Касьцел Сьв. Сымона і Сьв. Алены
Памер: 56с.
Мінск 1996
А таму маем гонар пакорна прасіць гарадскую думу ўвесь названы пляц аддаць пад пабудову РымскаКаталіцкага касьцёла.”¹²¹
25 жніўня 1897 г. Менская гарадская дума прыняла пастанову:
“Аддаць камітэту па пабудове пляц зямлі, на якім знаходзіцца дрывяны склад, у арэнду тэрмінам на 99 гадоў па 4 кап. за кв. саж.”
13
Копія гэтай пастановьТбыла накіравана менскім губернатарам М. Трубяцкім у Міністэрства ўнутраных спраў. Міністэрскія чыноўнікі, спасылаючыся на тое, што рашэньне пра пабудову новага касьцёла не было ўзгоднена з кіраўніцтвам менскай праваслаўнай епархіі і не атрымала падтрымкі ў самім міністэрстве, адпісалі, што
“...пастанова гарадской думы аб здачы ў арэнду зямлі пад РымскаКаталіцкую царкву не можа быць прыведзена ў выкананьне".
Адначасова менскі губернатар у сваім лісьце 8 студзеня 1898 г. запатрабаваў ад гарадской думы, каб яна анулявала свой дазвол. На некалькі гадоў справу аб пабудове новай сьвятыні давялося спыніць. У 1903 г. у менскую гарадскую думу зноў была накіравана заява “прадстаўнікоў парафіян Рымска—Каталіцкага катэдральнага касьцёла”, якую падпісалі самыя паважаныя і вядомыя жыхары горада. У заяве было сказана, што
“...у выпадку дазволу пабудовы касьцёла Міністэрствам унутраных спраў, горад прапануе даць пад пабудову пляц і дапусціць нас, просьбітаў, да здымкі планаў гарадскога ўчастка пры хадайніцтве аб дазволе будаўніцтва новага касьцёла ў горадзе Менску. Разам з тым, мы ў інтарэсах станоўчага вырашэньня мяркуемага хадайніцтва пакорна просім думу знайсьці магчымым, акрамя ўжо прызначанага пляца (былы гарадскі дрывяны склад) назваць яшчэ адзін прыдатны для пабудовы пляц, на той выпадак, калі будаўніцтва касьцёла на першым пляцы прызнана будзе па якойнебудзь прычыне нязручным.”
14
Менская гарадская дума на сваім паседжаньні 27кастрычніка 1903 г. прыняла пастанову:
“У выпадку дазволу адпаведнай уладай пабудовы ў г.Менску другога Р.Каталіцкага касьцёла адвесьці пад будаўніцтва касьцёла патрэбны для таго ўчастак гарадской зямлі на месцы былога дрывянога склада (рог Каломенскай і Пецярбургскай вуліц) альбо на рагу Захараўскай і Трубнай вул., зважаючы на тое, які з гэтых участкаў будзе больш прыдатны для будаў
ніцтва касьцёла.
Неўзабаве было сабрана больш як 2 тысячы подпісаў пад лістом, у якім грунтоўна даказвалася неабходнасьць будаўніцтва ў горадзе новай каталіцкай сьвятыні.
Але патрэбен быў фундатар і мецэнат, які добраахвотна ўзяў бы на сябе ўвесь цяжар
Эдвард Вайніловіч. 1903 г.
кірауніцтва гэтым рухам. 1м стаў Эдвард Вайніловіч, вядомы менскі грамадскі і палітычны дзеяч.
ЗАСНАВАЛЬНІК
Эдвард—Антон—Леанард Вайніловіч нарадзіўся 12кастрычніка 1847 г. у маёнтку Сляпянка, што знаходзіўся недалёка ад Менска. Бацька Эдварда, Адам Вайніловіч, паходзіў са
15
старажытнага беларускага шляхецкага роду, пачынальнікам якога, паводле паданьня, быў у 14 ст. шляхціч Вайніла. Маці пана Эдварда была Ганна з Ваньковічаў. Эдвард Вайніловіч атрымаў выдатную адукацыю. Ён скончыў славутую Слуцкую гімназію, потым вучыўся ў Пецярбургскім тэхналагічным інстьпуце, стажыраваўся на заводах Германіі, працаваў інжынерам на Пуцілаўскім заводзе ў Пецярбургу. Пасьля сьмерці бацькі пасяліўся ў маёнтку Савічы, (што знаходзіўся ў Слуцкім павеце), дзе займаўся сельскай гаспадаркай. У 1878 г. Вайніловіч быў абраны віцэ—старшынёй Менскага таварыства сельскай гаспадаркі, а праз некалькі гадоў стаў старшынёй гэтага таварыства. 3 1906 г. — член Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі, дзе быў старшынёй “Кола Польскага каралеўства, Літвы і Русі”. Акрамя гэтага, ён займаў ганаровыя пасады ў шматлікіх дзяржаўных і грамадскіх установах Менскай губерні і Слуцкага павета.
На пачатку XX ст. Вайніловіч акгыўна ўдзельнічаў у беларускім адраджэнскім руху. Ён неаднаразова сустракаўся ў Менску з Іванам Луцкевічам і пісьменьнікам Карусём Каганцом (Кастравіцкім), добра ведаў Вацлава Іваноўскага і Браніслава Эпімах—Шыпілу, матэрыяльна дапамагаў беларускаму руху. Аднак потым стаў паступова адыходзіць ад яго, бо заўважыў, што большасць беларускіх дзеячоў пачала схіляцца да сацыялістычных ідэй. У 1917—18 гг. Э. Вайніловіч
16
падтрымаў утварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, удзельнічаў у паседжаньнях яе Рады.
Цяжкія выпрабаваньні паслаў лёс гэтаму чалавеку. Спачатку ён страціў свайго сына Сымона, які нарадзіўся ў 1885 г. і заўчасна памёр у 1897 г. Гісторык Януш Івашкевіч, які добра ведаў Вайпіловіча, у сваёй прадмове да I—га тома яго ўспамінаў адзначаў, што толькі рэлігія была той вялікай сілай, якая дазволіла пану Эдварду перажыць гэтае вялікае гора. Вайніловіч пісаў у сваім запавеце:
“Правіца Божая павісла нада мною, я стаў звяном, вырваным з ланцуга, але гэтая ж Правіца Божая падняла мяне. Бог напоўніў мяне сілай, каб я не ўпаў. Бог зьбярог мне дачку, добрыя якасьці характару і розум якой былі мне відавочным знакам Божай міласэрнасьці над маёй галавой; яны не дазвалялі мне ўпадаць у апатыю і сумненьне.”
Але праз некалькі гадоў сям’ю Вайніловічаў напаткала яшчэ адна трагедыя. У 1903 г., літаральна не дажыўшы толькі адзін дзень да свайго 19—годзьдзя, памерла іх дачка Алена—Бянігна, якую так любілі бацькі. Пад уплывам гэтага страшэннага ўдару рука самотнага бацькі занатавала наступныя радкі:
“Вялікі, Моцны і Магутны Пан Анёлаў. Моцнае плячо Яго ўдары дзеліць паводле сваёй меры, а потым падымае чалавека, каб ён іх пераносіў і не ўпаў, а вытрымаў аж да канца, каб перамагла справядлівасць. 3 калісьці моцнага дрэва майго роду ападаў лісток за лісточкам і я застаўся толькі як адна галінка, асуджаны на паміраньне, нібы абпаленае громам дрэва, якое ўжо ніякая вясна не ажывіць. Так захацеў Бог.’’
17
Эдвард Вайніловіч і ягоная жонка Алімпія з Узлоўскіх прыйшлі да думкі пабудаваць касьцёл у гонар сьв. Сымона і сьв. Алены як помнік аб сваіх памерлых дзецях.
“У выніку ўдараў, якія па волі Ўсявышняга былі нанесены мне, я вырашыў зрабіць упрашальную ахвяру, пабудаваўшы сьвятыню па закліку заступнікаў сваіх памерлых дзяцей сьв. Сымона і сьв. Алены, выбраўшы для гэтага Менск горад, у якім я найбольш зрабіў для грамадства і ў якім пабудова другой сьвятыні была найбольш пільнай. Пры гэтым мне хацелася, каб у Менску каляровыя купалы мелі новыя формы, і я меркаваў, што не можа быць, каб у натоўпе тых, хто моліцца на новым месцы, ніхто не згадаў аб фундатары, і за мяне і маіх памёрлых апошніх нашчадкаў старога мясцовага роду не прачытаў “Анёл Панскі”.
Эдвард Вайніловіч зьвярнуўся да менскай каталіцкай грамады са сваёй прапановай, аднак паставіў умову, што ён сам падрыхтуе праект і ніхто не будзе ўмешвацца ў выбар стылю храма і сам працэс ягонага будаўніцтва. Э. Вайніловіч узначаліў дэлегацыю, якая была абрана менскай грамадскасьцю і накіраваўся ў Санкт— Пецярбург, каб асабіста падаць прашэньне на дазвол будаўніцтва новай сьвятыні тагачаснаму міністру ўнутраных спраў Расійскай імперыі.
Адначасова Вайніловіч вельмі ўважліва знаёміцца з узорамі тагачаснага касьцельнага дойлідства, з разнастайнымі архітэкгурнымі кірункамі. Ва ўспамінах Вайніловіча ёсьць радкі, якія сьведчаць не толькі аб яго выдатнай мастацкай
18
культуры як мецэната, але і аб жаданьні стварыць храм, які б сваёй архітэктурай нагадваў аб колішнім адзінстве хрысьціянскага сьвету: “Я пачаў знаёміцца з узорамі і разнастайнымі архітэктурнымі канцэпцыямі. He жадаў спыняцца на гатычным стылі, па—першае, таму, што ён стаў вельмі распаўсюджаным на той час пры будаўніцтве каталіцкіх сьвятыняў у Расіі, па—другое, таму, што вельмі адрозьніваўся ад стылю праваслаўных храмаў, якія існавалі ў нашым краі, і гэтым як бы падкрэсьліваў падзел у веравызнаньні кпасаў нашага грамадства, і я спыніўся на раманскім стылі, росквіт якога прыпадае на час, калі ўсходняя царква існавала ў еднасьці з Рымам”.
АРХІТЭКТАРЫ
Падчас гэтых пошукаў у рукі Вайніловіча трапіла ілюстрацыя з відам касьцёла ў Ютрасіне, што быў пабудаваны ў 1900 г. па заказу князя З.Чартарыйскага паводле праекта архітэктара Т.Пайздэрскага.
Тамаш Пайздэрскі. Пачатак 20 ст.
19
Архітэктура гэтага храма так уразіла Вайніловіча, што ён адразу едзе ў Варшаву, каб асабіста сустрэцца з аўтарам праекта.
Там ён вельмі ўважліва знаёміцца з прасктнымі матэрыяламі Ютрасінскага касьцёла і, “ ... параўнаўшы яго з відамі нешматлікіх помнікаў раманскага будаўніцтва ў нашым краі, а галоўнае, са сьвятынямі былых рэйнскіх дзяржаў, пры пэўі іых маіх рэмінісцэнцыях з падарожжа па Італіі, мы разам з архітэктарам спыніліся на пэўным тыпе, які з Божай дапамогай на працягу наступных гадоў быў выкананы”.
Такім чынам Т. Пайздэрскі атрымаў ад Эд.Вайніловіча заказ на праектаваньне новага каталіцкага касьцёла ў Менску.
Тады Тамаш Пайздэрскі (18641908) быў ужо даволі вядомым архітэктарам. Адукацыю ён атрымаў у політэхнічным інстытуце Шарлотэнбурга (каля Берліна), дзе вучыўся з 1886 па 1890 г. Потым працягваў вучобу ў Францыі. У 1895 г. ён пасьпяхова здаў экзамен на дзяржаўнага прускага будаўніка. Пасьля гэтага працаваў у Берліне. 3 1895 г. распачаў самастойную прыватную архітэктурную практыку. Па ягоных праектах быў пабудаваны шэраг прыватных дамоў і палацаў у Берліне,Варшаве і Познані. Найбольш значныя ягоныя працы — гэта праекты касьцёлаў, пабудаваных у канцы XIX— пач. XX стагодзьдзяў. У 1903 г. Пайздэрскі пераехаў у Варшаву, дзе ён з 1905 па 1907 год быў прафесарам Акадэміі мастацтваў.
20
Новаму менскаму касьцёлу было наканавана стаць апошняй і самай значнай працай гэтага таленавітага майстра. За кароткі час праект быў падрыхтаваны.
Тым часам у Менску 20 верасьня 1904 г. у канцылярыі губернатара быў зарэгістраваны ліст, які, як ужо гаварылася раней, падпісалі больш за 2 тысячы жыхароў горада. У гэтым лісьце было сказана:
“ Што датычыць месца для будаўніцтва, дык такое прапануе даць бясплатна гарадская ўправа з участка гарадской зямлі, якая знаходзіцца на рагу Захараўскай і Трубнай вуліц...
Сродкі на ўзьвядзеньне сьцен і даху касьцёла абавязаўся даць дваранін Эдвард Адамавіч Вайніловіч, сродкі ж на ўнутранае абсталяваньне і аздабленьне будуць сабраны добраахвотнымі ахвяраваньнямі, у шчодрым прыплыве якіх ёсьць поўная ўпэўненасьць.