Казімір Малевіч для дзяцей  Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч

Казімір Малевіч для дзяцей

Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 112с.
Вільня 2017
18.48 МБ
Казімір Малевіч
Лявон Вольскі Адам Глобус Андрэй Хадановіч
ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
Л. Вольскі, А. Глобус, А. Хадановіч
Казімір Малевіч для дзяцей
карціны, факты, гульні, казкі, песні, вершы
A О Г В I Н А ў
Вільнюс 2017
Казімір Малевіч для дзяцей / Л. Вольскі, А. Глобус, А. Хадановіч. Вільнюс: Логвінаў, 2017. 112 с.
Кніга «Казімір Малевіч для дзяцей» створана, каб пазнаёміць чытачоў з творчасцю знакамітага мастака. Падыходзіць яна і для сямейнага чытання. У кнізе змешчаны карціны Казіміра Малевіча, цікавыя факты з жыцця майстра, а таксама казкі, вершы, песні і гульні па матывах яго творчасці.
ISBN 978-609-8213-14-0
© Калектыў аўтараў, 2017
© Logvino Literaturos namai, 2017
К. Малевіч. Галава селяніна. 1928 1929. Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
Казімір Малевіч
11.02.1879, Кіеў 15.05.1935, Ленінград
ПРАДМОВА
Казімір Малевіч гэта тое мінулае ў гісторыі мастацтва, якое ўвесь час дабудоўвае і змяняе будучыню. Ён важны для сучаснай культуры, як Старажытная Грэцыя для ўсёй гісторыі Еўропы. Але ў той жа час гэты мастак шмат у чым незразумелы і не зразуметы. Да гэтага часу гучаць пытанні і ўзнікаюць спрэчкі аб тым, што ж такое яго чорны квадрат і што ён значыць.
У гэтай кнізе мы спрабуем стварыць умовы для разумення работ і ідэй Малевіча дзецьмі і дарослымі. Тут вы знойдзеце сапраўдныя гісторыі, чароўныя казкі, вершы, гульні і нават песні, якія дапамогуць зразумець дарослым і дзецям няпростыя на першы погляд ідэі Малевіча. Казкі і вершы з кнігі можна чытаць і самым маленькім дарослым, і самым дарослым малышам, кожны знойдзе свае сэнсы і пойдзе сваёй дарогай разумення творчасці мастака.
Гэта кніга і пра тое, як важна шукаць свой шлях, эксперыментаваць, давяраць сабе і быць незалежным. Малевіч быў сур’ёзным тэарэтыкам, але ўсе яго канцэпцыі былі б немагчымыя без умення гуляць, выходзіць за рамкі традыцый і агульнапрынятых ідэй. Таму і амаль усе гульні і заданні ў гэтай кнізе не маюць нейкага «правільнага» рашэння, малюнка або адказу.
Хай кніга жыве не бойцеся змяняць яе і будзьце адважнымі: гуляйце, малюйце, чытайце і спявайце разам з «Казімірам Малевічам»!
ФАКТЫ 3 ЖЫЦЦЯ
1879.
11 лютага ў горадзе Кіеве, што
на Украіне, у польскай сям’і нарадзіўся хлопчык Казімір Малевіч.
Бацька, Севярын Малевіч (1845 1902), служыў інжынерам на цукраварні ў прамыслоўца Мікалая Цярэшчанкі. Маці, Людвіга Малевіч з Галіноўскіх (1858 1942), была хатняй гаспадыняй.
1896.
Сям’я Малевічаў пераехала ў Курск, што
ў Расіі, дзе Казімір пачаў цікавіцца і займацца жывапісам.
Там ён працаваў чарцёжнікам у тэхнічным дэпартаменце
на чыг/нцы.
1901.
Казімір Малевіч ажаніўся з дзяўчынай
з польскай сям’і Казімірай Зглейц.
1904.
Малевіч пераехаў у Маскву, дзе пачаў
наведваць Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры
і дойлідства.
1905.
Захапіўся імпрэсіянізмам. У гэтым мастац-
кім напрамку стварыў пейзаж «Царква».
У снежні ў Маскве Малевіч удзельнічаў у рэвалюцый-
ным паўстанні і змагаўся на барыкадах.
1906.
Займаўся малюнкам, жывапісам і слухаў
лекцыі па гісторыі мастацтва ў прыватным вучылішчы мастака Фёдара Іванавіча Рэрберга.
1907.
Упершыню прыняў удзел у выставе
Маскоўскага таварыства мастакоў, дзе выставіў свае
карціны разам з авангардыстамі: Бурлюком, Ганчаровай, Кандзінскім, Ларыёнавым і іншымі.
1909.
Малевіч ажаніўся другі раз і ўзяў за жон-
нку Сафію Рафаловіч, дачку вядомага ўрача-псіхіятра.
1910.
Казімір Малевіч удзельнічаў у выставе
«Бубновы валет».
1911.
Удзельнічаў у першай выставе тавары-
ства «Маскоўскі салон». Пачаў свой перыяд неапрымітывізму. Напісаў знакамітыя гуашы «Аргенцінская полька» і «Палацёры».
1912.
Разам з Ганчаровай і Ларыёнавым
выстаўляўся ў аб’яднанні «Асліны хвост». Пачаў аддаляц-
ца ад лучыста Ларыёнава і набліжацца да футурыстаў, называў сябе кубафутурыстам.
1913.
Уступіў у суполку мастакоў «Саюз мо-
ладзі», куды ўваходзілі Татлін і браты Бурлюкі. Напісаў карціну «Дрывасек». Разам з Кручоных і Мацюшыным стварыў оперу «Перамога над Сонцам».
1914.
Удзельнічаў у чацвёртай выставе «Буб-
новы валет» у Маскве. Тры карціны выправіў у Парыж на выставу «Салон незалежных». Пасля пачатку вайны маляваў агітацыйна-патрыятычныя русжія лубкі.
1915.
На «Апошняй футурустычнай выста-
ве “0,10”» выставіў 39 карцін, сярод якіх быў і «Чорны
квадрат».
1916.
Апублікаваў артыкул «Ад кубізму і футу-
рызму да супрэматызму. Новы жывапісны рэалізм».
1917.
Пасля Лютаўскай рэвалюцыі далучыўся
да Аб’яднання левых мастакоў. Малевіч быў прызначаны ў Камісію па ахове каштоўнасцяў у Маскоўскім Крамлі.
1918.
Стварыў дэкарацыі для спектакля Усе-
валада Меерхольда па п’есе «Містэрыя Буф» Уладзіміра Маякоўскага.
1919.
Прыняў запрашэнне мастака і архітэкта-
ра Эль Лісіцкага і пераехаў у Віцебск, дзе пачаў выкла-
даць у Народным мастацкім вучылішчы, якім кіраваў Марк Шагал.
1920.
У Віцебску стварылася мастацкая група
УНОВІС. Яе мэтай з’яўлялася распаўсюджванне ідэй су-
прэматызму і калектыўная творчасць. У Казіміра Малеві-
ча нарадзілася дачка, якую ён назваў Уна ў гонар мастацкага аб’яднання.
1924.
Малевіч стварыў Ленінградскі інсты-
тут мастацкай культуры, які хутка атрымаў статус дзяржаўнага.
1925.
Працаваў над архітэктонамі (супрэматыч-
нымі архітэкт/рнымі мадэлямі) разам з мастакамі Ільёй
Чашнікам і Мікалаем Суеціным.
1926.
Малевіча звольнілі з пасады дырэктара,
а яго інстытут расфарміравалі.
1927.
Мастак праводзіў выставы ў Варшаве
і Берліне. Амаль усе свае карціны і вялікі літаратурны архіў Малевіч пакінуў у Германіі. Ён асцерагаўся, што ў СССР яго могуць арыштаваць, а творы знішчыць.
Малевіч ажаніўся ў трэці раз з Наталляй Манчанка.
1930.
Казіміра Малевіча затрымалі і абвінаваці-
лі ў шпіянажы. Два тыдні доўжыліся допыты.
1932.
Мастак атрымаў пасаду ў эксперымен-
тальнай лабараторыі ў Дзяржаўным Рускім музеі. Пост кіраўніка лабараторыі Казімір Малевіч займаў да самай смерці.
1933.
Цяжка захварэў на рак.
1934
Удзельнічаў у выставе «Жанчыны ў сацы-
ялістычным будаўніцтве».
1935.
Партрэты, напісаныя Малевічам у апош-
нія гады, экспанаваліся на «Першай выставе ленінградскіх мастакоў».
15 мая ў Ленінградзе памёр Казімір Малевіч.
Факты сабраў Адам Глобус
МАЛЕВІЧ У ВІЦЕБСКУ
Малевіч са студэнтамі. Віцебск, 1920
Увосень 1919 года Казімір Малевіч быў запрошаны ў Віцебск для выкладання ў мастацкім вучылішчы, якое было заснавана годам раней Маркам Шагалам. ВелfaMi хутка Малевіч атрымаў падтрымку вучняў і выкладчыкаў. Моладзь імкнулася да новага рэвалюцыйнага мастацтва і да новага навучання, якое адкрывалася для ўсіх без абмежавання ўзросту. Малевіч вучыў, што мастак павінен ствараць новыя формы, але не капіраваць тое, што бачыць у навакольным свеце.
Малевічу патрэбны былі паплечнікі і аднадумцы для таго, каб стварыць не толькі новае мастацтва, але і новы супрэматычны свет. Ужо ў снежні 1919 года ён аб’яднаў групу моладзі мастацкага вучылішча, да якой далучыліся і многія педагогі. Першай агульнай іх справай была праца па ўпрыгожанні гарадскіх вуліц, грамадскага транспарта да святкавання юбілею Камітэта па барацьбе з беспрацоўем. Будынкі і трамваі, сцэна гарадскога тэатра былі размаляваны геаметрычнымі малюнкамі.
Віцебскія аднадумцы Малевіча ўтварылі ў студзені 1920 года групу УНОВІС (гэтая назва скарачэнне ад рускамоўнага «Утверднтелн НОВого МСкусства» «Сцвярджальнікі новага мастацтва»), Сімвалам аб’яднання УНОВІС стаў чорны квадрат, які ўдзельнікі групы прышывалі на рукавы свайго адзення. Чорны квадрат зрабіўся сімвалам новай культуры, чырвоны квадрат сімвалам новага рэвалюцыйнага мастацтва.
Шостага лютага 1920 года УНОВІС правёў у Віцебску вялікае свята, арганізаваў выстаўку, ажыццявіў пастаноўку супрэматычнай оперы «Перамога над Сонцам» і супрэматычнага балета. Новае мастацтва, новы тэатр, новы балетгэта новыя сродкі рэвалюцыйнай культуры. I для іх была патрэбна новая мова. Гэтую мову стваралі ўдзельнікі аб’яднання УНОВІС. Старое вечнае Сонца ў супрэматычнай оперы з’яўляецца сімвалам старога парадку, які трэба разбурыць. Зрабіць гэта павінны будзятлянскія асілкі, разбуральнікі старога свету і стваральнікі свету новага. Такую ж ролю павінны былі адыграць змагары за новае мастацтва удзельнікі групы УНОВІС.
Група віцебскіх супрэматыстаў прадставіла сваё мастацтва на выстаўках у Маскве, Петраградзе, Берліне. Яна атрымала падтрымку ў іншых гарадах, дзе былі арганізаваны філіі УНОВІС: у Смаленску, Маскве, Арэнбургу, Пермі. Праз аднадумцаў Малевіч не толькі спрабаваў распаўсюдзіць сваё мастацтва, ён адкрыў новыя прынцыпы супрэматызму ў прасторы, рыхтаваў аснову для сучаснай архітэктуры. У Віцебску майстар стварыў новую сістэму выкладання мастацтва.
Аляксандр Лісаў
Заняткі ў майстэрні УНОВІС. Віцебск, 1920
Удзельнікі групы УНОВІС. Віцебск, 1922
Дэкарыраванне Белых казармаў Малевічам і навучэнцамі Мастацкага вучылішча. Віцебск, 1919
Бялізна на плоце.1902 1903.
Прыватная калекцыя
Партрэт члена сям’і мастака. Каля 1906. Гарадскі музей, Амстэрдам
Царква. Каля 1905. Прыватная калекцыя
Адпачынак (Грамадства ў цыліндрах). 1908. Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
Мужчына з мехам. 1911 1912.
Гарадскі музей, Амстэрдам
КАЗКА
Адам Глобус
Мех
Казка пра героя карціны Казіміра Малевіча «Мужчына з мехам»
Мастак Казімір Малевіч прагульваўся па Віцебску, калі пабачыў чалавека з шэрым мехам за плячамі. Той няспешна ішоў па асветленай залатым вечаровым сонцам вуліцы. Было відаць, што ён моцна стаміўся за дзень і яму цяжка даецца кожны крок.
У мастака ўзнікла жаданне спыніць чалавека з мяшком і запрасіць яго ў майстэрню, каб там неадкладна намаляваць. Малевіч дагнаў прахожага і павітаўся:
-	Добры вечар! Я мастак Казімір Малевіч. Бачу, што вы стаміліся. Таму хацеў бы запрасіць вас у майстэрню і пачаставаць салодкім чаем з абаранкамі. Пачастунак прапаноўваю не дармовы. За чай з абаранкамі вы мне гадзіну папазіруеце. Я вельмі хачу намаляваць з вас карціну «Мужчына з мехам», бо вы мяне моцна ўразілі.
Чалавек паставіў шэры мех на зялёную траву, дастаў з кішэні белую хустачку і выцер ёю свой потны чырвоны лоб:
Добра. Я пайду з вамі ў майстэрню, там вып’ю шклянку чаю і з’ем пару абаранкаў. Я папазірую вам для карціны «Мужчына з мехам». А пакуль буду пазіраваць, раскажу, чаму так моцна стамляюся кожны божы дзень... Выбачайце, што не адразу назваў сябе. Я ветэрынар Уладзімір Хвастовіч.