• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казімір Малевіч для дзяцей  Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч

    Казімір Малевіч для дзяцей

    Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 112с.
    Вільня 2017
    18.48 МБ
    Мастак і ветэрынар паціснулі адзін аднаму рукі. У Малевіча былі вялікія белыя рукі, а ў Хвастовіча вялікія чырвоныя.
    У майстэрні Казіміра Малевіча панаваў ідэальны парадак. Мастак наліў госцю поўную шклянку духмянага чаю. Той пачаставаўся абаранкамі, выпіў чаю і стаў пасярод майстэрні ў позу, патрэбную мастаку. Пакуль Казімір Малевіч пісаў карціну, ветэрынар расказаў дзівосную гісторыю пра свой шэры мех.
    Тры гады назад Уладзімір Хвастовіч ішоў неяк раніцай у свой ветэрынарны пункт. Кіраваўся да рагатых і хвастатых пацыентаў. Па дарозе ён сустрэў старую жанчыну, якая марудна ішла па сцежцы. За плячыма яна несла шэры мех, мяркуючы па ўсім, цяжкі. Ветэрынар вырашыў дапамагчы жанчыне. Як высветлілася, яна таксама кіравалася ў ветпункт. У яе мяху сядзеў хворы сабачка.
    Хвастовіч занёс мех да сябе ў кабінет і дастаў з яго жывёлу. Агледзеў яе, але ніякіх прыкмет хваробы не знайшоў. Тут старая і прызналася: яна знарок трапілася на вочы ветэрынару, бо стамілася штодня цягаць за плячыма цяжкі мех. А цягаць яго ёй даводзілася таму, што мех быў чароўным і мог вылечыць любую хваробу. Для гэтага трэба было пасадзіць у яго хворую жывёліну,
    закінуць мех за плечы і абысці з ім квартал. Пасля гэтага жывёла ў мяху станавілася абсалютна здаровай!
    Ветэрынар не паверыў старой. Ён узяў шэры мех і пасадзіў у яго хворае кацяня, якое прынесла бялявая дзяўчынка. 3 мехам за плячыма Хвастовіч абабег квартал, у якім стаяў ветэрынарны пункт. Калі пасля гэтага ён дастаў з меха кацяня, яно было зноў здаровым. Нават следу хвароба на ім не пакінула. Хвастовіч хацеў вярнуць шэры мех старой жанчыне, але яе нідзе не было. Колькі ён ні шукаў, так і не знайшоў гаспадыню чарадзейнага меха...
    Тры гады Хвастовіч цягаў у мяху хворых жывёл, ажно пакуль яго не спыніў мастак. Зразумела, што Казімір Малевіч таксама не паверыў Хвастовічу. Ён нават пасмяяўся з ветурача. Тады той зняў са сцяны майстэрні чучала савы, паклаў яго ў мех і прапанаваў Малевічу абысці з ім квартал. Казімір абабег квартал з чучалам у мяху. Калі ж ён развязаў мех, дык адтуль вылецела жывая і здаровая птушка. Яна праляцела над мальбертам і накіравалася да акна. Добра, што вечар быў цёплы і акно ў майстэрні было расчынена. Сава вылецела ў пацямнелае зорнае неба і там знікла. Мастак падняў з падлогі пусты мех і хацеў вярнуць яго Уладзіміру Хвастовічу. Толькі ветэрынара ў майстэрні ўжо не было.
    Тры месяцы і тры тыдні мастак Малевіч насіў вакол свайго квартала пташак, катоў і сабак. Падбіраў хворых, а выпускаў здаровых. Ён насіў за плячыма шэры мяшок, ажно пакуль яго не спыніў малады чалавек і не прапанаваў дапамогу. Шэры мех перайшоў да гэтага добрага
    чалавека. Цяпер той займаецца лячэннем хворых жывёл.
    На добры ўспамін пра чарадзейны шэры мяшок нам засталася карціна Казіміра Малевіча, якая зараз вісіць у Гарадскім музеі ў слаўным горадзе Амстэрдаме.
    Нацюрморт. 1910.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    Купальшчык. 1911. Гарадскі музей, Амстэрдам
    Сялянка з вёдрамі і дзіцем. Каля 1912. Гарадскі музей, Амстэрдам
    ГУЛЬНЯ
    Яна нібы створана з дэталяў розных малюнкаў, карцін і газетных выразак. Такая тэхніка называецца калаж. На наступнай старонцы мы пакінулі ад гэтай карціны толькі ружовы і жоўты прастакутнікі. Вазьмі старыя газеты, часопісы ці буклеты, клей, нажніцы і алоўкі або крэйды. Сумяшчай тэкст і малюнкі, літары і кавалачкі фатаграфій. Ствары свой калаж. Казімір Малевіч не адразу прыдумаў свой галоўны шэдэўр «Чорны квадрат». Спачатку мастак шмат эксперыментаваў, спрабаваў розныя стылі і шукаў свой шлях.
    Табе спатрэбяцца:)старыя газеты, часопісы ці буклеты,   клей, нажніцы і алоўкі або крэйды.
    Дама ля афішага слупа. 1914. Гарадскі музей, Амстэрдам
    МАЛЮЙ ТУТ
    Дрывасек. 1912-1913.
    Гарадскі музей, Амстэрдам
    КАЗКА
    Адам Глобус
    Дрывасек
    Казка пра героя карціны Казіміра Малевіча «Дрывасек»
    На ўскрайку горада Віцебска жыў дрывасек. Звалі яго Казімірам. Раніцай ён ехаў у лес, дзе сек дрэвы. Дрывасек выбіраў найлепшыя з вялікіх дрэў. Валіў іх. Абсякаў сукі і галіны. Чыстыя бярвенні Казімір завозіў на фабрыку. Там бярвенні распускалі на дошкі і добра высушвалі. 3 сухіх дошак на фабрыцы рабілі мэблю. Шафы і буфеты, сталы і крэслы, ложкі і камоды майстры выраблялі з дрэва, якое нарыхтоўваў для іх дрывасек Казімір.
    Усе ў Віцебску любілі і паважалі працавітага дрывасека. Называлі яго волатам, бо сякера, якой Казімір валіў лес, была такая цяжкая, што ніхто, акрамя гаспадара, нават не мог адарваць яе ад зямлі. Шмат хто спрабаваў падняць сякеру, але ніхто так і не змог. Казімір атрымаў сякеру ад бацькі Севярына, а той ад свайго дзеда Міралюба. I бацька, і дзед, і прадзед у Казіміра, як і ён сам, былі дрывасекамі і волатамі. Калі бацька перадаваў сыну волатаўскую сякеру, ён наказаў берагчы
    яе, патлумачыўшы, што ў цяжкія часы яна дапаможа ў змаганні з ворагам.
    Як бацька Севярын сказаў, так яно і здарылася. У адзін цёмны дзень у лес пад Віцебскам прыляцеў трохгаловы цмок з бліскучым мячом у лапе. Пачвара мела доўгі хвост, зялёныя крылы і чатыры лапы з жалезнымі кіпцямі. Языкі ў цмока былі раздвоеныя, як у змяі. Вочы лупатыя, як у жабы. Шыі доўгія, як у жырафы. Галовы цмока ўпрыгожвалі залатыя кароны.
    Гэты лес цяпер мой! Буду тут жыць і панаваць! Ніхто з майго лесу не возьме ні ягады, ні грыба, ні галінкі, ні травінкі, ні парушынкі! сказаў цмок дрывасеку і дыхнуў на яго чырвоным полымем адразу з трох шырокіх пашчаў.
    Як скажаш, так і будзе, шаноўны цмок. Ты магутны і ваяўнічы. У цябе жалезныя кіпці, полымя ў трох пашчах і меч у кіпцястай лапе. Толькі давай мы з табою пацягаемся. Хто з нас больш дужы, той і стане раздаваць загады, а хто слабы, пачне слухацца і іх выконваць. Ты згодны, шаноўны цмок? запытаў Казімір у зялёнакрылай пачвары.
    Ты, чалавечак, пытаешся ў мяне, магутнага цмока?! Ці згодны я з табою цягацца? Вядома, згодны! У цябе ёсць сякера, я маю меч. Бітву можна пачаць тут і цяпер, неадкладна!
    Дрывасек выслухаў самаўпэўненага цмока і прапанаваў іншае:
    Я не хачу скалечыць такога цудоўнага цмока, як ты. Таму прапаную падкінуць зброю ў неба. Хто з нас вышэй яе падкіне, той і пераможа!
    Цмок размахнуўся і шпурнуў у неба бліскучы меч. Той даляцеў ажно да хмары і праз тры хвіліны вярнуўся ў цмокаву лапу. Дрывасек размахнуўся і кінуў у неба сякеру. Тры гадзіны волат і цмок чакалі, пакуль яна вернецца з неба на зямлю.
    -	Твая сякера лягчэйшая за мой меч, таму давай памяняемся зброяй. Цяпер я кіну ў неба тваю сякеру, а ты падкінеш мой меч! прапанаваў хітры цмок.
    Казімір узяў цмокаў меч і шпурнуў у бок месяца. Меч ударыўся аб яго і рассыпаўся на срэбны пыл.
    Цмок хацеў узняць дрывасекаву сякеру і засекчы Казіміра, але гад не змог адарваць яе ад зямлі. Давялося цмоку скарыцца і пачаць слухацца дрывасека. Той загадаў яму ўладкавацца на працу ў вандроўны заацырк. Цяпер трохгаловы цмок выступае на арэне з вогненным шоу.
    Дрывасек Казімір як працаваў, так і працуе з каштоўным дрэвам, з якога віцебскія майстры робяць цудоўную мэблю. Яны вырабляюць сталы і крэслы, ложкі і камоды, буфеты і шафы.
    Раніца пасля навальніцы. 1913.
    Музей Саламона Р. Гугенхэйма, Нью-Ёрк
    Гвардзеец. 1913-1914.
    Гарадскі музей, Амстэрдам
    ГУЛЬНЯ
    Тачыльшчык(Прынцып мільгання). 1912.
    Мастацкая галерэя Ельскага ўніверсітэта, Нью-Хэйвэн
    Тачыльшчык рабочы, які вострыць рэжучыя
    ) інструменты: нажы, нажніцы, сякеры, пілы і іншае. У гэтай карціны ёсць і другая назва «Прынцып мільгання», яна і падказвае нам ідэю палатна. Малевіч адлюстраваў працэс вастрэння так, каб глядач адчуў і ўбачыў на адной карціне рух чалавека і мільганне інструмента.
    Паспрабуй і ты на гэтай старонцы перадаць рух: намаляваць птушку якая ляціць, або спартсмена, які бяжыць.
    Табе спатрэбяццаЭкаляровыя алоўкі або фламастары.
    МАЛЮЙ ТУТ
    39
    Самавар. 1913.
    Музей сучаснага мастацтва, Нью-Ёрк
    Туалетная шкатулка. 1913.
    Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква
    
    Чорт. 1914.
    Літаграфія на вокладцы паэмы А. Кручоных і В. Хлебнікава «Гульні ў пекле». Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    КАЗКА
    Адам Глобус
    Чорт
    Казка пра героя літаграфіі Казіміра Малевіча «Чорт»
    Здараецца, што які-небудзь добры чалавек знаходзіць у парку птушанятка. Забірае яго дадому, адагравае, выгадоўвае і выпускае на волю. А бывае, сустракае ў лесе маленькае хворае ваўчаня. Вылечыўшы і падгадаваўшы яго дома, чалавек вяртае тое ваўчаня ў родны лес. Звычайная справа для разумных людзей дапамагаць птушкам і жывёлам у бядзе.
    Мастак Казімір Малевіч быў добрым і разумным чалавекам. Ніхто не сумняваўся, што ён заўсёды дапаможа жывёле ці птушцы, якая трапіць у бяду. I аднойчы з чулым і спагадлівым мастаком Малевічам здарылася надзвычайная гісторыя.
    Пасля працы ў майстэрні Казімір вырашыў прагуляцца ў парку. I пад высокім дубам сярод лістоты і жалудоў ён пабачыў зусім не птушаня ці ваўчаня, якому трэба неадкладная дапамога... Малевіч пабачыў маленечкага чорнага чорціка. Калі мастак схіліўся над ім, той цяжка ўздыхнуў і папрасіў: «Дапамажы мне, добры чалавек!» Чорцік сказаў гэта такім сумным голасам і ўздыхнуў
    з такой скрухай, што Малевіч пашкадаваў яго, падняў з зямлі і аднёс у майстэрню.
    Там чорцік папіў цёплага малака з мёдам і ачуняў. Казімір прапанаваў знайдышу выбар: вярнуцца ў парк да вольнага жыцця ці застацца ў майстэрні і пачаць вучыцца. Мастак быў абсалютна ўпэўнены, што чорцік будзе рвацца на свабоду. Але чорт выбраў майстэрню замест парку і вучобу замест гультаяватага жыцця.
    Вучыўся чорцік так старанна, што Казіміру Малевічу давялося купляць яму школьную форму, каб весці ў гімназію. Пэўныя складанасці ў чорціка ў ёй былі, бо яму даводзілася хаваць рогі ў густых валасах і насіць спецыяльны абутак, каб аднакласнікі крый бог не пабачылі яго чорныя капыты. У гімназіі чорцік вучыўся пад псеўданімам Міралюб Чорны. Вучыўся так добра, што скончыў не толькі гімназію, але і ўніверсітэт.
    Міралюб Чорны стаў выдатным чарцёжнікам. Разам з Казімірам Малевічам ён прыехаў у Віцебск. Там выкладаў чарчэнне ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Лепшага за яго чарцёжніка беларускі горад не бачыў за ўсю сваю доўгую гісторыю. А калі з часам Казімір Малевіч пераехаў жыць і працаваць у іншы горад, дык чорцік застаўся ў Віцебску. Тут ён пражыў доўгае і шчаслівае жыццё сапраўднага чалавека і выхаваў шмат выдатных чарцёжнікаў.