Навуковае выданне Сліж Наталля Уладзіміраўна КУЛЬТУРА СЕКСУАЛЬНЫХ СТАСУНКАЎ У ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ У XVI-XVII стст. Рэдактар Дзіяна Селях. Мастацкае афармленне Віталь Кшповіч. Шыхтаванне Уладзя Губіч. Карэктар Алена Трусава. Падпісана да друку 30.04.2019. Фармат 60><90 '/]6. Папера афсетная. Ум. друк. арк. 14,5 + 2,0 укл. на крэйд. пап. Ул.-выд. арк. 16,8. Наклад 2000 паас. Замова 4. НВК «Тэхналогія». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/379 ад 01.07.2014. Вул. Ляўкова, 19-2н. 220007, Мінск; technalohija@gmail.com; www.tn.by. ЗАТ «Пэтро офсэтас». LT-03156, Вільня, Летува, вул. Наўёі Рыавоню, 25С. Н а т а л л я Сліж Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст. Секс з’яўляецца найважнейшай сферай жыцця мужчыны і жанчыны. Ён выяўляе сапраўдную чалавечую сутнасць: жарсці, агрэсію, комплексы, паталогіі ды шмат іншага. Гэта такая самая натуральная з’ява, як і харчаванне, якое ўключае ў сябе не толькі фізіялагічны працэс, але і культуру спажывання, традыцыі, нацыянальную кухню. У сексе кожная нацыя стварае той тып адносінаў, які больш зручны для яе і адпавядае тэмпераменту і ўмовам жыцця. У гэтай кнізе інтымныя дачыненні жыхароў нашай краіны ў XVI-XVII стст. разглядаюцца ў сацыяльным, культурным і фізіялагічным вымярэнні. Па сутнасці, секс даследуецца як складаная канструкцыя ад уяўленняў да адхіленняў. ISBN 978-985-458-301-3