Казімір Малевіч для дзяцей
Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч
Выдавец: Логвінаў
Памер: 112с.
Вільня 2017
^Табе спатрэбяцца
каляровыя алоўкі або фламастары.
МАЛЮЙ ТУТ
0
Тры жаночыя фігуры. 1930.
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
ПАДАННЕ
Яніна Кропка
Салодкі сон
Паданне пра вочы
Пасля грамадзянскай вайны ў горадзе Віцебску былі галодныя часы. He хапала нават самых простых прадуктаў хлеба і малака. Пра нейкія ласункі ды прысмакі нават гаворкі не ішло. Людзі задавальняліся самым малым у ежы. Селядзец з бульбінаю быў за раскошу. У тыя галодныя дні мастак Казімір Малевіч і пачуў ад сваёй вучаніцы Надзі Хадасевіч гісторыю пра салодкі сон...
У мястэчку Глыбокае старая баба Маня расстаралася і прынесла дадому мяшочак з колатым цукрам. Кавалкі белага і бліскучага, як крышталь, цукру баба Маня пераклала ў слоік, які заткнула шырокім коркам. Слоік з цукрам яна паставіла ў буфет. Унукам Вальцы ды Толіку баба Маня сказала, што Хрыстос, намаляваны на іконе, будзе сачыць за цукрам. Калі нехта возьме ды скрадзе нават маленечкі кавалак салодкага крышталіка, Ісус Хрыстос убачыць і раскажа бабе Мані.
Валька і Толік дачакаліся, калі старая сышла з дому, і падкраліся да буфета. Хрыстос уважліва глядзеў на малых злодзеяў. Тады дзеці вырашылі Ісуса падмануць. Яны выбеглі з кухні і пачалі асцярожна зазіраць у яе праз
вузкую шчыліну дзвярэй. Спадзяваліся, што Хрыстос хутка засне, заплюшчыць вочы, а тады можна будзе наесціся цукру. Але Той глядзеў на іх не міргаючы. Тады Валька ўзяла шыльца, стала на крэсла і папрабівала Хрысту вочы, каб Ён не пабачыў крадзяжу. Разам з Толікам Валька наелася салодкага ад пуза.
Калі баба Маня вярнулася і пабачыла напаўпусты слоік, дык адлупцавала пасам унукаў. Яна нават не стала пытацца ў Хрыста, бачыў Ён крадзеж ці не.
Валька расказвала потым сваёй сяброўцы Надзі, што ёй час ад часу сніцца салодкі сон, у якім яна шыльцам прабівае намаляваныя вочы Хрыста, а потым есць кавалкі цукру.
Гэтая дзіўная гісторыя, расказаная вучаніцай, так моцна ўразіла і здзівіла Казіміра Малевіча, што мастак пачаў маляваць карціны з тварамі без вачэй, карціны, героям якіх нельга шыльцам выкалаць вочы, але можна ўявіць і дамаляваць.
Дзве мужчынскія постаці (у белым і чырвоным). 1930. Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
Жаночы торс. 1928 1929.
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
Дзяўчына з грэбенем у валасах. 1932 1933. Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква
Жанчына з граблямі. 1928 1932.
Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква
Ад гэтай карціны мы пакінулі толькі яе гераіню. Прыдумай і намалюй свет, у якім яна жыве, яе асяроддзе.
(Таб^патрэбяцц^каляровыя алоўкі або фламастары.
Купальшчыцы. Каля 1930.
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
Купальшчыкі. Пачатак 1930-х.
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
Як ты думаеш, куды рухаецца конніца? Каго яна сустрэне? Пашыр і дамалюй карціну!
(Табе спатрэбяцца!)каляровыя апоўкі або фламастары.
Чырвоная конніца. Каля 1932.
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
Партрэтдачкі мастака. 1934.
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
Партрэтжонкі мастака. 1933.
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
Пра што могуць думаць спартсмены на карціне? Напішы ці дамалюй у пустыя воблакі іх думкі.
Табе спатрэбіццаО ручка.
Спартсмены. 19301931.
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
СПЯВАМ
\ 0 3 МАЛЕВІЧАМ
Намалюй!
Намалюй!
Намалюй дасканалае кола
I квадрат, непахісна прамы. Бачыш, свет круціць колы наўкола I будуе з квадратаў дамы.
Прыпеў:
Голас фарбы пачуй!
Намалюй, намалюй!
Колер гуку адчуй!
Намалюй, намалюй, намалюй!
Намалюй саламяныя стрэхі, Сонца, неба, жніво і лясы.
У лясах заблукалае рэха I далёкіх сяброў галасы.
Прыпеў.
Намалюй прамяністае заўтра
I сябе ў гэтым сонечным дні. Намалюй, намалюй гэта зараз, Намалюй, намалюй, не цягні!
Прыпеў.
Аўтар музыкі і слоў Лявон Вольскі
Квадрат
Як парад без салдат не парад, Так квадрат без вуглоў не квадрат. Як футболу патрэбны галы, Так квадрату патрэбны вуглы.
У квадрата чатыры вуглы.
Хай вялікі ці самы малы, А ўсё роўна, як ні павярні, У квадрата чатыры вуглы.
У квадрата чатыры вуглы.
Хай вялікі ці самы малы, А ўсё роўна, як ні павярні, У квадрата чатыры вуглы.
He адзін, і не тры, і не пяць...
Можаш плакаць, а можаш скакаць.
Можаш біцца аб стол галавой Ты не зменіш сістэмы старой.
Так вучылі і будуць вучыць.
He змяніць, не стрымаць, не спыніць Гэты добраахвотны палон, Гэты самы грунтоўны закон.
У квадрата чатыры вуглы.
Хай вялікі ці самы малы, А ўсё роўна, як ні павярні, У квадрата чатыры вуглы.
У квадрата чатыры вуглы.
Хай вялікі ці самы малы, А ўсё роўна, як ні павярні, У квадрата чатыры вуглы.
Час ідзе, час ляціць, час імчыць, He стрымаць, не спыніць, не разбіць... Росквіт вызначыць заняпад.
Застанецца нязменны квадрат.
Аўтар музыкі Яўген Эльпер Аўтар слоў Адам Глобус
Квадрат
ВЕРШ
Казімір Малевіч
Ёсць манюкі, што ўсіх дураць, А Малевіч тварыў шчыра, Бо не ўмее талент халтурыць, Той, каторы у Казіміра.
Хтось малюе, што мае пад бокам:
Хата, бусел, конік, араты...
Хтосьці бачыць свет трэцім вокам: Марсіяне, анёлы з Богам...
А чацвёртым выходзяць квадраты.
Хто стварае без уяўлення, Сам сябе пасадзіў за краты... А Малевіч не стаў на калені, А Малевіч падсеў на квадраты.
Свет вакол стаяў на вушах, Казіміра ж вяла яго тайна: Рэвалюцыя з кулямі жах, Рэвалюцыя з фарбамі файна!
Кожны геній заўжды празорца, Бачыць тое, што іншы наўрад ці. Зразумець пастарайся творцу...
А Малевіч творца ў квадраце!
Андрэй Хадановіч
Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» за падтрымку на працягу ўсёй працы над кнігай.
Некамерцыйнай арганізацыі «The Malevich Society».
ЗМЕСТ
Прадмова 5
Факты з жыцця 6
Малевіч у Віцебску 12
Адам Глобус «Мех» 21
Гульня 28
Адам Глобус «Дрывасек» 33
Гульня 38
Адам Глобус «Чорт» 43
Гульня 46
Якуб Конус «Бессмяротнасць» 51
Гульня 56
Якуб Конус «Гузікі» 61
Гульня 62
Адам Глобус «Кашуля» 69
Гульні 74
Яніна Кропка «Салодкі сон» 85
Гульні 90
Спявай з Малевічам (песні)
«Намалюй!», муз. і сл. Л. Вольскі 100
«Квадрат», муз. Я. Эльпер, сл. А. Глобус 102
Андрэй Хадановіч «Казімір Малевіч» 109
Літаратурна-мастацкае выданне
Вольскі Лявон Глобус Адам Хадановіч Андрэй
Казімір Малевіч для дзяцей
Галоўны рэдактар В. Акудовіч Мастацкі рэдактар Bazinato Карэктар А. Нанас Каардынатар праекта I. Лукашэнка Асістэнт каардынатара В. Мжэльская
Аўтар казак
А. Глобус
Аўтары вершаў Л. Вольскі, А. Глобус, А. Хадановіч
Аўтар гульняў 0. Садоўская
Аўтары музыкі Л. Вольскі, Я. Эльпер
Аўтары гістарычных даведак А. Глобус, А. Лісаў
Logvino Literatures namai
J. Savickio 4, LT-01108 Vilnius Друк BALTO print
THE
MALEVICH
SOCIETY
галерэя сучаснага мастацтва
дзіцячыя творчыя майстзрні