Колькі гусей убачыў Яўсей?
Уладзімір Паўлаў
Выдавец: Юнацтва
Памер: 64с.
Мінск 1994
У яго такі замес, Столькі ладу многа, Што ні кропелькі — замест, Лішняга — нічога!
Непаўторны ён.
Адзін
Бацька наш і маці. Ен жывое спарадзіў, I яму ўпраўляць ім.
Космас зоркамі дрыжыць, Як на лёдзе босы.
Колькі людзі будуць жыць,— Ім разгадваць космас.
Ад яго і крыс, і стрэс, I загойнасць ране...
Вось ужо й знаёмы лес Выплыў на экране.
На паляне шмат людзей, Свята бы якое.
— Растлумач нам, Дабрадзей, Што гэта такое?
Паварушвае стары Кіем, каб прычаліць. — Гэта вас, мае сябры, 3 космасу страчаюць.
Вестку даў я на прылёт.
Загадзя, вядома.
Навакольны ўвесь народ Вас страчае дома.
Вы ў бясчассі пабылі Міг, што — кукарэку!
А мінула на зямлі За той міг паўвеку.
Вас прыйшлі сябры страчаць 3 дальняе дарогі.
Іх самім вам не пазнаць, Мілыя нябогі.
Той, што будзе адмірал
I стаяцьме блізка,— Гэта Ясь, што ведаў шал 3 лужыны папліскаць.
Доктарка глядзіць увысь, Б’е павольна ў ладкі.
Гэта Стася, што калісь Шкадавала жабкі.
Вас з паляны, ад ляшчын He ў сяло ўжо, ў горад
Павязе картэж машын На чале з Рыгорам...
У грудзях заказытаў Халадок трывожны. Светлалёт тым часам стаў Моцна на трыножнік.
Выслізнуў нячутна трап.
Загучала гранне.
На зямлю, нага, патрап. Знікні, хваляванне.
На зямлі нібы аўрал — Спешная работа.
Сустракаў іх адмірал, Абліваўся потам.
Вось ускінуў ён руку К пасівелай скроні.
Мовіў:
— Гонар земляку Вас вітаць сягоння.
I прыемна мне згадаць, Як былі мы дзецьмі, I хацелі пабываць
У прасторах дзесьці.
Кашлянуў, адняў руку. Што казаць — не ведаў. Бо дзяўчынцы й хлапчуку Па гадах быў дзедам.
Разам некалі яны Лазілі па дрэвах.
Нічые няма віны, Але дзецям дрэнна.
Хто без слёз перанясе, Што яны — малыя?!
Аднагодкі ж іх усе Як адзін сівыя.
3 іх унукамі ісці Ім цяпер у школу. Жарт які у іх жыцці — Сумны ці вясёлы?
Калі іней на зямлю, He цвіце каліна.
Вельмі дрэнна жураўлю, Што адстаў ад кліна.
Тайны космасу — цалік. Іх ніхто не зведаў...
Светлалёт кудысьці знік, I не бачна дзеда.
Толькі дуб стары, сівы За палянай тлумнай Варухнуўся, як жывы, I застыў задумна.
ЗМЕСТ
ТОПАНКІ — 3
БЫВАЕ! — 5
СПРЫТНЫ СМОЎЖ — 5
ВО ЯКІ ВЯЛІКІ! — 7
КОЛЬКІ ГУСЕЙ УБАЧЫЎ ЯЎСЕЙ? — 8
БРАТ У АРМІЮ ІДЗЕ — 9
НЕХАЦЬ — 9
КУДЫ ПАДЗЕЎСЯ ДОЖДЖ I ГРОМ? — 10 ПЕРАД ВЯСНОЙ — 11
У ЛЕСНІЧОЎЦЫ Ў ЛІВЕНЬ — 12
ЗАГАДКІ — 13
СІНІЧКА. Казка — 25
ВАДА Ў СТУПЕ. Казка —27 ПРА ЯНКУ, ГАНКУ I КАЗАК ВЯЗАНКУ.
Паэма-Казка — 33
Лнтературно-художественное нзданне ПАВЛОВ Владнмнр Андреевнч СКОЛЬКО ГУСЕЙ УВйДЕЛ ЕВСЕЙ? Стнхн, загадкн, сказкн
Мннск, нздательство «Юнацтва» На белорусском языке
Літаратурна-мастацкае выданне ПАЎЛАЎ Уладзімір Андрэевіч КОЛЬКІ ГУСЕЙ УБАЧЫЎ ЯЎСЕЙ? Вершы, загадкі, казкі Рэдактар У. М. Мазго Мастацкі рэдактар У. М. Жук Тэхнічны рэдактар A. В. Русецкая Карэктар Л. К. Паплаўская ІБ № 1883
Здадзена ў набор 20.01.93. Падпісана да друку 5.04.94. Фармат 60X90'/|6.
Папера кн.-журнальная. Гарнітура Кудрашэўская Энцыклапедычная.
Афсетны друк. Ум. друк. арк. 4,0. Ум. фарб.-адб. 16,25. Ул-выд. арк. 2,99. Тыраж 20 000 экз. Зак. 37.
Выдавецтва «Юнацтва» Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь. Ліцэнзія ЛВ № 7. 220600, Мінск, Машэрава, 11
Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга паліграфкамбінат імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.