• Газеты, часопісы і г.д.
  • Казімір Малевіч для дзяцей  Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч

    Казімір Малевіч для дзяцей

    Адам Глобус, Лявон Вольскі, Андрэй Хадановіч

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 112с.
    Вільня 2017
    18.48 МБ
    Авіятар. 1914.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    ГУЛЬНЯ
    Казімір Малевіч быў не толькі мастаком і даследчыкам, ён паспяваў эксперыментаваць і з дызайнам.
    Паглядзі на гэтыя эскізы тэатральных касцюмаў.
    
    Яны былі створаны для герояў оперы «Перамога над Сонцам». Гэта адзенне для Забіякі, Новага Чалавека, Баязлівага і Спартсмена. А вось аднаго персанажа мы пакінулі распранутым. Прыдумай, кім ён будзе, і ствары для яго касцюм у стылі Малевіча.
    (^Табе спатрэбяцца?)каляровыя алоўкі або фламастары.
    Баязлівы. 1913.
    Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны музей тэатральнага і музычнага мастацтва, Санкт-Пецярбург
    Спартсмен. 1913.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    Эскізы касцюмаў да оперы «Перамога надСонцам». 1913
    Забіяка. 1913
    Новы Чалавек. 1913
    Эскізы касцюмаў да оперы «Перамога над Сонцам». 1913. Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны музей тэатральнага і музычнага мастацтва, Санкт-Пецярбург
    МАЛЮЙ ТУТ
    Чорны супрэматычны квадрат. 1915. Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква
    ЛЕГЕНДА
    Якуб Конус
    Бессмяротнасць
    Легенда пра карціну
    Казіміра Малевіча «Чорны квадрат»
    Мастак Казімір працаваў у тэатры. Ён рабіў дэкарацыі і касцюмы да спектакля «Перамога над Сонцам». Калі праца над аздабленнем сцэны была скончана і артысты рыхтаваліся да прэм’ернага паказу, Казімір вырашыў накрыць у майстэрні святочны стол, каб стваральнікі «Перамогі над Сонцам» змаглі ўрачыста адзначыць падзею.
    Мастак купіў у краме шмат садавіны і гародніны. Ён набраў салодкіх чырвоных і залатых яблыкаў. Выбраў самы вялікі з ананасаў. Узважыў мядовых груш. Наклаў кош вінаграду. Для жанчын выбраў шампанскае, а ддя мужчын хлебнае віно. Побач з віном на палічцы ў краме стаяў шкляны кубік з цыліндрычным рыльцам. На ім была акуратная этыкетка з надпісам «Бессмяротнасць». Казімір быў упэўнены, што ў шкляным кубіку таксама хлебнае віно любімы напітак сур’ёзных мужчын. Таму мастак і набыў яго ды прынёс у майстэрню.
    Калі ўсё было расстаўлена на стале, Казімір заўважыў, што кубік знік. Першая думка пакінуў у краме. Мастак вярнуўся туды і папытаў у прадаўшчыцы пра шкляны кубік з «Бессмяротнасцю». Прадаўшчыца зрабіла круглыя вочы і запэўніла Казіміра, што ў яе краме ніколі не было хлебнага віна з назвай «Бессмяротнасць».
    Збянтэжаны мастак вярнуўся ў майстэрню і ўважліва агледзеў тое месца, куды ён паставіў кубічную бутэлечку. На белым абрусе Казімір убачыў акуратны след ад квадратнага донца. Мастак узяў пэндзаль і зрабіў чорнай рыскай абрыс вакол следу. Атрымаўся даволі роўны рукатворны квадрат. Гэты абрыс мастак паклаў у аснову сваёй карціны «Чорны квадрат».
    Пакуль госці балявалі ў майстэрні, Казімір пісаў сваю знакамітую карціну. Артысты прапаноўвалі яму салодкія грушы і яблыкі, падносілі хлебнае віно і шампанскае, спакушалі вінаградам, але Казімір адмаўляўся ад пачастункаў, бо ў яго было толькі адно жаданне і адна прага напісаць карціну «Чорны квадрат». I ён яе напісаў.
    Супрэматызм (з сінім трохвугольнікам і чорным прастакутнікам). 1915. Гарадскі музей, Амстэрдам
    Супрэматызм. 1915.
    Гарадскі музей, Амстэрдам
    Супрэматычны жывапіс.1917 1918. Гарадскі музей, Амстэрдам
    ГУЛЬНЯ
    Ідэі Казіміра Малевіча паўплывалі на культуру і мастацтва ўсяго дваццатага стагоддзя. 3 супрэматызму нарадзіліся самыя розныя рэчы.
    Паглядзі на гэтыя карціны.
    На што ў сучасным свеце яны падобныя?
    Прыклад: «Чорны квадрат» нагадвае смартфон або экран тэлевізара, «Супрэматызм (Supremus № 56)» касмічную станцыю, «Супрэматызм» план музея або пажарную станцыю, спраектаваную жанчынай-архітэктарам Захі Хадыд. Намалюй побач з карцінамі прадметы, якія яны табе нагадваюць.
    каляровыя алоўкі.
    Чорны супрэматычны квадрат. 1915. Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква
    Супрэматызм. 1915.
    Гарадскі музей, Амстэрдам
    Супрэматызм (Supremus № 56). 1916. Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    Чырвоны квадрат (Жывапісны рэалізм жанчыны ў двух вымярэннях). 1915.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    ЛЕГЕНДА
    Якуб Конус
    Гузікі
    Легенда пра віцебскія гузікі
    Мастак-супрэматыст Казімір Малевіч прыехаў у Віцебск і зрабіў там вялікую выставу сваіх геаметрычных карцін. На ёй Казімір патлумачыў прысутным значнасць, каштоўнасць і эталоннасць формы такой фігуры, як квадрат. Мастак так пераканаўча расказваў пра ідэальнасць чорнага, чырвонага і белага квадратаў, што нават майстры, якія рабілі ў Віцебску гузікі, пасля сустрэчы з Казімірам Малевічам пачалі замест круглых гузікаў выпусжаць квадратныя. Мода на квадратныя гузікі пратрымалася ў Віцебску досыць доўга. Гадоў дваццаць, лічы, ад заканчэння Першай сусветнай вайны ажно да пачатку Другой сусветнай.
    ГУЛЬНЯ/ АРХІТЭКТОНЫ
    9
    Здаецца, Казімір Малевіч гэтак жа, як і ты, любіў гуляць у кубікі і будаваць вежы, але рабіў гэта так, што ў яго атрымліваліся макеты фантастычных небаскробаў.
    Паспрабуй і ты намаляваць план і стварыць праект свайго небаскроба. А потым можна будзе і яго макет пабудаваць з кубікаў або дэталяў канструктара.
    Табе спатрэбяцца: просты аловак, кубікі або канструктар.
    Архітэктон «Гота». 1923.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    Архітэктон «Альфа». 1920.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    Пашпарт будынка
    Назва:
    
    Вышыня:
    
    Колькасць паверхаў:
    
    Матэрыялы:
    
    МАЛЮЙ ТУТ
    Супрэматызм (Чорны крыж на чырвоным авале). 1921 1927. Гарадскі музей, Амстэрдам
    Супрэматызм (Белы крыж). 1927. Гарадскі музей, Амстэрдам
    <о>
    Складанае прадчуванне (Торс у жоўтай кашулі). Каля 1932. Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    КАЗКА
    Адам Глобус
    Кашуля
    Казка пра героя карціны
    Казіміра Малевіча «Складанае прадчуванне (Торс у жоўтай кашулі)»
    Мастак Казімір Малевіч адкрыў дзве школы для маладых мастакоў. Адну ў горадзе Віцебску, а другую у Смаленску. Малевіч мусіў шмат ездзіць з Віцебска ў Смаленск і назад. Ездзіў ён праз горад Оршу. Там мастаку даводзілася спыняцца, а часам і начаваць, бо цягнікі ў суровы пасляваенны час хадзілі кепска, часта спазняліся і затрымліваліся.
    У Оршы ў Малевіча быў знаёмы доктар, які заўсёды насіў жоўтую кашулю. Звычайна дактары носяць белыя ці зялёныя апранахі, а гэты выбраў сабе жоўты колер. Уся Орша называла яго не інакш як Жоўтая Кашуля. Усе помнілі яркі жоўты колер адзення, але мала хто мог He­rnia сказаць пра твар знакамітага доктара, бо ўласна твару ў яго і не было.
    Адсутнасць твару і зацікавіла Казіміра Малевіча. Ён пазнаёміўся з доктарам, каб напісаць яго партрэт. Мастака так усхвалявала бястварае аблічча чалавека, што
    ён намаляваў не адзін, а два партрэты Жоўтай Кашулі. Першы партрэт Казімір падарыў незвычайнаму натурршчыку, а другі пакінуў сабе. У знак падзякі за падораны партрэт доктар дазваляў Малевічу спыняцца і начаваць у сваім доме.
    Дом быў знакамітым, бо туды прыходзілі па дапамогу для сваіх дзетак жанчыны не толькі з усёй Оршы, але і з яе ваколіц. Доктар папраўляў здароўе дзяцей крынічнай вадой. У садзе за домам з-пад зямлі ішла чысцюткая халодная вада. Доктар абклаў крынічку сабранымі ў полі камянямі. У каменнае кола замацаваў металічную трубу, з яе і пачынаўся Светлы ручай. Лекар называў сваю крыніцу Светлай, адпаведная назва перайшла і на ручай.
    Вада са Светлай крыніцы была смачная, а калі ў яе дадаваліся травы, сабраныя Жоўтай Кашуляй, тады вадой можна было паправіць здароўе любому дзіцяці. Праўда, было некалькі ўмоў.
    Каб вада са Светлай крыніцы падзейнічала, яе павінна была прасіць маці хворага дзіцяці. Калі ж па ваду прыходзіў бацька, дзед ці баба, вада не дзейнічала. Акрамя першай умовы была і другая, больш цяжкая для выканання. Дзіця павінна было не проста выпіць глыток цудадзейнай вады, але і пасля гэтага цэлую гадзіну нерухома праляжаць у ложку. Лекар настойліва раіў даваць ваду дзіцяці перад сном. Толькі ж не ўсе слухаліся Жоўтую Кашулю. Некаторыя спяшаліся як мага хутчэй дапамагчы хвораму, а праз гэта больш шкодзілі, чым дапамагалі.
    Трэцяя ж умова была самай простай: пра Жоўтую Кашулю і Светлую крыніцу можна было расказваць толькі тым, хто трапіў у бяду, і тым, каму патрэбна неадкладная дапамога. Але нават такую простую ўмову няўдзячныя людзі часта не выконвалі.
    Знайшліся такія, хто абвінаваціў доктара ў сяброўстве з нячыстымі сіламі чарцямі і ворагамі народу шпіёнамі. Міліцыянеры зрабілі спробу арыштаваць Жоўтую Кашулю. Уласна кажучы, кашулю яны арыштавалі, але самога доктара не знайшлі. Міліцыя нават прымусіла мастака Казіміра Малевіча намаляваць яшчэ некалькі партрэтаў знакамітага доктара. Малевіч выканаў патрабаванне, але па тых малюнках нельга было пазнаць лекара, таму доктар і застаўся на волі.
    Добрыя людзі казалі, што Жоўтая Кашуля яшчэ доўга жыў каля розных чыстых крыніц і паспеў паправіць здароўе многім хворым дзецям.
    Цясляр. 1928 1929.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    На сенажаці. 1929.
    Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква
    ГУЛЬНЯI АЎТАПАРТРЭТЫ
    Паглядзі на гэтыя аўтапартрэты Казіміра Малевіча.
    ?
    Чым яны адрозніваюцца? Так мастак бачыў сябе ў розныя моманты свайго жыцця. На апошнім аўтапартрэце Малевіч адлюстраваў сябе чалавекам эпохі Адраджэння. Як ты думаеш чаму? Ствары і ты аўтапартрэт. Падумай, якім чынам ён можа расказаць гледачам пра тое, хто ты, які ў цябе характар і што ты любіш рабіць.
    Табе спатрэбяцца:)каляровыя алоўкі, фламастары або
    гуаш, пэндзлі і вада у шклянцы.
    Эскіз фрэскавага жывапісу (Аўтапартрэт). 1907. Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    Аўтапартрэт. 1910.
    Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, Масква
    Аўтапартрэт. 1910-1911.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    Аўтапартрэт. 1933.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    МАЛЮЙ ТУТ
    ?
    4
    Напішы некалькі слоў пра тое, як ты сябе адчуваеш. Якія гукі чуеш? Якія пахі цябе акаляюць? Пра што ты думаеш і што хацеў бы зрабіць?
    CjTa6e спатрэбіцца?)ручка
    МАЛЮЙ ТУТ
    Чырвоная фігура. 1928.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    Дачнік. 1928 1929.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    Чайнік. 1923.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    Кубак. 1923.
    Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
    Яшчэ адзін праект Малевіча посуд. Чым гэтыя чайнік і кубак адрозніваюцца ад тых сервізаў, што мы выкарыстоўваем дома?
    Атрымліваецца, што супрэматызм гэта не толькі кірунак у жывапісе. Малевіч прыдумаў цэлы геаметрычны свет: карціны, дамы, адзенне і нават посуд. Прыдумай і ты варыянт посуду для свайго персанажа. Чым будзе есці твой герой і колькі зубцоў будзе ў яго відэльца? Якога памеру, формы і колеру будуць яго лыжка, кубак ды талерка?