажэнства, але пасьля вайны храм быў канчаткова зачынены на доўгі час.
Пасьля 2й сусветнай вайны будынак касьцёла быў перабудаваны пад кінастудыю “Савецкая Беларусь”. У 1945—47 гг. да прэзбітэрыя была зроблена новая 2—х павярховая прыбудова. Сам касьцёл літаральна аббудавалі рознымі маленькімі памяшканьнямі, дзе зьмясьціліся тэхнічныя службы кінастудыі.
Потым над сьвятыняй навісла рэальная пагроза поўнага зьнішчэньня. Падчас распрацоўкі праекта рэканструкцыі сучаснай плошчы Незалежнасьці ў 195060—я гады комплекс касьцёла сьв. Сымона і сьв. Апены цалкам ігнараваўся як выдатны помнік гісторыі і архітэктуры. Яго прапаноўвалі альбо цалкам зруйнаваць, узарваць, альбо грунтоўна перабудаваць, каб зьнішчыць ягоны касьцёльны выгляд. У 1960х гадах быў распрацаваны праект самага вялікага ў Менску шырокафарматнага кінатэатра, які планавалася пабудаваць на месцы зьніійчанага храма.
Толькі дзякуючы намаганьням грамадскасьці касьцёл сьв. Сымона і сьв. Алены ўдалося выратаваць. У 1969—1971 г.г. быў распрацаваны праект рэканструкцыі храма пад Дом кіно. Згодна з гэтым праектам упершыню былі выкананы працы па рэстаўрацыі фасаду касьцёла і разабраны ўсе пазьнейпіыя прыбудовы за выключэньнем той,
42
якая прымыкала да алтарнай часткі касьцёла. Адначасова гэтым праектам прадугледжвалася далейшае зьнішчэньне інтэр’ераў храма. Была разабрана агароджа з боку вул. Савецкая і замураваны два ўваходы на тэрыторыю касьцёла. На шчасьце, каваная металічная брама не была зьнішчана, а толькі перанесена на вул. Берсана. У хугкім часе пасьля гэтага комплекс касьцёла сьв. Сымона і сьв. Алены ў Менску быў прыняты пад ахову як помнік культуры рэспубліканскага значэньня.
Толькі ў 1990 г. гэтая сьвятыня была канчаткова вернута Рымска—Каталіцкай канфесіі і пачаліся працы па яе адраджэньні і рэстаўрацыі.
Фрагмент забудовы сучаснай пл. Незалежнасьці. 1950я гады.
43
ВЯРТАНЬНЕ
У атмасферы грамадскага абнаўленьня канца 80—ых гадоў, калі ўзьніклі перадумовы духоўнага, рэлігійнага ўздыму, адрадзілася і надзея вярнуць сьвятыню вернікам. У 1986 г. менскія каталікі стварылі ініцыятыўную групу, якая ўзьняла пытаньне аб рэгістрацыі “другой рэлігійнай каталіцкай грамады”. У 1988 г. гэты рух падтрымаў ксмагістр Уладыслаў Завальнюк, які тады быў прызначаны вікарыем менскага кальварыйскага касьцёла “Узвышэньне Сьвятога Крыжа”. 16 сакавіка 1989 г. грамада была афіцыйна зарэгістравана ўладай. Але калі дайшло да вяртаньня будынка касьцёла, які на той час належаў Саюзу кінематаграфістаў, высьветлілася, што ў Беларусі яшчэ маюць законную сілу дэкрэты аб адносінах да царквы 1918 г., падпісаныя Леніным, згодна з якімі ўся царкоўная маёмасьць належыць мясцовым Саветам. І толькі людская вера натхняла людзей штовечар зьбірацца разам у супольнай малітве, на працягу года ахвяраваць здароўем праз галадоўкі і шматлікія бясплённыя блуканьні па няветлівых калідорах улады, натыкаючыся на неразуменьне і пустыя абяцаньні чыноўнікаў, цярпець іх звдзекі.
Пакуты і настойлівасьць не былі марнымі. 16 мая 1990 г. з'явілася рашэньне Мінгарвыканкама “Аб перадачы будынка па вул. Савецкая, 15 другой рэлігійнай грамадзе РымскаКаталіцкай
44
Перанясеньне сьвятога Агню ад праваслаўнага сабора да касьцёла. 1995 г.
45
царквы”. Праўда, напачатку была вернута толькі малая частка касьцёла — галерэя, куды адразу ж унесьлі абраз “Езус Хрыстус у цярновай кароне”, які служыў і служыць сімвалам адраджэньня веры і вяртаньня храмаў. Але спатрэбіўся яшчэ доўгі час і намаганьні людзей, каб цалкам вярнуць сьвятыню. 21 лістапада 1990 г. ксёндз біскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў урачыстую Сьвятую Імшу, бласлаўляючы вернікаў у іх духоўнай і фізічнай працы па аднаўленьні дзеяньня касьцёла.
АДРАДЖЭНЬНЕ
Дзякуючы вялікім намаганьням пробашча ксяндза —магістра Уладыслава Завальнюка касьцёл паступова адраджаецца і становіцца адным з цэнтраў не толькі рэлігійнага, але культурнага і навуковага жыцьця. 11 верасня 1993 rofla выйшла ў эфір радыёпраграма ‘Толас душы”, якая дапамагае людзям нават ў найбольш
Працэсія Божага Цела. аВДаленых месцах па1996 г. яднацца з Панам Богам.
46
У касьцёле заснаваны таксама каталіцкі часопіс “Вера і жыцьцё”. Выдавецкім цэнтрам друкуецца шматлікая хрысьціянская літаратура ў перакладзе на беларускую мову.
Пры сьвятыні працуе нядзельная школа для дзяцей і дарослых, праходзіць катэхізацыя перад прыняцьцем Сьв. Сакрамаптаў: Хрышчэньня, Шлюбу, Споведзі. Ддя яшчэ большага духоўнага ўзбагачэньня праводзяцца дабрачынныя канцэрты, адчыненыя мастацкія выставы. Пры касьцёле таксама дзейнічае дзіцячы хор ‘Толас душы”.
Суполка моладзі “Сьвятло жыцьця” дапамагае людзям, якія яшчэ не ведаюць Пана Бога, пазнаць Яго і палюбіць. 25 мая 1995 г. было зарэгістравана “Хрысьціянскае таварыства міласэрнасьці”. Людзям, якія жывуць у нястачы, аказваецца гуманітарная дапамога, дзейнічаюць бясплатныя сталоўкі.
Для духоўнага выхаваньня дзяцей і моладзі ёсьць вялікая патрэба ў існаваньні “духоўнага відэацэнтра хрысьціянскіх фільмаў”.
Арганізоўваюцца паездкі хворых дзяцей за мяжу з мэтай аздараўленьня. Пры касьцёле дзейнічае тэатр аднаго акцёра “Зьніч”. У бліжэйшы час плануецца стварыць музей па гісторыі касьцёла сьв. Сымона і сьв. Алены. Пачатак гэтаму музею паклала пастаянна дзеючая выстава дакументаў па гісторыі касьцёла з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. 3 мэтай аднаўленьня традыцый школы арганістаў, якая існавала ў Менску ў 19 ст., пры касьцёле будзе дзейнічаць цэнтр арганнай музыкі.
47
28 верасьня 1996 г. у Менску распачаў сваю працу першы ў гісторыі краіны Сінод Рымска— Каталіцкага касьцёла. 3 гэтай нагоды была пастаўлена перад касьцёлам бронзавая скульптура сьвятога Міхала Арханёла, якую асьвяціў першы кардынал Беларусі Казімір Сьвёнтэк.
Помнік МіхалуАрханёлу, Апекуну Беларусі
48
РЭСТАЎРАЦЫЯ
Пачатак рэстаўрацыі. 1992 г.
Навуковым кіраўніком прац па рэстаўрацыі касьцёла сьв. Сымона і сьв. Алены была прызначана вядомы беларускі рэстаўратар Л.Іванова. Пад яе кіраўніцтвам пачаліся навуковыя дасьледаваньні і падрыхтоўка праекта рэстаўрацыі помніка. Падчас натурных дасьледаваньняў інтэр'ераў храма высьветлілася, што першапачатковыя росьпісы касьцёла знаходзяцца пад
49
слоем тынкоўкі, адначасова быў выяўлены арнаментальны паліхромны клеявы жывапіс на скляпеньнях, сьценах і калонах касьцёла. На падставе гэтых дасьледавапьняў былі зроблены дакладныя копіі малюнкаў, якія потым перанесьлі на існуючуіо тынкоўку. Гэта дазволйіа аднавіць аўтарскія росьпісы скляпеньняў і апсіды Храма, якія выканаў Ф. Бруздовіч. У бліжэйшы час плануецца далейшае аднаўленьне жывапісу на калонах і сьценах.
Праектам рэстаўрацыі прадугледжваецца максімальна наблізіць інтэр'еры касьцёла да яго першапачатковага выгляду, аднавіць страчаныя гістарычныя вітражы, металічныя дэталі, мэблю, алтары і г.д. Плануецца аднавіць разбураную ў 1970—я гады частку каменнай агароджы і касьцельныя брамы. Каб цалкам завяршыць ансамбль касьцёла сьв. Сымона і сьв. Алены, неабходна, паводде аўтарскага праекіа архі : тэктара Т. Пайздэрскага, пабудаваць мураваную плябанію, якая злучаецца з касьцёлам праз галерэю..